НОВЫ ЗАПАВЕТ
Евангельле паводле Мацьвея
Евангельле паводле Мацьвея
РАЗЬДЗЕЛ 3
1. У тыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель і прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай,(Мк 1:3-8; Лк 3:2-9, 15-17; Ян 1:19-28)
2. кажа: “Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае”. (Мацьв 4:17; Мк 1:15)
3. Бо Ён Той, пра Каго сказаў прарок Ісая: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму».
4. Сам жа Ян меў вопратку зь вярблюджага воласу і скураны пояс на паясьніцы сваёй; а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд.(4 Цар 1:18)
5. Тады выходзілі да яго Ерусалім і ўся Юдэя, і ўсё навакольле Ярданскае
6. і хрысьціліся ў Ярдане ад яго, спавядаючы грахі свае.
7. Убачыўшы многіх фарысэяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысьціцца, Ян сказаў ім: “Выродзьдзе яхідніна! Хто намовіў вас уцякаць ад будучага гневу? (Мацьв. 12:34; 23:33)
8. Стварыце ж годны плод пакаяньня;
9. і ня думайце казаць самі сабе: «Бацька ў нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Аўрааму; (Ян 8:39)
10. Ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь; (Мацьв 7:19)
11. Я хрышчу вас вадою ў пакаяньне; але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне; я ня варты панесьці абутак Ягоны; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;
12. лапата Ягоная ў руцэ ў Яго, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў засекі, а салому спаліць агнём непагасным.
13. Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна хрысьціцца ад яго. (Мк 1:9-11; Лк 3:21-22)
14. Ян жа стрымліваў Яго, кажучы: “Мне трэба ад Цябе хрысьціцца, а Ты прыходзіш да мяне?”
15. Але Ісус сказаў у адказ яму: “Дапусьці цяпер, бо так належыць нам зьдзейсьніць ўсякую праўду”. Тады Ян дапускае Яго.
16. І ахрысьціўшыся, Ісус выйшаў адразу з вады; І вось, адчыніліся Яму нябёсы, і ўбачыў Ян Духа Божага, Які сыходзіў, як голуб, і апускаўся на Яго.
17. І вось, голас зь нябёсаў прамовіў: “Гэты ёсьць Сын Мой любасны, у Якім Маё ўпадабаньне”. (Быц 22:2; Пс 2:7; Іс 42:1; Мацьв 12:18; 17:5; Мк 9:7; Лк 9:35)
“РАЗЬДЗЕЛ 23
1. І паднялося ўсё мноства іх, і павялі Яго да Пілата,
2. І пачалі вінаваціць Яго, кажучы: мы знайшлі, што Ён разбэшчвае народ наш і забараняе даваць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом Царом.
3. Пілат спытаўся ў Яго: Ты Цар Юдэйскі? Ён сказаў яму ў адказ: ты кажаш.
4. Пілат сказаў першасьвятарам і народу: я не знаходжу ніякай віны ў Гэтым Чалавеку.
5. Але яны настойвалі, кажучы, што Ён бунтуе народ, вучачы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі да гэтай мясьціны.
6. Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: хіба Ён Галілеянін?
7. І даведаўшыся, што Ён з вобласьці Ірадавай, паслаў Яго да Ірада, які ў гэтыя дні быў таксама ў Ерусаліме.
8. Ірад, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, таму што шмат чуў пра Яго і спадзяваўся ўбачыць ад Яго які-небудзь цуд,
9. і задаваў Яму многія пытаньні: але Ён нічога не адказваў яму.
10. А першасьвятары і кніжнікі стаялі і зацята вінавацілі Яго.
11. Але Ірад са сваімі воямі, прынізіўшы яго і паглуміўшыся зь Яго, апрануў яго ў сьветлую вопратку і паслаў назад да Пілата.
12. І спрыяціліся ў той дзень Пілат зь Ірадам паміж сабою, бо раней былі ў варожасьці адзін з адным.
13. А Пілат, склікаўшы першасьвятароў і начальнікаў і людзей,
14. сказаў ім: вы прывялі да мяне Чалавека Гэтага, што нібыта разбэшчвае люд; і вось, я пры вас расьсьледаваў і не знайшоў Чалавека Гэтага вінаватым ні ў чым тым, у чым вы Яго вінаваціце;
15. і Ірад таксама: бо я пасылаў Яго да яго; і нічога ня знойдзена ў Ім вартага сьмерці;
16. дык вось, пакараўшы Яго, адпушчу.
17. А яму і трэба было дзеля сьвята адпусьціць і аднаго вязьня.
18. Але ўвесь люд закрычаў: сьмерць Яму! а адпусьці нам Вараву.
19. Варава быў пасаджаны ў цямніцу за ўчыненую ў горадзе смуту і забойства.
