К основному контенту
БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ


Пятрусь Броўка.

"Александрына.

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
- На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...

Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?

Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.

Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, - сцюдзёная ж яна.

Сказаць, што ты званочак... Ды ўсіх жа мала іх!..
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.

Мінула часу многа. Мне навявалі сны,
Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны.

Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма...
Александрына, дзе ты? Шукаю я - няма...

1961 год"
Тэкст паводле "Беларуская палічка".
мк





Максім Танк:

“О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я — упарты.
I каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцце —
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягоння не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых
Ні ў час, калі смяецца,
Спявае або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся, змярканнем,—
Звіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханне.”

Тэкст: "Беларуская палічка"






Сяржук Сокалаў-Воюш.

Беларусь мая

Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы,
Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя,
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.



Тэкст паводле “Беларуская палічка”




Генадзь Бураўкін: 

"Малітва.
Мы здалёк убачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут...
Божа, нe дабаў майму народу
Пошасці, няпраўды і пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа, адвядзі ад Беларусі
Здраду, вераломства і вайну.

Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё наўкол ідзе на злом,
Божа, захіні маю Радзіму
Мудрасцю, спакоем і цяплом!"













Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952г., Мінск -28 студзеня 2017г., Мінск). Беларускі эстрадны спявак, музыка (бас-гітара), кампазітар, заслужаны артыст Беларусі.
 Ядзьвіга Паплаўская (01 траўня 1949г., в.Далідавічы, Валожынскі раён). Беларускі кампазітар, эстрадная спявачка, заслужаная артыстка Беларусі.






Алесь Туровіч калісьці напісаў добры верш. Які быў апублікаваны нават у часопісе "Беларусь". Гады, можа, з два таму ён пачаў стала наведваць сходы вернікаў у грамадзе "Ушэсце". Там ён і пазнаёміўся з евангелістам Аляксандрам Фірысюком. Які да таго яшчэ і гітарыст, і спявак, і "выдаў" за апошнія гады цэлую нізку неблагіх кампазіцый... Аднойчы Алесь Туровіч паказаў яму свой верш... Вось так і нарадзілася песня. Вельмі добрая песня! Яшчэ раз пераконваюся - добрую песню без добрага тэкста напісаць немагчыма. Таму, можна было б парушыць правілы і спакойна паставіць на першае месца Алеся Туровіча. Але... Правіла ёсць правіла. мк 








Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Іван Пташнікаў. "Алені". Кароткі змест. Аўдыякніга з тэкстам.

Якуб Колас: "Крыніца". Тэма і асноўная думка твора.

Аляксей Дудараў. "Князь Вітаўт". Кароткі змест - аўдыякніга з тэкстам.