ВЕРАВУЧЭНЬНЕ ЕВАНГЕЛЬСКІХ ХРЫСЬЦІЯН БАПТЫСТАЎ
Поўны тэкст "Веравучэньня евангельскіх хрысьціян-баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь" у перакладзе на беларускую мову ("Тарашкевіца"). Божага ўсім спрыяньня! МК
ПРА ТРЫАДЗІНСТВА БОГА_________________________________10
ПРА ЧАЛАВЕКА_______________________________________________21
ХРЫСТОВАЯ ЦАРКВА__________________________________________40
ПРА СЬВЯШЧЭННАДЗЕЯНЬНІ______________________________________49
ПРА НЯДЗЕЛЮ________________________________________________51
ПРА ШЛЮБ І СЯМ’Ю___________________________________________52
ПРА ДРУГІ ПРЫХОД ІСУСА ХРЫСТА І ПРА СУД______________________55
ПРЫНЦЫПЫ ХРЫСЬЦІЯНСКАГА ЖЫЦЬЦЯ____________________________57
2Ян. – Другі саборны ліст апостала Яна
Юд. – Саборны ліст апостала Юды
Рым. – Ліст да рымлянаў апостала Паўла
1Кар. – Першы ліст да карыньцянаў апостала Паўла
2Кар. – Другі ліст да карыньцянаў апостала Паўла
Гал. – Ліст да галятаў апостала Паўла
Эхв. – Ліст да эхвесцаў апостала Паўла
Піл. – Ліст да піліпцаў апостала Паўла
Калос. – Ліст да калосцаў апостала Паўла
1Тэс. – Першы ліст апостала Паўла тэсалонцам
2Тэс. - Другі ліст апостала Паўла тэсалонцам
1Цім. – Першы ліст апостала Паўла Цімахвею
2Цім. – Другі ліст апостала Паўла Цімахвею
Ціт. – Ліст апостала Паўла Ціту
Хал. – Ліст апостала Паўла Халімону
Яўр. – Ліст яўрэям
Адкр. – Адкрыцьцё Яна Багаслова
1.2. Біблія – дасканалае Адкрыцьцё Бога роду чалавечаму – праўдзівая крыніца богапазнаньня. Яна адкрывае волю Божую, утрымлівае загады Божыя, законы і прароцтвы і паказвае шлях да выратаваньня (Зых. 2:1; Пс.118:89; Іс.8:20; Іс.59:21; Мац.22:29; Лук.11:28; Лук.24:27; Ян. 5:39; Ян.12:48; Ян.14:6, 26; Ян.16:13; Ян.20:31; Як.1:21; 1Птр.1:10,11,23; 2Птр.3:2; Рым.15:4,5; 1Кар.2:10-13; 1Кар.14:37; 1Кар.15:3,4; Гал.1:11,12; 1Тэс.4:2; Адкр.1:1-3).
Лук.11:28: “А Ён сказаў: тым болей шчасьлівыя тыя, што слухаюць Божае слова і выконваюць яго.”
Гал.1:11,12: “Бо аб’яўляю вам, браты, што Евангельле, якое я дабравесьціў, ёсьць не паводле чалавека; бо і я не ад чалавека прыняў яго і навучыўся яму, а праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста.”
Адкр.1:1-3: “Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць Сваім рабам, што павінна адбыцца неўзабаве, і Ён паказаў, паслаўшы праз Свайго анёла, Свайму рабу Яну, які засьведчыў слова Божае і сьведчанне Ісуса Хрыста усё, што ён бачыў. Шчасьлівы, хто чытае, і тыя, хто слухае словы гэтага прароцтва і выконвае напісанае ў ім, бо час блізкі.”
Пс.118:89: “Навечна, Госпадзе, слова Тваё сьцверджана на нябёсах;”
Прып.30:5,6: “Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца. Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён не выкрыў цябе як ашуканца.”
Мац.5:17-19: “Ня думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў; Я прыйшоў не адмяніць, а зьдзейсніць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не адыдзе неба і зямля, ні адна ёта і ні адна рыска ні ў якім разе не адыдзе з закона, пакуль не спраўдзіцца ўсё. Хто ж парушыць адну з найменшых гэтых запаведзяў і так навучыць людзей, той будзе названы найменшым у Царстве Нябёсаў; а хто выканае і навучыць, той будзе названы вялікім у Царстве Нябёсаў.”
2Цім.2:15-17: “Будзь руплівым, каб стаў сам перад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды. А агіднага пустаслоўя пазьбягай; бо яно яшчэ болей спрычыніцца да бязбожнасці. І слова іх, як гангрэна, будзе пашырацца; у іх ліку Гіменей і Філет.”
Адкр. 22:18,19: “І я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва гэтай кнігі: калі хто дадасьць нешта да іх, на таго накладзе Бог пошасьці, якія запісаны ў гэтай кнізе: і калі хто адыме ад слоў кнігі гэтага прароцтва, у таго адыме Бог яго долю ад дрэва жыцьця і са сьвятога горада, пра якія напісана ў гэтай кнізе.”
Пс.17:31: “ Бог! - Беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова ў Госпада; Ён шчыт усім, хто на Яго спадзяецца.”
Іс.34:16: “ Знайдзіце ў кнізе Гасподняй і прачытайце; ніводнае з гэтых не забавіцца прыйсьці, і адно адным не заменіцца. Бо самі вусны Яго загадалі, і сам дух Яго зьбярэ іх.”
Іс.46:10: “ Я аб’яўляю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.”
Мац.24:35: “ Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць;”
Ян.10:35: “А Сьвятое Пісьмо ня можа быць парушана, - “
Іс. 45:5 “ Я - Госпад, і няма іншага; няма Бога, апрача Мяне;..”
Яр. 10:10 “А Госпад Бог ёсьць праўда; Ён ёсьць Бог жывы і Цар вечны. Ад гневу Яго дрыжыць зямля, і народы ня могуць вытрымаць абурэньне Ягонае.»
Ян. 17:3 “А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб спазналі Цябе, адзінага, сапраўднага Бога, і пасланага Табою Ісуса Хрыста.”
Быц. 48:3: “І сказаў Якаў Язэпу: Бог Усемагутны явіўся мне ў Лузе, у зямлі Ханаанскай, і дабраславіў мяне,..”
Ёў. 12:13 “ У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.”
Пс. 89:3 “Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты - Бог.”
Пс. 90:1 “Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,”
Пс. 146:5 “Вялікі Госпад наш і вялікая моц Ягоная, і розум Яго невымерны.”
Пс. 144:17 “Праведны Госпад на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.”
Іс. 6:3 “І ўсклікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Саваоф! Уся зямля поўная славы Ягонай!”
Мац. 5:48 “ Дык будзьце вы дасканалыя, як дасканалы ваш Бацька Нябесны.”
1 Птр. 1:16 “Бо напісана: «Будзьце сьвятымі, бо Я сьвяты».
Пс. 85:5 “Бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.”
Пс. 114:5 “Госпад літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.”
Пс. 118:137 “Справядлівы Ты, Госпадзе, і суды Твае справядлівыя.”
Лук. 6:36 “Дык будзьце міласэрныя, як і ваш Бацька міласэрны.”
Як. 5:11 “Вось, мы называем шчасьлівымі тых, якія выстаялі: аб вытрываласьці Ёва вы чулі і бачылі яго канец ад Госпада, бо шматміласэрны Госпад і спагадлівы.”
1 Ян. 4:16 “І мы пазналі любоў, якую Бог мае да нас, і паверылі ў яе. Бог ёсьць любоў, і хто жыве ў любові, той у Богу жыве, і Бог у ім жыве.”
Рым. 5:8 “Але Бог Сваю любоў да нас паказвае тым, што, калі яшчэ мы былі грэшнікамі, Хрыстос памёр за нас.”
Мац. 28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына, і Сьвятога Духа,”
Дзеі. 5:3, 4 “Але Пётра сказаў: Ананія, з-за чаго сатана напоўніў тваё сэрца, каб ты зманіў Сьвятому Духу і адклаў сабе з выручанага за зямлю? Хіба, да продажу яна не тваёю заставалася, а выручанае з прададзенага хіба не ў тваёй уладзе было? Чаму ж ты паклаў гэта ў сваім сэрцы? Ты зманіў не людзям, а Богу.”
2 Кар. 13:13 “Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасьць Сьвятога Духа няхай будзе з усімі вамі. Амін.”
Калос. 2:3 “У Якім схаваны ўсе скарбы мудрасьці і патаемныя веды.”
Яўр. 4:13 “І няма стварэньня, схаванага перад Ім, а ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Яго; Яму дадзім справаздачу.”
Яўр. 7:26 “Бо такі і павінен быць у нас Першасьвятар: сьвяты, вольны ад зла, беззаганны, аддзелены ад грэшнікаў і ўзвышаны па-над нябёсы,”
1 Птр. 1:18-20 “Ведаючы, што ня тленным срэбрам ці золатам вы былі выкуплены ад вашага марнага жыцьця, перададзенага ад бацькоў, а каштоўнаю Крывёю Хрыста, як беззаганнага і незаплямленага Ягняці, прадвызначанага да заснавання сьвету, і Ён зьявіўся ў апошнія часы дзеля вас,…”
1 Ян. 2:2 “І Ён Сам ёсьць уміласьціўленне за нашы грахі, і не толькі за нашы, але і за грахі ўсяго сьвету.”
2 Кар. 5:15 “І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, хто жыве, ужо не для сябе жылі, а для Таго, Хто памёр за іх і быў уваскрэшаны.”
Лук. 1:35 “І ў адказ Анёл сказаў Ёй: Сьвяты Дух зыдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне цябе; таму і Сьвятое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым.”
Яўр. 2:14, 15 “Таму, як дзеці далучаны да крыві і цела, то Ён і Сам такім жа чынам прычасьціўся іх, каб сьмерцю пазбавіць сілы таго, хто мае ўладу сьмерці, гэта значыць д’ябла, і вызваліць усіх тых, якія з-за страху смерці праз усё жыцьцё былі ў рабстве.”
Дзеі. 2:36 “Дык няхай непахісна ведае ўвесь дом Ізраілеў, што Бог зрабіў Яго і Госпадам і Хрыстом, - Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі.”
1 Птр. 1:18, 19 “...ведаючы, што ня тленным срэбрам ці золатам вы былі выкуплены ад вашага марнага жыцьця, перададзенага ад бацькоў, а каштоўнаю Крывёю Хрыста, як беззаганнага і незаплямленага Ягняці,”
Гал. 1:4 “Які аддаў Самога Сябе за нашы грахі, каб выбавіць нас з цяперашняга ліхога веку паводле волі нашага Бога і Бацькі,”
1 Цім. 2:6 “Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх - такое было сьведчанне ў свой час.”
Ціт. 2:14 “Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усялякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, руплівы да добрых учынкаў.”
1 Ян. 2:1 “Дзеткі мае, гэта пішу вам, каб вы не грашылі. А калі хто зграшыць, дык мы маем Абаронцу ў Бацькі – Ісуса Хрыста, Праведнага;”
Яўр. 9:24 “Бо Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае сьвятое, адбітак сапраўднага, а ў самое неба, каб цяпер зьявіцца перад абліччам Божым за нас;”
Эхв. 1:22, 23 “І Ён усё падпарадкаваў пад Яго ногі, і даў Яму быць вышэй за ўсё, Галавою Царквы, якая ёсьць Яго цела, паўната Таго, Хто напаўняе ўсё ва ўсім.”
Эхв. 5:23 “Бо муж ёсць галава жонкі, як і Хрыстос - галава Царквы, Ён - Ратавальнік цела.”
Ян. 1:33 “І я ня ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысьціць вадою, мне сказаў: “На Каго ўбачыш, што зыходзіць Дух і застаецца на Ім, - гэта Той, Хто хрысьціць Сьвятым Духам”.
Мк. 14:62 “І Ісус сказаў: Я; і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Божай Сілы і прыходзіць з нябеснымі воблакамі.”
Дзеі. 1:11 “Якія і сказалі: Мужы галілейскія, што вы стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, узьнесены ад вас у неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў у неба.”
Дзеі. 17:31 “Бо Ён вызначыў дзень, у які Ён будзе справядліва судзіць сьвет праз Чалавека, Якога Ён прызначыў, даўшы ўсім доказ – уваскрэсіўшы Яго зь мёртвых.”
Мац. 28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына і Сьвятога Духа,”
Ян. 3:5, 6 “Ісус адказаў: Сапраўды, сапраўды кажу Я табе: Калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае. Народжанае ад цела ёсьць цела, а народжанае ад Духа ёсьць дух.”
Ян. 3:16 “Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.”
Ян. 15:26 “Калі ж прыйдзе Суцешнік (Абаронца), Якога Я пашлю вам ад Бацькі, Дух праўды, што ад Бацькі зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне;”
Дзеі. 20:28 “Рупцеся ж аб сабе і аб усім статку, у якім Сьвяты Дух паставіў вас япіскапамі (ахоўнікамі, даглядчыкамі), каб пасьвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Сабе ўласнай крывёю.”
1 Птр. 1:2 “Паводле прадбачаньня Бога Бацькі ў асьвячэнні Духам да паслухмянасьці і акрапленьня Крывёю Ісуса Хрыста: ласка вам і мір няхай памножыцца!”
2 Кар. 13:13 “ Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасьць Сьвятога Духа няхай будзе з усімі вамі. Амін.”
Яўр. 9:14 “Тым больш Кроў Хрыста, Які праз Вечнага (Сьвятога) Духа прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць наша сумленьне ад мёртвых учынкаў, каб служыць жывому і праўдзіваму Богу.”
Яўр. 10:29 “Наколькі горшай кары, падумайце вы, будзе варты той, хто патаптаў Сына Божага і палічыў за звычайную Кроў запавету, якою быў асьвечаны, і Духа ласкі зьняважыў?”
Дзеі.5:3,4 “Але Пётра сказаў: Ананія, з-за чаго д'ябал напоўніў тваё сэрца, каб ты зманіў Сьвятому Духу і адклаў сабе з выручанага за зямлю? Хіба, да продажу яна не тваёю заставалася, а выручанае з прададзенага хіба не ў тваёй уладзе было? Чаму ж ты паклаў гэта ў сваім сэрцы? Ты зманіў ня людзям, а Богу.”
1 Кар.2:10,11 “А нам Бог адкрыў гэта праз Свайго Духа; бо Дух усё дасьледуе, нават глыбіні Божыя. Бо хто зь людзей ведае, што ў чалавеку, калі не чалавечы дух, які ў ім? Так і Божага ніхто ня ведае, толькі Дух Божы.”
Эхв. 4:30 “І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы былі адзначаны пячаткаю на дзень выкупу.”
Пс. 103:30 “Пашлеш Твой Дух - ствараюцца, і Ты абнаўляеш аблічча зямлі.”
2 Птр. 1:21 “Бо ніколі прароцтва не было выказана з волі чалавека, але сьвятыя людзі, кіраваныя Сьвятым Духам, казалі яго ад Бога.”
Ян. 16:14 “Ён Мяне праславіць, бо ад Майго возьме і абвесьціць вам.”
1 Кар. 12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысьціліся ў адно цела - юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
Ян. 3:6 “Народжанае ад цела ёсьць цела, а народжанае ад Духа ёсьць дух.”
Ян. 16:13, 14 “Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, то ўвядзе вас ва ўсю праўду; бо Ён ня будзе казаць ад Сябе, але будзе казаць тое, што пачуе, і будучыню абвесьціць вам. Ён Мяне праславіць, таму што ад Майго возьме і абвесьціць вам.”
Як. 1:18 “Ён, захацеўшы, нарадзіў нас словам праўды, каб мы былі некаторым пачаткам Яго стварэньняў.”
Рым. 8:9, 16 “Але вы ня ў целе, а ў Духу, калі сапраўды Божы Дух жыве ў вас. Калі ж хто Хрыстова Духа ня мае, той ня Яго. Сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы - дзеці Божыя.”
1 Кар. 6:19 “Ці вы ня ведаеце, што вашы целы – храм Сьвятога Духа, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не належыце сабе?”
1 Кар. 12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысьціліся ў адно цела - юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
2 Кар.1:22 “Які паставіў на нас Сваю пячатку і даў задатак Духа ў нашы сэрцы.”
2 Кар. 3:18 “Мы ж усе з адкрытым абліччам, аглядаючы і адлюстроўваючы, як люстэрка, славу Гасподнюю, пераўтвараемся ў той самы вобраз ад славы ў славу так, як ад Гасподняга Духа.”
1 Кар. 2:4 “І маё слова і мая пропаведзь – не ў пераканаўчых словах чалавечай мудрасьці, а ў выяўленьні Духа і сілы,”
Гал. 5:16, 25 “Але я кажу: жывіце паводле Духа, і вы ні ў якім разе не будзеце выконваць пажадлівасьці цела. Калі мы жывём Духам, то будзем і рабіць паводле Духа.”
Эхв. 5:18 “І не напівайцеся віном, у якім распуста; а напаўняйцеся Духам”
Іс. 8:19, 20 “І калі скажуць вам: зьвярнецеся да заклінальнікаў духаў памерлых і да чарадзеяў, да шаптуноў і нутрамоўцаў, - тады адказвайце: ці не павінен народ зьвяртацца да свайго Бога? ці пытаюцца ў мёртвых пра жывых? Зьвяртайцеся да закона і адкрыцьця. Калі яны не гавораць, як гэтае слова, дык няма ў ім сьвятла.”
Мац. 7:21-23 “Ня кожны, хто Мне кажа: “Госпадзе! Госпадзе! Увойдзе ў Царства Нябёсаў, а той, хто выконвае волю Майго Бацькі, Які ў нябёсах. Шмат хто скажа Мне ў той дзень: “Госпадзе! Госпадзе! Ці ж не Тваім імем мы прарочылі, і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, ці не Тваім імем шмат цудаў зрабілі?” І тады аб’яўлю ім: “Я ніколі не ведаў вас; адыдзіце ад Мяне, хто чыніць беззаконьне”.
2 Птр. 1:19 “І мы маем наймацнейшае прарочае слова; і вы добра робіце, трымаючыся яго як сьветача, што зьзяе ў цёмным месцы, пакуль не пачне днець і ня ўзыдзе заранка ў вашых сэрцах,”
1 Кар. 14:3, 12 “Той жа, хто прарочыць, людзям кажа на збудаваньне, заахвочваньне і суцяшэньне. Так і вы, калі рупіцеся аб духоўным, імкніцеся ўзбагацець ім для збудаваньня царквы.”
2 Цім. 3:16 “Усё Сьвятое Пісьмо боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрываньня, для выпраўленьня, для выхаваньня ў праведнасьці,”
1 Ян. 2:18 “Дзеці, апошні час; і, як вы чулі, што антыхрыст ідзе, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў; адсюль і ведаем, што настаў апошні час.”
2 Тэс. 2:9, 10 “Таго, прысутнасьць якога згодна з дзеяньнем сатаны будзе ва ўсялякай сіле, і знаках, і цудах маны, і ва ўсялякім ашуканстве няправеднасці між тымі, хто гіне, за тое, што яны не прынялі любові праўды, каб ім быць уратаванымі.”
Ян. 12:37 “І хоць гэтулькі цудаў Ён стварыў перад імі, яны ня верылі ў Яго.”
Ян. 17:17 “Асьвяці іх Тваёю праўдаю: Тваё слова – праўда.”
1 Птр. 2:1, 2 “Дык адклаўшы ўсялякую злосьць, і ўсялякую хітрасьць, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсялякае ліхаслоўе, як нованароджаныя немаўляткі, прагніце неразведзенага слоўнага малака, каб на ім вы ўзгадаваліся для выратаваньня,”
2 Птр. 1:5-10 “То вы, прыклаўшы ўсю дбайнасьць, праявіце ў вашай веры дабрачыннасьць, у дабрачыннасьці ж – веды, у ведах жа – устрыманьне, ва ўстрыманьні ж – вытрываласьць, у вытрываласьці ж – пабожнасьць, у пабожнасьці ж браталюбства, у браталюбстве ж – любоў. Бо гэта, калі яно ў вас ёсьць і памнажаецца, робіць вас не бязьдзейнымі і не бясплённымі ў пазнанні нашага Госпада Ісуса Хрыста; бо ў каго гэтага няма, той сляпы, блізарукі, забыўся пра ачышчэньне ад сваіх ранейшых грахоў. Таму, браты, тым больш старайцеся рабіць трывалым ваша пакліканьне і выбраньне, бо, робячы гэта, вы ніколі не спатыкнецеся.”
Рым. 10:17 “А вера - ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыстовае.”
1 Кар.13:8 “Любоў ніколі не праходзіць; а калі прароцтвы – яны зьнікнуць, калі мовы – яны змоўкнуць, калі веды – яны стануць непатрэбнымі.”
Эхв. 5:11, 15-17 “І ня ўдзельнічайце ў бясплённых справах цемры. А лепей нават выкрывайце іх. Дык глядзіце ўважліва, як вы жывяце, - не як нямудрыя, а як мудрыя, выкарыстоўваючы кожную хвіліну, бо дні ліхія. Таму ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, што ёсьць воля Гасподняя.”
Калос. 3:16, 17 “Няхай слова Хрыстовае багата жыве ў вас ва ўсёй мудрасьці, навучайце і настаўляйце адзін аднаго псалмамі, гімнамі, духоўнымі песьнямі, у ласцы сьпяваючы ў вашых сэрцах Богу; і ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу Бацьку.”
Яўр. 1:1, 2 “Бог, Які шматразова і многімі спосабамі прамаўляў у старажытнасьці бацькам у прароках, у гэтыя апошнія дні прамовіў нам у Сыне, якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога Ён і стварыў вякі;”
Эклез. 7:29 “Толькі гэта знайшоў я, што Бог стварыў чалавека праведнага, а людзі кінуліся ў вымудры ўсякія.”
Як. 3:9 “Ім мы дабраслаўляем Госпада і Бацьку і ім праклінаем людзей, створаных паводле падабенства Божага;”
Эф. 4:24 “І апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і святасьці праўды.”
Калос. 3:10 “І апрануўшыся ў новага чалавека, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобраза Таго, Хто стварыў яго,”
Яўр. 4:12 “Бо слова Божае жывое, і дзейснае, і вастрэйшае за ўсялякі двусечны меч, і пранікае нават да падзелу душы і духу, суставаў і мазгоў, і можа распазнаць думкі і намеры сэрца.”
Пс. 8:7 “Паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:”
Друг. 30:19 “У сьведкі перад вамі заклікаю сёньня неба і зямлю: жыцьцё і сьмерць прапанаваў я табе, дабраславеньне і пракляцьце. Выберы жыцьцё, каб жыў ты і нашчадкі твае,”
Нав. 24:15 “Калі ж не да спадобы вам служыць Госпаду, дык выберыце сабе сёньня, каму служыць, ці багам, якім служылі бацькі вашыя, што былі за ракою, ці багам Амарэяў, у зямлі якіх жывяце; а я і дом мой будзем служыць Госпаду, (бо Ён сьвяты).”
Прып. 1:29-32 “За тое, што ўзьненавідзелі веды і не выбралі для сябе страху Гасподняга, не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі выкрыцьцямі маімі; за тое няхай ядуць яны з плёну дарог сваіх і насычаюцца з задумаў сваіх. Бо ўпартасьць ідыётаў заб'е іх, і бястурботнасьць немысьляў загубіць іх.”
Рым. 3:23 “ Бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай,”
Рым. 5:12 “Таму як праз аднаго чалавека ўвайшоў у сьвет грэх, а праз грэх сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей з-за таго, што ў ім усе зграшылі.”
1 Кар. 15:21, 22 “Бо як праз чалавека прыйшла сьмерць, то праз чалавека і ўваскрасеньне мёртвых. Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысьце ўсе ажывуць.”
Рым. 3:20, 28 “Бо са справаў закону ня будзе апраўдана перад Ім ніякае цела: бо праз закон пазнаецца грэх. Бо мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў закону.”
Гал. 2:16, 21 “І, ведаючы, што чалавек апраўдваецца не ўчынкамі закону, а вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб быць апраўданымі вераю ў Хрыста, а не ўчынкамі закону, бо ўчынкамі закону ня будзе апраўдана ніякае цела. Не адкідаю ласкі Божай: бо калі праз закон – праведнасьць, то Хрыстос дарэмна памёр.”
Эф. 2:8,9 “Бо ласкаю вы ўратаваны празь веру, і гэта не ад вас – гэта дар Божы, не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся.”
Дзеі. 4:12 “І няма ні ў кім іншым выратаваньня, бо няма пад небам іншага імя, дадзенага людзям, якім мы павінны быць выратаваны.”
1 Цім. 2:5,6 “Бо адзін Бог, адзін і Пасярэднік між Богам і людзьмі - Чалавек Хрыстос Ісус, Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх, такое было сведчаньне ў свой час.”
Мац. 18:3 “І сказаў: Сапраўды кажу вам, калі не зьменіцеся і не зробіцеся, як дзеці, ні ў якім разе ня ўвойдзеце ў Царства Нябёсаў.”
Мац. 23:37 “Ерусаліме, Ерусаліме, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе, - колькі разоў Я хацеў сабраць тваіх дзяцей, як птушка зьбірае пад крылы сваіх птушанят, ды вы не захацелі!”
Мк. 16:16 “Хто будзе верыць і ахрысьціцца – будзе выратаваны, а хто ня будзе верыць – будзе засуджаны.”
Ян. 1:11-13 “Ён прыйшоў да сваіх, і свае не прынялі Яго. А ўсім, хто прыняў Яго, Ён даў уладу стаць дзяцьмі Божымі, тым, што вераць у Яго імя, якія не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.”
Ян. 5:40 “І ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.”
Ян. 12:48 “Хто выракаецца Мяне і не прымае Маіх слоў, той мае судзьдзю сабе: слова, якое Я казаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень.”
Дзеі. 13:46 “А Павел і Варнава, выступаючы адважна, сказалі: Неабходна было, каб вам першым было сказана слова Божае. А як вы аспрэчваеце яго і не лічыце сябе вартымі вечнага жыцьця, то вось, мы зьвяртаемся да язычнікаў.”
1 Ян. 2:23 “Кожны, хто адмаўляе Сына, ня мае і Бацькі; той, хто вызнае Сына, мае і Бацьку.”
Рым. 8:15 “Бо вы атрымалі не дух рабства, зноў на страх, але атрымалі Дух усынаўленьня, у Якім усклікваем: “Авва, Татухна!”
1 Цім. 2:4 “Які хоча, каб усе людзі выратаваліся і дайшлі спазнаньня праўды.”
Ціт. 2:11 “Бо зьявілася ласка Божая, якая нясе выратаваньне ўсім людзям,”
Яўр. 10:28, 29 “Калі хто-небудзь адкінуў закон Майсея ды памірае без спачуваньня на падставе паказаньняў двух або трох сьведак, дык наколькі горшай кары, падумайце вы, будзе варты той, хто патаптаў Сына Божага і палічыў за звычайную Кроў запавету, якою быў асьвечаны, і Духа ласкі зьняважыў.”
1 Кар. 6:19 “Ці вы ня ведаеце, што вашы целы – храм Сьвятога Духа, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не належыце сабе?”
Гал. 3:26 “Бо ўсе вы праз веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе.”
Гал. 5:6 “Бо ў Хрысьце Ісусе не мае ніякай сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а вера, якая дзейнічае празь любоў.”
Эф. 1:13 “У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, дабравесьце вашага выратаваньня,- у Ім, паверыўшы, таксама былі адзначаны пячаткаю абяцанага вам Сьвятога Духа,”
Дзеі. 2:21 “І будзе: кожны, хто пакліча імя Гасподняе, будзе ўратаваны».
2 Птр. 3:9 “Не марудзіць Госпад з выкананьнем абяцаньня, як некаторыя лічаць гэта прамаруджаньнем, але доўга трывае нас, ня хочучы, каб хто-небудзь загінуў, а каб усе прыйшлі да пакаяньня.”
Рым. 2:6, 11 “Які аддасьць кожнаму паводле яго ўчынкаў: … Бо няма ў Бога зважаньня на асобы.”
1 Цім. 2:4, 6 “Які хоча, каб усе людзі выратаваліся і дайшлі спазнаньня праўды.…Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх – такое было сведчаньне ў свой час.”
Ціт. 2:11 “Бо зьявілася ласка Божая, якая нясе выратаваньне ўсім людзям,”
Яўр. 2:9 “Але бачым Ісуса, ненадоўга прыніжанага перад анёламі з-за таго, што Ён перацярпеў сьмерць, увенчанага славаю і гонарам, каб з ласкі Божай Ён спазнаў сьмерць за кожнага.”
6.3.6 Адкупленьне чалавека.
6.3.6.1. Мы верым, што нашае адкупленьне зьдзейсьнена на галгофскім крыжы праз дабраахвотную ахвяру Ісуса Хрыста за нашыя грахі (Мац.20:28; Ян. 1:29; 1 Птр. 1:18-19; Адкр. 1:5-6)
Мац. 20:28 “Як і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць Сваё жыцьцё ў выкуп за многіх”
Адкр. 1:5-6 “І ад Ісуса Хрыста, вернага Сьведкі, Першынца зь мёртвых і Уладара зямных цароў. Яму, Хто любіць нас і вызваліў нас ад нашых грахоў Сваёю Крывёю, і зрабіў нас царствам, сьвятарамі Богу і Бацьку Свайму, - Яму слава і ўладарства на векі вечныя; амін.”
6.3.6.2. Хрыстос зьдзейсьніў замяшчальную ахвяру на крыжы за грэшных людзей і Ён ёсьць адзіны Пасярэднік паміж Богам і чалавекамі (Ян. 1:18; Ян. 1:29; Ян. 14:6; 1 Кар. 567; Гал. 4:4, 5; Піл. 2:7;, 8: 1 Цім. 2:5; Яўр. 2:9-18).
Ян. 14:6 “Ісус кажа яму: Я – дарога, і праўда, і жыцьцё; ніхто не прыходзіць да Бацькі, як толькі празь Мяне.”
1 Кар. 5:7 “Ачысьціце старую закваску, каб быць вам новым цестам, бо вы – праснакі: бо і наша Пасха, Хрыстос, ахвяраваны за нас.”
Гал. 3:13 “Хрыстос выкупіў нас ад пракляцьця закону, зрабіўшыся пракляцьцем за нас, таму што напісана: “Пракляты кожны павешаны на дрэве,”
Гал. 4:4, 5 “Але прыйшла паўната часу, Бог паслаў Свайго Сына, Які нарадзіўся ад жанчыны, нарадзіўся пад законам, каб Ён выкупіў падзаконных, каб мы атрымалі ўсынаўленьне.”
Дзеі. 26:18 “Адкрыць ім вочы, каб яны павярнуліся ад цемры да сьвятла і ад улады сатаны да Бога, каб яны атрымалі дараваньне грахоў і спадчыну між тых, хто асьвечаны вераю ў Мяне”.