20. Пілат зноў узвысіў голас, хочучы адпусьціць Ісуса.
21. Але яны крычалі: укрыжуй, укрыжуй Яго!
22. Ён трэйці раз сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? я нічога вартага сьмерці не знайшоў у Ім; дык вось, пакараўшы Яго, адпушчу.
23. Але яны і далей зь вялікім крыкам дамагаліся, каб Ён быў укрыжаваны; і перамог крык іхні і першасьвятароў.
24. І Пілат разважыў рабіць паводле іхняе просьбы,
25. і адпусьціў ім пасаджанага за смуту і забойства ў цямніцу, якога яны прасілі; а Ісуса аддаў на іхную волю.
26. І калі павялі Яго, дык, захапіўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.
27. І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім.
28. А Ісус, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых;
29. бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлоньні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі!
30. Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас!
31. бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?
32. Вялі зь Ім на сьмерць і двух зладзеяў.
33. І калі прыйшлі на месца, называнае Лобным, там укрыжавалі Яго і зладзеяў, аднаго з правага, а другога зь левага боку.
34. А Ісус сказаў: Войча! даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць. І дзялілі адзежу Ягоную, кідаючы жэрабя.
35. І стаялі людзі і глядзелі. А насьміхаліся разам зь імі і начальнікі, кажучы: іншых ратаваў, хай уратуе Сябе Самога, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.
36. Таксама і воі глуміліся зь Яго, падыходзячы і падносячы Яму воцат
37. і кажучы: калі Ты Цар Юдэйскі, уратуй Сябе Самога.
38. І быў над Ім надпіс, напісаны словамі грэцкімі, рымскімі і гэбрэйскімі: Гэты ёсьць Цар Юдэйскі.
39. Адзін з павешаных зладзеяў ліхасловіў на Яго і казаў: калі Ты Хрыстос, уратуй Сябе і нас.
40. А другі наадварот сунімаў яго і казаў: ці ты не баішся Бога, калі і сам засуджаны на тое самае?
41. і мы засуджаныя справядліва, бо заслужанае паводле ўчынкаў нашых прынялі; а Ён нічога благога не зрабіў.
42. І сказаў Ісусу: спамяні мяне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Царства Тваё!
43. І сказаў яму Ісус: праўду кажу табе: сёньня ж будзеш са Мною ў раі.
44. Было ж каля шостай гадзіны дня, і зрабілася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятай:
45. і памеркла сонца, і завеса ў храме разадралася пасярэдзіне.
46. Ісус, усклікнуўшы вялікім голасам, сказаў: Войча! у рукі Твае аддаю дух Мой. І сказаўшы гэта, выпусьціў дух.
47. А сотнік, бачачы, што адбылося, уславіў Бога і сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў праведнік.
48. І ўвесь люд, што сыйшоўся на гэта відовішча, бачачы, што адбывалася, вяртаўся, б'ючы сябе ў грудзі.
49. А ўсе, хто ведаў Яго, і жанчыны, якія ішлі сьледам за Ім з Галілеі, стаялі воддаль і глядзелі на гэта.
50. Тады нехта, на імя Язэп, сябра рады, чалавек добры і праўдзівы,
51. які ня браў удзелу ў радзе і ў справе іхняй, з Арыматэі, горада Юдэйскага, які таксама чакаў Царства Божага,
52. прыйшоў да Пілата і прасіў Цела Ісусавага;
53. і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і паклаў яго ў магіле, высечанай у скале, дзе яшчэ ніхто ня быў пакладзены.
54. Дзень той быў пятніца, і настала субота.
55. Пасьледавалі таксама і жанчыны, якія прыйшлі зь Ісусам з Галілеі, і глядзелі магілу, і як ускладалася Цела Ягонае;
56. а вярнуўшыся, прыгатавалі пахошчы і масьці; і ў суботу засталіся ў спакоі паводле запаведзі.”
Тэкст паводле перакладу Васіля Сёмухі.
Кніга "Дзеі Апосталаў"
РАЗЬДЗЕЛ 2
"1. Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе яны былі аднадушна разам.
2. І раптам зрабіўся шум зь неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі.
3. І зьявіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусьціліся па адным на кожнага зь іх.
4. І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць.
5. А ў Ерусаліме былі Юдэі, людзі набожныя, з усякага народу пад нябёсамі.
6. Калі зрабіўся гэты шум, сабраліся людзі, і захваляваліся, бо кожны чуў іх, што гавораць на ягонай мове.
7. І ўсе зьдзіўляліся і дзівавалі, кажучы паміж сабою: гэтыя, што гавораць, ці ня ўсе Галілеяне?
8. Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся,
9. Парфяне і Мідзяне і Эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Асіі,
10. Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, што мяжуюцца з Кірынеяй, і прышлыя з Рыма, Юдэі і празеліты*,
11. Крыцяне і Аравіцяне, - чуем іх, як гавораць нашымі мовамі пра вялікія дзеі Божыя?
12. І зьдзіўляліся ўсе і недаўмёна казалі адзін аднаму: што гэта азначае?
13. А іншыя, насьміхаючыся, казалі: яны апіліся салодкім віном.
14. А Пётр, стаўшы з адзінаццацьцю, узвысіў голас свой і прамовіў да іх: мужы Юдэйскія і ўсе, хто жыве ў Ерусаліме! гэта хай будзе вам вядома, і слухайце словы мае:
15. яны не апіліся, як вы думаеце, бо цяпер трэйцяя гадзіна дня;
16. а гэта ёсьць прадказанае прарокам Ёілем:
17. «І будзе ў апошнія дні, кажа Бог, вылью ад Духа Майго на ўсякую плоць; і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і хлопцы вашыя будуць бачыць відзежы, і старцы вашыя снамі на розум наставяцца;
18. і на рабоў Маіх і на рабыняў Маіх у тыя дні вылью ад Духа Майго, і будуць прарочыць.
19. І дам цуды на небе ўгары і азнакі на зямлі ўнізе, кроў і вагонь і куродым:
20. сонца абернецца ў цемру, і месяц у кроў, перш чым настане дзень Гасподні, вялікі і прасьветлены.
21. І будзе: кожны, хто пакліча імя Гасподняе, уратуецца».
22. Мужы Ізраільскія! выслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засьведчанага вам ад Бога сіламі і цудамі і азнакамі, якія Бог утварыў празь Яго сярод вас, як і самі ведаеце,
23. Яго, паводле пэўнае рады і з прадбачаньня Божага выдадзенага, вы ўзялі і, прыбіўшы цьвікамі рукамі беззаконьнікаў, забілі;
24. але Бог уваскрэсіў Яго, разарваўшы повязі сьмерці, бо ёй немагчыма было ўтрымаць Яго.
25. Бо Давід кажа пра Яго: «бачыў я перад сабою Госпада заўсёды; бо Ён праваруч мяне, каб Я не пахіснуўся.
26. Таму ўзрадавалася сэрца маё, і ўзьвесяліўся язык мой; нават і плоць мая супакоіцца ў спадзяваньні,
27. бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле і не дасі Сьвятому Твайму пабачыць тленьне.
28. Ты даў мне спазнаць дарогу жыцьця; Ты напоўніш мяне радасьцю прад абліччам Тваім».
29. Мужы браты! хай будзе дазволена адважна сказаць вам пра Давіда-прабацьку, што ён і памёр і пахаваны, і магіла ягоная ў нас па сёньняшні дзень;
30. а будучы прарокам і ведаючы, што Бог клятвай абяцаў яму ад плоду сьцёгнаў ягоных ўзьвесьці Хрыста ў плоці і пасадзіць на прастоле ягоным,
31. ён раней сказаў пра ўваскрэсеньне Хрыстовае, што не пакінута душа Ягоная ў пекле, і плоць Ягоная ня бачыла тленьня.
32. Гэтага Ісуса Бог уваскрэсіў, чаго ўсе мы сьведкі.
33. І вось Ён быў узьнесены правіцаю Божаю і, прыняўшы ад Айца абяцаньне Сьвятога Духа, выліў тое, што вы сёньня бачыце і чуеце.
34. Бо Давід ня ўзышоў на нябёсы, а сам кажа: «сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне,
35. пакуль не пакладу ворагаў у падножжа ног Тваіх».
36. Дык цьвёрда ведай, увесь дом Ізраілеў, што Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі.
37. Чуючы гэта, яны ўмілаваліся сэрцам і сказалі Пятру і астатнім апосталам: што нам рабіць, мужы браты?
38. А Пётр сказаў ім: пакайцеся, і хай ахрысьціцца кожны з вас у імя Ісуса Хрыста на дараваньне грахоў, - і атрымаеце дар Сьвятога Духа;
39. бо вам належыць абяцаньне і дзецям вашым і ўсім далёкім, каго толькі пакліча Гасподзь Бог наш.
40. Ды многімі іншымі словамі ён сьведчыў і ўмаўляў, кажучы: ратуйцеся ад роду гэтага распуснага, упарцістага.
41. І вось тыя, якія прыхільна прынялі слова ягонае, ахрысьціліся, і далучылася таго дня душ каля трох тысяч;
42. і яны ўвесь час заставаліся ў навуцы апосталаў, у абыходзе і ў ламаньні хлеба і ў малітвах.
43. І быў страх у кожнай душы; і многа цудаў і азнакаў чынілася праз апосталаў у Ерусаліме.
