Дэкларацыя аб Дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэкларацыя аб Дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. 25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце нашай Бацькаўшчыны. 25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце нашай Бацькаўшчыны. " З 24 па 25 жніўня 1991 года адбылася пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета Беларусі XII cклікання, якая атрымала назву «Сесія незалежнасці». Менавіта падчас гэтай сесіі беларускі парламент прыняў шэраг найважнейшых для краіны рашэнняў, якія засведчылі тое, што Беларусь стала незалежнай. Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь адбывалася паступова. З гэтым працэсам звязаны цэлы шэраг пераломных дат. Нягледзячы на тое, што Савецкі Саюз быў ліквідаваны толькі 8 снежня 1991 года, а суверэнітэт Беларусь абвясці...