Рым. 2:4 “Ці ты пагарджаеш багацьцем Яго дабрыні, спагадлівасьці і доўгацярплівасьці, ня ведаючы, што дабрыня Божая вядзе да пакаяньня?”
Гал. 2:16 “І, ведаючы, што чалавек апраўдваецца не ўчынкамі закону, а вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб быць апраўданымі вераю ў Хрыста, а не ўчынкамі закону, бо ўчынкамі закону ня будзе апраўдана ніякае цела.”
Яўр. 11:6 “А бязь веры немажліва быць даспадобы Яму, бо той, хто прыходзіць да Бога, павінен вераваць, што Ён ёсьць, і тых, хто шукае Яго, узнагароджвае.”
Іаіль, 2:12,13 “Але і сёньня яшчэ кажа Госпад: зьвярніцеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім у пасьце, плачы і галашэньні. Разьдзірайце сэрцы вашыя, а не вопратку сваю, і зьвярніцеся да Госпада Бога вашага; бо Ён - добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны і шкадуе пра бедства.”
Рым. 6:16,17 “Хіба вы ня ведаеце, што каму вы аддаяце сябе рабамі ў паслухмянасьць, таго вы і рабы, каго слухаецеся, - ці то граху на сьмерць, ці паслухмянасьці на праведнасьць? Але ўдзячнасьць Богу, бо вы былі рабы граху, але ад сэрца паслухаліся таго вобразу навукі, якому былі аддадзены .”
2Кар. 7:10 “Бо смутак паводле Бога робіць пакаяньне для выратаваньня, аб чым не шкадуюць; а смутак гэтага сьвету чыніць сьмерць.”
Лук. 24:47 “І каб Яго імем было абвешчана пакаяньне дзеля прабачэньня грахоў усім народам, пачынаючы зь Ерусаліма.”
Дзеі, 20:21 “Цьвёрда сьведчачы як юдэям, так і элінам пра пакаяньне перад Богам і пра веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.”
2Птр. 3:9 “Не марудзіць Госпад з выкананьнем абяцаньня, як некаторыя лічаць гэта прамаруджаньнем, але доўга трывае нас, ня хочучы, каб хто-небудзь загінуў, а каб усе прыйшлі да пакаяньня.”
6.3.7.4. Мы верым, што Бог загадвае ўсім людзям пакаяцца (Дзеі, 17:30; Рым. 13:12).
Дзеі, 17:30 “Таму, пакінуўшы без увагі часы няведаньня, Бог цяпер загадвае усім людзям, каб скрозь пакаяліся,”
6.3.7.5. Мы верым, што без пакаяньня і зьвярненьня да Госпада людзей чакае вечная пагібель (Лук. 13:1-5; Рым. 6:23).
Лук. 13:2,3 “І ў адказ Ісус сказаў ім: Ці вы думаеце, што гэтыя галілейцы былі больш грэшныя за ўсіх галілейцаў, калі яны гэтак пацярпелі? Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, усе гэтак-сама загінеце.”
Рым. 6:23 “Бо расплата за грэх - сьмерць, а дар Божы – вечнае жыцьцё ў Хрысьце Ісусе, нашым Госпадзе.”
6.3.7.6. Вера паходзіць ад слуханьня Божага Слова (Ян. 5:24; Рым. 10:17; 1Птр. 1:23)
Ян. 5:24 “Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае Маё слова і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае вечнае жыцьцё і на суд не прыходзіць, але перайшоў са сьмерці ў жыцьцё.”
1Птр. 1:23 “Бо вы адроджаны не ад тленнага насеньня, але ад нятленнага, праз жывое і трывалае навекі слова Божае.”
Рым. 10:17 “Дык вось, вера - ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыстова.”
6.3.7.7. Пра сапраўдную веру і пакаяньне сьведчыць зьвярненьне ад мёртвых учынкаў да Госпада, паслухмянасьць і давер Госпаду і Яго Слову, спавяданьне Ісуса Хрыста Госпадам, і добрыя ўчынкі (Мац. 10:32,33; Дзеі, 26:18,20; Як. 2:26; Рым. 6:22; Рым. 10:9-11; 1 Кар. 6:9-11; 2 Кар. 4:13; Гал. 5:6).
Дзеі, 26:20 “Але сьпярша абвяшчаў і тым, што ў Дамаску, пасля і ў Ерусаліме, і па ўсёй юдэйскай краіне, і язычнікам, каб яны пакаяліся і зьвярнуліся да Бога, творачы годныя ўчынкі, даказваючы сваё пакаяньне.”
Як. 2:26 “Бо як цела без духу мёртвае, так і вера без учынкаў мёртвая”
Рым. 6:22 “Але цяпер, вызваленыя ад граху і стаўшы рабамі Богу, вы маеце свой плод у асвячэньне і канец – вечнае жыцьцё.”
Гал. 5:6 “Бо ў Хрысьце Ісусе не мае ніякай сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а вера, якая дзейнічае празь любоў.”
Ян. 3:3 “Ісус сказаў яму ў адказ: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца згары, ня можа ўбачыць Царства Божага.”
Ян. 5:24 “Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае вечнае жыцьцё і на суд не прыходзіць, але перайшоў са сьмерці ў жыцьцё.”
Як. 1:18 “Ён, захацеўшы, нарадзіў нас словам праўды, каб мы былі некаторым пачаткам Яго стварэньняў.”
1 Птр. 1:23 “Бо вы адроджаны не ад тленнага насення, але ад нятленнага, праз жывое і трывалае навекі слова Божае.”
Гал. 3:26 “Бо ўсе вы праз веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе.”
Эф. 4:23, 24 “І абнаўляцца духам вашага розуму, і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.”
Ціт. 3:5 “То не за ўчынкі праведнасьці, якія мы зрабілі, але паводле Сваёй міласэрнасьці Ён уратаваў нас – праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Сьвятым Духам,”
1 Ян. 3:9 “Кожны, народжаны ад Бога, ня чыніць граху, бо насеньне Яго застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо ад Бога народжаны.”
1 Ян. 4:7 “Улюбёныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў – ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.”
1 Ян. 5:1, 4, 18 “Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго. Бо ўсё, народжанае ад Бога, перамагае сьвет; і вось што ёсьць перамога, якая перамагла сьвет: наша вера. Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць, але народжаны ад Бога ахоўвае сябе, і ліхі (д’ябал) не дакранецца да яго.”
2Кар. 3:18 “Мы ж усе з адкрытым абліччам, аглядаючы і адлюстроўваючы, як люстэрка, славу Гасподнюю, пераўтвараемся ў той самы вобраз ад славы ў славу так, як ад Гасподняга Духа.”
Эф. 4:23, 24 “І абнаўляцца духам вашага розуму, і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.”
Рым. 8:16 “Сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы - дзеці Божыя.”
Рым. 4:25 “Які быў аддадзены за нашы грахі і ўваскрэшаны дзеля нашага апраўданьня.”
Рым. 5:9 “Таму тым болей, апраўданыя цяпер Яго Крывёю, мы будзем празь Яго выратаваны ад гневу.”
Рым. 8:1, 2, 32-34 “Таму няма цяпер ніякага асуджэньня тым, хто ў Хрысьце Ісусе жыве не паводле цела, а паводле духа, бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў цябе ад закону граху і сьмерці. Сапраўды, Той, Хто Свайго Сына не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як разам зь Ім не прабачыць нам і ўсяго? Хто пачне абвіначваць выбраных Бога? Сам Бог апраўдвае іх. Хто асуджае? Хрыстос Ісус памёр і, больш таго, быў уваскрэшаны, і Ён праваруч Бога, і Ён хадайнічае за нас.”
1 Кар. 6:11 “І такімі былі некаторыя з вас, але вы былі абмыты, але вы былі асвечаны, але былі апраўданы імем нашага Госпада Ісуса Хрыста і Духам нашага Бога.”
Гал. 2:16 “І, ведаючы, што чалавек апраўдваецца не ўчынкамі закону, а вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб быць апраўданымі вераю ў Хрыста, а не ўчынкамі закону, бо ўчынкамі закону ня будзе апраўдана ніякае цела.”
6.3.9.2.Мы верым, што апраўданьне не залежыць ад чалавечых дзеяньняў і заслугаў; таму, хто паверыў, залічваецца праведнасьць Хрыста (Рым. 3:21-26, 28; Рым. 4:5; Рым. 5:1; 1 Кар. 1:30; 2 Кар. 5:21; Яўр. 10:10).
Рым. 3:28 “Бо мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў закону.”
Рым. 4:5 “А таму, хто не робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае грэшніка, яго вера залічваецца ў праведнасьць;”
Рым. 5:1 “І вось, апраўданыя вераю, мы маем мір з Богам праз нашага Госпада Ісуса Хрыста,”
1 Кар. 1:30 “Але ад Яго вы ў Хрысьце Ісусе, Які стаў мудрасьцю нам ад Бога: і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,”
2Кар. 5:21 “Таго, Хто ня ведаў граху, Ён зрабіў грахом за нас, каб мы сталі праведнасьцю Божай у Ім.”
Яўр. 10:10 “І гэтай воляю мы асьвечаны прынясеньнем цела Ісуса Хрыста раз і назаўсёды.”
6.3.10. Усынаўленьне.
6.3.10.1. Мы верым, што адроджаны чалавек ёсьць дзіця Божае праз Божае ўсынаўленьне (Ян. 1:12, 13; 1 Ян. 3:1, 2; Рым. 8:16; Гал. 3:26; Эф. 1:5).
Ян. 1:12, 13 “А ўсім, хто прыняў Яго, Ён даў уладу стаць дзяцьмі Божымі, тым, што вераць у Яго імя, якія не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.”
1 Ян. 3:1 “Паглядзіце, якую любоў даў нам Бацька, каб мы былі названыя дзецьмі Божымі; і мы ёсьць дзеці Божыя. Таму сьвет ня ведае нас, бо ня ўведаў Яго.”
Рым. 8:16 “Сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы - дзеці Божыя.”
Гал. 3:26 “Бо ўсе вы празь веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе.”
6.3.11. Упэўненасьць у выратаваньні
6.3.11.1. Мы верым, што Бог захоўвае вернікаў і яны маюць упэўненасьць у выратаваньні і Божым выбраньні ў Хрысьце (Ян. 10:27-29; 1 Ян. 5:13; Рым. 8:38,39; 1 Кар. 1:7, 8, 27; Эф. 1:3-10; Піл.1:6; 1 Тэс. 5:23, 24; 2 Тэс. 2:13; 2 Цім. 1:12; Яўр., 10:39; Адкр. 3:5).
Ян. 10:27-29 “Мае авечкі чуюць Мой голас, і Я ведаю іх, і яны ідуць усьлед за Мною, і Я даю ім вечнае жыцьцё, і яны не загінуць навекі, і ніхто не выхапіць іх з Маёй рукі. Мой Бацька, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа выхапіць іх з рукі Майго Бацькі.
1 Ян. 5:13 “Я напісаў вам гэта, каб вы ведалі, што вы маеце жыцьцё вечнае, - тым, хто верыць у імя Сына Божага.”
Рым. 8:38, 39 “Бо я ўпэўнены, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні ўлады, ні цяперашняе, ні будучае, ні сілы, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэньне не зможа нас адлучыць ад любові Божай у Хрысьце Ісусе, нашым Госпадзе.”
1 Кар. 1:7, 8 ”Так што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы зьяўлення нашага Госпада Ісуса Хрыста; Які і ўмацуе вас да канца, каб вам быць беззаганнымі ў дзень нашага Госпада Ісуса Хрыста.”
Эф. 1:3, 4 “Дабраславёны Бог і Бацька нашага Госпада Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім духоўным дабраславеньнем у Хрысьце, як і выбраў Ён нас у Ім да заснаваньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любові,”
Піл. 1:6 “Будучы ўпэўнены якраз у гэтым, што Той, Хто пачаў у вас добрую справу, закончыць яе да дня Хрыста Ісуса,”
1 Фес. 5:23, 24 “І Сам Бог міру няхай асьвеціць вас поўнасьцю, і ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца ў цэласьці беззаганна да прыходу нашага Госпада Ісуса Хрыста. Верны Той, Які заклікае вас, Які і зробіць гэта.”
2 Фес. 2:13 “А мы павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, улюбёныя Госпадам, таму што Бог выбраў вас пачаткам выратаваньня ў асьвячэньні Духа і веры ў праўду,”
2Цім. 1:12 “З гэтай прычыны я цярплю ўсё гэта, але я не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і ўпэўнены, што Ён у сілах захаваць маю заруку да таго дня.”
Яўр. 10:39 “А мы ня з тых, хто адступае на пагібель, а з тых, хто стаіць у веры для выратаваньня душы.”
Адкр. 3:5 “Пераможца будзе апрануты гэтак, у белую вопратку і Я ні ў якім разе не сатру яго імя з кнігі жыцьця і вызнаю яго імя перад Маім Бацькам і перад Яго анёламі.”
6.3.11.2. Мы верым, што вернік праз адвольны, усьвядомлены грэх, ухіленьне ў ерась і дэманскія вучэньні, грэх адступніцтва, адрачэньне ад Хрыста, і пры гэтым без пакаяньня, адступае ад жывога Бога, пазбаўляецца дара Божай дабрыні і ідзе ў пагібель (Пс. 72:27; Іс. 1:28; Ез. 18:24; Ян. 15:6; Мац. 7:13; Мац. 10:32, 33; 2 Птр. 2:15, 20-22; 2 Птр. 3:17; Рым. 8:12, 13; Рым. 11:20-22; 2 Кар. 6:1; Гал. 5:4; Калос. 1:22,23; 1 Тэс. 3:5; 1 Цім. 1:18,20; 1 Цім. 4:1; 1 Цім. 6:10,20,21; 2 Цім. 2:12; Ціт. 1:16; Яўр. 3:6,12; Яўр.6:4-6; Яўр. 10:25-29; Адкр. 3:16).
Пс. 72:27 “Бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.”
Ез. 18:24 “І праведнік, калі адступіцца ад праўды сваёй і будзе паводзіцца няправедна, будзе рабіць усе тыя мярзоты, якія робіць беззаконьнік, ці будзе ён жывы? Усе добрыя ўчынкі ягоныя, якія ён рабіў, не папомняцца; за беззаконьне сваё, якое робіць, і за грахі свае, у якіх грэшны, ён памрэ.”
Мац. 10:32,33 “Дык кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, вызнаю і Я яго перад Маім Бацькам, Які ў нябёсах; а хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, адракуся і Я ад яго перад Маім Бацькам, Які ў нябёсах.”
Ян. 15:6 “Калі хто не застанецца ўва Мне, - ён будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць і кідаюць у агонь, і яны згараюць.”
2Птр. 3:17 “Дык вы, улюбёныя, ведаючы гэта загадзя, сьцеражыцеся, каб вы не былі зьведзены падманам беззаконьнікаў і не адпалі ад сваёй цьвёрдасці,”
Рым. 8:12,13 “Дык тады, браты, мы даўжнікі не цела, каб згодна з целам жыць, бо калі вы згодна з целам жывяце, то павінны памерці, калі ж духам умярцвяеце ўчынкі цела, будзеце жыць.”
Рым. 11:20-22 “Добра; яны былі адламаныя з-за нявер’я, а ты стаіш вераю. Не фанабэрся, а бойся; бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, то можа не пашкадаваць і цябе. Дык убач дабрыню і суровасьць Божую: да тых, хто ўпаў, - суровасьць, а да цябе – дабрыня Божая, калі будзеш заставацца ў Яго дабрыні, а то і ты будзеш адсечаны.”
2Кар. 6:1 “І працуючы разам зь Ім, мы таксама просім вас прыняць не марна ласку Божую.”
Гал. 5:4 “Вы, што апраўдваеце сябе законам, аддзеленыя ад Хрыста, вы адпалі ад ласкі Божай.”
1Фес. 3:5 “Таму калі я ўжо ня мог цярпець, я паслаў даведацца пра вашу веру: як бы не спакусіў вас спакуснік і наша праца не аказалася марнаю.”
1Цім. 4:1 “А Дух выразна кажа, што ў пазьнейшыя часы некаторыя адступяць ад веры, прытрымліваючыся духаў ашуканцаў і вучэньняў дэманаў,”
1Цім. 6:20,21 “О Цімахвею, зберажы даручанае табе, ухіляючыся ад агіднага пустаслоўя і супярэчлівых сьцьверджаньняў так званых ведаў, прапаведуючы якія, некаторыя адступілі ад веры. Ласка Божая няхай будзе з вамі.”
2Цім. 2:12 “Калі вытрымліваем, то будзем і цараваць зь Ім; калі адрачэмся ад Яго, то і Ён адрачэцца ад нас;”
Ціт. 1:16 “Яны сьцьвярджаюць, што ведаюць Бога, а сваімі ўчынкамі выракаюцца Яго, зьяўляючыся гнюснымі і непаслухмянымі і ні на які добры ўчынак няздатнымі.”
Яўр. 3:12 “Глядзіце, браты, каб ніколі не было ў кім з вас злога сэрца нявер’я, каб вам не адступіць ад жывога Бога,”
Яўр. 6:4-6 “Бо немажліва тым, якія аднойчы былі асьвечаны і паспыталі нябеснага дару, і сталі саўдзельнікамі Сьвятога Духа, і паспыталі добрага слова Божага і сілаў будучага веку, але адпалі, - зноў абнаўляць сябе да пакаяньня, зноў укрыжоўваючы ў сабе Сына Божага і выстаўляючы Яго на ганьбу.”
Яўр. 10:25-29 “Не пакідаючы свайго сходу, як сталася звычкаю ў некаторых, а падбадзёрваючы адзін аднаго; і тым больш, чым больш вы бачыце, што набліжаецца той дзень. Бо калі самахоць грашым пасля таго, як атрымалі пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяры за грахі, а застаецца нейкае страшнае чаканьне суда і лютасьць агню, які павінен пажэрці праціўнікаў. Калі хто-небудзь адкінуў закон Майсея, памірае без спачуваньня на падставе паказаньняў двух або трох сьведак; наколькі горшай кары, падумайце вы, будзе варты той, хто патаптаў Сына Божага і палічыў за звычайную Кроў запавету, якою быў асьвечаны, і Духа Божай ласкі зьняважыў?”
Адкр. 3:16 “Але як ты цеплаваты, не гарачы і не халодны, то зьбіраюся выплюнуць цябе з Маіх вуснаў.”
1 Фес. 4:3,7 “Бо гэта воля Божая – ваша асьвячэньне, каб вам устрымлівацца ад распусты;..Бог жа нас заклікаў не да нячыстасьці, а да асьвячэньня.”
Ціт. 2:14 “Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усялякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, руплівы да добрых учынкаў.”
6.4.2. Мы верым, што асьвячэньне як аддзяленьне верніка ад грахоўнага сьвету для Бога і як яго становішча перад Богам, ажыцьцёўлена Богам толькі адзін раз (1 Птр. 1:2; 1 Птр. 3:18; 1 Кар. 1:30; Эф. 2:19; Ціт. 2:14; Яўр. 9:26-28; Яўр. 10:10), а асьвячэньне як працэс набліжэньня верніка да Бога і як яго становішча і хаджэньне перад Богам, ажыцьцяўляецца заўсёды (Рым. 6:22; 1 Тэс. 4:3-8; 1 Тэс. 5:23; Адкр. 22:11).
1 Птр. 1:2 “Паводле прадбачаньня Бога Бацькі ў асьвячэньні Духам да паслухмянасьці і акрапленьня Крывёю Ісуса Хрыста: ласка вам і мір няхай памножыцца!”
1 Птр. 3:18 “Бо і Хрыстос аднойчы перацярпеў за грахі, Праведны за няправедных, каб прывесьці нас да Бога, будучы ўмярцвёны ў целе, але ажыўлены ў Духу,”
Ціт. 2:14 “Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усялякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, руплівы да добрых учынкаў.”
Яўр. 10:10 “І гэтай воляю мы асьвечаны прынясеньнем цела Ісуса Хрыста раз і назаўсёды.”
1 Фес. 4:3-8 “Бо гэта воля Божая – ваша асьвячэньне: каб вам устрымлівацца ад распусты; каб кожны з вас умеў валодаць уласным целам у асьвячэньні і годнасьці; а не ў запале пажадлівасьці, як язычнікі, што ня ведаюць Бога; каб ніхто не пераступаў межаў і не ашукваў у гэтай справе свайго брата, бо Госпад спагоніць за ўсё гэта, як мы і раней казалі вам і засьведчылі. Бог жа нас заклікаў не да нячыстасьці, а да асьвячэньня. Таму той, хто гэта адкідае, не чалавека адкідае, а Бога, які і дае нам Свайго Сьвятога Духа.”
1 Фес. 5:23 “І Сам Бог міру няхай асьвеціць вас поўнасьцю, і ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца ў цэласьці беззаганна да прыходу нашага Госпада Ісуса Хрыста.”
Адкр. 22:11 “Несправядлівы хай яшчэ робіць няпраўду, і нячысты хай яшчэ нячысьціцца, але справядлівы няхай і далей робіць праўду, і сьвяты няхай больш асьвячаецца.”
6.4.3. Да Божага заўсёднага асьвячэньня належыць дзеяньне Бога непасрэдна праз Духа Сьвятога (Ян. 17:17; 1 Птр. 1:2; Юд. 24,25; Эф. 4:12,13; Эф. 5:25,26; 1 Тэс. 5:23; Яўр. 10:10).
Ян. 17:17 “Асьвяці іх Тваёю праўдаю: Тваё слова – праўда.”
1 Птр. 1:2 “Паводле прадбачаньня Бога Бацькі ў асьвячэньні Духам да паслухмянасьці і акрапленьня Крывёю Ісуса Хрыста: ласка вам і мір няхай памножацца!”
Юд. 1:24,25 “А Таму, Хто можа захаваць вас ад спатыканьня і паставіць перад Сваёю славай беззаганнымі ў радасьці, Адзінаму Мудраму Богу, нашаму Ратавальніку, праз Ісуса Хрыста, нашага Госпада, - слава, веліч, сіла і ўлада раней за ўсе вякі, і цяпер, і на ўсе вякі, амін.”
Эф. 4:12,13 “Дзеля ўдасканаленьня сьвятых на патрэбы служэньня, на будову Цела Хрыстова, пакуль мы ўсе не прыйдзем да адзінства веры і пазнаньня Сына Божага, у чалавека дасканалага, у меру ўзросту паўнаты Хрыстовай,”
Эф. 5:25,26 “Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе, каб асьвяціць яе, ачысьціўшы праз абмываньне вадою ў слове,”
1 Фес. 5:23 “ І Сам Бог міру няхай асьвеціць вас поўнасьцю, і ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца ў цэласьці беззаганна да прыходу нашага Госпада Ісуса Хрыста.”

6.4.4. Да ўдзелу чалавека ў асьвячэньні належаць перамога над грахамі, узрастаньне ў веры, паслухмянасьць Божаму Слову і выкананьне Божай волі, давер Госпаду і прыкладаньне намаганьняў дзеля сьвятога хаджэньня перад Ім (1 Ян. 2:15-17; 1 Ян. 5:4,5; Рым. 6:22; Эф. 4:21; Эф. 5:2; Калос. 3:12-14; 1 Тэс. 4:3-8; 1 Цім. 2:15; Яўр. 12:14).
1 Ян. 2:15-17 “Не любіце сьвету гэтага, і таго, што ў сьвеце гэтым. Калі хто любіць гэты сьвет, у тым няма Бацькавай любові, бо ўсё, што ў сьвеце, - пажадлівасьць цела, пажадлівасьць вачэй і жыцьцёвая пыха – не ад Бацькі, а ад сьвету. І сьвет гэты мінецца, і пажадлівасьць яго, але той, хто выконвае волю Божую, застаецца навекі.”
1 Ян. 5:4,5 “Кожны, народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і вось што ёсьць перамога, якая перамагла сьвет: наша вера. І хто перамагае сьвет, як ня той, хто верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы?”
Рым. 6:22 “Але цяпер, вызваленыя ад граху і стаўшы рабамі Богу, вы маеце свой плод у асьвячэньне і канец – вечнае жыцьцё.”
Эф. 4:22-24 “Зьняць з сябе ранейшыя паводзіны старога чалавека, які псуецца ад пажадлівасьцяў падману, і абнаўляцца духам вашага розуму, і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасці праўды.”
Эф. 5:1,2 “Будзьце ж пераймальнікамі Бога, як улюбёныя дзеці, і жывіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас як прынашэньне і ахвяру Богу ў духмяны пах.”
Калос. 3:12-14 “Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя - сьвятыя і ўлюбёныя, - у міласэрнасьць, дабрыню, пакорамудрасьць, лагоднасьць, доўгацярплівасьць, падтрымліваючы адзін аднаго і выбачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае скаргу; як і Госпад прабачыў вам, так і вы прабачайце. А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая – зьвязка дасканаласьці.”
1 Тэс. 4:3,4,7,8 “Бо гэта воля Божая - ваша асьвячэньне: каб вам ўстрымлівацца ад распусты; каб кожны з вас умеў валодаць уласным целам у асьвячэньні і годнасьці;… Бог жа нас заклікаў не да нячыстасьці, а да асьвячэньня. Таму той, хто гэта адкідае, не чалавека адкідае, а Бога, Які і дае нам Свайго Сьвятога Духа.”
Яўр. 12:14 “Імкніцеся да міру з усімі і да асьвячэньня, безь якога ніхто не ўбачыць Госпада,”
Яр. 33:3 “Пакліч Мяне - і Я адкажу табе, пакажу табе вялікае і недаступнае, чаго ты ня ведаеш.”
6.5.2. У малітве мы адкрываем свае жаданьні Богу, Які мае моц выконваць нашыя просьбы, бо Ён абяцаў адказваць на малітвы тых, хто кліча Яго (Пс. 9:11; Пс. 49:15; Яр. 29:11-13; Мац. 7:7-11; Ян. 15:7)
Мац. 7:7,8 “Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і таму, хто стукае, адчыняць.”
Ян. 15:7 “Калі застаняцеся ўва Мне, і Мае словы ў вас застануцца, чаго хочаце, прасіце, і будзе вам.”
6.5.3. Дзеці Божыя маюць пакліканьне заўсёды і за ўсё дзякаваць Госпаду, бо ўсе Ягоныя намеры скіраваныя на дабро верніку (Яр. 29:11; Рым. 8:28; Эф. 5:20; 1 Тэс. 5:17-18).
Яр. 29:11 “Бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, кажа Госпад, намеры на дабро, а не на ліха, каб даць вам будучыню і надзею.”
Рым. 8:28 “І мы ведаем, што тым, хто любіць Бога, пакліканым паводле Яго вызначэньня, усё спрыяе на добрае.”
Эф. 5:20 “Дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Бацьку ў імя нашага Госпада Ісуса Хрыста,”
1 Тэс. 5:17-18 “Безупынна маліцеся, ва ўсім дзякуйце: бо гэта воля Божая ў Хрысце Ісусе для вас.”
6.5.4. Вернікі мусяць маліцца ня толькі за сябе, але і за ўсіх людзей: за царкву, за служыцеляў, за працаўнікоў, за посьпех у распаўсюдзе Евангельля, за ўсіх сьвятых, за начальнікаў, за краіну і свой Народ, за Ізраіль, за родных, за пакутнікаў, за хворых, за сяброў і ворагаў, за Прыход Хрыста (Зых. 32:11-14; Яр. 29:7; Мац. 5:44; Мац. 9:38; Мк. 13:33; Ян.17:15,20; 1 Ян. 5:16; Рым. 10:1; 2 Тэс. 1:11; 2 Тэс. 2:1; 2 Кар. 9:14; 2 Тэс. 3:1; 1Цім. 2:1-3; Адкр. 22:20).
Яр. 29:7 “І клапаціцеся пра дабрабыт горада, у які Я перасяліў вас, і маліцеся за яго Госпаду; бо пры дабрабыце яго і вам будзе спакой.”
Мац. 5:44 “А Я кажу вам: любіце сваіх ворагаў, дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, рабіце дабро тым, што ненавідзяць вас і маліцеся за тых, што крыўдзяць вас і гоняць вас;”
Мац. 9:38 “Дык маліце Гаспадара жніва, каб Ён выслаў працаўнікоў на Сваё жніво.”
1 Ян. 5:16 “Калі хто-небудзь убачыць, што яго брат саграшыць грахом не на сьмерць, няхай папросіць, і Бог дасьць яму жыцьцё – тым, хто грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць: я не кажу, каб ён маліўся.”
Рым. 10:1 “Браты, жаданьне майго сэрца і мальба да Бога за іх – для іх выратаваньня.”
2Тэс. 3:1 “Нарэшце, маліцеся, браты, аб нас, каб слова Гасподняе пашыралася і праслаўлялася, як і ў вас.”
1Цім. 2:1-3 “Дык перш за ўсё я прашу тварыць малітвы, просьбы, заступніцтвы, падзякі за ўсіх людзей, за цароў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі праводзіць ціхае і спакойнае жыццё ва ўсялякай пабожнасьці і годнасьці. Бо гэта добра і прыемна ў вачах нашага Ратавальніка Бога,”
Адкр. 22:20 “Сьведка гэтага кажа: Так, прыходжу хутка. – Амін, так прыйдзі, Госпадзе Ісусе!”
6.5.5. Мы верым, што Бог адказвае станоўча на малітвы, якія ўзносяцца згодна Яго волі зь вераю і ад шчырага сэрца (Пс. 50:19; Пс. 65:18,19; Пс. 144:18,19; Прып. 15:29; Іс. 59:1,2; Мац. 6:12,15; Мац. 17:19,20; Мк. 11:24-26; Ян. 9:31; Ян. 15:7; Як. 4:3; 1Ян.5:14,15)
Пс. 144:18,19 “Блізкі Госпад да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе. Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, заклікі іхнія чуе, і ратуе іх.”
Іс. 59:1,2 “Вось, рука Госпада не пакарацела, каб ратаваць, і вуха Яго не ацяжэла, каб чуць. Але беззаконьні вашыя зрабілі падзел паміж вамі і Богам вашым, і грахі вашыя адварочваюць аблічча Яго ад вас, каб не чуць.”
Мк. 11:24-26 “Таму кажу вам: усё, аб чым вы моліцеся і просіце, верце, што вы атрымалі, - і будзе вам. І калі стаіце на малітве, прабачайце, як што маеце супроць каго, каб і ваш Бацька, Які ў нябёсах, прабачыў вам вашы правіны. Калі ж вы не прабачыце, то і ваш Бацька, Які ў нябёсах, не прабачыць вашых правінаў.”
Ян. 9:31 “Мы ж ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае, але, калі хто богабаязны і Яго волю выконвае, таго Ён слухае.”