44. А ўсе вернікі былі разам і ўсё ў іх было супольнае:
45. і прадавалі дастаткі свае і ўсякую маёмасьць, і надзялялі ўсіх гледзячы па патрэбе кожнага;
46. і кожны дзень аднадушна заставаліся ў храме і, ламаючы па дамах хлеб, прымалі страву ў радасьці і ў шчырасьці сэрца,
47. праслаўляючы Бога і маючы любоў усяго народу. А Гасподзь штодня дадаваў царкве тых, хто ратаваўся.
Дзеі Апосталаў

- * Навернутыя зь язычнікаў"
Тэкст паводле Васіля Сёмухі
Дзеі Апосталаў
РАЗЬДЗЕЛ 3
1. Пётр і Ян ішлі разам у храм а дзявятай гадзіне малітвы.
2. І быў чалавек, кульгавы ад улоньня маці ягонай, якога насілі і садзілі кожнага дня каля дзьвярэй храма, што называліся Прыгожымі, прасіць міласьціны ў тых, што ўваходзілі ў храм;
3. ён, убачыўшы Пятра і Яна каля ўваходу ў храм, прасіў у іх міласьціны.
4. Пётр зь Янам, прыгледзеўшыся да яго, сказаў: зірні на нас.
5. І той пільна глядзеў на іх, спадзяючыся атрымаць ад іх што-небудзь.
6. Але Пётр сказаў: срэбра і золата няма ў мяне, а што маю, тое даю табе: у імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі.
7. І, узяўшы яго за правую руку, падняў; і раптам умацаваліся ў таго ступакі і калені,
8. і, ускочыўшы, устаў, і пачаў хадзіць, і ўвайшоў зь імі ў храм, пахаджаючы і падскокваючы, і славячы Бога,
9. і ўсе людзі бачылі, як ён хадзіў і славіў Бога;
10. і пазналі яго, што гэта быў той самы, які сядзеў каля Прыгожых дзьвярэй храма дзеля міласьціны, і напоўніліся жахам і зьдзіўленьнем з таго, што сталася зь ім.
11. І як што аздароўлены кульгач не адступаўся ад Пятра і Яна, дык увесь люд у зьдзіўленьні зьбегся да іх у прытвор, называны Саламонавым.
12. Убачыўшы гэта, Пётр сказаў люду: мужы Ізраільскія! што дзівуецеся з гэтага, або чаго глядзіце на нас, быццам мы сваёй сілаю і пабожнасьцю зрабілі так, што ён ходзіць.
13. А Бог Абрагамаў і Ісаакаў і Якаваў, Бог бацькоў нашых праславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы прадалі і Якога зракліся перад абліччам Пілата, калі ён судзіў адпусьціць Яго.
14. Але Сьвятога і Праведнага вы адцураліся, і прасілі памілаваць чалавека-душагуба,
15. а Пачынальніка Жыцьця забілі; Гэтага Бог уваскрэсіў зь мёртвых, і мы сьведкі таго.
16. І празь веру ў імя Ягонае, імя Ягонае ўмацавала гэтага, якога вы бачыце і ведаеце, і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад ўсімі вамі.
17. А цяпер, я ведаю, браты, што вы як і начальнікі вашыя, зрабілі гэта празь несьвядомасьць;
18. А Бог так учыніў, як прадвяшчаў вуснамі ўсіх Сваіх прарокаў - пацярпець Хрысту, так і выканаў.
19. Дык пакайцеся і навярнецеся, каб загладзіліся грахі вашыя,
20. хай прыйдуць часіны лагоды ад аблічча Гасподняга, і хай пашле Ён наканаванага вам Ісуса Хрыста,
21. Якога неба павінна было прыняць да часу зьдзяйсьненьня ўсяго, што казаў Бог вуснамі ўсіх сьвятых Сваіх прарокаў ад веку.
22. Майсей сказаў бацькам: «Гасподзь Бог ваш паставіць вам з братоў вашых Прарока, як мяне; слухайцеся Яго ва ўсім, што Ён ні будзе казаць вам;
23. і будзе, што кожная душа, якая не паслухаецца Прарока Таго, зьнішчыцца з народу».
24. І ўсе прарокі ад Самуіла і пасьля яго, колькі іх ні вяшчалі, таксама абвясьцілі наперад дні гэтыя.
25. Вы сыны прарокаў і запавету, які запавядаў Бог бацькам вашым, кажучы Абрагаму: «і ў семені тваім дабраславяцца ўсе плямёны зямныя».
26. Бог, уваскрэсіўшы Сына Свайго Ісуса, да вас першых паслаў Яго дабраславіць вас, адхіляючы кожнага з вас ад ліхіх дзеяў вашых.
Пераклад тэкста на беларускую - Васіль Сёмуха.
Комментарии
Отправить комментарий