Літаратура "Беларуская". 9 клас.
Францішак Багушэвіч.
Хмаркі.
“Хмаркі цёмныя, мае братанькі!
Вецер гоне вас без дарожанькі,
I нігдзе ж для вас няма хатанькі...
Адпачынеце аж у Божанькі!
Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі,
Гдзе «тутэйшымі» называліся!
Леціцё усё, так як ярачкі*...
Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!
Зямлі родненькай, знаць, няма у вас,
Ні вуголчыка, ні прытулачку.
А тут вецер дзьме горшы раз у раз,
Леціце жа вы без ратуначку!..
Летучы, слязой зямлю росіце,
Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
Уміраючы, жыццё носіце,
Усяму жыццё, сабе толькі крэс*!
• “ярачкі” – авечачкі
• “крэс” – канец, мяжа, смерць”
Тэкст паводле:
"Францішак Багушэвіч. Творы. Мінск. "Мастацкая літаратура". 1998"
Францішак Багушэвіч.
"Мая дудка.
Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!
Ой! то будзе гранне,
Як на павітанне
І як на васэле,
Нядоўга тыкеле*:
Прэндка скончу песні...
Покі дудка трэсне,
Ці паглохнуць людзі,
Ці высахнуць грудзі,
Сілы надарвуцца
На радаснай дудца,
І выцякуць слёзы
На сухія лозы...
Выйдзе душа парай,
Падымецца з хмарай,
Туманом па рэчца,
Расой разліецца,
Каласочкі зрося,
Каб жыта ўдалося.
А хлеб з'ядуць люддзе,
І зноў сляза будзе.
Ну, дык грай жа, дудка,
Каб жа была чутка,
Каб аж вушы драла;
Каб ты так іграла,
Каб зямля скакала!
Заграй так васола,
Каб усе у кола,
Узяўшыся ў бокі,
Ды пайшлі у скокі,
Як віхор у полю -
Аж выючы з болю,
Каб аж рагаталі,
А усё скакалі...
Каб скакалі горы,
Як фаля на моры,
Як паны на балі, -
Каб вот як скакалі!
Каб аж пыл курыўся,
Каб свет заваліўся
Ды усё круціўся,
Як у нашага брата
У п'янога хата...
Га! Чаму ж не граеш?
Хіба ты не знаеш,
Не ведаеш хіба,
Што, як тая рыба
Ды на лёдзе б'ецца,
Так вот я, здаецца,
Сорак гадоў б'юся,
Ніяк не звярнуся,
Ніяк не натраплю
Вадзіцы хоць каплю,
Ды такой вадзіцы,
Ды з такой крыніцы,
Што як хто нап'ецца,
Дык вольным стаецца.
Грай, васола грай
Альбо долю дай!...
..............................
Тэкст паводле выдання:
"Францішак Багушэвіч. Творы. Мінск. "Мастацкая літаратура". 1998"
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
"Пінская шляхта".
Урывак са зьявы 4:
" Гдзе унадзіцца юрыста,
Вымеце хату дачыста,
Такіх дзіваў нагаворыць,
Так многа кручкоў натворыць,
Што, пачасаўшы затылак,
Не рассупоніш памылак.
Не дасі, - цябе замучыць.
Добра стара казка вучыць:
Дзярэ каза ў лесе лозу,
Воўк дзярэ у лесе козу,
А ваўка - мужык Іван,
А Івана - ясны пан,
Пана ўжо дзярэ юрыста,
А юрысту - д'яблаў трыста!"
__________________________________
Тэкст паводле - "Беларуская палічка".
YOUTUBE: Mikalai Kiyka.
Яўгенія Янішчыц:
"Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві
– Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві
– Нават ненавісць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма. "
Янка Купала:
Максім Багдановіч
Францішак Багушэвіч.
Хмаркі.
“Хмаркі цёмныя, мае братанькі!
Вецер гоне вас без дарожанькі,
I нігдзе ж для вас няма хатанькі...
Адпачынеце аж у Божанькі!
Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі,
Гдзе «тутэйшымі» называліся!
Леціцё усё, так як ярачкі*...
Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!