Як. 4:3 “Вы просіце - і не атрымліваеце, бо не на дабро просіце, а дзеля таго, каб растраціць на свае асалоды.”
1Ян. 5:14,15 “І гэта ёсьць адвага, якую мы маем перад Ім, што калі мы чаго просім згодна волі Яго, Ён чуе нас. І калі мы ведаем, што Ён чуе нас ва ўсім, чаго б мы ні прасілі, мы ведаем, што маем усё тое прошанае, якое мы папрасілі ў Яго.”
6.5.6. Малітвы могуць суправаджацца пастамі (Зых. 34:28; Іс. 58:1-11; Іаіль. 2:12-14; Ян. 3:5-10; Мац. 6:16-18; Мац. 17:21; Мк. 2:20; Дзеі. 14:23)
Мк. 2:20 “Але прыйдуць дні, калі малады будзе ўзяты ад іх, і тады, у тыя дні, яны будуць пасьціць.”
Мац. 6:16-18 “А калі посьціце, не рабіцеся панурыя, як крывадушнікі; бо яны напускаюць на сябе пануры выгляд, каб паказаць людзям, што посьцяць. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посьціш, памаж сваю галаву і памый свой твар, каб зьявіцца не перад людзьмі, а перад тваім Бацькам, Які ў таямніцы; і твой Бацька, Які бачыць у таямніцы, аддасьць табе яўна.”
Дзеі, 13:2,3 “І калі яны служылі Госпаду і пасьціліся, Сьвяты Дух сказаў: аддзяліце мне Варнаву і Саўла для працы, да якой Я іх заклікаў. Тады яны, папасьціўшы і памаліўшыся і ўсклаўшы на іх рукі, адпусьцілі іх.”
Дзеі, 14:23 “І, рукапаклаўшы ім у кожнай царкве прасьвітараў, яны, памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога тыя ўверавалі.”
1Кар. 7:5 “Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба толькі па згодзе на час, каб прысьвяціць сябе посту і малітве і потым зноў быць разам, каб не спакушаў вас сатана з-за вашай няўстрыманасьці.”
Мац. 16:18 “І Я кажу табе, што ты Пётра, і на гэтым камені Я збудую Маю Царкву, і брамы пекла не адолеюць яе.”
Дзеі, 20:28 “Рупцеся ж аб сабе і аб усім статку, у якім Сьвяты Дух паставіў вас япіскапамі, каб пасьвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Сабе ўласнаю крывёю.”
7.2. Хрыстовая Царква існуе ад Дня Пяцідзесятніцы (Ян, 16:7-15; Дзеі, 261-47).
Ян, 16:7 “Але Я праўду кажу вам: лепш вам, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Абаронца (Суцешнік) ня прыйдзе да вас; калі ж пайду, пашлю Яго да вас.”
Дзеі, 2:1, 36-47 “І калі надышоў дзень Пяцідзесятніцы, яны ўсе былі аднадушна разам у адным месцы. Дык няхай непахісна ведае ўвесь дом Ізраілеў, што Бог зрабіў Яго і Госпадам і Хрыстом, - Гэтага Ісуса, Якога ўкрыжавалі. Яны ж, пачуўшы, былі ўражаны да глыбіні сэрца і сказалі Пятру і астатнім апосталам: што нам рабіць, мужы браты? І Пётр кажа ім: пакайцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля прабачэньня вашых грахоў, і вы атрымаеце дар Сьвятога Духа. Бо вам належыць гэта абяцаньне, і вашым дзецям, і ўсім, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, наш Бог. І многімі іншымі словамі ён сьведчыў і пераконваў іх, кажучы: ратуйцеся ад гэтага разбэшчанага пакаленьня. Тады тыя, хто радасна прыняў яго слова, былі ахрышчаны, і далучылася ў той дзень каля трох тысяч душ. І яны непарушна трымаліся навучаньня апосталаў і супольнасьці, у пераламленьні хлеба і ў малітвах. Быў жа ў кожнай душы страх; і шмат цудаў і знакаў рабілася праз апосталаў у Ерусаліме. І ўсе вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае. І яны прадавалі ўладаньні і маёмасьць і дзялілі іх на ўсіх так, хто якую меў патрэбу; і штодня, аднадушна шчыруючы ў Храме і пераламляючы хлеб па дамах, яны прымалі ежу ў радасьці і сардэчнай прастаце, хвалячы Бога і маючы любоў ва ўсяго народа. І Госпад штодня дадаваў да іх уратаваных.”
1Кар. 12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысціліся ў адно цела – юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
Гал.1:2 “І ўсе браты, што са мною, - цэрквам Галатыі:”
Калос.1:14,17-22 “У Якім мы маем адкупленьне праз Яго Кроў, прабачэньне грахоў; і Ён ёсьць перад усім, і ўсё існуе ў Ім, і Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён – Пачатак, Першынец зь мёртвых, каб ва ўсім Ён меў першынства, таму што было патрэбна Богу, каб у Ім пасялілася ўся паўната і каб празь Яго прымірыць з Сабою ўсё, усталяваўшы мір Крывёю Яго крыжа – празь Яго – як тое, што на зямлі, так і тое, што ў нябёсах. І вас, што былі некалі адчужанымі і ворагамі ў розуме з-за ліхіх учынкаў, Ён цяпер прымірыў у чалавечым Яго целе праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, беззаганнымі і бездакорнымі перад Сабою,”
Адкр.1:4 ”Ян - сямі цэрквам у Азіі: ласка вам і мір ад Таго, Хто ёсьць, і Хто быў, і Хто прыходзіць, і ад сямі духаў, якія перад Яго тронам,”
Калос.1:18 “І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён – Пачатак, Першынец зь мёртвых, каб ва ўсім Ён меў першынства,”
Калос.2:19 “І не трымаючыся Галавы, зь якой усё Цела, суставамі і зьвязкамі злучанае і змацаванае, расьце ростам Божым.”
1Кар.12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысьціліся ў адно цела – юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
Гал.3:26,27 “Бо ўсе вы празь веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе. Бо ўсе вы, што былі хрышчаны ў Хрыста, у Хрыста апрануліся.”
Эф.1:13 “У Ім і вы, пачуўшы словы праўды, дабравесьце вашага выратаваньня, - у Ім, паверыўшы, таксама былі адзначаны пячаткаю абяцанага вам Сьвятога Духа,”
1Кар.5:13 “А тых, хто звонку царквы, будзе судзіць Бог. Выкіньце ліхога між вас.”
1Кар.16:22 “Калі хто ня любіць Госпада, анатэма. Марана та.”
Гал.1:8,9 “Але нават калі б мы ці анёл зь неба дабравесьціў вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, - няхай будзе анатэма. Як мы раней казалі, і цяпер я зноў кажу: калі хто вам дабравесьціць насуперак таму, што вы прынялі, - няхай будзе анатэма.”
Яўр.6:4-8 “Бо немажліва тым, якія аднойчы былі асьвечаны і паспыталі нябеснага дару, і сталі саўдзельнікамі Сьвятога Духа, і паспыталі добрага слова Божага і сілаў будучага веку, але адпалі, - зноў абнаўляць сябе да пакаяньня, зноў укрыжоўваючы ў сабе Сына Божага і выстаўляючы Яго на ганьбу. Бо зямля, што п’е дождж, які часта зыходзіць на яе і родзіць расьліны, карысныя для тых, хто ўрабляе яе, атрымлівае дабраславеньне ад Бога, а тая, што прыносіць церні і дзядоўнік, непрыдатная і блізкая да праклёну, канец яе – спаленьне.”
Дзеі,20:24 “Але я лічу сваё жыцьцё нічога нявартым, калі б яно было каштоўным для мяне самога, - а толькі б з радасьцю закончыць мой бег і служэньне, якое я атрымаў ад Госпада Ісуса, - цьвёрда засьведчыць пра дабравесьце ласкі Божай.”
Рым.15:16 “Каб я быў слугою Хрыста Ісуса для язычнікаў, працуючы сьвятаром дабравесьця Божага, каб язычнікі сталі прыемнай ахвярай Богу, асьвечанай Сьвятым Духам.”
1Птр.2:12 “Няхай вашы паводзіны між язычнікаў будуць узорнымі, каб яны за тое, што абгаворваюць вас, як злачынцаў, бачачы вашы добрыя ўчынкі, уславілі Бога ў дзень Яго наведаньня.”
1Ян.5:3 “Бо што ёсьць любоў Божая: каб мы выконвалі Яго запаведзі, і запаведзі Яго не цяжкія.”
Рым.12:2 “І не прыстасоўвайцеся да гэтага веку, а пераўтварайцеся абнаўленьнем вашага розуму, каб распазнавалі вы, што ёсьць воля Божая: што ёсьць добрае, што прыемнае Богу і што дасканалае.”
- памнажэньне хрысьціянскай любові і ўмацаваньне адзінства вернікаў згодна Першасьвятарскай малітве Госпада (Ян.17:21-23; 1Ян.4:19; 1Ян.5:1; Адкр.2:4);Ян.17:21-23 “Каб усе яны былі адно, як Ты, Татухна, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны ў Нас былі адно, каб увераваў сьвет, што Ты Мяне паслаў. І славу, якую Ты даў Мне, Я ім даў, каб яны былі адно, Як Мы адно; Я ў іх, і Ты ўва Мне, каб яны былі ў дасканаласьці адно, каб пазнаў сьвет, што Ты Мяне паслаў і палюбіў іх, як Мяне палюбіў.”
1Ян.4:19 “Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.”
1Ян.5:1 “Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго.”
2Фес.3:14 “Калі ж хто не паслухаецца нашага слова з гэтага ліста, таго адзначайце, каб не сходзіцца зь ім, каб ён быў пасаромлены;”
1Цім.1:5 “А мэта ўшчуваньня - любоў ад чыстага і добрага сумленьня і некрывадушнай веры,”
Ціт.2:15 “Гэта кажы, заахвочвай і выкрывай з усёй уладаю. Няхай ніхто не пагарджае табою.”
Адлучэньне ад мясцовай царквы можа быць у выпадку:
Яўр.10:26 “Бо калі самахоць грашым пасля таго, як атрымалі пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяры за грахі,”
1Кар.5:11-13 “Але цяпер я напісаў вам не сходзіцца ні з кім, хто называецца братам, калі ён распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці ліхамовец, ці п’яніца, ці рабаўнік: з такім нават разам ня есьці. Бо навошта ж мне судзіць тых, хто звонку царквы? Ці ня тых, хто ўсярэдзіне царквы, вы судзіце? А тых, хто звонку царквы, будзе судзіць Бог. Выкіньце ліхога між вас.”
1Кар.1:2 “- Божай царкве, якая знаходзіца ў Карыньце, асьвечаным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым, з усімі, хто заклікае ў кожным месцы імя нашага Госпада Ісуса Хрыста, у іх і ў нас:”
Эф.4:11,12 “І Ён Сам паставіў каго апосталамі, каго прарокамі, каго дабравесьнікамі, каго пастырамі і настаўнікамі дзеля ўдасканаленьня сьвятых на патрэбы служэньня, на будову Цела Хрыстова,”
Ціт.1:9 “Які трымаецца вернага слова, згоднага з вучэньнем, каб ён быў моцны і пераконваць у здаровым вучэньні, і выкрываць тых, што выступаюць супроць.”
1Кар.12:28 “І некаторых Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; потым дыў сілы, потым дары вылечваньня, падтрымкі, кіраваньня, розныя роды моў.”
Піл.1:1 “Павел і Цімахвей, рабы Хрыста Ісуса, - усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што знаходзяцца ў Піліпах, зь япіскапамі і дыяканамі:”

Дзеі,6:3-6 “Таму прыгледзьце ж, браты, з вас сем чалавек, што маюць аб сабе добрае сведчаньне, поўных Сьвятога Духа і мудрасьці, якіх паставім на гэтую патрэбу, а мы аддадзімся малітве і служэньню слова. І спадабалася гэтае слова ўсяму сходу, і яны выбралі Стэфана, чалавека, поўнага веры і Сьвятога Духа, і Піліпа, і Прохара, і Міканора, і Цімона, і Пармена, і Мікалая, празеліта-антыахійца, якіх паставілі перад апосталамі, і яны, памаліўшыся, усклалі рукі на іх.”
Дзеі, 13:3 “Тады яны, папасьціўшы і памаліўшыся і ўсклаўшы на іх рукі, адпусьцілі іх.”
Дзеі,14:23 “І, рукапаклаўшы ім у кожнай царкве прасьвітараў, яны, памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога тыя ўверавалі.”
Рым.12:9,10 “Любоў няхай будзе непрытворная. Брыдзьцеся зла, трымайцеся дабра. Горача любіце адзін аднаго братняю любоўю, апераджайце адзін аднаго ў шанаваньні,”
Эф.5:15-17 “Дык глядзіце ўважліва, як вы жывяце, не як нямудрыя, а як мудрыя, выкарыстоўваючы кожную хвіліну, бо дні ліхія.”
2Фес.1:3 “Мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, браты, як і належыць, бо надзвычайна ўзрастае ваша вера і памнажаецца любоў кожнага з усіх вас адзін да аднаго.”
Адкр.2:10 “Ня бойся таго, што табе трэба будзе выцерпець. Вось, д’ябал будзе ўкідаць некаторых з вас у турму, каб выпрабаваць, і будзеце мець пакуты дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.”
Рым.12:16 “Будзьце між сабою аднадумныя, не ўпадайце ў высакамер’е, а ідзіце ўсьлед за сьціплымі, не лічыце сябе за разумнікаў.”
Рым.16:17 “Прашу ж вас, браты, заўважаць тых, хто чыніць падзелы і спакусы насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.”
Эф. 4:3 “Імкнучыся захоўваць адзінства Духу ў саюзе міру.”
1Цім.5:17 “Прасьвітары, якія добра кіруюць, няхай будуць ганараваны падвойнай пашанай, асабліва тыя, хто працуе ў слове і навучаньні.”
Яўр.13:17 “Будзьце паслухмяныя вашым настаўнікам і будзьце ім пакорныя, бо яны нядрэмна рупяцца дзеля вашых душ, як тыя, што будуць даваць справаздачу, - каб яны гэта рабілі з радасьцю, а не цяжка ўздыхаючы, бо гэта было б некарысна для вас.”
2Кар.9:6,7 “Але вось што: хто скупа сее, той скупа і сажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне. Кожны, як вырашыў у сэрцы, няхай дае не з жалю або з прымусу; бо таго, хто радасна дае, любіць Бог.”
Калас.3:23 “Што ні рабілі б вы, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,”
Яўр.10:25 “Не пакідаючы свайго сходу, як сталася звычкаю ў некаторых, а падбадзёрваючы адзін аднаго; і тым больш, чым больш вы бачыце, што набліжаецца той дзень.”
- хрышчэньне і хлебаламаньне, як запаведзі Госпада ( Мац. 26:26-29; Мац.28:19; Мк.14:22-25; Мк.16:15,16; Лук.22:19,20; 1Кар.11:23-33),
- узяцьце шлюбу, дабраславеньне дзяцей, рукапакладаньне, малітвы асьвячэньня, малітвы над хворымі ды інш., як царкоўныя пастановы – Лікі,6:23-27; 3Цар.8:22-66; Мац.19:13-15; Мк.10:13-16; Дзеі, 6:6; Як.5:14,15; Эф.5:31,32),
Мац.28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына і Сьвятога Духа,”
1Кар.11:23-25 “Бо я атрымаў ад Госпада тое, што і перадаў вам, што Госпад Ісус у тую ноч, у якую выдавалі Яго, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў яго і сказаў: “Гэта ёсьць Маё Цела, якое за вас ломіцца; рабіце гэта ва ўспамін пра Мяне. Гэтак жа і чару пасьля вячэры Ён узяў, кажучы: “Гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві; рабіце кожны раз, калі п’яце яе, - у памяць пра Мяне.”
8.2. Воднае хрышчэньне.
8.2.1. Мы верым, што воднае хрышчэньне паводле веры ёсьць выкананьне запаведзі Ісуса Хрыста аб Царкве, сьведчанне веры і паслухмянасьці Госпаду; яно - урачыстае абяцаньне Богу добрага сумленьня (Мк.16:15, 16; Дзеі 2:38-41; 1 Птр.3:21)
1 Птр.3:21 “Якая (доўгацярплівасьць Божая) і вас цяпер ратуе на ўзор гэтага, і гэта ёсьць хрышчэньне; не змываньне бруду цела, але абяцаньне Богу добрага сумленьня (просьба да Бога аб добрым сумленьні) праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста,”
8.2.2. Хрышчэньне - неад’емны акт ратавальнай веры, які пацьвярджае злучэньне верніка з Хрыстом, яго сьмерць для старога жыцьця і ўваскрасеньне для новага жыцьця (Мк. 16:15, 16; 1 Птр. 3:21; Рым. 6:3-8; Гал. 3:27; Калос. 2:11, 12)
Рым. 6:3-8 “Ці вы ня ведаеце, што ўсе мы, хто быў ахрышчаны ў Хрыста Ісуса, ахрышчаны ў Яго сьмерць? Мы ж былі з Ім пахаваныя праз хрышчэньне ў сьмерць, каб як быў уваскрэшаны Хрыстос зь мёртвых славаю Бацькі, так і мы ўсе пачалі хадзіць у навізьне жыцьця. Бо калі мы зрасьліся зь Ім падабенствам Яго сьмерці, то мы будзем і падабенствам уваскрашэньня; ведаючы тое, што наш стары чалавек быў укрыжаваны зь Ім, каб было зьнішчана цела граху; бо памерлы апраўданы ад граху. Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім,”
8.2.3. Воднае хрышчэньне паводле Слова Божага зьдзяйсьняецца над тымі, хто паверыў у Ісуса Хрыста як свайго асабістага Збавіцеля ды перажыў нараджэньне звыш (Мк. 16:16; Дзеі, 2:38-41; Дзеі, 8:36-38; Дзеі, 10:47; Дзеі, 18:8).
Мк. 16:16 “Хто будзе верыць і ахрысьціцца – будзе выратаваны; а хто ня будзе верыць, будзе асуджаны.”
Дзеі, 2:38-41 “І Пётр кажа ім: пакайцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля прабачэньня вашых грахоў, і вы атрымаеце дар Сьвятога Духа. Бо вам належыць гэтае абяцаньне, і вашым дзецям, і ўсім, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, наш Бог. І многімі іншымі словамі ён сьведчыў і пераконваў іх, кажучы: ратуйцеся ад гэтага разбэшчанага пакаленьня. Тады тыя, хто радасна прыняў яго слова, былі ахрышчаны, і далучылася ў той дзень каля трох тысяч душ.”
Дзеі, 8:36-38 “І, едучы дарогаю, яны пад’ехалі да нейкай вады, і еўнух кажа: вось вада, што перашкаджае мне хрысьціцца? І Піліп сказаў яму: калі верыш ад усяго сэрца, то дазваляецца. – І ён сказаў у адказ: веру, што Ісус Хрыстос – Сын Божы. І ён загадаў спыніць калясьніцу, і абодва зышлі ў ваду: і Піліп, і еўнух, - і ён ахрысьціў яго.”
8.2.4. Хрышчэньне зьдзяйсьняецца служыцелямі праз аднаразовае пагружэнне ў ваду ў імя Бацькі і Сына і Сьвятога Духа (Мац. 28:19)
Мац. 28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына і Сьвятога Духа,”
Мац. 26:26-29 “А калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў яго і, даўшы вучням, сказаў: вазьміце, ешце, гэта Маё цела. І, узяўшы чару і ўздаўшы падзяку, падаў ім, кажучы: піце зь яе ўсе; бо гэта Мая Кроў Новага Запавету, што за многіх праліваецца дзеля прабачэньня грахоў. Але кажу вам, што з гэтага часу ня буду піць ад гэтага плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць новае віно з вамі ў Царстве Майго Бацькі.”
8.3.2. Гасподняя Вячэра (ламаньне хлеба) выражае нашую лучнасьць з Хрыстом і адно з адным (1 Кар. 10:16, 17).
1 Кар. 10:16, 17 “Чара дабраславеньня, якую мы дабраслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне да Крыві Хрыстовай? Хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне да Цела Хрыстовага? Таму што адзін хлеб, то мы, многія - адно цела; бо мы ўсе - супольнікі аднаго хлеба.”
8.3.3. Хлеб ды віно паказваюць на Цела ды Кроў Ісуса Хрыста (Мац. 26:26-29; 1 Кар. 11:23. 24).

8.3.4. Гасподняя Вячэра будзе зьдзяйсьняцца ў царкве “пакуль Ён прыйдзе” (1 Кар. 11:26).
1 Кар. 11:26 “Бо кожны раз, як вы ясьце гэты хлеб і п’яце чару, - вы абвяшчаеце сьмерць Госпада, аж пакуль Ён прыйдзе.”
8.3.5. У ламаньні хлеба бяруць удзел члены царквы, якія прынялі воднае хрышчэньне згодна веры, калі яны знаходзяцца ў міры з Госпадам ды царквою (1 Кар. 11:27-29).
1 Кар. 11:27-29 “Так што хто будзе есьці хлеб і піць чару Госпада нягодна, той будзе вінаваты перад Целам і Крывёю Госпада. Але няхай чалавек выпрабоўвае сябе і так няхай есьць ад хлеба і п’е ад чары. Бо хто есьць і п’е нягодна, не распазнаючы, што гэта Цела Госпада, той есьць і п’е прысуд сабе.”
Мк. 16:9 “А ўваскросшы рана ў першы дзень тыдня, Ён зьявіўся сьпярша Марыі Магдаліне, зь якое быў выгнаў сем дэманаў.”
Рым. 4:25 “Які быў аддадзены за нашыя грахі і ўваскрэшаны дзеля нашага апраўданьня.”
1 Кар. 5:7, 8 “Ачысьціце старую закваску, каб быць вам новым цестам, бо вы – праснакі: бо і наша Пасха, Хрыстос, ахвяраваны за нас. Так што давайце будзем сьвяткаваць не са старою закваскай і не з закваскаю ліха і нізасьці, а з праснакамі чысьціні і праўды.”
9.2. Першая і другая сустрэчы ўваскрослага Хрыста з вучнямі адбыліся ў першы дзень тыдня (Ян. 20:19, 26). Сышэсьце Сьвятога Духа таксама адбылося ў першы дзень тыдня (Дзеі. 2:1). У першы дзень тыдня (нядзеля) зьдзяйсьнялася ламаньне хлеба (Дзеі. 20:7). У нядзельны дзень апостал Ян быў у духу і атрымаў ад Бога Адкрыцьцё (Адкр. 1:10).
Ян. 20:19 “Увечары таго дня, першага дня тыдня, калі дзьверы там, дзе знаходзіліся вучні, былі замкнёныя са страху перад юдэямі, прыйшоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: мір вам!”
Ян. 20:26 “І праз восем дзён Яго вучні зноў былі ў доме, і Хама зь імі. Прыходзіць Ісус, калі дзьверы былі замкнёныя; і стаў пасярэдзіне і сказаў: мір вам!”
Дзеі. 2:1 “І калі надыйшоў дзень Пяцідзесятніцы, яны ўсе былі аднадушна разам у адным месцы.”
Дзеі. 20:7 “І ў першы дзень тыдня, калі мы сабраліся на ламаньне хлеба, Павел гутарыў зь імі, зьбіраючыся на другі дзень выправіцца ў дарогу, і працягваў сваё слова да поўначы.”
Адкр. 1:10 “Я быў у духу ў Гасподні (нядзельны) дзень і пачуў за сабою гучны голас як бы трубы: Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні;”
1 Кар. 16:1,2 “А што да збору для сьвятых, то як я пастанавіў цэрквам Галатыі, так і вы зрабіце. У першы дзень тыдня кожны з вас няхай адкладвае, зьберагаючы ў сябе, што ўдасца, каб не было збораў, калі я прыйду.”
Гал. 5:14 “Бо ўвесь закон у адным сказе ўкладваецца – у гэтым: “Любі свайго блізкага, як самога сябе.”
Гал. 6:10 “Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.”
Эф. 5:1,2 “Будзьце ж пераймальнікамі Бога, як улюбёныя дзеці, і жывіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас як прынашэньне і ахвяру Богу ў духмяны водар.”
Мац. 19:4-6 “Ён сказаў ім у адказ: ці не чыталі вы, што Творца ад пачатку мужчынам і жанчынаю стварыў іх? І сказаў: “Таму пакіне чалавек бацьку і маці і прыгорнецца да свае жонкі, і будуць яны абое адным целам. Так што яны ўжо ня двое, а адно цела. Дык тое, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.”
10.2. Шлюб ёсьць супольнасць паміж мужчынам ды жанчынаю дзеля ўзаемнай дапамогі ды падтрымкі, дзеля працягу роду чалавечага ды дзеля сумеснага праходжаньня жыцьцёвага шляху ў любові ды згодзе, пакуль сьмерць не разлучыць іх (Быц. 1:28; Быц. 2:18, 22, 24; 1 Птр.3:1-7; Рым. 7:2,3; 1Кар.7:39; Эф.5:22-33).
Быц. 2:18, 22, 24 “І сказаў Госпад Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму…І стварыў Госпад Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека…Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прыгорнецца да жонкі сваёй; і будуць (два) адна плоць.
Эф. 5:31 “Таму чалавек пакіне свайго бацьку і маці і прыгорнецца да сваёй жонкі, і будуць двое адным целам.”
2Кар. 6:14, 15, 17 “Не ўпрагайцеся ў чужое ярмо з бязьвернымі. Бо якое саўдзельніцтва ў праведнасьці з беззаконьнем? Ці што супольнага ў сьвятла з цемрай? І якая згода між Хрыстом і Веліярам? Ці якую долю мае верны зь няверным? Таму “выйдзіце зь іх асяродзьдзя і аддзяліцеся, - кажа Госпад, - і не дакранайцеся да нячыстага; і Я прыму вас;”
Эф. 5:3 “А распуста і ўсялякая нячысьціна ці сквапнасьць няхай і не ўспамінаюцца між вас, як належыць сьвятым,”
Яўр. 13:4 “Шлюб няхай будзе ва ўсіх у пашане, і пасьцель неапаганеная, бо распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.”
Юд. 1:7, 8 “Як Садом і Гамора і навакольныя гарады, што падобна да іх блудадзеілі і ўганяліся за іншаю плоцьцю, дастаўшы кары агнём вечным, пастаўлены ў прыклад, - гэтак сама будзе і з гэтымі летуценьнікамі, якія апаганьваюць плоць, адмаўляюць начальствы і ліхасловяць высокія ўлады.”
1 Кар. 6:9, 10 “Ці вы ня ведаеце, што няправедныя не атрымаюць у спадчыну Царства Божага? Не падманвайце сябе: ні распусьнікі, ні ідалапаклоньнікі, ні чужаложнікі, ні збачэнцы, ні мужаложнікі, ні зладзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхамоўцы, ні грабежнікі – не атрымаюць у спадчыну Царства Божага.”
Мы вызнаем, што шлюб ёсьць непарушным і што развод не дазволены (Быц.2:24; Мал. 2:13-16; Мк. 10:9; Лук. 16:18; Рым. 7:2, 3; 1 Кар. 7:10, 11; 2 Кар. 7:27; 2 Кар. 7:39; Эф. 5:31)
Мк. 10:9 “Дык вось, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.”
Лук. 16:18 “Кожны, хто адпускае сваю жонку і бярэ іншую, чужаложыць, і той, хто бярэ ў жонкі адпушчаную мужам, чужаложыць.”
Рым. 7:2, 3 “Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; калі ж муж памрэ, яна вольная ад закону замужжа. Таму пры жывым мужу яна будзе называцца чужаложніцаю, калі зробіцца жонкаю іншага мужа; калі ж памрэ муж, яна вольная ад закону, так што яна не чужаложніца, стаўшы жонкаю другога мужа.”
1 Кар. 7:10, 11, 27, 39 “А жанатым загадваю не я, а Госпад: жонцы не разводзіцца з мужам, - калі ж і разьвядзецца, няхай застаецца незамужняй ці памірыцца з мужам, - а мужу жонкі не пакідаць. Ты зьвязаны з жонкаю, не шукай разводу; ты без жонкі, не шукай жонкі. Жонка зьвязана законам, пакуль жыве яе муж; калі ж муж памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі за таго, хто ў Госпадзе.”
1 Кар. 7:15 “Калі ж нявернік хоча адысьці, няхай адыходзіць; не прынявольваюцца брат ці сястра ў такіх выпадках; але Бог паклікаў нас да міру.”
1 Кар. 7:39 “Жонка зьвязана законам, пакуль жыве яе муж; калі ж муж памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі за таго, хто ў Госпадзе.”
Прып. 6:16-19 “Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, - агіда душы Яго: вочы ганарыстыя, язык хлусьлівы і рукі, што праліваюць нявінную кроў, сэрца, якое куе ліхія намыслы, ногі, якія шпарка бягуць да ліхадзейства, ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.”
Адкр. 21:8 “А баязьлівых, і няверных, і агідных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чарадзеяў, і ідаласлужак, і ўсіх ашуканцаў – іх доля ў возеры, якое гарыць агнём і серай; гэта – другая сьмерць.”
Дзеі. 1:11 “Якія і сказалі: мужы галілейскія, што вы стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, узьнесены ад вас у неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў у неба.”
Адкр. 1:7, 8 “Вось, Ён прыходзіць з воблакамі, і ўбачыць Яго кожнае вока і тыя, што Яго працялі, і заплачуць перад Ім усе плямёны зямлі. Так, амін! Я – Альфа і Амега, пачатак і канец, кажа Госпад Бог, Хто ёсьць, і Хто быў, і Хто прыходзіць, Усемагутны.”
11.2. Другому Прыходу Ісуса Хрыста павінна папярэднічаць уваскрасеньне памерлых у Хрысьце і перамяненьне верных, што засталіся жывымі, узяцьце Царквы і сустрэча яе з Хрыстом на аблоках (1 Ян. 3:2; 1 Кар. 15:51-53; Піл. 3:20, 21; 1 Тэс. 4:15-17; 2 Тэс. 1:7).
1 Фес. 4:15-17 “Бо гэта мы вам кажам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія засталіся да прыходу Гасподняга, ні ў якім разе не апярэдзім заснулых; бо Сам Госпад пры ўладарным воклічы, пры голасе Арханёла і пры трубе Божай зыдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі. Тады мы, жывыя, якія засталіся, разам зь імі будзем узятыя ў воблаках для сустрэчы з Госпадам у паветры; і так мы заўсёды будзем з Госпадам.”
Іс. 2:4 “І будзе Ён судзіць народы, і выкрые многія плямёны; і перакуюць мячы свае на плугі, і дзіды свае - на сярпы; не падыме народ на народ меча, і ня будуць болей вучыцца ваяваць.”
