К основному контенту

Сообщения

Сообщения за январь, 2020
Літаратура "Беларуская". 5 клас.    Пятрусь Броўка Кропля Дождж прарваўся з ветрам У спякоту, Па пясках ударыў Буйным шротам... За адно імгненне, За хвіліну Перамыў лістоту на галінах, Пачапіў на кожнае іглінцы Па адной засмучанай Слязінцы. Прашумеў. Суняўся. Ціха стала. I слязінка кожная зайграла. Колькі ў кроплю Фарбаў назаткана, Быццам свет увесь у ёй сабраны: Поле, Луг, Сады ўсяго пасёлка, I  рака , I  неба , I  вясёлка ! Тэкст паводле: “Беларуская палічка” Пятрусь Броўка Калі ласка! У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: "Калi ласка!.." Як звiняць яны сардэчнаю струною, Праз усё жыццё iдуць са мною. Трапiць госць у будзень, а цi ў свята: – Калi ласка, калi ласка, ў хату! Не паспелi сесцi пры сустрэчы, Як патэльня засквiрчэла ў печы, Ды i чарка блiснула дарэчы. Бульба, смажанiна i каўбаска, Пакаштуйце, людцы, калi ласка! Хлопец кажа дарагой дзячыне: – Калi ласка! Будзеш гаспад...