Зямлі родненькай, знаць, няма у вас,
Ні вуголчыка, ні прытулачку.
А тут вецер дзьме горшы раз у раз,
Леціце жа вы без ратуначку!..
Летучы, слязой зямлю росіце,
Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
Уміраючы, жыццё носіце,
Усяму жыццё, сабе толькі крэс*!
• “ярачкі” – авечачкі
• “крэс” – канец, мяжа, смерць”
Тэкст паводле:
"Францішак Багушэвіч. Творы. Мінск. "Мастацкая літаратура". 1998"
Францішак Багушэвіч.
"Мая дудка.
Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!
Ой! то будзе гранне,
Як на павітанне
І як на васэле,
Нядоўга тыкеле*:
Прэндка скончу песні...
Покі дудка трэсне,
Ці паглохнуць людзі,
Ці высахнуць грудзі,
Сілы надарвуцца
На радаснай дудца,
І выцякуць слёзы
На сухія лозы...
Выйдзе душа парай,
Падымецца з хмарай,
Туманом па рэчца,
Расой разліецца,
Каласочкі зрося,
Каб жыта ўдалося.
А хлеб з'ядуць люддзе,
І зноў сляза будзе.
Ну, дык грай жа, дудка,
Каб жа была чутка,
Каб аж вушы драла;
Каб ты так іграла,
Каб зямля скакала!
Заграй так васола,
Каб усе у кола,
Узяўшыся ў бокі,
Ды пайшлі у скокі,
Як віхор у полю -
Аж выючы з болю,
Каб аж рагаталі,
А усё скакалі...
Каб скакалі горы,
Як фаля на моры,
Як паны на балі, -
Каб вот як скакалі!
Каб аж пыл курыўся,
Каб свет заваліўся
Ды усё круціўся,
Як у нашага брата
У п'янога хата...
Га! Чаму ж не граеш?
Хіба ты не знаеш,
Не ведаеш хіба,
Што, як тая рыба
Ды на лёдзе б'ецца,
Так вот я, здаецца,
Сорак гадоў б'юся,
Ніяк не звярнуся,
Ніяк не натраплю
Вадзіцы хоць каплю,
Ды такой вадзіцы,
Ды з такой крыніцы,
Што як хто нап'ецца,
Дык вольным стаецца.
Грай, васола грай
Альбо долю дай!...
..............................
· * Тыкеле - толькі
Тэкст паводле выдання:
"Францішак Багушэвіч. Творы. Мінск. "Мастацкая літаратура". 1998"
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
"Пінская шляхта".
Урывак са зьявы 4:
" Гдзе унадзіцца юрыста,
Вымеце хату дачыста,
Такіх дзіваў нагаворыць,
Так многа кручкоў натворыць,
Што, пачасаўшы затылак,
Не рассупоніш памылак.
Не дасі, - цябе замучыць.
Добра стара казка вучыць:
Дзярэ каза ў лесе лозу,
Воўк дзярэ у лесе козу,
А ваўка - мужык Іван,
А Івана - ясны пан,
Пана ўжо дзярэ юрыста,
А юрысту - д'яблаў трыста!"
__________________________________
Тэкст паводле - "Беларуская палічка".
YOUTUBE: Mikalai Kiyka.
Яўгенія Янішчыц:
"Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві
– Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві
– Нават ненавісць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма. "
Янка Купала:
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.
А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
Максім Багдановіч
Плакала лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся слязінкі на поле.
Але прыгожаю восенню яснаю
Там, дзе ўпалі яны, вырасталі
Кветкі асеннія,кветкі, успаённыя
Тугаю, горам, слязінкамі лета.
Кветкі асеннія, родныя, бледныя!
Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.
Можа таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.
Чытаючы Максіма Багдановіча
Часта, з трывогаю,
Разгортваю папялішча песень,
Бо ў столькіх не знаходзіў
Ніводнай іскры.
Але на вогнішчы тваім –
Хоць над ім безліч прашумела
Лістападаў і дажджоў! –
Кладу свае далоні –
І адчуваю полымя жывое.
Угледзеўшыся – бачу яго водсвет,
Прыпаўшы вуснамі –
Апальваю іх да болю.