Іс. 11:6-9 “ Тады воўк будзе жыць разам зь ягнём, і барс будзе ляжаць разам з казлянём; і цяля, і малады леў, і вол будуць разам, і малое дзіця будзе вадзіць іх. І карова будзе пасьвіцца зь мядзьведзіхаю, і дзеці іх будуць ляжаць разам; і леў, як вол, будзе есьці салому. І немаўля будзе бавіцца над нарою асьпіда, і дзіця працягне руку сваю на гняздо зьмяі. І ня будуць рабіць ліха і шкоды на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо зямля будзе напоўнена спазнаньнем Госпада, як воды напаўняюць мора.”
Адкр. 20:4-10 “І я ўбачыў троны, і тых, што селі на іх, - і ім была дадзена ўлада судзіць, - і душы абезгалоўленых за сьведчанне Ісуса і за слова Божае, і тых, што не пакланіліся ні зьверу, ні яго вобразу і не прынялі кляйма на свой лоб і на сваю руку. І яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў. Астатнія зь мёртвых не ажылі, пакуль не скончыцца тысяча гадоў. Гэта – першае ўваскрасеньне. Шчасьлівы і сьвяты, хто мае ўдзел у першым уваскрасеньні; над ім другая сьмерць не мае ўлады, але яны будуць Божымі і Хрыстовымі сьвятарамі і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў. І калі скончыцца тысяча гадоў, будзе вызвалены д’ябал са сваёй турмы і выйдзе, каб уводзіць у зман народы на чатырох краях зямлі, Гога і Магога, каб сабраць іх на вайну, лік іх – як марскі пясок. І яны ўзышлі на шырыню зямлі і аблажылі стан сьвятых і ўлюбёны горад, і зыйшоў агонь зь неба ад Бога і паглынуў іх. І д’ябал, які ўзводзіў у зман іх, быў кінуты ў агнявое і сернае возера, дзе таксама зьвер і лжэпрарок, і будуць яны мучыцца ўдзень і ўночы векі вечныя.”
Мы таксама верым, што будзе ўваскрасеньне ўсіх памерлых і праведны суд Божы перад Вялікім белым пасадам (Адкр. 20:11, 12)
Адкр. 20:11, 12 “І ўбачыў я вялікі белы трон і Таго, Хто сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцякалі зямля і неба, і не знайшлося ім месца. І ўбачыў я мёртвых, вялікіх і малых, якія стаялі перад Богам, і былі разгорнуты скруткі; і іншы скрутак быў разгорнуты, гэта – кніга жыцьця, і мёртвыя былі суджаны, згодна з напісаным у скрутках, паводле сваіх учынкаў.”
Ян. 5:28, 29 “Не зьдзіўляйцеся гэтаму, бо надыходзіць гадзіна, калі ўсе, хто ў магілах, пачуюць голас Яго, і выйдуць тыя, што рабілі дабро, на ўваскрасеньне жыцьця, а тыя, што ліхое чынілі, на ўваскрасеньне асуды.”
Адкр. 22:12, 20 “Вось, Я прыйду неўзабаве, і Мая плата са Мною, каб даць кожнаму паводле таго, што ён рабіў. Сьведка гэтага кажа: так, прыйду хутка. – Амін, так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе!”
12.1.1. Мы верым, што ўлады ўсталяваныя Богам (1 Птр. 2:13; Рым. 13:1, 2, 4).
1 Птр. 2:13 “Дык падпарадкуйцеся кожнаму чалавечаму ўладкаваньню дзеля Госпада: ці цару, як вярхоўнай уладзе,”
Рым. 13:1, 2, 4 “Кожны чалавек няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, калі не ад Бога, а тыя, што ёсьць, усталяваныя Богам. Так што той, хто супраціўляецца ўладзе, супраціўляецца Божай пастанове, а тыя, хто супраціўляецца, самі атрымаюць сабе прысуд. Бо яна Божы слуга табе на дабро. А калі будзеш чыніць ліхое – бойся; бо недарэмна яна носіць меч; бо яна Божы слуга, яна помсьціць у гнеў таму, хто ўчыняе ліхое.”
12.1.2. Хрысьціянін павінен быць прыкладным грамадзянінам сваёй Бацькаўшчыны, ён закліканы быць паслухмяным уладзе і кіраўнікам “ня толькі з-за страху пакараньня, але і згодна сумленьня” (Рым. 13:5-7; 1 Птр. 2:13-19; 1 Цім. 6:1; Ціт. 3:1).
Рым. 13:5-7 “Таму трэба падпарадкоўвацца ня толькі з-за гневу, але і з-за сумленьня. Бо з-за гэтага вы і падаткі плоціце; бо яны Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя. Дык аддавайце належнае ўсім: каму падатак – падатак, каму пошліну – пошліну, каму страх – страх, каму пашану – пашану.”
12.1.3. Як грамадзяне сваёй краіны, хрысьціяне закліканы “аддаваць усякаму належнае”, г.зн. выконваць законы дзяржавы (Мац. 22:21; Мк. 12:17; Лук. 3:12-14; Лук. 20:25; Рым. 13:7).
Мац. 22:21 “І кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.”
12.1.4. Хрысьціянін павінен скарацца ўладам і кіраўнікам ня толькі з-за страху пакараньня, але і згодна сумленьня (1 Птр. 2:13-17; Рым. 13:3-7; Эхв. 6:5-7). У выпадку, калі патрабаваньні ўладаў супярэчаць Божым пастановам, хрысьціянін пакідае за сабою права кіравацца прынцыпам: “Трэба слухацца болей Бога, чым людзей”. (Пс. 117:8, 9; Прып. 21:1; Дзеі. 4:19; Дзеі. 5:29; 1 Кар. 7:23; Гал. 1:10; 1 Тэс. 2:4).
Дзеі. 4:19 “Але Пётра і Ян сказалі ім у адказ: памяркуйце, ці справядліва перад Богам - слухацца вас болей, чым Бога?”
Дзеі. 5:29 “А Пётра і апосталы ў адказ сказалі: трэба слухацца болей Бога, чым людзей;”
12.1.5. Хрысьціяне абавязаны праз пабожнае жыцьцё ды малітвы садзейнічаць панаваньню дабра ў жыцьці грамадства, ухіляцца ад ліха, шукаць міру для ўсіх людзей, садзейнічаць справядлівасьці, быць сьвятлом для людзей (Мац. 5:14-16; 1 Птр. 2:12; 1 Птр. 3:9-17; Рым. 12:17-21; Піл. 2:15; Піл. 4:8).
Мац. 5:14-16 “ Вы - сьвятло чалавецтву: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. І, запальваючы сьветач, не ставяць яго пад пасудзіну, а на падстаўку, і ён сьвеціць усім у доме. Няхай сьвеціць так ваша сьвятло перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і ўслаўлялі вашага Бацьку, Які ў нябёсах.”
12.1.6. Мы закліканы маліцца за ўрад, каб выкарыстаньне даверанай яму ўлады захавала спакой ды справядлівы суд ды каб весьці нам жыцьцё ціхае ды спакойнае ва ўсякай пабожнасьці ды чысьціні (Яр. 29:7; Прып. 28:2; Прып. 29:8; 1 Цім. 2:1-3).
1 Цім. 2:1-3 “Просім вас, браты, аб прыходзе нашага Госпада Ісуса Хрыста і нашым зборы да яго, каб вы ня былі хутка пахіснуты ў розуме і не палохаліся ні ад духа, ні ад слова, ні ад ліста, які быццам ад нас, - што нібы настаў дзень Гасподні. Няхай ніхто ніякім спосабам вас не ашукае, бо гэты дзень не настане, пакуль сьпярша ня прыйдзе раней адступніцтва і не адкрыецца чалавек беззаконьня, сын пагібелі.”
12.1.7. Мы верым, што Царква Хрыстовая ня ёсьць ад сьвету гэтага. Царква, прызнаючы сваёй Галавой Хрыста, па сваёй сутнасьці ня можа знаходзіцца пад валадарствам сьвецкай улады, ня можа сама мець сьвецкую ўладу ды ня можа дзейнічаць у ейным духу ды яе метадамі. Аддзяленьне Царквы ад дзяржавы ёсьць прынцыпам Евангельля. Мы лічым недапушчальным нейкае чалавечае ўмяшаньне ў кананічнае выкананьне абавязкаў хрысьціянскай веры, а таксама чалавечае ўмяшаньне ў дачыненьні вернікаў з Богам (Мац. 20:25-28; Мац. 22:21; Лук. 12:13, 14; Ян. 18:36; Эхв. 1:17-23; Калос. 1:10-22; Піл. 2:3-8; 1 Цім. 6:11, 12).
1 Цім. 6:11, 12 “Ты ж, чалавеча Божы, уцякай ад гэтага, а дасягай праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, вытрываласьці, лагоднасьці. Змагайся добрым змаганьнем веры, ухапіся за вечнае жыцьцё, да якога ты быў пакліканы і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.”
12.2. Свабода хрысьціяніна і свабода сумленьня.
12.2.1. Мы верым, што рашэньне ісьці за Богам і выконваць Яго волю ёсьць усьвядомленая і дабраахвотная згода кожнага чалавека, які мае свабоду сумленьня і права выбару ці адвяржэньня веры. Да веры ніхто ня можа прымусіць (Друг. 30:19; Нав. 24:15; 3 Цар. 18:21; Іс. 1:19; Мац. 23:37; Ян. 6:67; Лук. 7:30; Дзеі. 2:37-41; Рым. 6:16; Рым. 14:22; Піл. 3:7-9). У сувязі з гэтым мы не практыкуем хрышчэньне немаўлятаў, паколькі гэтаму павінны папярэднічаць навучаньне ды вера ў Госпада (Мац. 28:19, 20; Мк. 16:16; Дзеі. 2:38; Дзеі. 8:12; Дзеі. 8:36-38; 1 Птр. 3:21; Рым. 6:3-12; Гал. 3:26, 27; Эхв. 4:5; Калос. 2:12; Яўр. 11:6).
Друг. 30:19 “У сьведкі перад вамі заклікаю сёньня неба і зямлю: жыцьцё і сьмерць прапанаваў я табе, дабраславеньне і пракляцьце. Выбяры жыцьцё, каб жыў ты і нашчадкі твае,”
Ян. 6:67 “Тады Ісус сказаў дванаццаці: ці ня хочаце і вы адыйсьці?”
Яўр. 11:6 “А бязь веры дагадзіць Богу немагчыма; бо той, хто прыходзіць да Бога, павінен верыць, што Ён ёсьць, і тых, хто шукае яго, узнагараджвае.”
12.2.2. Мы верым, што свабода хрысьціяніна – гэта свабода ад рабства граху ды сьмерці (1 Птр. 2:16; Рым. 6:14, 17, 18; Гал. 5:1, 13) і яна забясьпечваецца прыняцьцем Госпада ды выкананьнем Божага Слова ды вечнай праўды (Ян. 8:31, 32, 36; Як. 1:25; 2 Кар. 3:17).
Ян. 8:31, 32, 36 “Тады Ісус казаў юдэям, што ўверавалі ў Яго: калі застаняцеся ў Маім слове, вы - сапраўды Мае вучні. І пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас. Вось калі Сын вызваліць вас, вы сапраўды будзеце вольныя.”
Гал. 5:1, 13 “Для свабоды Хрыстос вызваліў нас; дык стойце і не паддавайцеся зноў пад ярмо рабства. Бо вы да свабоды пакліканы, браты, толькі не ператварайце гэтую свабоду ў падставу для задавальненьня цела, а любоўю служыце адзін аднаму.”
12.2.3. Мы прызнаем, што свабода хрысьціяніна не павінна весьці да дагаджэньня плоці, да апраўдання граху і зла, да спакусы іншых і да нядобрага сьведчання (Мац. 18:6, 7; Лук. 17:1; 1 Птр. 4:15; Рым. 14:13; 1 Кар.6:12; 1 Кар. 8:9; 1 Кар. 10:23, 32; 1 Кар. 15:33; 2 Кар. 11:12; Гал. 5:13; 1 Цім. 5:14).
Лук. 17:1 “І Ён казаў Сваім вучням: немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але бяда таму, праз каго яны прыходзяць;”
1Кар. 15:33 “Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя норавы.”
12.3. Хрысьціянін і навакольны сьвет.
12.3.1. Мы верым, што Бог стварыў чалавека для любові, добрых спраў і Сваёй славы (Пс.36:3, 27; Пс. 95:7; Міх. 6:8; Мац. 5:16; Ян. 5:29; Ян. 5:44; Ян. 15:9-12; Мк. 12:30, 31; 1 Птр. 3:11; 1 Птр. 4:8, 19; 1 Ян. 3:23; 1 Ян. 4:7, 8, 16; 3 Ян. 11; Рым. 2:7; 2 Тэс. 2:14; Рым. 13:10; 1 Кар. 10:31; 1 Кар. 13:1-8, 13; Гал. 6:9, 10; Эхв. 2:10; Калос. 3:14; Калос. 3:17; Ціт. 3:8; Яўр. 13:15).
Міх. 6:8 “О, чалавеча! сказана табе, што - дабро, і чаго патрабуе ад цябе Госпад: дзейнічаць справядліва, любіць справы міласэрнасьці і пакорнамудра хадзіць перад Богам тваім.”
Мац. 5:16 “Няхай сьвеціць так ваша сьвятло перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і ўслаўлялі вашага Бацьку, Які ў нябёсах.”
Эхв. 2:10 “Бо мы – Яго тварэньне, створанае ў Хрысьце Ісусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы іх выконвалі.”
Калос. 3:14, 17 “А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая – зьвязка дасканаласьці. І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы празь Яго Богу Бацьку.”
12.3.2. Мы верым, што любоў да Бога і сапраўднасьць веры пацьвярджаецца выкананьнем Божага Слова і прынясеньнем добрага плёну ў жыцьці хрысьціяніна (Лук. 6:43-49; Лук. 11:28; Ян. 14:15, 23, 24; Ян. 15:8, 10, 14; Як. 1:22, 25; Як. 2:26; 2 Птр. 1:5-11; 1 Ян. 2:3-6; 1 Ян. 5:2, 3; Рым. 6:22; Калос. 1:10).
Лук. 11:28 “А Ён сказаў: тым болей шчасьлівыя тыя, што слухаюць Божае слова і выконваюць яго.”
Ян. 14:15 “Калі вы Мяне любіце, вы будзеце выконваць Мае запаведзі.”
12.3.3. Мы стаім на тым, што хрысьціянін павінен працаваць дзеля свайго дабра і дзеля карысьці блізкага, ствараючы карыснае сваімі рукамі. Поле дзейнасьці хрысьціяніна ёсьць справай яго сумленьня, але яно не павінна быць грахоўным (Быц. 3:19; Пс. 127:1, 2; Ян. 3:20, 21; 1 Птр. 1 :17; 1 Птр. 2:12; Эхв. 4:28; 1 Тэс. 4 :11; 2 Тэс. 3:8, 10, 12; 2 Цім. 3:17; Ціт. 1:16; Ціт. 2:7).
Быц. 3:19 “У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся.”
1 Тэс. 4:11 “І рупліва імкнуцца, каб жыць ціха, і рабіць сваё, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы і загадвалі вам,”
2Тэс. 3:8, 10, 12 “І хлеба мы ні ўкога ня елі дарэмна, але нястомна і напружана ўдзень і ўначы працавалі, каб не абцяжарваць каго-небудзь з вас; Бо калі мы былі ў вас, то гэта загадвалі вам: што калі хтосьці ня хоча працаваць – няхай і ня есьць! А такім мы загадваем і заклікаем нашым Госпадам Ісусам Хрыстом, каб яны моўчкі працавалі і елі ўласны хлеб.”
12.3.4. Мы прызнаем, што хрысьціяне павінны праяўляць міласэрнасьць да тых, што маюць патрэбу, асабліва да сваіх па веры (Пс. 81:3, 4; Прып.11:17; Прып.14:21; Іс. 1:17; Іс. 58:7; Ос. 6:6; Міх. 6:8; Мац. 5:7; Лук. 6:36; 1 Птр. 3:8; Гал. 6:10; Калос. 3:12).
Мац. 5:7 ”Шчасьлівыя літасьцівыя, бо над імі зьлітуюцца.”
Гал. 6:10 “Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.”
12.3.5. Мы прызнаем, што хрысьціянін павінен клапаціцца аб сваім народзе і сваёй краіне, беражліва ставіцца да навакольнай прыроды і прыродных багаццяў, якія належаць Богу (Быц. 1:28-30; Друг.10:14; Пс. 103:24; Прып. 11:14; Прып. 12:10, 11; Яр.29:7; Мац. 7:12; Дзеі. 17:24-28; Рым. 8:20-22; Рым. 12:17; Рым. 14:25; 1 Кар. 10:26; Калос. 1:28; 1 Цім. 2:1-4; 1 Цім. 4:10; Ціт. 2:11; Ціт. 3:2).
Яр. 29:7 “І клапаціцеся пра дабрабыт горада, у які Я перасяліў вас, і маліцеся за яго Госпаду; бо пры дабрабыце яго і вам будзе спакой.”
Мац. 7:12 “Дык усё, што вы хочаце, каб рабілі вам людзі, так і вы рабіце ім; бо ў гэтым закон і прарокі.”
12.3.6. Мы верым, што чалавек створаны Богам паводле вобразу ды падабенства Божага, і таму прызнаем непераўзыдзеную каштоўнасьць кожнай асобы і лічым, што ўсякія спробы чалавека перамяніць Божыя планы і Божае прызначэньне чалавека ёсць грахоўнымі. І таму мы лічым грахоўнымі такія праявы чалавечай дзейнасьці, як аборт і прымяненьне абартыўных супрацьзачаткавых сродкаў, “сурагатнае мацярынства”, усе разнастайнасьці экстракарпаральнага (пазацялеснага) апладатварэньня, кланіраваньне чалавека, эўтаназія (наўмыснае пазбаўленьне жыцьця безнадзейных хворых), сексуальная сувязь паміж людзьмі аднаго і таго ж полу (гомаксесуалізм і лесьбіянства), парнаграфія, прастытуцыя, згвалтаваньне, разнастайныя палавыя вычварэньні і непатрэбствы, зьмяненьні полу шляхам гарманальнага ўзьдзеяньня і правядзеньня хірургічнай аперацыі (транссексуалізм), самазабойствы, выкраданьне і захоп заложнікаў і гандаль людзьмі і іх органамі, наўмысная і беспрычынная ампутацыя, калечаньне і г.д. (Быц. 1:26-28; Быц. 2:24; Быц. 9:6; Зых. 20:13; Ляв.18:22; Друг. 22:5; Друг. 32:39; Ёў. 12:10; Пс. 138:13-16; Прып.14:12; Прып. 29:6; Іс. 5:18, 20, 21; Мац. 16:26-27; Юд. 7, 8; Рым. 1:21-31; 1 Кар. 3:16, 17; 19; 1 Кар. 6:9, 10; 2 Кар. 12:21; Гал. 5:13, 19; Адкр. 21:8).
Зых. 20:13 “Не забівай”.
Ляв. 18:22 “Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта - мярзота.”
Ёў. 12:10 “ У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.”
Пс. 138:13-16 “ Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта, не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны. Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне прызначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было.”
Прып. 14:12 “Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі; але канец іх - шлях сьмерці.”
Іс. 5:18, 20, 21 “Гора тым, якія цягнуць на сябе беззаконьне вяроўкамі марнасьці і грэх - як бы ляйчынамі калясьнічнымі; Гора тым, якія зло называюць дабром, і дабро - злом, цемру лічаць сьвятлом, і сьвятло - цемраю, горкае лічаць салодкім, і салодкае - горкім! Гора тым, якія мудрыя ў вачах сваіх і разумныя перад самімі сабою!”
Мац. 16:26, 27 “Бо якая карысьць чалавеку, калі ён увесь сьвет здабудзе, а душу сваю змарнуе? Альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з Анёламі Сваімі, і тады аддасьць кожнаму паводле спраў ягоных.”
1 Кар.6:9, 10 “Ці вы ня ведаеце, што няправедныя не атрымаюць у спадчыну Царства Божага? Не падманвайце сябе: ні распуснікі, ні ідалапаклоньнікі, ні чужаложнікі, ні збачэнцы, ні мужаложнікі, ні зладзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхамоўцы, ні грабежнікі – не атрымаюць у спадчыну Царства Божага.”
Гал. 5:13 “Бо вы да свабоды пакліканы, браты, толькі не ператварайце гэтую свабоду ў падставу для задавальненьня цела, а любоўю служыце адзін аднаму.”
Адкр. 21:8 “А баязьлівых, і няверных, і агідных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чарадзеяў, і ідаласлужак, і ўсіх ашуканцаў – іх доля ў возеры, якое гарыць агнём і серай; гэта – другая сьмерць.”
Друг. 18:10-13 “Не павінен быць у цябе той, хто праводзіць сына свайго альбо дачку сваю праз агонь, ні вяшчун, ні варажбіт, ні чарнакніжнік, ні чарадзей, ні змусьнік, які заклінае духаў, ні чараўнік, які апытвае нябожчыкаў; бо агідны прад Госпадам кожны, хто робіць гэта, і якраз за гэтыя мярзоты Госпад, Бог твой, праганяе іх ад аблічча твайго; будзь беспахібны прад Госпадам, Богам тваім;”
Іс. 8:19, 20 “І калі скажуць вам: зьвярніцеся да заклінальнікаў духаў памерлых і да чарадзеяў, да шаптуноў і нутрамоўцаў, - тады адказвайце: ці не павінен народ зьвяртацца да свайго Бога? Ці пытаюцца ў мёртвых пра жывых? Зьвяртайцеся да закона і сьведчаньня. Калі яны не гавораць, як гэтае слова, дык няма ў іх сьвятла.”
Мац. 7:21-23 “Ня кожны, хто Мне кажа: «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Царства Нябёсаў, а той, хто выконвае волю Майго Бацькі, Які ў нябёсах. Шмат хто скажа Мне ў той дзень: “Госпадзе! Госпадзе! Ці ж не Тваім імем мы прарочылі, і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем шмат цудаў зрабілі?” І тады аб’яўлю ім: “Я ніколі ня ведаў вас; адыдзіце ад Мяне, хто чыніць беззаконьне”.
2Кар.11:13-15 “Бо такія ілжэапосталы, падступныя працаўнікі, якія прыкідваюцца апосталамі Хрыстовымі. І нядзіўна: бо сам д’ябал прыкідваецца анёлам сьвятла. Таму нічога вялікага, што і служкі яго прыкідваюцца служкамі праведнасьці; канец іх будзе паводле іх учынкаў.”
Эф. 5:11 “І ня ўдзельнічайце ў бясплённых справах цемры. А лепей нават выкрывайце іх.”
12.4. Хрысьціянін і царква
12.4.1. Мы верым, што Бог хоча бачыць у хрысьціяніне ўзор паводзін для людзей гэтага сьвету (Мац. 5:14,16, 48; 1 Птр. 2:9-12; Эхв. 5:8” Піл. 2:15; Калос. 3:1, 2; 2 Цім. 1:13). Хрысьціянін не павінен пераймаць ад грахоўнага сьвету, але жыць у чысьціні ды сьвятасьці, поўнасьцю ўстрымлівацца ад брыдкаслоўя, ад піцьця віна і ад ужываньня моцных алкагольных напояў, ад наркотыкаў, ад курэньня тытуню і ад праяваў ўсялякай нечысьціні і непатрэбстваў (Прып. 23:20, 29-35; Іс. 5:11, 22; Лук. 17:1; Лук. 21:34; 1 Ян. 2:15-17; Як. 1:8, 27; 1 Птр. 3:16; 1 Птр. 4:3, 4; Рым. 12:1,2; Рым. 13:13; 1 Кар. 6:19, 20; 1 Кар.10:32; Гал. 5:19-21; Калос. 3:5-14; Эхв. 4:22-32; Эхв. 5:3-20; 1 Тэс. 4:3, 4).
Іс. 5:11, 22 “Гора таму, хто з раньняй раніцы шукае сікеру і да позьняга вечара разагравае сябе віном; Гора тым, якія багатыры піць віно і моцныя гатаваць моцны напой,”
Лук. 21:34 “Асьцерагайцеся ж, каб вашыя сэрцы не абцяжарваліся няўстрыманасьцю, п’янствам і жыцьцёвымі турботамі і каб не засьпеў вас неспадзявана той дзень,”
Як. 1:8 “Двудушны чалавек няўстойлівы на ўсіх сваіх дарогах.”
1 Ян. 2:15-17 “ Не любіце сьвету гэтага, і таго, што ў сьвеце гэтым. Калі хто любіць гэты сьвет, у тым няма Бацькавай любові, бо ўсё, што ў сьвеце, - пажадлівасьць цела, пажадлівасьць вачэй і жыцьцёвая пыха – не ад Бацькі, а ад сьвету. І сьвет гэты мінецца, і пажадлівасьць яго, але той, хто выконвае волю Божую, застаецца навекі.“
12.4.2. Зьнешні выгляд і адзеньне хрысьціяніна павінны адпавядаць евангельскаму прынцыпу: “як прыстойна сьвятым” (1 Цім. 2:9, 10; Ціт. 2:3)
1 Цім. 2:9, 10 “Таксама каб жанчыны ўпрыгожвалі сябе прыстойным убраньнем з сарамлівасьцю і разважлівасьцю, не пляценьнем валасоў і золатам, ці перламі, ці дарагімі ўборамі, а – як належыць жанчынам, якія вызнаюць, што шануюць Бога, - добрымі ўчынкамі.”
Ціт. 2:3 “Каб старыя жанчыны таксама былі добрапрыстойныя ў сваіх паводзінах, не пляткарылі, не аддаваліся п’янству, вучылі добраму,”
12.4.3. Богаслужэньне ў Доме малітвы павінна праходзіць у атмасферы любабаязнага пакланеньня, у духу ды праўдзе, у чысьціні ды сьвятасьці (Пс. 5:8; Пс. 32:8; Пс. 110:10; Пс. 118:38; Прып. 22:4; Іс. 30:15; Нэем. 1:11; Эклез. 8:11-13; Мал. 1:6; Мал. 4:2; Дзеі. 9:31; Ян. 4:23, 24; 2 Кар. 5:11; 2 Кар. 7:1; Эхв. 5:21; Піл. 2:12; Яўр. 5:7; Яўр. 12:22-28).
Пс. 110:10 “ Пачатак мудрасьці - страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.”
Мал. 4:2 “ А вам, любабаязныя перад імем Маім, узыдзе Сонца праўды і ацаленьне ў праменьнях Яго, і выйдзеце вы і забушуеце, як цяляты ўкормленыя;”
2Кар. 7:1 “Дык улюбёныя, маючы гэтыя абяцаньні, ачысьцім сябе ад усяго, што апаганьвае цела і дух, удасканальваючы сьвятасць у страху перад Богам.”
12.4.4. Мы прымаем, што музычнае служэньне ў царкве і сьпевы ў царкве павінны быць духоўнымі, навучальнымі, служыць для праслаўленьня Госпада, не супярэчыць духу Сьвятога Пісьма, не ўносіць дух грэшнага люду, сьвецкай манеры выкананьня і скокаў (Пс. 46:7, 8; Пс. 65:2; 1 Кар. 10:7; 1 Кар. 14:33; Эхв. 5:19, 20; Калос. 3:16; Адкр. 18:21, 22).
Пс. 46:7, 8 “Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце; бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.”
Пс. 65:2 “ Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.”
1 Кар. 10:7 “І не рабіцеся ідалапаклоньнікамі, як некаторыя зь іх; як напісана: “Народ сеў есьці і піць, і ўсталі гуляць”.
1 Кар. 14:33 “Бо Бог ёсьць Бог не бязладзьдзя, а спакою. Як ва ўсіх цэрквах у сьвятых,”
Эхв. 5:19, 20 “Размаўляючы між сабою псалмамі, гімнамі і духоўнымі песьнямі, сэрцам сваім сьпяваючы і іграючы псалмы Госпаду, дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Бацьку ў імя нашага Госпада Ісуса Хрыста,”
Mikalai Kiyka - YouTube
Поўны тэкст "Веравучэньня евангельскіх хрысьціян-баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь" у перакладзе на беларускую мову ("Тарашкевіца"). Божага ўсім спрыяньня! МК
ВЕРАВУЧЭНЬНЕ ЕВАНГЕЛЬСКІХ ХРЫСЬЦІЯН БАПТЫСТАЎ
Прынята на пазачарговым зьезьдзе Саюза ЕХБ Беларусі. Сакавік 2003г.
Зьмест
Сьпіс ужытых скарачэньняў______________________________ 1
ПРА СЛОВА БОЖАЕ ЦІ СЬВЯТОЕ ПІСЬМО___________________________3
ПРА БОГА______________________________________________6ПРА ТРЫАДЗІНСТВА БОГА_________________________________10
ПРА ІСУСА ХРЫСТА – БОЖАГА СЫНА_____________________________12
ПРА СЬВЯТОГА ДУХА___________________________________________16ПРА ЧАЛАВЕКА_______________________________________________21
ХРЫСТОВАЯ ЦАРКВА__________________________________________40
ПРА СЬВЯШЧЭННАДЗЕЯНЬНІ______________________________________49
ПРА НЯДЗЕЛЮ________________________________________________51
ПРА ШЛЮБ І СЯМ’Ю___________________________________________52
ПРА ДРУГІ ПРЫХОД ІСУСА ХРЫСТА І ПРА СУД______________________55
ПРЫНЦЫПЫ ХРЫСЬЦІЯНСКАГА ЖЫЦЬЦЯ____________________________57
Сьпіс ужытых скарачэньняў
Быц. – Быцьцё
Зых. – Зыход
Ляв. – Лявіт
Лік. – Лікі
Друг. – Другазаконьне
Нав. – Кніга Ісуса Навіна
Суд. – Кніга Судзьдзяў
2 Летап. – Другая Кніга Летапісаў
Нэем. – Кніга Нэеміі
Ёў. – Кніга Ёва
Пс. – Псалтыр
Прып. – Кніга прыпавесьцяў Саламонавых
Эклез. – Эклезіяст
Іс. – Кніга прарока Ісаі
Яр. – Кніга прарока Ярэміі
Ез. – Кніга прарока Езекіля
Дан. – Кніга прарока Данііла
Іаіль. – Кніга прарока Іаіля
Ён. – Кніга прарока Ёны
Міх. – Кніга прарока Міхея
Саф. – Кніга прарока Сафоніі
Зах. – Кніга прарока Захарыі
Мал. – Кніга прарока Малахіі
Мац. – Евангельле паводле Мацьвея
Мк. – Евангельле паводле Марка
Лук. – Евангельле паводле Лукі
Ян. – Евангельле паводле Яна
Дзеі. – Дзеі сьвятых апосталаў
Як. – Ліст Якуба
1Птр. – Першы саборны ліст апостала Пётры
2Птр. – Другі саборны ліст апостала Пётры
1Ян. – Першы саборны ліст апостала Яна2Ян. – Другі саборны ліст апостала Яна
Юд. – Саборны ліст апостала Юды
Рым. – Ліст да рымлянаў апостала Паўла
1Кар. – Першы ліст да карыньцянаў апостала Паўла
2Кар. – Другі ліст да карыньцянаў апостала Паўла
Гал. – Ліст да галятаў апостала Паўла
Эхв. – Ліст да эхвесцаў апостала Паўла
Піл. – Ліст да піліпцаў апостала Паўла
Калос. – Ліст да калосцаў апостала Паўла
1Тэс. – Першы ліст апостала Паўла тэсалонцам
2Тэс. - Другі ліст апостала Паўла тэсалонцам
1Цім. – Першы ліст апостала Паўла Цімахвею
2Цім. – Другі ліст апостала Паўла Цімахвею
Ціт. – Ліст апостала Паўла Ціту
Хал. – Ліст апостала Паўла Халімону
Яўр. – Ліст яўрэям
Адкр. – Адкрыцьцё Яна Багаслова
1. ПРА СЛОВА БОЖАЕ ЦІ СЬВЯТОЕ ПІСЬМО
1.1.Мы верым, што Біблія, якая складаецца з кніг Сьвятога Пісьма кананічных: трыццаці дзевяці кніг Старога Запавету і дваццаці сямі кніг Новага Запавету, ёсьць Слова Божае, напісанае па натхненьню Духа Сьвятога ( Ян.17:17; 2Птр.1:19-21; Рым.1:2; 1Кар.2:7-14; 2Кар.3:6,14; 1Тэс.2:13; 2Цім.3:15,16).
