К основному контенту
Сёння, 1 траўня, дзень народзінаў выбітной беларускай спявачкі ды кампазітара Ядзьвігі Паплаўскай. Віншуем!



Музыка Ядзьвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч.
Тэкст песні - Уладзімір Някляеў

СІНЬ – ВАСІЛЬКІ

1. Воляй нябёс вытканы лёс, 
Як вас
iлькамi святочны абрус. 
Доля адна, воля адна 
I ты адна на усiх нас – Беларусь. 

Прыпеў: 
Сiнь-васiлькi, сiнь-васiлькi, 
Ды верасовыя сiнь-туманы, 
Дзе мне ні быць, снiць мне i снiць 
 

Пра Беларусь васiльковыя сны.

2. Доля мая, ведаю я 
Што на зямлi не пражыць без спакус, 
Ды колькi жыць – столькi любiць, 
Столькi малiцца мне за Беларусь. 

Прыпеў: 
Сiнь-васiлькi, сiнь-васiлькi, 
Ды верасовыя сiнь-туманы, 
Дзе мне ні быць, снiць мне i снiць 

Пра Беларусь васiльковыя сны.
 

3. З неба дзе сінь, боскіх вышынь 
Сыплюцца зоркi на белы абрус 
I ўсё ляцяць, крылам шумяць 
Белыя лебедзi праз Беларусь. 

Прыпеў: 
Сiнь-васiлькi, сiнь-васiлькi, 
Ды верасовыя сiнь-туманы, 
Дзе мне ні быць, снiць мне i снiць 

Пра Беларусь васiльковыя сны.





Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Іван Пташнікаў. "Алені". Кароткі змест. Аўдыякніга з тэкстам.

Якуб Колас: "Крыніца". Тэма і асноўная думка твора.

Аляксей Дудараў. "Князь Вітаўт". Кароткі змест - аўдыякніга з тэкстам.