БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ Пятрусь Броўка. "Александрына. Мне не забыцца песні той даўняе вясны: - На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны... Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла. Александрына, помніш, якою ты была? Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць. Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна. Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!.. Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх. Мінула часу многа. Мне навявалі сны, Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны. Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма... Александрына, дзе ты? Шукаю я - няма... 1961 год" Тэкст паводле "Беларуская палічка". мк Максім Танк: “О, колькі раз прасіў я Назначыць мне спатканне; О, колькі раз хацеў я Прызнацца ёй у каханні! Ды ўсё перашкаджалі, Калі дзяўчыне верыць, То павадак вясновы, То прымаразак-шэрань. Але і я — упарты. I каб свайго дабіцца, Прасіў я шчыра майстра ...