2Птр.1:19-21: “ І мы маем наймацнейшае прарочае слова; і вы добра робіце, трымаючыся яго як сьветача, што зьзяе ў цёмным месцы, пакуль не пачне днець і не ўзыдзе заранка ў вашых сэрцах, ведаючы перш за ўсё тое, што ніводнае прароцтва ў Сьвятым Пісьме не бывае ад чыйго-небудзь уласнага вытлумачэньня; бо ніколі прароцтва не было выказана з волі чалавека, але сьвятыя людзі, кіраваныя Сьвятым Духам, казалі яго ад Бога.”1.2. Біблія – дасканалае Адкрыцьцё Бога роду чалавечаму – праўдзівая крыніца богапазнаньня. Яна адкрывае волю Божую, утрымлівае загады Божыя, законы і прароцтвы і паказвае шлях да выратаваньня (Зых. 2:1; Пс.118:89; Іс.8:20; Іс.59:21; Мац.22:29; Лук.11:28; Лук.24:27; Ян. 5:39; Ян.12:48; Ян.14:6, 26; Ян.16:13; Ян.20:31; Як.1:21; 1Птр.1:10,11,23; 2Птр.3:2; Рым.15:4,5; 1Кар.2:10-13; 1Кар.14:37; 1Кар.15:3,4; Гал.1:11,12; 1Тэс.4:2; Адкр.1:1-3).
Лук.11:28: “А Ён сказаў: тым болей шчасьлівыя тыя, што слухаюць Божае слова і выконваюць яго.”
Ян.20:31: “Гэта ж напісана, каб вы веравалі, што Ісус - Хрыстос, Сын Божы, і каб, веруючы, мелі жыцьцё ў Яго імя.”
Як.1:21: “Таму, адклаўшы ўсялякі бруд і празьмернасць злосьці, з лагоднасьцю прыміце пасаджанае ў вас слова, якое можа выратаваць вашы душы.”
1Кар.15:3,4: “ Бо я перадаў вам перш за ўсё тое, што і атрымаў, - што Хрыстос памёр за нашы грахі згодна са Сьвятым Пісьмом; і што Ён быў пахаваны, і што Ён уваскрэшаны на трэці дзень згодна са Сьвятым Пісьмом;”Гал.1:11,12: “Бо аб’яўляю вам, браты, што Евангельле, якое я дабравесьціў, ёсьць не паводле чалавека; бо і я не ад чалавека прыняў яго і навучыўся яму, а праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста.”
Адкр.1:1-3: “Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць Сваім рабам, што павінна адбыцца неўзабаве, і Ён паказаў, паслаўшы праз Свайго анёла, Свайму рабу Яну, які засьведчыў слова Божае і сьведчанне Ісуса Хрыста усё, што ён бачыў. Шчасьлівы, хто чытае, і тыя, хто слухае словы гэтага прароцтва і выконвае напісанае ў ім, бо час блізкі.”
1.2.Біблія - сапраўднае і завершанае Адкрыцьцё Бога, да якога нічога нельга дадаць і ад якога нічога нельга адняць (Друг.4:2; Друг.12:32; Нав.1:8; Пс.88:35; Прып.13:13; Прып.30:5,6; Мац.5:17-19; Мац.15:6,7; Мк.7:13; Ян.10:35; Ян.17:17; 2Кар.4:2; Гал.1:8; 2Цім. 2:15-17; Калос. 2:8; Адкр.22:18,19).
Пс. 88:35: “Не парушу запавету Майго, і не памяняю таго, што выйшла з вуснаў Маіх.”Пс.118:89: “Навечна, Госпадзе, слова Тваё сьцверджана на нябёсах;”
Прып.30:5,6: “Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца. Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён не выкрыў цябе як ашуканца.”
Мац.5:17-19: “Ня думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў; Я прыйшоў не адмяніць, а зьдзейсніць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не адыдзе неба і зямля, ні адна ёта і ні адна рыска ні ў якім разе не адыдзе з закона, пакуль не спраўдзіцца ўсё. Хто ж парушыць адну з найменшых гэтых запаведзяў і так навучыць людзей, той будзе названы найменшым у Царстве Нябёсаў; а хто выканае і навучыць, той будзе названы вялікім у Царстве Нябёсаў.”
2Цім.2:15-17: “Будзь руплівым, каб стаў сам перад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды. А агіднага пустаслоўя пазьбягай; бо яно яшчэ болей спрычыніцца да бязбожнасці. І слова іх, як гангрэна, будзе пашырацца; у іх ліку Гіменей і Філет.”
Адкр. 22:18,19: “І я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва гэтай кнігі: калі хто дадасьць нешта да іх, на таго накладзе Бог пошасьці, якія запісаны ў гэтай кнізе: і калі хто адыме ад слоў кнігі гэтага прароцтва, у таго адыме Бог яго долю ад дрэва жыцьця і са сьвятога горада, пра якія напісана ў гэтай кнізе.”
1.3.Біблія – беспамылковая Кніга. І Слова Божае поўнасьцю зьдзейсьніцца (Пс.11:7; Пс.17:31; Пс.18:8,9; Пс.118:44,165; Іс.34:16; Іс.45:22,23; Іс.46:10; Іс.55:11; Прып.30:5; Мац.5:17,18; Мац.24:35; Ян.10:35; Ян.17:17; 2Птр.1:19-21; Яўр.4:12,13; Адкр.21:5)
Пс.11:7: “Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў пераплаўленае.”Пс.17:31: “ Бог! - Беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова ў Госпада; Ён шчыт усім, хто на Яго спадзяецца.”
Іс.34:16: “ Знайдзіце ў кнізе Гасподняй і прачытайце; ніводнае з гэтых не забавіцца прыйсьці, і адно адным не заменіцца. Бо самі вусны Яго загадалі, і сам дух Яго зьбярэ іх.”
Іс.46:10: “ Я аб’яўляю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.”
Мац.24:35: “ Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць;”
Ян.10:35: “А Сьвятое Пісьмо ня можа быць парушана, - “
1.4.Сьвятое Пісьмо - крыніца хрысьціянскай веры і духоўнае кіраўніцтва для вернікаў (Мац.22:29; Мк.7:13; Лук.11:28; Ян.8:31,32; Ян.12:48; Ян.15:3; Ян.20:31; Як.1:22; 1Птр.2:2; Рым. 1:16,17; Рым.2:13; Рым.10:17; Рым.15:4; 2Кар.2:17; Калос.3:16; 1Тэс.4:2; 1Цім.6:3,4; 2Цім.3:14,16; Яўр.4:12; Адкр.1:3).
Мац.22:29: “Ісус жа сказаў ім у адказ: Вы памыляецеся, ня ведаючы ні тэкстаў Сьвятога Пісьма, ні сілы Божай:”
Лук.11:28: “ А Ён сказаў: тым болей шчасьлівыя тыя, што слухаюць Божае слова і выконваюць яго.”
Ян.8:31,32: “Тады казаў Ісус юдэям, што ўверавалі ў Яго: Калі застаняцеся ў Маім слове, вы сапраўды Мае вучні. І пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас.”
Ян.20:31: “Гэта ж напісана, каб вы веравалі, што Ісус - Хрыстос, Сын Божы, і каб, веруючы, мелі жыцьцё ў Яго імя.”
Як.1:22: “ Будзьце ж выканаўцамі слова, а ня толькі слухачамі, якія ашукваюць саміх сябе.”
2Цім.3:14,16: “Ты ж заставайся ў тым, чаму ты навучыўся і ў чым пэўны, ведаючы ў каго ты навучыўся і што з маленства ты ведаеш Сьвятое Пісьмо, якое можа ўмудрыць цябе да выратаваньня празь веру, якая ў Хрысьце Ісусе. Усё Сьвятое Пісьмо боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрываньня, для выпраўленьня, для выхаваньня ў праведнасьці,”
2. ПРА БОГА
2.1.Мы верым у адзінага, жывога, сапраўднага Бога (Друг. 4:35; 32:39; Пс. 41:3; 118:142; Іс. 45:5; Яр. 10:10; Дан. 6:26; Мк. 12:29; Ян. 17:3).
Пс. 41:3 “Душа мая прагне Бога моцнага і жывога: калі я прыйду і зьяўлюся прад аблічча Божае!”Іс. 45:5 “ Я - Госпад, і няма іншага; няма Бога, апрача Мяне;..”
Яр. 10:10 “А Госпад Бог ёсьць праўда; Ён ёсьць Бог жывы і Цар вечны. Ад гневу Яго дрыжыць зямля, і народы ня могуць вытрымаць абурэньне Ягонае.»
Ян. 17:3 “А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб спазналі Цябе, адзінага, сапраўднага Бога, і пасланага Табою Ісуса Хрыста.”
2.2.Мы верым у Бога, Які не мае пачатку, у Бога наймудрэйшага, усюдыіснага, усяведнага і ўсемагутнага (Быц. 17:1; 21:33; 48:3; Друг. 3:24; Ёў. 12:13; Пс. 89:3; 90:1; 101:28; 138:2-4; 138:7-12; 146:5; Прып. 3:19,20; 5:21; 15:3; Іс. 40:26,28; 45:12; 57:15; Яр. 10:6,12,13; 23:23,24; Дан. 7:14; Дзеі. 15:18; 1 Ян. 2:14; Рым. 14:26; 1 Цім. 1:17; Яўр. 4:13).
Быц. 21:33: “І пасадзіў Абрагам каля Вірсавіі гай і заклікаў там імя Госпада, Бога Вечнага.”Быц. 48:3: “І сказаў Якаў Язэпу: Бог Усемагутны явіўся мне ў Лузе, у зямлі Ханаанскай, і дабраславіў мяне,..”
Ёў. 12:13 “ У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.”
Пс. 89:3 “Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты - Бог.”
Пс. 90:1 “Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,”
Пс. 146:5 “Вялікі Госпад наш і вялікая моц Ягоная, і розум Яго невымерны.”
Прып. 15:3 “Усюды вочы Гасподнія: яны бачаць ліхіх і добрых.
Іс. 57:15 “Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, - Сьвяты імя Яго: Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама з уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых.”
1 Ян. 2:14 “Я напісаў вам, бацькі, бо вы спазналі Беспачатнага; я напісаў вам, юнакі, бо
вы дужыя, і слова Божае жыве ў вас, і вы перамаглі зламысьніка”.
Яўр. 4:13 “І няма стварэньня, схаванага ад Яго, але ўсё аголена і адкрыта прад вачыма Яго: Яму дамо справаздачу.”
2.3.Мы верым у Бога Творцу, Які стварыў неба, зямлю і ўсё, што напаўняе іх (Быц. 1:1; Пс. 23:1; Пс. 32:6; Іс. 40:26; Іс. 45:12; Яр. 10:12, 13; Яр. 27:5; Дзеі. 17:24; Адкр. 4:11).
Быц. 1:1 “На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.”
Пс. 23:1 “Гасподняя зямля і ўсё, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім,”
Пс. 32:6 “Словам Госпада створаны нябёсы, і духам вуснаў Ягоных - усе сілы нябесныя.”
Іс. 45:12 “Я зрабіў зямлю і стварыў на ёй чалавека; Я, Мае рукі распасьцёрлі нябёсы, і ўсім сілам іх даў закон Я.”
Яр. 10:12 “Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, сьцвердзіў сусьвет мудрасьцю Сваёю і розумам Сваім раскінуў нябёсы.”
Яр. 27:5 “ Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлы, якія на ўлонні зямлі, вялікай магутнасьцю Маёй і прасьцёртаю мышцай Маёю, і аддаў яе, каму Мне заўгодна было.”
Дзеі. 17:24 “Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Ён, будучы Госпадам неба і зямлі, не ў рукатворных храмах жыве”
Адкр. 4:11 “Ты, Госпадзе, варты прыняць славу і гонар і сілу, бо Ты стварыў усё, і ўсё па Тваёй волі існуе і створана.”
2.4.Мы верым, што Бог ёсьць Дух, і як Дух Ён нябачны для людзей (Зых. 33:20; Ян 1:18; Ян. 4:24; 1 Цім. 1:17; 1 Цім. 6:16).
Ян. 4:24 “Бог ёсьць Дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе.”
1 Цім. 1:17 “А Цару жыцьця нятленнаму, нябачнаму, адзінаму наймудрэйшаму Богу гонар і слава на векі вякоў. Амін.”
1 Цім. 6:16 “Адзіны несьмяротны, Які жыве ў непрыступным сьвятле, Якога ніхто зь людзей не бачыў і бачыць ня можа. Яму гонар і ўлада вечная! Амін.”
2.5.Мы верым, што Бог зьявіў Сябе людзям у Ісусе Хрысьце і Ён кажа пра Сябе праз стварэньне (Пс. 18:2; Ёў. 12:7-9; Ян. 1:18; Ян. 14:9; Рым. 1:20; Калос. 1:15; Яўр. 1:1, 2).
Ёў. 12:9 “Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта.”
Пс. 18:2 “Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзеі рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.”
Ян. 1:18 “Бога не бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, існы ва ўлоньні Бацькавым, Ён зьявіў.”
Ян. 14:9 “Ісус сказаў яму: столькі часу Я з вамі, і ты ня ведаеш Мяне, Піліпе? Хто бачыў Мяне, бачыў Бацьку; як жа ты кажаш: «пакажы нам Бацьку»?”
Рым. 1:20 “Бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і Боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны не маюць выбачэньня.”
Яўр. 1:1, 2 “Бог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі прамаўляў адвеку да бацькоў праз прарокаў, у апошнія дні гэтыя казаў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога і вякі стварыў.”
2.6.Мы верым, што Бог дасканалы, праведны і сьвяты (Ляв. 20:26; Друг. 32:4; 1 Цар. 2:2; Пс. 10:7; Пс. 24:8; Пс. 118:137; Пс. 144:17; Іс. 6:3; Іс. 57:15; Мац. 5:48; 1 Птр. 1:15, 16).
Друг. 32:4 “Ён - цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі Яго праведныя; Бог верны і няма няпраўды ў Ім; Ён - праведны і праўдзівы;”Пс. 144:17 “Праведны Госпад на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.”
Іс. 6:3 “І ўсклікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Саваоф! Уся зямля поўная славы Ягонай!”
Мац. 5:48 “ Дык будзьце вы дасканалыя, як дасканалы ваш Бацька Нябесны.”
1 Птр. 1:16 “Бо напісана: «Будзьце сьвятымі, бо Я сьвяты».
2.7.Бог - міласэрны, справядлівы і спагадлівы (Пс. 85:5; Пс. 114:5; Пс. 118:137; Нэем. 9:13; Мац. 14:14; Як. 5:11; Лук. 6:36).
Нэем. 9:13 “І сышоў Ты на гару Сінай і гаварыў зь імі зь неба, і даў ім суды справядлівыя, законы правільныя; пастановы і запаведзі добрыя.”Пс. 85:5 “Бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.”
Пс. 114:5 “Госпад літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.”
Пс. 118:137 “Справядлівы Ты, Госпадзе, і суды Твае справядлівыя.”
Лук. 6:36 “Дык будзьце міласэрныя, як і ваш Бацька міласэрны.”
Як. 5:11 “Вось, мы называем шчасьлівымі тых, якія выстаялі: аб вытрываласьці Ёва вы чулі і бачылі яго канец ад Госпада, бо шматміласэрны Госпад і спагадлівы.”
2.8.Мы верым, што “Бог ёсьць любоў”, і гэтая любоў засьведчана чалавецтву ў Ісусе Хрысьце (Ян. 3:16; 1 Ян. 4:16; 1 Ян. 4:9, 10; Рым. 5:8; Эхв. 2:4, 5).
Ян. 3:16 “Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.”1 Ян. 4:16 “І мы пазналі любоў, якую Бог мае да нас, і паверылі ў яе. Бог ёсьць любоў, і хто жыве ў любові, той у Богу жыве, і Бог у ім жыве.”
Рым. 5:8 “Але Бог Сваю любоў да нас паказвае тым, што, калі яшчэ мы былі грэшнікамі, Хрыстос памёр за нас.”
3. ПРА ТРЫАДЗІНСТВА БОГА
3.1.Мы верым у трыадзінага, адзінаіснага Бога Бацьку, Сына і Сьвятога Духа (Быц. 1:16; Быц. 3:22; Мац. 3:16, 17; Мац. 28:19; Ян. 10:36-38; Ян. 14:10,11; Ян. 16:13-15; 1 Ян. 5:7).
Быц. 1:26 “І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.”
Быц. 3:22 “І сказаў Госпад Бог: вось, Адам, зрабіўся як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і цяпер як бы ні працягнуў руку сваю, і не ўзяў таксама ад дрэва жыцьця, і не пакаштаваў, і не пачаў жыць вечна.”
Мац. 3:16, 17 “І ахрысьціўшыся, Ісус адразу выйшаў з вады; - і вось, расчыніліся Яму нябёсы і ўбачыў, як Дух Божы зыходзіць, нібы голуб, і спускаецца на Яго. І вось, голас з нябёсаў кажа: Гэта Мой Сын улюбёны, у Якім Маё задавальненьне.”Мац. 28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына, і Сьвятога Духа,”
3.1.1. Бог Бацька (1 Кар. 8:6)
1 Кар. 8:6 “Але ў нас адзін Бог, Бацька, зь Якога ўсё, і мы для Яго, і адзін Госпад, Ісус Хрыстос, празь Якога ўсё, і мы празь Яго.”
3.1.2. Бог Сын – Ісус Хрыстос (Мац. 1:23; Ян. 1:1-3; Ян. 8:25; Ян. 10:30; 1 Ян. 5:20; Рым. 9:5; Піл. 2:6-11; 1 Цім. 3:16).
Ян. 1:1 “У пачатку быў Слова, і Слова быў з Богам, і Гэты Слова быў Бог.”
1 Ян. 5:20 “Але мы ведаем, што Сын Божы прыйшоў і даў нам розум, каб мы ведалі Праўдзівага Бога, і мы – у Праўдзівым, у Яго Сыне Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і вечнае жыцьцё.”
1 Цім. 3:16 “І агульнапрызнана, вялікая таямніца пабожнасьці: Хто (Бог) з’явіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, стаў бачны анёлам, пра Яго абвясьцілі народам, у Яго ўверавалі ў сьвеце, і Ён быў узьнесены ў славе.”
3.1.3. Бог Сьвяты Дух (Мац. 28:19; Дзеі. 5:3, 4; 1 Кар. 3:16; 2 Кар. 13:13).
Мац. 28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына, і Сьвятога Духа,”Дзеі. 5:3, 4 “Але Пётра сказаў: Ананія, з-за чаго сатана напоўніў тваё сэрца, каб ты зманіў Сьвятому Духу і адклаў сабе з выручанага за зямлю? Хіба, да продажу яна не тваёю заставалася, а выручанае з прададзенага хіба не ў тваёй уладзе было? Чаму ж ты паклаў гэта ў сваім сэрцы? Ты зманіў не людзям, а Богу.”
2 Кар. 13:13 “Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасьць Сьвятога Духа няхай будзе з усімі вамі. Амін.”
3.2.Мы верым, што кожны народжаны звыш чалавек мае Бацьку, Сына і Сьвятога Духа (2 Ян. 1:9; 1 Ян. 2:23; Рым. 8:9; 1 Кар. 3:16).
1 Ян. 2:23 “Кожны, хто адмаўляе Сына, не мае і Бацькі; той, хто вызнае Сына, мае і Бацьку.”
2 Ян. 1:9 “Кожны, хто пераступае вучэньне Хрыста і не жыве ў ім, не мае Бога; хто жыве ў вучэньні Хрыстовым, той мае і Бацьку і Сына.”
Рым. 8:9 “Але вы не ў целе, а ў духу, калі сапраўды Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстова не мае, той не Яго.”
1 Кар. 3:16 “Ці ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?”
4. ПРА ІСУСА ХРЫСТА – БОЖАГА СЫНА
4.1.Мы верым, што Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы, спрадвечны існы Бог (1 Ян. 5:20; Рым. 9:5).
1 Ян. 5:20 “Але мы ведаем, што Сын Божы прыйшоў і даў нам розум, каб мы ведалі Праўдзівага Бога, і мы – у Праўдзівым, у Яго Сыне Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і вечнае жыцьцё.”
Рым. 9:5 “І зь іх целам - Хрыстос, Які ёсьць над усім, Бог, дабраславёны навекі, амін.”
4.2.Хрыстос – вечна існы Творца сусьвету і Ён валадарыць над усім стварэннем (Ян. 1:3; Ян. 3:13; Ян. 6:62; Ян. 17:15; Ян. 24:1; 1 Кар. 15:47; Калос. 1:15-17; Адкр. 1:8).
Ян. 1:3 “Усё празь Яго ўзьнікла, і безь Яго нічога не ўзьнікла, што ўзьнікла.”
Ян. 3:13 “І ніхто не ўзыходзіў ў неба, толькі Той, хто зь неба зышоў, - Сын Чалавечы, Які ёсьць у небе.”
Калос. 1:15-17 “Які ёсьць вобраз нябачнага Бога, Першынец кожнага стварэньня; таму што ў Ім было створана ўсё: у нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то троны, ці панаваньні, ці начальствы, ці ўлады – усё празь Яго і дзеля Яго створана; і Ён ёсьць перад усім, і ўсё існуе ў Ім,…”
4.3.Хрыстос – усемагутны, усяведны, усюдыісны, сьвяты, недатычны злу (Мац. 9:3, 4; Мац. 18:20; Мац. 28:20; Ян. 1:48, 49; Ян. 2:24, 25; Ян. 4:29; Калос. 1:13-17; Калос. 2:3; Яўр. 4:13; Яўр. 7:26).
Калос. 1:15-17 “Які ёсьць вобраз нябачнага Бога, Першынец кожнага стварэньня; таму што ў Ім было створана ўсё: у нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то троны, ці панаваньні, ці начальствы, ці ўлады – усё празь Яго і дзеля Яго створана; і Ён ёсьць перад усім, і ўсё існуе ў Ім,…”Калос. 2:3 “У Якім схаваны ўсе скарбы мудрасьці і патаемныя веды.”
Яўр. 4:13 “І няма стварэньня, схаванага перад Ім, а ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Яго; Яму дадзім справаздачу.”
Яўр. 7:26 “Бо такі і павінен быць у нас Першасьвятар: сьвяты, вольны ад зла, беззаганны, аддзелены ад грэшнікаў і ўзвышаны па-над нябёсы,”
4.4.Мы верым, што Бог ад вечнасьці прадвызначыў Свайго адзінароднага Сына Ісуса Хрыста як ахвяру ўміласьціўлення для адкупленьня і выратаваньня роду чалавечага (Іс. 53:5; 1 Птр. 1:18-20; 1 Ян. 2:2; 2 Кар. 5:15).
Іс. 53:5 “Але Ён паранены быў за грахі нашыя і прыняў пакуты за беззаконьні нашыя; кара сьвету нашага была на Ім, і ранамі Яго мы ацаліліся.”1 Птр. 1:18-20 “Ведаючы, што ня тленным срэбрам ці золатам вы былі выкуплены ад вашага марнага жыцьця, перададзенага ад бацькоў, а каштоўнаю Крывёю Хрыста, як беззаганнага і незаплямленага Ягняці, прадвызначанага да заснавання сьвету, і Ён зьявіўся ў апошнія часы дзеля вас,…”
1 Ян. 2:2 “І Ён Сам ёсьць уміласьціўленне за нашы грахі, і не толькі за нашы, але і за грахі ўсяго сьвету.”
2 Кар. 5:15 “І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, хто жыве, ужо не для сябе жылі, а для Таго, Хто памёр за іх і быў уваскрэшаны.”
4.5.Ісус Хрыстос зачаты ад Духа Сьвятога, нарадзіўся ад Дзевы Марыі, злучыўшы ў Сабе Божую прыроду з чалавечай (Іс. 7:14; Мац. 1:20; Лук. 1:35; Рым. 1;3, 4; 1 Цім. 3:16).
Іс. 7:14 “Дык вось, Сам Госпад дасьць вам азнаку: вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл.”Лук. 1:35 “І ў адказ Анёл сказаў Ёй: Сьвяты Дух зыдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне цябе; таму і Сьвятое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым.”
1 Цім. 3:16 “І агульнапрызнана, вялікая таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, стаў бачны анёлам, пра Яго абвясьцілі народам, у Яго ўверавалі ў сьвеце, і Ён быў узьнесены ў славе.”
Мы верым, што Ісус Хрыстос ёсьць адзіны Пасярэднік паміж Богам і чалавекамі (1 Цім. 2:5)
1 Цім. 2:5 “Бо адзін Бог, адзін і Пасярэднік паміж Богам і людзьмі - Чалавек Хрыстос Ісус,”
4.6.Мы верым, што “Хрыстос памёр за грахі нашыя згодна Сьвятога Пісьма, і што Ён быў пахаваны і што ўваскрос на трэці дзень згодна Сьвятога Пісьма” (Дзеі. 13:39; Рым. 4:25; Рым. 5:18; 1 Кар. 15:3-4; Яўр. 9:11, 26).
1 Кар. 15:3, 4 “Бо я перадаў вам перш за ўсё тое, што і атрымаў, - што Хрыстос памёр за нашы грахі згодна Сьвятога Пісьма; і што Ён быў пахаваны, і што Ён уваскрэшаны на трэці дзень згодна Сьвятога Пісьма;”
4.7.Ён ёсьць Пераможца над д’яблам, пеклам ды сьмерцю (Лук. 4:33-36, 41; 1 Ян. 3:8; 2 Цім. 1:10; Яўр. 2:14, 15; Адкр. 20:2, 3, 14).
2 Цім. 1:10 “А выяўленай цяпер праз зьяўленне нашага Збаўцы Хрыста Ісуса, Які зьнішчыў сьмерць і асьвяціў жыцьцё і нятленнае праз Дабравесьце,”Яўр. 2:14, 15 “Таму, як дзеці далучаны да крыві і цела, то Ён і Сам такім жа чынам прычасьціўся іх, каб сьмерцю пазбавіць сілы таго, хто мае ўладу сьмерці, гэта значыць д’ябла, і вызваліць усіх тых, якія з-за страху смерці праз усё жыцьцё былі ў рабстве.”
4.8.Мы верым, што Хрыстос ёсьць абяцаны Месія, Памазанік Божы і адзіны Ратавальнік свету (Мац. 9:6; Лук. 4:18, 19; Дзеі. 2:36; 1 Птр. 1:18, 19; Гал. 1:4; Гал. 2:20; Эф. 5:2; 1 Цім. 2:6; Ціт. 2:14; Яўр. 9:12).
Лук. 4:18, 19 «Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне вылечыць людзей з разьбітымі сэрцамі, абвясціць палонным вызваленьне і сьляпым – відушчасьць, адпусьціць прыгнечаных на волю, абвясьціць спрыяльны год (“лета Гасподняе”) Гасподні,”Дзеі. 2:36 “Дык няхай непахісна ведае ўвесь дом Ізраілеў, што Бог зрабіў Яго і Госпадам і Хрыстом, - Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі.”
1 Птр. 1:18, 19 “...ведаючы, што ня тленным срэбрам ці золатам вы былі выкуплены ад вашага марнага жыцьця, перададзенага ад бацькоў, а каштоўнаю Крывёю Хрыста, як беззаганнага і незаплямленага Ягняці,”
Гал. 1:4 “Які аддаў Самога Сябе за нашы грахі, каб выбавіць нас з цяперашняга ліхога веку паводле волі нашага Бога і Бацькі,”
1 Цім. 2:6 “Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх - такое было сьведчанне ў свой час.”
Ціт. 2:14 “Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усялякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, руплівы да добрых учынкаў.”
4.9.Мы верым, што ўвакрослы Ісус Хрыстос узьнёсься на неба, сеў праваруч Бога і ёсьць Першасьвятар будучых даброцьцяў і Хадайнік за нас перад Бацькам Нябесным (Мк. 16:19; 1 Ян. 2:1; 1 Цім. 2:5, 6; 1 Цім. 3:16; Яўр. 7:21-28; Яўр. 8:1-6; Яўр. 9:11, 12; Яўр. 9:24).
Мк. 16:19 “І вось Госпад пасьля размовы з імі быў узьнесены ў неба і сеў праваруч Бога.”1 Ян. 2:1 “Дзеткі мае, гэта пішу вам, каб вы не грашылі. А калі хто зграшыць, дык мы маем Абаронцу ў Бацькі – Ісуса Хрыста, Праведнага;”
1 Цім. 3:16 “І агульнапрызнана, вялікая таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, стаў бачны анёлам, пра Яго абвясьцілі народам, у Яго ўверавалі ў сьвеце, і Ён быў узьнесены ў славе.”
Яўр. 8:1 “Галоўнае ж у тым, пра што кажам, вось што: мы маем такога Першасьвятара, Які сеў праваруч трона велічы ў нябёсах;”Яўр. 9:24 “Бо Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае сьвятое, адбітак сапраўднага, а ў самое неба, каб цяпер зьявіцца перад абліччам Божым за нас;”
4.10. Мы верым, што Ісус Хрыстос, Які ўваскрос, узьнёсься і праславіўся, - ёсьць Заснавальнік і Галава Царквы (Мац. 16:18; Эф. 1:22, 23; Эхв. 5:23).
