Літаратура "Беларуская". 9 клас. Францішак Багушэвіч. Хмаркі. “Хмаркі цёмныя, мае братанькі! Вецер гоне вас без дарожанькі, I нігдзе ж для вас няма хатанькі... Адпачынеце аж у Божанькі! Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі, Гдзе «тутэйшымі» называліся! Леціцё усё, так як ярачкі*... Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся! Зямлі родненькай, знаць, няма у вас, Ні вуголчыка, ні прытулачку. А тут вецер дзьме горшы раз у раз, Леціце жа вы без ратуначку!.. Летучы, слязой зямлю росіце, Аж шумяць лісткі, зелянее лес; Уміраючы, жыццё носіце, Усяму жыццё, сабе толькі крэс*! • “ярачкі” – авечачкі • “крэс” – канец, мяжа, смерць” Тэкст паводле: "Францішак Багушэвіч. Творы. Мінск. "Мастацкая літаратура". 1998" Францішак Багушэвіч. " Мая дудка. Эх, скручу я дудку! Такое зайграю, Што ўсім будзе чутка Ад краю да краю! Ой! то будзе гранне, Як на павітанне І як на васэле, Нядоўга тыкеле*: Прэндка скончу песні... Покі дудка трэсне, ...