1971
Кій,
На які ў жыцці не абапрэшся,
Нож,
Якім хлеба сябрам не адкроіш,
Кубак,
З якога вады не нап’ешся,
Соль,
Якой гутарку, смех не падсоліш,
Дружба,
Не зведаўшая ліхалецця,
Слава
Без працы мазольнай, упартай,
Слова,
Якое не грэе, не свеціць, -
Нічога не варты.
1978
Трэска з дома Шэкспіра
Прайшлі майстры ў былы Шэкспіра дом,
Каб адрамантаваць вуглы старыя.
І іх сякераў перастук і гром
Абрушыўся на сцены векавыя,
Пашчэрбленыя часам і дажджом.
І разбудзіў дні Страдфарда былыя,
Калі паэт тут бегаў хлапчуком
І слухаў, як норд-ост шалёна вые.
Я ля майстроў спыніўся. Прывітаў.
Здзівіліся нямала, што з-за свету
Прыехаў, каб наведаць дом паэта.
Тут нехта з трэсак вогнішча расклаў.
Я асцярожна з іх адну падняў,
Якая аказалася санетам.
1978
Гартаючы старонкі гісторыі
Гартаючы
Апаленыя і акрываўленыя
Старонкі гісторыі,
Часта думаю:
Знаць, не трэба было
Нам, так званым
І лірнікам, і песнярам,
Галёкаць на ўвесь свет
Аб непаўторным харастве
І незлічоных скарбах
Нашай зямлі.
Можа, не знала б яна
За свой век столькі прагнай,
Праклятай навалачы.
1989
Хадзіла мая бабка
Хадзіла мая бабка
Па светлых мясцінах,
Прасіла ў Бога хлеба,
Прыплоду скаціне,
Шчасця і здароўя
Неразумным дзецям,
Згараваным людцам
На ўсім белым свеце.
Знаць, ёй сёе-тое
Выпрасіць ўдалося.
А пра што забыла –
Так і засталося.
Так і засталося
Ў забыцці суровым,
Як крыж на пагосце
Ці як наша мова,
А пайсці прасіць зноў
Грэшнікам убогім –
З нас ніхто не знае
Бабінай дарогі.
1989
Малітва за старых коней
Павялі старых коней на бойню,
Што са мной адслужылі ўсе войны,
І аралі, і баранавалі,
І бярвенне на зруб тралявалі,
І вазілі на карах, развалах,
Тых, каго адпачыць зямля звала.
Што з таго, што ёсць новая змена?
Чую водар іх поту і сена.
І з дакорам глядзяць сярод ночы
Ў маё сэрца іх сумныя вочы.
І шапчу я малітву: “Дай, Божа,
Каб хоць ім у Цябе было гожа,
Залячы іх старэчыя ногі,
Пакалечаныя на дарогах.
Памажы ім забыць назаўсёды
Перажытыя з намі нягоды”.
1989
Францішак Багушэвіч
Ніколі я раней
Яго не бачыў,
Ніколі не сядзеў
З ім за сталом бяседным,
Не перавязваў яго ран
Ля кастроў паўстанцкіх
І не прысутнічаў
Пры стрэчах
З Каліноўскім,
З кушлянскімі сялянамі…
Я толькі чуў яго
Звон “Беларускай дудкі”.
І ўсё ж свае ўспаміны
Я лічу
Такімі ж верагоднымі,
Як і яго сучаснікаў.
Мяркуючы па тым,
Як ён далёка бачыў, -
Відаць, што быў
На галаву вышэй
Сваіх настаўнікаў.
Мяркуючы па тым,
Як праўду бараніў, -
Відаць, за ўсіх святых
Жупранскага касцёла
Ён справядліўшы быў.
Мяркуючы па тым,
Што з нашай мовы
Магільны камень
Здужаў адваліць, -
Відаць,якім ён
І асілкам быў.
18.11.1980
Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на маці;
Ты яшчэ – чвэрць чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;
Ты толькі – паўчалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, -
І толькі тады становішся чалавекам,
Калі ўсе могуць спадзявацца
На цябе.
Комментарии
Отправить комментарий