Мац. 16:18 “І Я кажу табе, што ты Пётра, і на гэтай скале Я збудую Маю Царкву, і брамы пекла не адолеюць яе.”Эхв. 1:22, 23 “І Ён усё падпарадкаваў пад Яго ногі, і даў Яму быць вышэй за ўсё, Галавою Царквы, якая ёсьць Яго цела, паўната Таго, Хто напаўняе ўсё ва ўсім.”
Эхв. 5:23 “Бо муж ёсць галава жонкі, як і Хрыстос - галава Царквы, Ён - Ратавальнік цела.”
4.11. Мы верым, што Ісус Хрыстос ёсьць Той, Хто хрысьціць Духам Сьвятым (Мац. 3:11; Ян. 1:33).
Мац. 3:11 “Я хрышчу вас вадою ў пакаяньне, але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, я няварты панесьці Яго сандаляў; Ён будзе хрысьціць вас Сьвятым Духам і агнём;”Ян. 1:33 “І я ня ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысьціць вадою, мне сказаў: “На Каго ўбачыш, што зыходзіць Дух і застаецца на Ім, - гэта Той, Хто хрысьціць Сьвятым Духам”.
4.12. Мы верым, што Ісус Хрыстос зноў прыйдзе ў сіле і славе судзіць жывых і мёртвых (Мац. 24:30; Мк. 14:62; Лук. 21:27; Ян. 5:22; Дзеі. 1:11; Дзеі. 17:31; Адкр. 19:11-16).
Мац. 24:30 “І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе; і тады загалосяць усе зямныя плямёны і ўбачаць Сына Чалавечага, што будзе ісьці на нябесных воблаках з сілаю і вялікай славаю;”Мк. 14:62 “І Ісус сказаў: Я; і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Божай Сілы і прыходзіць з нябеснымі воблакамі.”
Дзеі. 1:11 “Якія і сказалі: Мужы галілейскія, што вы стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, узьнесены ад вас у неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў у неба.”
Дзеі. 17:31 “Бо Ён вызначыў дзень, у які Ён будзе справядліва судзіць сьвет праз Чалавека, Якога Ён прызначыў, даўшы ўсім доказ – уваскрэсіўшы Яго зь мёртвых.”
5. ПРА СЬВЯТОГА ДУХА
5.1.Мы верым, што Сьвяты Дух ёсьць трэцяе Аблічча Божай Тройцы (Іс. 63:10; Мац. 3:16; Мац. 28:19; Лук. 3:21, 22; Ян. 14:26; Ян. 15:26; Ян. 16:17; Дзеі. 13:2; Дзеі. 20:28; 1 Птр. 1:2; 1 Кар. 2:10-11; 2 Кар. 13:13; Яўр. 9:14; Яўр. 10:29).
Мац. 3:16 “І ахрысьціўшыся, Ісус адразу выйшаў з вады, і вось, рашчыніліся Яму нябёсы і ўбачыў, як Дух Божы зыходзіць, нібы голуб, і спускаецца на Яго.”Мац. 28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына і Сьвятога Духа,”
Ян. 3:5, 6 “Ісус адказаў: Сапраўды, сапраўды кажу Я табе: Калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае. Народжанае ад цела ёсьць цела, а народжанае ад Духа ёсьць дух.”
Ян. 3:16 “Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.”
Ян. 15:26 “Калі ж прыйдзе Суцешнік (Абаронца), Якога Я пашлю вам ад Бацькі, Дух праўды, што ад Бацькі зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне;”
Дзеі. 20:28 “Рупцеся ж аб сабе і аб усім статку, у якім Сьвяты Дух паставіў вас япіскапамі (ахоўнікамі, даглядчыкамі), каб пасьвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Сабе ўласнай крывёю.”
1 Птр. 1:2 “Паводле прадбачаньня Бога Бацькі ў асьвячэнні Духам да паслухмянасьці і акрапленьня Крывёю Ісуса Хрыста: ласка вам і мір няхай памножыцца!”
2 Кар. 13:13 “ Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста, і любоў Бога, і лучнасьць Сьвятога Духа няхай будзе з усімі вамі. Амін.”
Яўр. 9:14 “Тым больш Кроў Хрыста, Які праз Вечнага (Сьвятога) Духа прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць наша сумленьне ад мёртвых учынкаў, каб служыць жывому і праўдзіваму Богу.”
Яўр. 10:29 “Наколькі горшай кары, падумайце вы, будзе варты той, хто патаптаў Сына Божага і палічыў за звычайную Кроў запавету, якою быў асьвечаны, і Духа ласкі зьняважыў?”
5.2.Мы верым, што Сьвяты Дух ёсьць Асоба (Дзеі. 5:3-4) і валодае ўсімі Божымі ўласьцівасьцямі і якасьцямі асобы: (Дзеі. 5:3-4)
- Ён - вечны (Яўр. 9:14)
- Ён - усемагутны (Пс. 103:30; Мац. 12:28; Лук. 1:35; Рым. 8:11)
- Ён - усяведны (1 Кар. 2:10, 11)
- Ён - усюдыісны (Пс. 138:7-12)
- Ён - сьвяты (Пс. 50:13; Лук. 12:12; Эхв. 4:30; 1 Тэс. 4:8)
- Ён дзейнічае, навучае, напамінае, валодае воляй, пачуцьцямі (Іс. 63:10; Лук. 12:12; Ян. 14:26; Ян. 15:26; Дзеі. 13:2-4; Дзеі. 15:28; Дзеі. 1:6; 2 Птр. 1:21; Рым. 8:26; 1 Кар. 12:11; Эхв. 4:30; 1 Тэс. 5:19; Яўр. 2:4).
Пс. 138:7-12 “Куды пайду ад Духа Твайго, ад аблічча Твайго куды ўцяку? Ці на неба ўзыду - Ты там; ці сыду ў апраметную - і там Ты. Ці вазьму крылы золку і перасялюся на край мора, - і там рука Твая мяне павядзе, і ўтрымае мяне правіца Твая. Ці скажу: можа, цемра ўкрые мяне, і святло навокал мяне зробіцца ноччу; але і цемра Цябе ад мяне не зацемрыць, і ноч сьветлая, быццам дзень; як цемра, так і сьвятло.”Дзеі.5:3,4 “Але Пётра сказаў: Ананія, з-за чаго д'ябал напоўніў тваё сэрца, каб ты зманіў Сьвятому Духу і адклаў сабе з выручанага за зямлю? Хіба, да продажу яна не тваёю заставалася, а выручанае з прададзенага хіба не ў тваёй уладзе было? Чаму ж ты паклаў гэта ў сваім сэрцы? Ты зманіў ня людзям, а Богу.”
1 Кар.2:10,11 “А нам Бог адкрыў гэта праз Свайго Духа; бо Дух усё дасьледуе, нават глыбіні Божыя. Бо хто зь людзей ведае, што ў чалавеку, калі не чалавечы дух, які ў ім? Так і Божага ніхто ня ведае, толькі Дух Божы.”
Эхв. 4:30 “І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы былі адзначаны пячаткаю на дзень выкупу.”
5.3. Сьвяты Дух ад вечнасьці зьдзяйсьняе дзеі Божыя (Быц. 1:2, 26; Ёў. 33:4; Пс. 32:6; Пс. 103:30; Рым. 8:11).
Ёў. 33:4 “Божы Дух стварыў мяне, і дыханьне Ўсеўладнага дало мне жыцьцё.”Пс. 103:30 “Пашлеш Твой Дух - ствараюцца, і Ты абнаўляеш аблічча зямлі.”
5.4.Сьвяты Дух натхняў прарокаў і апосталаў (2 Летап. 24:20; Ез. 11:5; Ярэм. 26:2; Дзеі. 1:8; 2 Птр. 1:21).
Дзеі. 1:8 “Але вы атрымаеце сілу, калі Сьвяты Дух зыдзе на вас, і вы будзеце Маімі сьведкамі і ў Ерусаліме, і ва ўсёй Юдэі, і ў Самарыі, і аж да краю зямлі.”2 Птр. 1:21 “Бо ніколі прароцтва не было выказана з волі чалавека, але сьвятыя людзі, кіраваныя Сьвятым Духам, казалі яго ад Бога.”
5.5.Мы верым, што Сьвяты Дух быў пасланы ў Дзень Пяцідзесятніцы для сьведчаньня пра Хрыста, для праслаўленьня Хрыста і для стварэньня Царквы (Ян. 15:26; Ян. 16:14; Дзеі. 1:8; Дзеі. 2:1-12; Дзеі. 20:28; 1 Кар. 12:13).
Ян. 15:26 “Калі ж прыйдзе Суцешнік (Абаронца), Якога Я пашлю вам ад Бацькі, Дух праўды, што ад Бацькі зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне;”Ян. 16:14 “Ён Мяне праславіць, бо ад Майго возьме і абвесьціць вам.”
1 Кар. 12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысьціліся ў адно цела - юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
5.6.Сьвяты Дух выкрые сьвет у граху, у праўдзе і ў судзе (Ян. 16:8-9)
Ян. 16:8-11 “І Ён, прыйшоўшы, выкрые сьвет у граху, у праўдзе і ў судзе: у граху, бо не вераць Мне; у праўдзе, бо Я да Майго Бацькі іду, і вы ўжо не ўбачыце Мяне; у судзе ж, бо князь гэтага сьвету засуджаны.”
5.7.Мы верым, што Сьвяты Дух дзейнічае пры нараджэньні звыш і адраджае верніка (Ян. 1:12, 13; Ян. 3:3-6; Як. 1:18; Ціт. 3:4-7), ажыцьцяўляе хрышчэньне кожнага верніка ў Цела Хрыстовае (1 Кар.12:12, 13), запячатвае вернікаў у дзень адкупленьня (2 Кар. 1:22; Эхв. 1:13, 14; Эхв. 4:30), жыве ў верніку (Ян. 14:17; Рым. 8:9; 1 Кар. 3:16; 1 Кар. 6:19; 2 Кар. 6:16; Гал. 4:6;), умацоўвае ў сьвятой веры, вучыць, выкрывае, настаўляе і суцяшае вернікаў (Ян. 14:26; Ян. 16:13, 14; Дзеі. 1:8; 1 Ян. 2:20, 27; Рым. 8:13-16; 1 Кар. 12:4-7; 2 Кар. 3:18; Эхв. 3:16-19).
Ян. 1:12, 13 “А ўсім, хто прыняў Яго, Ён даў уладу стаць дзяцьмі Божымі, тым, што вераць у Яго імя, якія не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.”Ян. 3:6 “Народжанае ад цела ёсьць цела, а народжанае ад Духа ёсьць дух.”
Ян. 16:13, 14 “Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, то ўвядзе вас ва ўсю праўду; бо Ён ня будзе казаць ад Сябе, але будзе казаць тое, што пачуе, і будучыню абвесьціць вам. Ён Мяне праславіць, таму што ад Майго возьме і абвесьціць вам.”
Як. 1:18 “Ён, захацеўшы, нарадзіў нас словам праўды, каб мы былі некаторым пачаткам Яго стварэньняў.”
Рым. 8:9, 16 “Але вы ня ў целе, а ў Духу, калі сапраўды Божы Дух жыве ў вас. Калі ж хто Хрыстова Духа ня мае, той ня Яго. Сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы - дзеці Божыя.”
1 Кар. 6:19 “Ці вы ня ведаеце, што вашы целы – храм Сьвятога Духа, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не належыце сабе?”
1 Кар. 12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысьціліся ў адно цела - юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
2 Кар.1:22 “Які паставіў на нас Сваю пячатку і даў задатак Духа ў нашы сэрцы.”
2 Кар. 3:18 “Мы ж усе з адкрытым абліччам, аглядаючы і адлюстроўваючы, як люстэрка, славу Гасподнюю, пераўтвараемся ў той самы вобраз ад славы ў славу так, як ад Гасподняга Духа.”
5.8.Мы верым, што Сьвяты Дух напаўняе Сабою адроджанага чалавека і даруе яму сілу для сьвятога жыцця і для сьведчання пра Ісуса Хрыста. Усе вернікі маюць у сабе Сьвятога Духа з моманту нараджэньня звыш і абавязаныя жыць пад кіраўніцтвам Духа, быць паслухмянымі Яму, г.зн. напаўняцца Духам (Дзеі. 1:8; Дзеі. 4:31; 1 Кар.2:4; Гал. 5:16, 25; Эхв. 5:18).
Дзеі. 4:31 “І, калі яны памаліліся, месца, дзе яны сабраліся, здрыганулася, і ўсе напоўніліся Сьвятым Духам і сталі казаць слова Божае з адвагаю.”1 Кар. 2:4 “І маё слова і мая пропаведзь – не ў пераканаўчых словах чалавечай мудрасьці, а ў выяўленьні Духа і сілы,”
Гал. 5:16, 25 “Але я кажу: жывіце паводле Духа, і вы ні ў якім разе не будзеце выконваць пажадлівасьці цела. Калі мы жывём Духам, то будзем і рабіць паводле Духа.”
Эхв. 5:18 “І не напівайцеся віном, у якім распуста; а напаўняйцеся Духам”
5.9.Сьвяты Дух дае дзецям Божым здольнасьць прыносіць плён (Гал. 5:22” Эф. 5:9)
Эхв. 5:9 “Бо плод Духа ва ўсялякай дабрыні, праведнасьці і праўдзе.”
5.10. Сьвяты Дух мацуе нас у немачах нашых і хадайнічае наконт нас (Рым. 8:26).
Рым. 8:26 “А гэтак жа і Дух дапамагае ў нашай слабасьці: бо мы ня ведаем, аб чым нам маліцца, як належыць, але Сам Дух заступаецца за нас стогнамі невымоўнымі.”
5.11. Сьвяты Дух надзяляе веруючых дабрадайнымі дарамі для служэньня ў царкве. Бог разьмяркоўвае гэтыя дары як Яму заўгодна (1 Кар. 12:4-11, 28; Эф. 4:7; Яўр. 2:4).
1 Кар.12:4-11, 28 “Але ёсьць адрозненьні ў дараваньнях, а Дух – той самы. І ёсьць адрозненьні ў служэньнях, а Госпад – той самы. І ёсьць адрозненьні ў дзеяньнях; а Бог – той самы, што робіць усё ва ўсіх. Але кожнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць. Бо аднаму праз Духа даецца слова мудрасьці, другому – слова веданьня тым самым Духам; іншаму – вера ў тым жа Духу, а яшчэ іншаму – дар вылечваньня ў адным Духу, а іншаму – чыніць цуды; а іншаму – прароцтва; а іншаму – распазнаваньне духаў; іншаму – розныя роды моў; а другому – тлумачэньне моў. Але ўсё гэта робіць адзін і той самы Дух, раздаючы кожнаму асобна, як Ён хоча. І некаторых Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; потым даў сілы, потым дары вылечваньня, падтрымкі, кіраваньня, розныя роды моў.”
5.12. Мы верым, што дары прызначаны для служэньня ў царкве ды настаўленьня вернікаў (Рым. 12:6-8; 1 Кар. 14:3, 12; Эф. 4:12-16). Сапраўднасьць дароў, што пацьвярджае іх цудоўную прыроду, выпрабоўваецца на падставе адзінай крыніцы – Бібліі (Друг. 13:1-44 Друг. 18:10-13; Іс. 8:19, 20; Яр. 23:14-17, 21-28, 32; Пс. 118:89,90,104,105; Мац. 7:21-23; Мац. 24:35; 2 Птр. 1:19; 1 Ян. 4:1-3; 2 Ян. 9:11; Гал. 1:8; 2 Цім. 3:16).
Друг. 13:4 “За Госпадам, Богам вашым, сьледуйце і Яго бойцеся, запаведзі Ягоныя выконвайце і голасу Яго слухайцеся, і Яму служыце і да Яго прыхінайцеся;”Іс. 8:19, 20 “І калі скажуць вам: зьвярнецеся да заклінальнікаў духаў памерлых і да чарадзеяў, да шаптуноў і нутрамоўцаў, - тады адказвайце: ці не павінен народ зьвяртацца да свайго Бога? ці пытаюцца ў мёртвых пра жывых? Зьвяртайцеся да закона і адкрыцьця. Калі яны не гавораць, як гэтае слова, дык няма ў ім сьвятла.”
Мац. 7:21-23 “Ня кожны, хто Мне кажа: “Госпадзе! Госпадзе! Увойдзе ў Царства Нябёсаў, а той, хто выконвае волю Майго Бацькі, Які ў нябёсах. Шмат хто скажа Мне ў той дзень: “Госпадзе! Госпадзе! Ці ж не Тваім імем мы прарочылі, і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, ці не Тваім імем шмат цудаў зрабілі?” І тады аб’яўлю ім: “Я ніколі не ведаў вас; адыдзіце ад Мяне, хто чыніць беззаконьне”.
2 Птр. 1:19 “І мы маем наймацнейшае прарочае слова; і вы добра робіце, трымаючыся яго як сьветача, што зьзяе ў цёмным месцы, пакуль не пачне днець і ня ўзыдзе заранка ў вашых сэрцах,”
1 Кар. 14:3, 12 “Той жа, хто прарочыць, людзям кажа на збудаваньне, заахвочваньне і суцяшэньне. Так і вы, калі рупіцеся аб духоўным, імкніцеся ўзбагацець ім для збудаваньня царквы.”
2 Цім. 3:16 “Усё Сьвятое Пісьмо боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрываньня, для выпраўленьня, для выхаваньня ў праведнасьці,”
5.13. Мы верым, што звышнатуральныя дары, у тым ліку цудадзействы, прароцтвы, ацаленні, мовы, могуць мець крыніцу ня Божага паходжаньня і быць падробкай сатаны, каб увесьці ў зман людзей, у тым ліку і вернікаў (Мац. 7:15, 16; Мац. 24:11, 24; 2 Птр. 2:1-3, 18; 1 Ян. 2:18; Юд. 17:23; 2 Тэс. 2:9-10; 1 Цім. 4:1).
Мац. 24:11, 24 “І многія лжэпрарокі паўстануць і ўвядуць у зман многіх; бо паўстануць ілжэхрысты і лжэпрарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб увесці ў зман, калі можна, і выбраных.”1 Ян. 2:18 “Дзеці, апошні час; і, як вы чулі, што антыхрыст ідзе, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў; адсюль і ведаем, што настаў апошні час.”
2 Тэс. 2:9, 10 “Таго, прысутнасьць якога згодна з дзеяньнем сатаны будзе ва ўсялякай сіле, і знаках, і цудах маны, і ва ўсялякім ашуканстве няправеднасці між тымі, хто гіне, за тое, што яны не прынялі любові праўды, каб ім быць уратаванымі.”
5.14. Мы верым, што не звышнатуральныя дары ды азнакі ёсць умацаваньнем у веры, а Слова Божае (Лук. 16:27-31; Ян. 12:37; Ян. 17:17; 1 Птр. 2:1, 2; Юд. 20:21; Рым. 10:17; Калос. 2:6, 7; Калос. 3:16, 17; Яўр. 1:1, 2) ды выкананне добрай, угоднай і дасканалай Божай волі, якое вядзе да добрых пладоў (Мац. 7:18; Ян. 15:5, 8, 14, 16; 2 Птр. 1:5-11; Рым. 6:22; Рым. 12:1, 2; 1 Кар. 13:8; Гал. 5:22-25; Піл. 1:11; Эхв. 5:9-11, 15-17).
Лук. 16:27-31 “І ён сказаў: Дык прашу цябе, тата, пашлі яго ў дом майго бацькі, бо пяць братоў маю, каб ён перасьцярог іх, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў. І кажа яму Аўрам: Яны маюць Майсея і прарокаў: няхай слухаюць іх. А ён сказаў: Не, тата Аўраме, але калі хто зь мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца. Ды ён сказаў яму: Калі яны Майсея і прарокаў ня слухаюць, то калі б хто і зь мёртвых уваскрос, не пакаюцца.”Ян. 12:37 “І хоць гэтулькі цудаў Ён стварыў перад імі, яны ня верылі ў Яго.”
Ян. 17:17 “Асьвяці іх Тваёю праўдаю: Тваё слова – праўда.”
1 Птр. 2:1, 2 “Дык адклаўшы ўсялякую злосьць, і ўсялякую хітрасьць, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсялякае ліхаслоўе, як нованароджаныя немаўляткі, прагніце неразведзенага слоўнага малака, каб на ім вы ўзгадаваліся для выратаваньня,”
2 Птр. 1:5-10 “То вы, прыклаўшы ўсю дбайнасьць, праявіце ў вашай веры дабрачыннасьць, у дабрачыннасьці ж – веды, у ведах жа – устрыманьне, ва ўстрыманьні ж – вытрываласьць, у вытрываласьці ж – пабожнасьць, у пабожнасьці ж браталюбства, у браталюбстве ж – любоў. Бо гэта, калі яно ў вас ёсьць і памнажаецца, робіць вас не бязьдзейнымі і не бясплённымі ў пазнанні нашага Госпада Ісуса Хрыста; бо ў каго гэтага няма, той сляпы, блізарукі, забыўся пра ачышчэньне ад сваіх ранейшых грахоў. Таму, браты, тым больш старайцеся рабіць трывалым ваша пакліканьне і выбраньне, бо, робячы гэта, вы ніколі не спатыкнецеся.”
Рым. 10:17 “А вера - ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыстовае.”
1 Кар.13:8 “Любоў ніколі не праходзіць; а калі прароцтвы – яны зьнікнуць, калі мовы – яны змоўкнуць, калі веды – яны стануць непатрэбнымі.”
Эхв. 5:11, 15-17 “І ня ўдзельнічайце ў бясплённых справах цемры. А лепей нават выкрывайце іх. Дык глядзіце ўважліва, як вы жывяце, - не як нямудрыя, а як мудрыя, выкарыстоўваючы кожную хвіліну, бо дні ліхія. Таму ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, што ёсьць воля Гасподняя.”
Калос. 3:16, 17 “Няхай слова Хрыстовае багата жыве ў вас ва ўсёй мудрасьці, навучайце і настаўляйце адзін аднаго псалмамі, гімнамі, духоўнымі песьнямі, у ласцы сьпяваючы ў вашых сэрцах Богу; і ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу Бацьку.”
Яўр. 1:1, 2 “Бог, Які шматразова і многімі спосабамі прамаўляў у старажытнасьці бацькам у прароках, у гэтыя апошнія дні прамовіў нам у Сыне, якога паставіў спадкаемцам усяго, празь Якога Ён і стварыў вякі;”
6. ПРА ЧАЛАВЕКА.
6.1.Стварэньне чалавека.
6.1.1. Мы верым, што Бог стварыў чалавека бязгрэшным паводле Свайго вобразу і падабенства (Быц. 1:26, 27; Быц. 5:1, 2; Быц. 9:6; Іс. 45:12; Мац. 19:4; Як. 3:9; 1 Кар. 11:7; Эф. 4:24; Калос. 3:10).
Быц. 1:27 “І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.”Эклез. 7:29 “Толькі гэта знайшоў я, што Бог стварыў чалавека праведнага, а людзі кінуліся ў вымудры ўсякія.”
Як. 3:9 “Ім мы дабраслаўляем Госпада і Бацьку і ім праклінаем людзей, створаных паводле падабенства Божага;”
Эф. 4:24 “І апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і святасьці праўды.”
Калос. 3:10 “І апрануўшыся ў новага чалавека, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобраза Таго, Хто стварыў яго,”
6.1.2. Чалавек мае дух, душу і цела (1 Тэс. 5:23; Яўр. 4:12).
1 Тэс. 5:23 “І Сам Бог міру няхай асьвеціць вас поўнасьцю, і ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца ў цэласьці беззаганна ў прышэсьце нашага Госпада Ісуса Хрыста.”Яўр. 4:12 “Бо слова Божае жывое, і дзейснае, і вастрэйшае за ўсялякі двусечны меч, і пранікае нават да падзелу душы і духу, суставаў і мазгоў, і можа распазнаць думкі і намеры сэрца.”
6.1.3. Бог даў чалавеку мудрасьць і ўладу для валоданьня навакольным сьветам (Быц. 1:28; Быц. 2:15; Быц. 9:2; Пс. 8:7).
Быц. 1:28 “І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі (і над зьвярамі), і над птушкамі нябеснымі, (і над усякім быдлам, і над усёю зямлёю) і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі.”Пс. 8:7 “Паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:”
6.1.4. Бог стварыў чалавека са свабоднай воляй, дзякуючы чаму ён можа рабіць выбар паміж дабром і злом (Быц. 2:16, 17; Друг. 30:19; Нав. 24:15; Прып. 1:29-32).
Быц. 2:16, 17 “І наказаў Гасподзь Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці; а з дрэва спазнаньня дабра і зла, ня еж зь яго; бо ў дзень, калі ты пакаштуеш з яго, сьмерцю памрэш.”Друг. 30:19 “У сьведкі перад вамі заклікаю сёньня неба і зямлю: жыцьцё і сьмерць прапанаваў я табе, дабраславеньне і пракляцьце. Выберы жыцьцё, каб жыў ты і нашчадкі твае,”
Нав. 24:15 “Калі ж не да спадобы вам служыць Госпаду, дык выберыце сабе сёньня, каму служыць, ці багам, якім служылі бацькі вашыя, што былі за ракою, ці багам Амарэяў, у зямлі якіх жывяце; а я і дом мой будзем служыць Госпаду, (бо Ён сьвяты).”
Прып. 1:29-32 “За тое, што ўзьненавідзелі веды і не выбралі для сябе страху Гасподняга, не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі выкрыцьцямі маімі; за тое няхай ядуць яны з плёну дарог сваіх і насычаюцца з задумаў сваіх. Бо ўпартасьць ідыётаў заб'е іх, і бястурботнасьць немысьляў загубіць іх.”
6.2.Грэхападзеньне чалавека
6.2.1. Чалавек парушыў загад Бога і ўпаў у грэх. Праз грэхападзеньне Адама ўсё чалавецтва ўспадкавала грэх ды сьмерць, непаслухмянасьць утварыла падзел паміж чалавекам і Богам (Быц. 2:17; Быц. 3:16-19; Пс. 13:1-3; Іс. 59:2; Яр. 17:9; Рым. 3:22, 23; Рым. 5:12; 1 Кар. 15:21, 22).
Іс. 59:2 “А беззаконьні вашыя зрабілі падзел паміж вамі і Богам вашым, і грахі вашыя адварочваюць аблічча Яго ад вас, каб не чуць.”Рым. 3:23 “ Бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай,”
Рым. 5:12 “Таму як праз аднаго чалавека ўвайшоў у сьвет грэх, а праз грэх сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей з-за таго, што ў ім усе зграшылі.”
1 Кар. 15:21, 22 “Бо як праз чалавека прыйшла сьмерць, то праз чалавека і ўваскрасеньне мёртвых. Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысьце ўсе ажывуць.”
6.3.Выратаваньне чалавека
6.3.1. Мы верым, што выратаваньне даруецца згодна незаслужанай намі дабрыні (далей – “ласкі”) Божай і грунтуецца на адкупленьні праз Ісуса Хрыста, а не на чалавечых вартасьцях ды справах (Іс. 53:4-11; 1 Птр. 2:23-25; Рым. 3:20, 28; Гал. 2:16, 21; Эф. 2:8, 9; 2 Цім. 1:9, 10; Ціт. 3:4-7).
1 Птр. 2:24 “Хто Сам узьнёс нашы грахі ў Сваім целе на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі для праведнасьці; Яго ранамі вы былі вылечаны.”Рым. 3:20, 28 “Бо са справаў закону ня будзе апраўдана перад Ім ніякае цела: бо праз закон пазнаецца грэх. Бо мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў закону.”
Гал. 2:16, 21 “І, ведаючы, што чалавек апраўдваецца не ўчынкамі закону, а вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб быць апраўданымі вераю ў Хрыста, а не ўчынкамі закону, бо ўчынкамі закону ня будзе апраўдана ніякае цела. Не адкідаю ласкі Божай: бо калі праз закон – праведнасьць, то Хрыстос дарэмна памёр.”
Эф. 2:8,9 “Бо ласкаю вы ўратаваны празь веру, і гэта не ад вас – гэта дар Божы, не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся.”
6.3.2. Мы верым, што ёсьць толькі адзін шлях выратаваньня – празь веру ў Ісуса Хрыста, усе іншыя шляхі вядуць да пагібелі (Друг. 18: 15, 18, 19; Прып. 16:25; Мац. 7:13, 14; Мац. 11:27; Ян. 1:18; Ян. 6:14; Ян. 14:6; Дзеі. 3:22, 23; Дзеі. 4:12; Дзеі. 17:30, 31; Калос. 1:13-20; 1 Цім.2:5, 6).
Ян. 14:6 “Ісус кажа яму: Я – дарога, і праўда, і жыцьцё; ніхто не прыходзіць да Бацькі, як толькі празь Мяне.”Дзеі. 4:12 “І няма ні ў кім іншым выратаваньня, бо няма пад небам іншага імя, дадзенага людзям, якім мы павінны быць выратаваны.”
1 Цім. 2:5,6 “Бо адзін Бог, адзін і Пасярэднік між Богам і людзьмі - Чалавек Хрыстос Ісус, Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх, такое было сведчаньне ў свой час.”
6.3.3. Мы верым, што Бог прапануе выратаваньне і ёсьць Зьдзяйсьняльнікам выратаваньня (Ян. 3:16, 17; 2 Птр. 3:9; Ціт. 2:11; 1 Цім. 2:4), а чалавек прымае ці адкідае выратаваньне і нясе адказнасьць за свой выбар (Іс. 45:22; Мац. 4:17; Мац. 18:3; Мац. 23:37; Мк. 16:16; Лук.12:9; Ян. 1:11-13; Ян. 5:40; Ян. 12:48; Дзеі. 2:37-41; Дзеі. 13:46; Дзеі. 26:20; 1 Птр. 2:4; 2 Птр. 2:1; 1 Ян. 2:22, 23; Рым. 8:15; Яўр. 10:28, 29).
Мац. 4:17 “З таго часу пачаў Ісус прапаведаваць і казаць: Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябёсаў.”Мац. 18:3 “І сказаў: Сапраўды кажу вам, калі не зьменіцеся і не зробіцеся, як дзеці, ні ў якім разе ня ўвойдзеце ў Царства Нябёсаў.”
Мац. 23:37 “Ерусаліме, Ерусаліме, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе, - колькі разоў Я хацеў сабраць тваіх дзяцей, як птушка зьбірае пад крылы сваіх птушанят, ды вы не захацелі!”
Мк. 16:16 “Хто будзе верыць і ахрысьціцца – будзе выратаваны, а хто ня будзе верыць – будзе засуджаны.”
Ян. 1:11-13 “Ён прыйшоў да сваіх, і свае не прынялі Яго. А ўсім, хто прыняў Яго, Ён даў уладу стаць дзяцьмі Божымі, тым, што вераць у Яго імя, якія не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.”
Ян. 5:40 “І ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.”
Ян. 12:48 “Хто выракаецца Мяне і не прымае Маіх слоў, той мае судзьдзю сабе: слова, якое Я казаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень.”
Дзеі. 13:46 “А Павел і Варнава, выступаючы адважна, сказалі: Неабходна было, каб вам першым было сказана слова Божае. А як вы аспрэчваеце яго і не лічыце сябе вартымі вечнага жыцьця, то вось, мы зьвяртаемся да язычнікаў.”
1 Ян. 2:23 “Кожны, хто адмаўляе Сына, ня мае і Бацькі; той, хто вызнае Сына, мае і Бацьку.”
Рым. 8:15 “Бо вы атрымалі не дух рабства, зноў на страх, але атрымалі Дух усынаўленьня, у Якім усклікваем: “Авва, Татухна!”
1 Цім. 2:4 “Які хоча, каб усе людзі выратаваліся і дайшлі спазнаньня праўды.”
Ціт. 2:11 “Бо зьявілася ласка Божая, якая нясе выратаваньне ўсім людзям,”
Яўр. 10:28, 29 “Калі хто-небудзь адкінуў закон Майсея ды памірае без спачуваньня на падставе паказаньняў двух або трох сьведак, дык наколькі горшай кары, падумайце вы, будзе варты той, хто патаптаў Сына Божага і палічыў за звычайную Кроў запавету, якою быў асьвечаны, і Духа ласкі зьняважыў.”
6.3.4. Мы верым, што Бог зьдзейсьніў дзеля выратаваньня чалавека адкупленьне (Мац. 20:28; Мк. 10:45; 1 Птр. 1:18, 19; Рым. 3:24; Гал. 4:4, 5; Калос. 1:14; 1 Цім. 2:6; Яўр. 9:12, 15;), прапануе згодна Сваёй ласкі пакаяньне (Мац. 9:13; Дзеі. 5:30, 31; Дзеі. 11:18; 2 Цім. 2:25), дае дар Сьвятога Духа і нараджае звыш ) Ян.1:12, 13; Ян. 3:3-6; Як. 1:18; 1 Птр. 1:23; 1 Ян. 5:1, 10, 11; Рым. 8:11; 1 Кар. 6:19; Гал. 4:6; Эф. 1:13; Эф. 2:5; Ціт. 3:5), апраўдвае (Дзеі. 13:38, 39; Рым. 3:24, 25, 28; Рым. 5:1, 2, 9; Рым. 8:1, 30-34; Калос. 1:20-22) і ўсынаўляе (1 Ян. 3:1, 2; Рым. 8:15-17, 29; Гал. 3:26; Гал. 4:5, 6; Эф. 1:5), а чалавек адказвае на Божую ласку пакаяннем і празь веру ў Ісуса Хрыста прымае выратаваньне (Лук. 13:3; Мк. 16:16; Ян. 1:12; Ян. 3:16; Дзеі. 2:37, 38; Дзеі. 10:43; Дзеі. 26:18, 20; Гал. 5:6).
Мк. 10:45 “Бо і Сын Чалавечы ня дзеля таго прыйшоў, каб Яму паслужылі, а каб паслужыць і аддаць Сваё жыцьцё як выкуп за многіх.”
Дзеі 11:18 “І пачуўшы гэта, яны супакоіліся і праславілі Бога, кажучы: тады і язычнікам Бог даў пакаяньне для жыцьця.”
Як. 1:18 “Ён, захацеўшы, нарадзіў нас словам праўды, каб мы былі некаторым пачаткам Яго стварэньняў.”
1 Птр.1:18, 19 “Ведаючы, што ня тленным срэбрам ці золатам вы былі выкуплены ад вашага марнага жыцьця, перададзенага ад бацькоў, а каштоўнаю Крывёю Хрыста, як беззаганнага і незаплямленага Ягняці,”1 Кар. 6:19 “Ці вы ня ведаеце, што вашы целы – храм Сьвятога Духа, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не належыце сабе?”
Гал. 3:26 “Бо ўсе вы праз веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе.”
Гал. 5:6 “Бо ў Хрысьце Ісусе не мае ніякай сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а вера, якая дзейнічае празь любоў.”
Эф. 1:13 “У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, дабравесьце вашага выратаваньня,- у Ім, паверыўшы, таксама былі адзначаны пячаткаю абяцанага вам Сьвятога Духа,”
6.3.5. У Хрысьце Ісусе Бог у выглядзе дара прапануе Сваё выратаваньне ўсім людзям (Ян. 3:16, 17; Дзеі, 2:21; 2 Птр. 3:9; Рым. 8:32; 1 Цім. 2:4; Ціт. 2:11; Яўр. 2:9).
Ян. 3:16, 17 “Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына ў сьвет, каб Ён судзіў сьвет, але каб сьвет быў уратаваны празь Яго.”Дзеі. 2:21 “І будзе: кожны, хто пакліча імя Гасподняе, будзе ўратаваны».
2 Птр. 3:9 “Не марудзіць Госпад з выкананьнем абяцаньня, як некаторыя лічаць гэта прамаруджаньнем, але доўга трывае нас, ня хочучы, каб хто-небудзь загінуў, а каб усе прыйшлі да пакаяньня.”
Рым. 2:6, 11 “Які аддасьць кожнаму паводле яго ўчынкаў: … Бо няма ў Бога зважаньня на асобы.”
1 Цім. 2:4, 6 “Які хоча, каб усе людзі выратаваліся і дайшлі спазнаньня праўды.…Які аддаў Сябе Самога як выкуп за ўсіх – такое было сведчаньне ў свой час.”
Ціт. 2:11 “Бо зьявілася ласка Божая, якая нясе выратаваньне ўсім людзям,”
Яўр. 2:9 “Але бачым Ісуса, ненадоўга прыніжанага перад анёламі з-за таго, што Ён перацярпеў сьмерць, увенчанага славаю і гонарам, каб з ласкі Божай Ён спазнаў сьмерць за кожнага.”
6.3.6 Адкупленьне чалавека.
6.3.6.1. Мы верым, што нашае адкупленьне зьдзейсьнена на галгофскім крыжы праз дабраахвотную ахвяру Ісуса Хрыста за нашыя грахі (Мац.20:28; Ян. 1:29; 1 Птр. 1:18-19; Адкр. 1:5-6)
Мац. 20:28 “Як і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць Сваё жыцьцё ў выкуп за многіх”
Адкр. 1:5-6 “І ад Ісуса Хрыста, вернага Сьведкі, Першынца зь мёртвых і Уладара зямных цароў. Яму, Хто любіць нас і вызваліў нас ад нашых грахоў Сваёю Крывёю, і зрабіў нас царствам, сьвятарамі Богу і Бацьку Свайму, - Яму слава і ўладарства на векі вечныя; амін.”
6.3.6.2. Хрыстос зьдзейсьніў замяшчальную ахвяру на крыжы за грэшных людзей і Ён ёсьць адзіны Пасярэднік паміж Богам і чалавекамі (Ян. 1:18; Ян. 1:29; Ян. 14:6; 1 Кар. 567; Гал. 4:4, 5; Піл. 2:7;, 8: 1 Цім. 2:5; Яўр. 2:9-18).
Ян. 14:6 “Ісус кажа яму: Я – дарога, і праўда, і жыцьцё; ніхто не прыходзіць да Бацькі, як толькі празь Мяне.”
1 Кар. 5:7 “Ачысьціце старую закваску, каб быць вам новым цестам, бо вы – праснакі: бо і наша Пасха, Хрыстос, ахвяраваны за нас.”
Гал. 3:13 “Хрыстос выкупіў нас ад пракляцьця закону, зрабіўшыся пракляцьцем за нас, таму што напісана: “Пракляты кожны павешаны на дрэве,”
Гал. 4:4, 5 “Але прыйшла паўната часу, Бог паслаў Свайго Сына, Які нарадзіўся ад жанчыны, нарадзіўся пад законам, каб Ён выкупіў падзаконных, каб мы атрымалі ўсынаўленьне.”
1 Цім. 2:5 “Бо адзін Бог, адзін і Пасярэднік між Богам і людзьмі – чалавек Хрыстос Ісус,”
6.3.7. Вера і пакаяньне.
6.3.7.1. Мы верым, што для навярненьня грэшніка да Бога неабходная вера ў Ісуса Хрыста як асабістага Выратавальніка, якая вядзе да пакаяньня (Мк. 1:154 Мк. 16:16; Ян. 3:16-18; Ян. 20:31; Дзеі. 2:38; Дзеі. 3:19; Дзеі. 11:21; Дзеі. 20:21; Дзеі. 26:18; Рым. 3:21-25; Рым. 4:20-25; Рым. 5:1,2; Рым. 10:17; Гал. 2:16; Яўр. 11:6).
Ян. 20:31 “Гэта ж напісана, каб вы веравалі, што Ісус –Хрыстос, Сын Божы, і каб, веруючы, мелі жыцьцё ў Яго імя.”Дзеі. 26:18 “Адкрыць ім вочы, каб яны павярнуліся ад цемры да сьвятла і ад улады сатаны да Бога, каб яны атрымалі дараваньне грахоў і спадчыну між тых, хто асьвечаны вераю ў Мяне”.
Рым. 2:4 “Ці ты пагарджаеш багацьцем Яго дабрыні, спагадлівасьці і доўгацярплівасьці, ня ведаючы, што дабрыня Божая вядзе да пакаяньня?”
Гал. 2:16 “І, ведаючы, што чалавек апраўдваецца не ўчынкамі закону, а вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб быць апраўданымі вераю ў Хрыста, а не ўчынкамі закону, бо ўчынкамі закону ня будзе апраўдана ніякае цела.”
Яўр. 11:6 “А бязь веры немажліва быць даспадобы Яму, бо той, хто прыходзіць да Бога, павінен вераваць, што Ён ёсьць, і тых, хто шукае Яго, узнагароджвае.”
6.3.7.2. Мы верым, што пакаяньне ёсьць усьведамленьне асабістай віны і граху перад Богам, шкадаваньне аб грахоўнасьці, унутраная агіда ад граху, прага прабачэньня і ачышчэньня, рашэньне пакінуць старое грахоўнае жыцьцё ды пачаць новае (Пс. 31:5; Пс. 37:19; Пс. 50:3-13; Прып. 28:13; Іаіль, 2:12,13; Дзеі, 26:18,20; 1 Ян. 1:7,9; Рым. 2:4; Рым. 6:16,17; 2 Кар. 7:9,10; 1 Тэс. 1:9).
Пс. 37:19 “Беззаконьне сваё я ўсьведамляю; і вельмі шкадую аб грэху маім.”Іаіль, 2:12,13 “Але і сёньня яшчэ кажа Госпад: зьвярніцеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім у пасьце, плачы і галашэньні. Разьдзірайце сэрцы вашыя, а не вопратку сваю, і зьвярніцеся да Госпада Бога вашага; бо Ён - добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны і шкадуе пра бедства.”
Рым. 6:16,17 “Хіба вы ня ведаеце, што каму вы аддаяце сябе рабамі ў паслухмянасьць, таго вы і рабы, каго слухаецеся, - ці то граху на сьмерць, ці паслухмянасьці на праведнасьць? Але ўдзячнасьць Богу, бо вы былі рабы граху, але ад сэрца паслухаліся таго вобразу навукі, якому былі аддадзены .”
2Кар. 7:10 “Бо смутак паводле Бога робіць пакаяньне для выратаваньня, аб чым не шкадуюць; а смутак гэтага сьвету чыніць сьмерць.”
6.3.7.3. Мы верым, што Бог заклікае ўсіх людзей да пакаяньня і веры ў Дабравесьце (Мац. 4:17; Мк. 1:15; Лук. 24:47; Дзеі, 20:21; 2Птр. 3:9)
Мк. 1:15 “І кажучы: Споўніўся час, і наблізілася Царства Божае: пакайцеся і веруйце ў Дабравесьце.”Лук. 24:47 “І каб Яго імем было абвешчана пакаяньне дзеля прабачэньня грахоў усім народам, пачынаючы зь Ерусаліма.”
Дзеі, 20:21 “Цьвёрда сьведчачы як юдэям, так і элінам пра пакаяньне перад Богам і пра веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.”
2Птр. 3:9 “Не марудзіць Госпад з выкананьнем абяцаньня, як некаторыя лічаць гэта прамаруджаньнем, але доўга трывае нас, ня хочучы, каб хто-небудзь загінуў, а каб усе прыйшлі да пакаяньня.”
6.3.7.4. Мы верым, што Бог загадвае ўсім людзям пакаяцца (Дзеі, 17:30; Рым. 13:12).
Дзеі, 17:30 “Таму, пакінуўшы без увагі часы няведаньня, Бог цяпер загадвае усім людзям, каб скрозь пакаяліся,”
6.3.7.5. Мы верым, што без пакаяньня і зьвярненьня да Госпада людзей чакае вечная пагібель (Лук. 13:1-5; Рым. 6:23).
Лук. 13:2,3 “І ў адказ Ісус сказаў ім: Ці вы думаеце, што гэтыя галілейцы былі больш грэшныя за ўсіх галілейцаў, калі яны гэтак пацярпелі? Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, усе гэтак-сама загінеце.”
Рым. 6:23 “Бо расплата за грэх - сьмерць, а дар Божы – вечнае жыцьцё ў Хрысьце Ісусе, нашым Госпадзе.”
6.3.7.6. Вера паходзіць ад слуханьня Божага Слова (Ян. 5:24; Рым. 10:17; 1Птр. 1:23)
Ян. 5:24 “Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае Маё слова і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае вечнае жыцьцё і на суд не прыходзіць, але перайшоў са сьмерці ў жыцьцё.”
1Птр. 1:23 “Бо вы адроджаны не ад тленнага насеньня, але ад нятленнага, праз жывое і трывалае навекі слова Божае.”
Рым. 10:17 “Дык вось, вера - ад пачутага, а пачутае – праз слова Хрыстова.”
6.3.7.7. Пра сапраўдную веру і пакаяньне сьведчыць зьвярненьне ад мёртвых учынкаў да Госпада, паслухмянасьць і давер Госпаду і Яго Слову, спавяданьне Ісуса Хрыста Госпадам, і добрыя ўчынкі (Мац. 10:32,33; Дзеі, 26:18,20; Як. 2:26; Рым. 6:22; Рым. 10:9-11; 1 Кар. 6:9-11; 2 Кар. 4:13; Гал. 5:6).
Дзеі, 26:20 “Але сьпярша абвяшчаў і тым, што ў Дамаску, пасля і ў Ерусаліме, і па ўсёй юдэйскай краіне, і язычнікам, каб яны пакаяліся і зьвярнуліся да Бога, творачы годныя ўчынкі, даказваючы сваё пакаяньне.”
Як. 2:26 “Бо як цела без духу мёртвае, так і вера без учынкаў мёртвая”
Рым. 6:22 “Але цяпер, вызваленыя ад граху і стаўшы рабамі Богу, вы маеце свой плод у асвячэньне і канец – вечнае жыцьцё.”
Гал. 5:6 “Бо ў Хрысьце Ісусе не мае ніякай сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а вера, якая дзейнічае празь любоў.”
6.3.8. Нараджэньне нанова
6.3.8.1. Мы верым, што нараджэньне нанова адбываецца пад узьдзеяннем Сьвятога Духа празь дзеяньне Божага Слова і веру ў Ісуса Хрыста і ёсьць неабходнай умовай для ўваходжаньня ў Царства Божае (Ян. 1:12,13; Ян. 3:3-6; 1 Ян. 5:1; Як. 1:18).
Ян. 1:12, 13 “А тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзяцьмі Божымі, якія не ад крыві, ні ад хаценьня плоці, ні ад хаценьня мужа, а ад Бога нарадзіліся.”Ян. 3:3 “Ісус сказаў яму ў адказ: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца згары, ня можа ўбачыць Царства Божага.”
6.3.8.2. Мы верым, што нараджэньне звыш адбываецца тады, калі грэшнік, які раскайваецца, адказвае вераю на прапанаванае Богам уратаваньне і атрымлівае абнаўленьне духа і Божую прыроду. (Ян. 1:12, 13; Ян. 5:24; Як. 1:18; 1 Птр. 1:23; 2 Птр. 1:4; Рым. 8:14-17; Гал. 3:26; Эф. 4:23, 24; Ціт. 3:5).
Ян. 1:12, 13 “А ўсім, хто прыняў Яго, Ён даў уладу стаць дзяцьмі Божымі, тым, што вераць у Яго імя, якія не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.”Ян. 5:24 “Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае вечнае жыцьцё і на суд не прыходзіць, але перайшоў са сьмерці ў жыцьцё.”
Як. 1:18 “Ён, захацеўшы, нарадзіў нас словам праўды, каб мы былі некаторым пачаткам Яго стварэньняў.”
1 Птр. 1:23 “Бо вы адроджаны не ад тленнага насення, але ад нятленнага, праз жывое і трывалае навекі слова Божае.”
Гал. 3:26 “Бо ўсе вы праз веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе.”
Эф. 4:23, 24 “І абнаўляцца духам вашага розуму, і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.”
Ціт. 3:5 “То не за ўчынкі праведнасьці, якія мы зрабілі, але паводле Сваёй міласэрнасьці Ён уратаваў нас – праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Сьвятым Духам,”
6.3.8.3. Нараджэньне нанова прыводзіць да перамены ладу жыцьця, да перамогі над грахом і да абнаўленьня ў праведнасьці ды сьвятасьці згодна вобразу Божага (1 Ян. 2:29; 1 Ян. 3:9; 1 Ян. 5:1, 4, 18; 2 Кар. 3:18; Эф. 4:23, 24).
1 Ян. 2:29 “Калі вы ведаеце, што Ён - праведны, то ведайце, што і кожны, хто творыць праведнасьць, народжаны ад Яго.”1 Ян. 3:9 “Кожны, народжаны ад Бога, ня чыніць граху, бо насеньне Яго застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо ад Бога народжаны.”
1 Ян. 4:7 “Улюбёныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў – ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.”
1 Ян. 5:1, 4, 18 “Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго. Бо ўсё, народжанае ад Бога, перамагае сьвет; і вось што ёсьць перамога, якая перамагла сьвет: наша вера. Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць, але народжаны ад Бога ахоўвае сябе, і ліхі (д’ябал) не дакранецца да яго.”
2Кар. 3:18 “Мы ж усе з адкрытым абліччам, аглядаючы і адлюстроўваючы, як люстэрка, славу Гасподнюю, пераўтвараемся ў той самы вобраз ад славы ў славу так, як ад Гасподняга Духа.”
Эф. 4:23, 24 “І абнаўляцца духам вашага розуму, і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.”
6.3.8.4. Мы верым, што народжаныя нанова маюць у сабе сьведчаньне ад Сьвятога Духа, што яны - дзеці Божыя і суспадкаемцы вечнага жыцьця (1 Ян. 5:10, 11; Рым. 8:16; 17; Гал. 4:6-7).
1 Ян. 5:10, 11 “Хто верыць у Сына Божага, той мае сьведчаньне ў сабе самім; хто не верыць Богу, той зрабіў Яго ілгуном, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Свайго Сына. І сьведчаньне гэтае ў тым, што Бог даў нам вечнае жыцьцё, і гэтае жыцьцё – у Яго Сыне.”Рым. 8:16 “Сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы - дзеці Божыя.”
6.3.9. Апраўданьне.
6.3.9.1. Мы верым, што апраўданьне – дзеяньне Бога, празь якое аб’яўляюцца праведнымі людзі, якія паверылі ў Хрыста і пакаяліся ў грахах і якія вызваляюцца ад віны і страху за грэх (Рым. 3:24, 25; Рым. 4:25; Рым. 5:9; Рым. 8:1, 2, 32-34; 1 Кар. 6:11; Гал. 2:16).
Рым. 3:24, 25 “І апраўдваюцца дарма Яго ласкай праз выкуп, што ў Ісусе Хрысьце, Якога Бог паставіў у ахвяру прымірэньня ў Яго крыві празь веру, каб выявіць Сваю праведнасьць праз прабачэньне раней учыненых грахоў,”Рым. 4:25 “Які быў аддадзены за нашы грахі і ўваскрэшаны дзеля нашага апраўданьня.”
Рым. 5:9 “Таму тым болей, апраўданыя цяпер Яго Крывёю, мы будзем празь Яго выратаваны ад гневу.”
Рым. 8:1, 2, 32-34 “Таму няма цяпер ніякага асуджэньня тым, хто ў Хрысьце Ісусе жыве не паводле цела, а паводле духа, бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў цябе ад закону граху і сьмерці. Сапраўды, Той, Хто Свайго Сына не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як разам зь Ім не прабачыць нам і ўсяго? Хто пачне абвіначваць выбраных Бога? Сам Бог апраўдвае іх. Хто асуджае? Хрыстос Ісус памёр і, больш таго, быў уваскрэшаны, і Ён праваруч Бога, і Ён хадайнічае за нас.”
1 Кар. 6:11 “І такімі былі некаторыя з вас, але вы былі абмыты, але вы былі асвечаны, але былі апраўданы імем нашага Госпада Ісуса Хрыста і Духам нашага Бога.”
Гал. 2:16 “І, ведаючы, што чалавек апраўдваецца не ўчынкамі закону, а вераю ў Ісуса Хрыста, і мы ўверавалі ў Хрыста Ісуса, каб быць апраўданымі вераю ў Хрыста, а не ўчынкамі закону, бо ўчынкамі закону ня будзе апраўдана ніякае цела.”
6.3.9.2.Мы верым, што апраўданьне не залежыць ад чалавечых дзеяньняў і заслугаў; таму, хто паверыў, залічваецца праведнасьць Хрыста (Рым. 3:21-26, 28; Рым. 4:5; Рым. 5:1; 1 Кар. 1:30; 2 Кар. 5:21; Яўр. 10:10).
Рым. 3:28 “Бо мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў закону.”
Рым. 4:5 “А таму, хто не робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае грэшніка, яго вера залічваецца ў праведнасьць;”
Рым. 5:1 “І вось, апраўданыя вераю, мы маем мір з Богам праз нашага Госпада Ісуса Хрыста,”
1 Кар. 1:30 “Але ад Яго вы ў Хрысьце Ісусе, Які стаў мудрасьцю нам ад Бога: і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,”
2Кар. 5:21 “Таго, Хто ня ведаў граху, Ён зрабіў грахом за нас, каб мы сталі праведнасьцю Божай у Ім.”
Яўр. 10:10 “І гэтай воляю мы асьвечаны прынясеньнем цела Ісуса Хрыста раз і назаўсёды.”
6.3.10. Усынаўленьне.
6.3.10.1. Мы верым, што адроджаны чалавек ёсьць дзіця Божае праз Божае ўсынаўленьне (Ян. 1:12, 13; 1 Ян. 3:1, 2; Рым. 8:16; Гал. 3:26; Эф. 1:5).
Ян. 1:12, 13 “А ўсім, хто прыняў Яго, Ён даў уладу стаць дзяцьмі Божымі, тым, што вераць у Яго імя, якія не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.”
1 Ян. 3:1 “Паглядзіце, якую любоў даў нам Бацька, каб мы былі названыя дзецьмі Божымі; і мы ёсьць дзеці Божыя. Таму сьвет ня ведае нас, бо ня ўведаў Яго.”
Рым. 8:16 “Сам Дух сьведчыць нашаму духу, што мы - дзеці Божыя.”
Гал. 3:26 “Бо ўсе вы празь веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе.”
6.3.11. Упэўненасьць у выратаваньні
6.3.11.1. Мы верым, што Бог захоўвае вернікаў і яны маюць упэўненасьць у выратаваньні і Божым выбраньні ў Хрысьце (Ян. 10:27-29; 1 Ян. 5:13; Рым. 8:38,39; 1 Кар. 1:7, 8, 27; Эф. 1:3-10; Піл.1:6; 1 Тэс. 5:23, 24; 2 Тэс. 2:13; 2 Цім. 1:12; Яўр., 10:39; Адкр. 3:5).
Ян. 10:27-29 “Мае авечкі чуюць Мой голас, і Я ведаю іх, і яны ідуць усьлед за Мною, і Я даю ім вечнае жыцьцё, і яны не загінуць навекі, і ніхто не выхапіць іх з Маёй рукі. Мой Бацька, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа выхапіць іх з рукі Майго Бацькі.
1 Ян. 5:13 “Я напісаў вам гэта, каб вы ведалі, што вы маеце жыцьцё вечнае, - тым, хто верыць у імя Сына Божага.”
Рым. 8:38, 39 “Бо я ўпэўнены, што ні сьмерць, ні жыцьцё, ні анёлы, ні ўлады, ні цяперашняе, ні будучае, ні сілы, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэньне не зможа нас адлучыць ад любові Божай у Хрысьце Ісусе, нашым Госпадзе.”
1 Кар. 1:7, 8 ”Так што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы зьяўлення нашага Госпада Ісуса Хрыста; Які і ўмацуе вас да канца, каб вам быць беззаганнымі ў дзень нашага Госпада Ісуса Хрыста.”
Эф. 1:3, 4 “Дабраславёны Бог і Бацька нашага Госпада Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім духоўным дабраславеньнем у Хрысьце, як і выбраў Ён нас у Ім да заснаваньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любові,”
Піл. 1:6 “Будучы ўпэўнены якраз у гэтым, што Той, Хто пачаў у вас добрую справу, закончыць яе да дня Хрыста Ісуса,”
1 Фес. 5:23, 24 “І Сам Бог міру няхай асьвеціць вас поўнасьцю, і ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца ў цэласьці беззаганна да прыходу нашага Госпада Ісуса Хрыста. Верны Той, Які заклікае вас, Які і зробіць гэта.”
2 Фес. 2:13 “А мы павінны заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, улюбёныя Госпадам, таму што Бог выбраў вас пачаткам выратаваньня ў асьвячэньні Духа і веры ў праўду,”
2Цім. 1:12 “З гэтай прычыны я цярплю ўсё гэта, але я не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і ўпэўнены, што Ён у сілах захаваць маю заруку да таго дня.”
Яўр. 10:39 “А мы ня з тых, хто адступае на пагібель, а з тых, хто стаіць у веры для выратаваньня душы.”
Адкр. 3:5 “Пераможца будзе апрануты гэтак, у белую вопратку і Я ні ў якім разе не сатру яго імя з кнігі жыцьця і вызнаю яго імя перад Маім Бацькам і перад Яго анёламі.”
6.3.11.2. Мы верым, што вернік праз адвольны, усьвядомлены грэх, ухіленьне ў ерась і дэманскія вучэньні, грэх адступніцтва, адрачэньне ад Хрыста, і пры гэтым без пакаяньня, адступае ад жывога Бога, пазбаўляецца дара Божай дабрыні і ідзе ў пагібель (Пс. 72:27; Іс. 1:28; Ез. 18:24; Ян. 15:6; Мац. 7:13; Мац. 10:32, 33; 2 Птр. 2:15, 20-22; 2 Птр. 3:17; Рым. 8:12, 13; Рым. 11:20-22; 2 Кар. 6:1; Гал. 5:4; Калос. 1:22,23; 1 Тэс. 3:5; 1 Цім. 1:18,20; 1 Цім. 4:1; 1 Цім. 6:10,20,21; 2 Цім. 2:12; Ціт. 1:16; Яўр. 3:6,12; Яўр.6:4-6; Яўр. 10:25-29; Адкр. 3:16).
Пс. 72:27 “Бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.”
Ез. 18:24 “І праведнік, калі адступіцца ад праўды сваёй і будзе паводзіцца няправедна, будзе рабіць усе тыя мярзоты, якія робіць беззаконьнік, ці будзе ён жывы? Усе добрыя ўчынкі ягоныя, якія ён рабіў, не папомняцца; за беззаконьне сваё, якое робіць, і за грахі свае, у якіх грэшны, ён памрэ.”
Мац. 10:32,33 “Дык кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, вызнаю і Я яго перад Маім Бацькам, Які ў нябёсах; а хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, адракуся і Я ад яго перад Маім Бацькам, Які ў нябёсах.”
Ян. 15:6 “Калі хто не застанецца ўва Мне, - ён будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць і кідаюць у агонь, і яны згараюць.”
2Птр. 3:17 “Дык вы, улюбёныя, ведаючы гэта загадзя, сьцеражыцеся, каб вы не былі зьведзены падманам беззаконьнікаў і не адпалі ад сваёй цьвёрдасці,”
Рым. 8:12,13 “Дык тады, браты, мы даўжнікі не цела, каб згодна з целам жыць, бо калі вы згодна з целам жывяце, то павінны памерці, калі ж духам умярцвяеце ўчынкі цела, будзеце жыць.”
Рым. 11:20-22 “Добра; яны былі адламаныя з-за нявер’я, а ты стаіш вераю. Не фанабэрся, а бойся; бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, то можа не пашкадаваць і цябе. Дык убач дабрыню і суровасьць Божую: да тых, хто ўпаў, - суровасьць, а да цябе – дабрыня Божая, калі будзеш заставацца ў Яго дабрыні, а то і ты будзеш адсечаны.”
2Кар. 6:1 “І працуючы разам зь Ім, мы таксама просім вас прыняць не марна ласку Божую.”
Гал. 5:4 “Вы, што апраўдваеце сябе законам, аддзеленыя ад Хрыста, вы адпалі ад ласкі Божай.”
1Фес. 3:5 “Таму калі я ўжо ня мог цярпець, я паслаў даведацца пра вашу веру: як бы не спакусіў вас спакуснік і наша праца не аказалася марнаю.”
1Цім. 4:1 “А Дух выразна кажа, што ў пазьнейшыя часы некаторыя адступяць ад веры, прытрымліваючыся духаў ашуканцаў і вучэньняў дэманаў,”
1Цім. 6:20,21 “О Цімахвею, зберажы даручанае табе, ухіляючыся ад агіднага пустаслоўя і супярэчлівых сьцьверджаньняў так званых ведаў, прапаведуючы якія, некаторыя адступілі ад веры. Ласка Божая няхай будзе з вамі.”
2Цім. 2:12 “Калі вытрымліваем, то будзем і цараваць зь Ім; калі адрачэмся ад Яго, то і Ён адрачэцца ад нас;”
Ціт. 1:16 “Яны сьцьвярджаюць, што ведаюць Бога, а сваімі ўчынкамі выракаюцца Яго, зьяўляючыся гнюснымі і непаслухмянымі і ні на які добры ўчынак няздатнымі.”
Яўр. 3:12 “Глядзіце, браты, каб ніколі не было ў кім з вас злога сэрца нявер’я, каб вам не адступіць ад жывога Бога,”
Яўр. 6:4-6 “Бо немажліва тым, якія аднойчы былі асьвечаны і паспыталі нябеснага дару, і сталі саўдзельнікамі Сьвятога Духа, і паспыталі добрага слова Божага і сілаў будучага веку, але адпалі, - зноў абнаўляць сябе да пакаяньня, зноў укрыжоўваючы ў сабе Сына Божага і выстаўляючы Яго на ганьбу.”
Яўр. 10:25-29 “Не пакідаючы свайго сходу, як сталася звычкаю ў некаторых, а падбадзёрваючы адзін аднаго; і тым больш, чым больш вы бачыце, што набліжаецца той дзень. Бо калі самахоць грашым пасля таго, як атрымалі пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяры за грахі, а застаецца нейкае страшнае чаканьне суда і лютасьць агню, які павінен пажэрці праціўнікаў. Калі хто-небудзь адкінуў закон Майсея, памірае без спачуваньня на падставе паказаньняў двух або трох сьведак; наколькі горшай кары, падумайце вы, будзе варты той, хто патаптаў Сына Божага і палічыў за звычайную Кроў запавету, якою быў асьвечаны, і Духа Божай ласкі зьняважыў?”
Адкр. 3:16 “Але як ты цеплаваты, не гарачы і не халодны, то зьбіраюся выплюнуць цябе з Маіх вуснаў.”
6.4. Асьвячэньне
6.4.1. Мы верым, што асьвячэньне, якое ёсьць аддзяленьне ад граху, прысьвячэнне Богу і перамяненьне ў вобраз Ісуса Хрыста, ёсьць Божая воля (2 Кар. 3:18; 1 Тэс. 4:3, 7; Ціт. 2:14; Яўр. 12:4).1 Фес. 4:3,7 “Бо гэта воля Божая – ваша асьвячэньне, каб вам устрымлівацца ад распусты;..Бог жа нас заклікаў не да нячыстасьці, а да асьвячэньня.”
Ціт. 2:14 “Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усялякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, руплівы да добрых учынкаў.”
6.4.2. Мы верым, што асьвячэньне як аддзяленьне верніка ад грахоўнага сьвету для Бога і як яго становішча перад Богам, ажыцьцёўлена Богам толькі адзін раз (1 Птр. 1:2; 1 Птр. 3:18; 1 Кар. 1:30; Эф. 2:19; Ціт. 2:14; Яўр. 9:26-28; Яўр. 10:10), а асьвячэньне як працэс набліжэньня верніка да Бога і як яго становішча і хаджэньне перад Богам, ажыцьцяўляецца заўсёды (Рым. 6:22; 1 Тэс. 4:3-8; 1 Тэс. 5:23; Адкр. 22:11).
1 Птр. 1:2 “Паводле прадбачаньня Бога Бацькі ў асьвячэньні Духам да паслухмянасьці і акрапленьня Крывёю Ісуса Хрыста: ласка вам і мір няхай памножыцца!”
1 Птр. 3:18 “Бо і Хрыстос аднойчы перацярпеў за грахі, Праведны за няправедных, каб прывесьці нас да Бога, будучы ўмярцвёны ў целе, але ажыўлены ў Духу,”
Ціт. 2:14 “Які аддаў Сябе за нас, каб выкупіць нас ад усялякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, руплівы да добрых учынкаў.”
Яўр. 10:10 “І гэтай воляю мы асьвечаны прынясеньнем цела Ісуса Хрыста раз і назаўсёды.”
1 Фес. 4:3-8 “Бо гэта воля Божая – ваша асьвячэньне: каб вам устрымлівацца ад распусты; каб кожны з вас умеў валодаць уласным целам у асьвячэньні і годнасьці; а не ў запале пажадлівасьці, як язычнікі, што ня ведаюць Бога; каб ніхто не пераступаў межаў і не ашукваў у гэтай справе свайго брата, бо Госпад спагоніць за ўсё гэта, як мы і раней казалі вам і засьведчылі. Бог жа нас заклікаў не да нячыстасьці, а да асьвячэньня. Таму той, хто гэта адкідае, не чалавека адкідае, а Бога, які і дае нам Свайго Сьвятога Духа.”
1 Фес. 5:23 “І Сам Бог міру няхай асьвеціць вас поўнасьцю, і ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца ў цэласьці беззаганна да прыходу нашага Госпада Ісуса Хрыста.”
Адкр. 22:11 “Несправядлівы хай яшчэ робіць няпраўду, і нячысты хай яшчэ нячысьціцца, але справядлівы няхай і далей робіць праўду, і сьвяты няхай больш асьвячаецца.”
6.4.3. Да Божага заўсёднага асьвячэньня належыць дзеяньне Бога непасрэдна праз Духа Сьвятога (Ян. 17:17; 1 Птр. 1:2; Юд. 24,25; Эф. 4:12,13; Эф. 5:25,26; 1 Тэс. 5:23; Яўр. 10:10).
Ян. 17:17 “Асьвяці іх Тваёю праўдаю: Тваё слова – праўда.”
1 Птр. 1:2 “Паводле прадбачаньня Бога Бацькі ў асьвячэньні Духам да паслухмянасьці і акрапленьня Крывёю Ісуса Хрыста: ласка вам і мір няхай памножацца!”
Юд. 1:24,25 “А Таму, Хто можа захаваць вас ад спатыканьня і паставіць перад Сваёю славай беззаганнымі ў радасьці, Адзінаму Мудраму Богу, нашаму Ратавальніку, праз Ісуса Хрыста, нашага Госпада, - слава, веліч, сіла і ўлада раней за ўсе вякі, і цяпер, і на ўсе вякі, амін.”
Эф. 4:12,13 “Дзеля ўдасканаленьня сьвятых на патрэбы служэньня, на будову Цела Хрыстова, пакуль мы ўсе не прыйдзем да адзінства веры і пазнаньня Сына Божага, у чалавека дасканалага, у меру ўзросту паўнаты Хрыстовай,”
Эф. 5:25,26 “Мужы, любіце сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе, каб асьвяціць яе, ачысьціўшы праз абмываньне вадою ў слове,”
1 Фес. 5:23 “ І Сам Бог міру няхай асьвеціць вас поўнасьцю, і ваш дух, і душа, і цела няхай захаваецца ў цэласьці беззаганна да прыходу нашага Госпада Ісуса Хрыста.”
Яўр. 10:10 “І гэтай воляю мы асьвечаны прынясеньнем цела Ісуса Хрыста раз і назаўсёды.”
6.4.4. Да ўдзелу чалавека ў асьвячэньні належаць перамога над грахамі, узрастаньне ў веры, паслухмянасьць Божаму Слову і выкананьне Божай волі, давер Госпаду і прыкладаньне намаганьняў дзеля сьвятога хаджэньня перад Ім (1 Ян. 2:15-17; 1 Ян. 5:4,5; Рым. 6:22; Эф. 4:21; Эф. 5:2; Калос. 3:12-14; 1 Тэс. 4:3-8; 1 Цім. 2:15; Яўр. 12:14).
1 Ян. 2:15-17 “Не любіце сьвету гэтага, і таго, што ў сьвеце гэтым. Калі хто любіць гэты сьвет, у тым няма Бацькавай любові, бо ўсё, што ў сьвеце, - пажадлівасьць цела, пажадлівасьць вачэй і жыцьцёвая пыха – не ад Бацькі, а ад сьвету. І сьвет гэты мінецца, і пажадлівасьць яго, але той, хто выконвае волю Божую, застаецца навекі.”
1 Ян. 5:4,5 “Кожны, народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і вось што ёсьць перамога, якая перамагла сьвет: наша вера. І хто перамагае сьвет, як ня той, хто верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы?”
Рым. 6:22 “Але цяпер, вызваленыя ад граху і стаўшы рабамі Богу, вы маеце свой плод у асьвячэньне і канец – вечнае жыцьцё.”
Эф. 4:22-24 “Зьняць з сябе ранейшыя паводзіны старога чалавека, які псуецца ад пажадлівасьцяў падману, і абнаўляцца духам вашага розуму, і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасці праўды.”
Эф. 5:1,2 “Будзьце ж пераймальнікамі Бога, як улюбёныя дзеці, і жывіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас як прынашэньне і ахвяру Богу ў духмяны пах.”
Калос. 3:12-14 “Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя - сьвятыя і ўлюбёныя, - у міласэрнасьць, дабрыню, пакорамудрасьць, лагоднасьць, доўгацярплівасьць, падтрымліваючы адзін аднаго і выбачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае скаргу; як і Госпад прабачыў вам, так і вы прабачайце. А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая – зьвязка дасканаласьці.”
1 Тэс. 4:3,4,7,8 “Бо гэта воля Божая - ваша асьвячэньне: каб вам ўстрымлівацца ад распусты; каб кожны з вас умеў валодаць уласным целам у асьвячэньні і годнасьці;… Бог жа нас заклікаў не да нячыстасьці, а да асьвячэньня. Таму той, хто гэта адкідае, не чалавека адкідае, а Бога, Які і дае нам Свайго Сьвятога Духа.”
Яўр. 12:14 “Імкніцеся да міру з усімі і да асьвячэньня, безь якога ніхто не ўбачыць Госпада,”
6.5. Малітва
6.5.1. Малітва - сродак сумоўя чалавека з Богам (Пс. 85:6; Яр. 33:3; Мац. 26:41; Ян. 16:23; Піл. 4:6-7).Яр. 33:3 “Пакліч Мяне - і Я адкажу табе, пакажу табе вялікае і недаступнае, чаго ты ня ведаеш.”
6.5.2. У малітве мы адкрываем свае жаданьні Богу, Які мае моц выконваць нашыя просьбы, бо Ён абяцаў адказваць на малітвы тых, хто кліча Яго (Пс. 9:11; Пс. 49:15; Яр. 29:11-13; Мац. 7:7-11; Ян. 15:7)
Мац. 7:7,8 “Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і таму, хто стукае, адчыняць.”
Ян. 15:7 “Калі застаняцеся ўва Мне, і Мае словы ў вас застануцца, чаго хочаце, прасіце, і будзе вам.”
6.5.3. Дзеці Божыя маюць пакліканьне заўсёды і за ўсё дзякаваць Госпаду, бо ўсе Ягоныя намеры скіраваныя на дабро верніку (Яр. 29:11; Рым. 8:28; Эф. 5:20; 1 Тэс. 5:17-18).
Яр. 29:11 “Бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, кажа Госпад, намеры на дабро, а не на ліха, каб даць вам будучыню і надзею.”
Рым. 8:28 “І мы ведаем, што тым, хто любіць Бога, пакліканым паводле Яго вызначэньня, усё спрыяе на добрае.”
Эф. 5:20 “Дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Бацьку ў імя нашага Госпада Ісуса Хрыста,”
1 Тэс. 5:17-18 “Безупынна маліцеся, ва ўсім дзякуйце: бо гэта воля Божая ў Хрысце Ісусе для вас.”
6.5.4. Вернікі мусяць маліцца ня толькі за сябе, але і за ўсіх людзей: за царкву, за служыцеляў, за працаўнікоў, за посьпех у распаўсюдзе Евангельля, за ўсіх сьвятых, за начальнікаў, за краіну і свой Народ, за Ізраіль, за родных, за пакутнікаў, за хворых, за сяброў і ворагаў, за Прыход Хрыста (Зых. 32:11-14; Яр. 29:7; Мац. 5:44; Мац. 9:38; Мк. 13:33; Ян.17:15,20; 1 Ян. 5:16; Рым. 10:1; 2 Тэс. 1:11; 2 Тэс. 2:1; 2 Кар. 9:14; 2 Тэс. 3:1; 1Цім. 2:1-3; Адкр. 22:20).
Яр. 29:7 “І клапаціцеся пра дабрабыт горада, у які Я перасяліў вас, і маліцеся за яго Госпаду; бо пры дабрабыце яго і вам будзе спакой.”
Мац. 5:44 “А Я кажу вам: любіце сваіх ворагаў, дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, рабіце дабро тым, што ненавідзяць вас і маліцеся за тых, што крыўдзяць вас і гоняць вас;”
Мац. 9:38 “Дык маліце Гаспадара жніва, каб Ён выслаў працаўнікоў на Сваё жніво.”
1 Ян. 5:16 “Калі хто-небудзь убачыць, што яго брат саграшыць грахом не на сьмерць, няхай папросіць, і Бог дасьць яму жыцьцё – тым, хто грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць: я не кажу, каб ён маліўся.”
Рым. 10:1 “Браты, жаданьне майго сэрца і мальба да Бога за іх – для іх выратаваньня.”
2Тэс. 3:1 “Нарэшце, маліцеся, браты, аб нас, каб слова Гасподняе пашыралася і праслаўлялася, як і ў вас.”
1Цім. 2:1-3 “Дык перш за ўсё я прашу тварыць малітвы, просьбы, заступніцтвы, падзякі за ўсіх людзей, за цароў і за ўсіх, хто мае ўладу, каб мы маглі праводзіць ціхае і спакойнае жыццё ва ўсялякай пабожнасьці і годнасьці. Бо гэта добра і прыемна ў вачах нашага Ратавальніка Бога,”
Адкр. 22:20 “Сьведка гэтага кажа: Так, прыходжу хутка. – Амін, так прыйдзі, Госпадзе Ісусе!”
6.5.5. Мы верым, што Бог адказвае станоўча на малітвы, якія ўзносяцца згодна Яго волі зь вераю і ад шчырага сэрца (Пс. 50:19; Пс. 65:18,19; Пс. 144:18,19; Прып. 15:29; Іс. 59:1,2; Мац. 6:12,15; Мац. 17:19,20; Мк. 11:24-26; Ян. 9:31; Ян. 15:7; Як. 4:3; 1Ян.5:14,15)
Пс. 144:18,19 “Блізкі Госпад да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе. Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, заклікі іхнія чуе, і ратуе іх.”
Іс. 59:1,2 “Вось, рука Госпада не пакарацела, каб ратаваць, і вуха Яго не ацяжэла, каб чуць. Але беззаконьні вашыя зрабілі падзел паміж вамі і Богам вашым, і грахі вашыя адварочваюць аблічча Яго ад вас, каб не чуць.”
Мк. 11:24-26 “Таму кажу вам: усё, аб чым вы моліцеся і просіце, верце, што вы атрымалі, - і будзе вам. І калі стаіце на малітве, прабачайце, як што маеце супроць каго, каб і ваш Бацька, Які ў нябёсах, прабачыў вам вашы правіны. Калі ж вы не прабачыце, то і ваш Бацька, Які ў нябёсах, не прабачыць вашых правінаў.”
Ян. 9:31 “Мы ж ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае, але, калі хто богабаязны і Яго волю выконвае, таго Ён слухае.”
Ян. 15:7 “Калі застаняцеся ўва Мне, і Мае словы ў вас застануцца, чаго хочаце, прасіце, і будзе вам.”
Як. 4:3 “Вы просіце - і не атрымліваеце, бо не на дабро просіце, а дзеля таго, каб растраціць на свае асалоды.”
1Ян. 5:14,15 “І гэта ёсьць адвага, якую мы маем перад Ім, што калі мы чаго просім згодна волі Яго, Ён чуе нас. І калі мы ведаем, што Ён чуе нас ва ўсім, чаго б мы ні прасілі, мы ведаем, што маем усё тое прошанае, якое мы папрасілі ў Яго.”
6.5.6. Малітвы могуць суправаджацца пастамі (Зых. 34:28; Іс. 58:1-11; Іаіль. 2:12-14; Ян. 3:5-10; Мац. 6:16-18; Мац. 17:21; Мк. 2:20; Дзеі. 14:23)
Мк. 2:20 “Але прыйдуць дні, калі малады будзе ўзяты ад іх, і тады, у тыя дні, яны будуць пасьціць.”
6.5.7. Пост ёсць ня толькі ўстрыманьне ад ўжываньня ежы і прабываньне ў малітве, але і набліжэньне чалавека да Бога, раскаяньне і адрачэньне ад грахоў ды развязаньне “ланцугоў няпраўды”, зьдзяйсьненьне добрых спраў, прывядзеньне сваіх адносінаў з Богам і людзьмі да належнага стану (2 Цар. 12:16; Іс. 58:3-12; Дан.9:3; Ян. 3:7,8; Зах. 7:3-14; Мац. 6:16-18; Лук. 4:2).
Іс. 58:6-11 “Вось пост, які Я выбраў: разамкні аковы няпраўды, разьвяжы путы ярма, і прыгнечаных адпусьці на волю і разарві кожнае ярмо: падзяліся з галодным хлебам тваім, і бяздомных бедных увядзі ў дом; калі ўбачыш голага, адзень яго, і ад адзінакроўнага твайго не хавайся. Тады адкрыецца, як зара, сьвятло тваё, і ацаленьне тваё хутка вырасьце, і праўда твая пойдзе перад табою, і слава Гасподняя будзе з табою. Тады ты паклічаш - і Госпад пачуе, залямантуеш - і Ён скажа: Вось Я! Калі ты адвядзеш з асяродзьдзя твайго ярмо, перастанеш падымаць палец і гаварыць зьняважлівае і аддасі галоднаму душу тваю і накорміш душу пакутніка, - тады сьвятло тваё ўзыдзе ў цемры, і морак твой будзе як полудзень; і будзе Госпад правадыром тваім заўсёды, і ў час засухі будзе насычаць душу тваю і мацаваць косьці твае, і ты будзеш як напоены вадою сад і як крыніца, воды якое ніколі не перасыхаюць.”Мац. 6:16-18 “А калі посьціце, не рабіцеся панурыя, як крывадушнікі; бо яны напускаюць на сябе пануры выгляд, каб паказаць людзям, што посьцяць. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посьціш, памаж сваю галаву і памый свой твар, каб зьявіцца не перад людзьмі, а перад тваім Бацькам, Які ў таямніцы; і твой Бацька, Які бачыць у таямніцы, аддасьць табе яўна.”
6.5.8. Малітвы з пастом зьдзяйсьняюцца:
- Пры грамадскіх бедствах і патрэбах (Нэем. 1:2-11; Іаіль. 2:12-14; Ян. 3:5-10);
- Пры асабістых перажываньнях, патрэбах ды пакутах (2 Цар. 12:16;);
- Пры абраньні на служэньне і пры вырашэньні жыцьцёва важных пытаньняў (Зых. 34:28; Лук. 6:12,13; Дзеі. 13:2,3; Дзеі. 14:23);
- Пры аказаньні духоўнай дапамогі тым, хто мае патрэбу (Пс. 34:13; Мац. 17:19-21; 2 Кар. 11:27);
- Пры іншых абставінах (Лук. 2:36-38; 1 Кар. 7:5).
Ён. 3:5-10 “І паверылі Нінэвіцяне Богу: і абвясьцілі пост і апрануліся ў вярэты, ад вялікага зь іх да малога. Гэтае слова дайшло да цара Нінэвіі, - і ён устаў з трона свайго і зьняў з сябе царскае адзеньне сваё, і апрануўся ў вярэту і сеў на попеле, і загадаў абвясьціць і сказаць у Нінэвіі ад імя цара і вяльможаў ягоных, «каб ні людзі, ні быдла, ні валы, ні авечкі нічога ня елі, ні хадзілі на пашу, і вады не пілі, і каб пакрытыя былі вярэтай людзі і быдла і моцна галасілі да Бога, і каб кожны адвярнуўся ад ліхога шляху свайго, ад гвалту рук сваіх. Хто ведае, можа, яшчэ Бог умілажаліцца і ўхіліць ад нас полымны гнеў Свой, і мы не загінем». І ўбачыў Бог дзеі іхнія, што яны зьвярнулі ад ліхога шляху свайго, і пашкадаваў Бог за бедства, пра якое сказаў, што навядзе на іх, і не навёў.”Дзеі, 13:2,3 “І калі яны служылі Госпаду і пасьціліся, Сьвяты Дух сказаў: аддзяліце мне Варнаву і Саўла для працы, да якой Я іх заклікаў. Тады яны, папасьціўшы і памаліўшыся і ўсклаўшы на іх рукі, адпусьцілі іх.”
Дзеі, 14:23 “І, рукапаклаўшы ім у кожнай царкве прасьвітараў, яны, памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога тыя ўверавалі.”
1Кар. 7:5 “Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба толькі па згодзе на час, каб прысьвяціць сябе посту і малітве і потым зноў быць разам, каб не спакушаў вас сатана з-за вашай няўстрыманасьці.”
7. ХРЫСТОВАЯ ЦАРКВА.
7.1. Мы верым, што Ісус Хрыстос стварыў Сваю Царкву (Мац. 16:18; Дзеі, 20:28; Эф. 3:3-10; Калос. 1:26,27).Мац. 16:18 “І Я кажу табе, што ты Пётра, і на гэтым камені Я збудую Маю Царкву, і брамы пекла не адолеюць яе.”
Дзеі, 20:28 “Рупцеся ж аб сабе і аб усім статку, у якім Сьвяты Дух паставіў вас япіскапамі, каб пасьвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Сабе ўласнаю крывёю.”
7.2. Хрыстовая Царква існуе ад Дня Пяцідзесятніцы (Ян, 16:7-15; Дзеі, 261-47).
Ян, 16:7 “Але Я праўду кажу вам: лепш вам, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Абаронца (Суцешнік) ня прыйдзе да вас; калі ж пайду, пашлю Яго да вас.”
Дзеі, 2:1, 36-47 “І калі надышоў дзень Пяцідзесятніцы, яны ўсе былі аднадушна разам у адным месцы. Дык няхай непахісна ведае ўвесь дом Ізраілеў, што Бог зрабіў Яго і Госпадам і Хрыстом, - Гэтага Ісуса, Якога ўкрыжавалі. Яны ж, пачуўшы, былі ўражаны да глыбіні сэрца і сказалі Пятру і астатнім апосталам: што нам рабіць, мужы браты? І Пётр кажа ім: пакайцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля прабачэньня вашых грахоў, і вы атрымаеце дар Сьвятога Духа. Бо вам належыць гэта абяцаньне, і вашым дзецям, і ўсім, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, наш Бог. І многімі іншымі словамі ён сьведчыў і пераконваў іх, кажучы: ратуйцеся ад гэтага разбэшчанага пакаленьня. Тады тыя, хто радасна прыняў яго слова, былі ахрышчаны, і далучылася ў той дзень каля трох тысяч душ. І яны непарушна трымаліся навучаньня апосталаў і супольнасьці, у пераламленьні хлеба і ў малітвах. Быў жа ў кожнай душы страх; і шмат цудаў і знакаў рабілася праз апосталаў у Ерусаліме. І ўсе вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае. І яны прадавалі ўладаньні і маёмасьць і дзялілі іх на ўсіх так, хто якую меў патрэбу; і штодня, аднадушна шчыруючы ў Храме і пераламляючы хлеб па дамах, яны прымалі ежу ў радасьці і сардэчнай прастаце, хвалячы Бога і маючы любоў ва ўсяго народа. І Госпад штодня дадаваў да іх уратаваных.”
7.3. Сусьветная Царква Хрыста складаецца з адкупленых Крывёю Хрыста людзей з усякага роду, мовы, народу ды племя, што знаходзяцца на нябёсах (нябачная Царква) ды на зямлі (мясцовыя ды хатнія цэрквы) (Дзеі, 8:1; Рым. 16:4; 1Кар.12:13; Гал.1:2; Калос. 1:12-22; Калос. 4:16; 1Тэс. 1:1; Яўр.12:22,23; Адкр. 1:4).
Рым.16:4,5 “Якія за маё жыцьцё падстаўлялі свае шыі, якім ня толькі я дзякую, але і ўсе цэрквы язычнікаў; і прывітайце царкву, якая ў іх доме. Прывітайце Эпенета, улюбёнага майго, які і ёсьць пачатак Азіі для Хрыста.”1Кар. 12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысціліся ў адно цела – юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
Гал.1:2 “І ўсе браты, што са мною, - цэрквам Галатыі:”
Калос.1:14,17-22 “У Якім мы маем адкупленьне праз Яго Кроў, прабачэньне грахоў; і Ён ёсьць перад усім, і ўсё існуе ў Ім, і Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён – Пачатак, Першынец зь мёртвых, каб ва ўсім Ён меў першынства, таму што было патрэбна Богу, каб у Ім пасялілася ўся паўната і каб празь Яго прымірыць з Сабою ўсё, усталяваўшы мір Крывёю Яго крыжа – празь Яго – як тое, што на зямлі, так і тое, што ў нябёсах. І вас, што былі некалі адчужанымі і ворагамі ў розуме з-за ліхіх учынкаў, Ён цяпер прымірыў у чалавечым Яго целе праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, беззаганнымі і бездакорнымі перад Сабою,”
Адкр.1:4 ”Ян - сямі цэрквам у Азіі: ласка вам і мір ад Таго, Хто ёсьць, і Хто быў, і Хто прыходзіць, і ад сямі духаў, якія перад Яго тронам,”
7.4. Сусьветная Царква мае імёны:
- Цела Хрыста (Рым.12:4,5; Эф.1:22,23; Эф.4:4,15,16; Эф.5:23; Калос.1:18; Калос.2:19)
Рым. 12:4,5 “Бо як у адным целе мы маем шмат органаў, але ня ўсе органы маюць адно і тое ж прызначэньне, так мы, многія, - адно цела ў Хрысце, а асобна – мы адзін для аднаго розныя органы.”Калос.1:18 “І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён – Пачатак, Першынец зь мёртвых, каб ва ўсім Ён меў першынства,”
Калос.2:19 “І не трымаючыся Галавы, зь якой усё Цела, суставамі і зьвязкамі злучанае і змацаванае, расьце ростам Божым.”
- Дзева (маладая, нявеста) Хрыстова (2 Кар. 11:2; Адкр. 19:7-9);
2Кар.11:2 “Бо я руплюся аб вас Божай руплівасьцю; бо я заручыў вас з адным мужам, каб прадставіць Хрысту чыстаю дзевай.”
- Духоўны дом ці храм Божы (1Птр.2:4-8; Эф.2:19-22; Яўр. 3:6);
1Птр. 2:4,5 “Падыходзячы да Яго, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага, каштоўнага ў Бога, вы і самі, як жывыя камяні, будуйце з сябе духоўны дом, сьвятое сьвятарства, каб прыносіць духоўныя ахвяры, прыемныя Богу, праз Ісуса Хрыста.”
- Статак Хрыстовы (Ян.10:16; Дзеі,20:28; 1Птр.2:25; 1Птр.5:1-5; Яўр.13:20,21).
Дзеі,20:28 “Рупцеся ж аб сабе і аб усім статку, у якім Сьвяты Дух паставіў вас япіскапамі, каб пасьвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Сабе ўласнаю крывёю.”
7.5. Мы верым, што ўсе, хто даверыўся Хрысту, хто народжаны звыш, ахрышчаны Духам Сьвятым у Цела Хрыстовае, - ёсць членамі Царквы Хрыстовай (Рым.8:9; 1Кар.12:13; Гал.3:26,27; Эф.1:13).
Рым.8:9 “Але вы ня ў целе, а ў духу, калі сапраўды Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстова ня мае, той не Яго.”1Кар.12:13 “Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысьціліся ў адно цела – юдэі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.”
Гал.3:26,27 “Бо ўсе вы празь веру сыны Божыя – у Хрысьце Ісусе. Бо ўсе вы, што былі хрышчаны ў Хрыста, у Хрыста апрануліся.”
Эф.1:13 “У Ім і вы, пачуўшы словы праўды, дабравесьце вашага выратаваньня, - у Ім, паверыўшы, таксама былі адзначаны пячаткаю абяцанага вам Сьвятога Духа,”
7.6. Мы верым, што Хрыстовая Царква будзе ўзьнесена з зямлі для сустрэчы з Госпадам у паветры, каб разьдзяліць зь Ім вечную славу (1Кар.15:51-57; 1Тэс.4:14-17).
1Кар. 15:51-53 “Вось кажу вам таямніцу: ня ўсе памром, але ўсе зьменімся, ураз, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць яна, і мёртвыя будуць уваскрэшаны нятленнымі, і мы зьменімся. Бо патрэбна, каб гэтае тленнае апранулася ў нятленнае, і гэтае сьмяротнае апранулася ў неўміручасьць.”
1Тэс.4:14-17 “Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, то гэтак і тых, хто ў Ісусе заснуў, Бог прывядзе зь Ім. Бо гэта мы вам кажам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія засталіся да прыходу Гасподняга, ні ў якім разе не апярэдзім заснулых; бо Сам Госпад пры ўладарным воклічы, пры голасе Архангела і пры трубе Божай зыдзе зь неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі. Тады мы, жывыя, якія засталіся, разам зь імі будзем узятыя ў воблаках для сустрэчы з Госпадам у паветры; і так мы заўсёды будзем з Госпадам.”
7.7. Тыя, хто адпаў ад Хрыста, адлучаюцца ад Царквы рашэннем мясцовай Царквы згодна Сьвятога Пісьма (Мац.18:16-18; 1Кар.5:13; 1Кар.16:22; Гал.1:8,9; Яўр.6:4-7).
Мац.18:16-18 “Калі ж не паслухае, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сьведак было замацавана кожнае слова. Калі ж не паслухае іх, скажы царкве; калі ж і царквы не паслухае, няхай будзе табе ён, як язычнік і зборшчык падаткаў. Сапраўды кажу вам: што зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана ў небе; і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана ў небе.”1Кар.5:13 “А тых, хто звонку царквы, будзе судзіць Бог. Выкіньце ліхога між вас.”
1Кар.16:22 “Калі хто ня любіць Госпада, анатэма. Марана та.”
Гал.1:8,9 “Але нават калі б мы ці анёл зь неба дабравесьціў вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, - няхай будзе анатэма. Як мы раней казалі, і цяпер я зноў кажу: калі хто вам дабравесьціць насуперак таму, што вы прынялі, - няхай будзе анатэма.”
Яўр.6:4-8 “Бо немажліва тым, якія аднойчы былі асьвечаны і паспыталі нябеснага дару, і сталі саўдзельнікамі Сьвятога Духа, і паспыталі добрага слова Божага і сілаў будучага веку, але адпалі, - зноў абнаўляць сябе да пакаяньня, зноў укрыжоўваючы ў сабе Сына Божага і выстаўляючы Яго на ганьбу. Бо зямля, што п’е дождж, які часта зыходзіць на яе і родзіць расьліны, карысныя для тых, хто ўрабляе яе, атрымлівае дабраславеньне ад Бога, а тая, што прыносіць церні і дзядоўнік, непрыдатная і блізкая да праклёну, канец яе – спаленьне.”
7.8. Прыналежнасьць да Сусьветнай Царквы не вызваляе ад неабходнасьці далучэньня да мясцовай царквы (Дзеі,2:41)
Дзеі,2:41 “Тады тыя, хто радасна прыняў яго слова, былі ахрышчаны, і далучылася ў той дзень калі трох тысяч душ.”
7.9. Мясцовая царква – гэта сход адроджаных душ, якія злучаны адной вераю, адной любоўю ды надзеяй, якія дабраахвотна аб’ядналіся для сумеснага служэньня Госпаду і задавальненьня сваіх духоўных патрэбаў (Дзеі,2:42; Рым.16:4; 1Кар.4:17).
Дзеі,2:42 “І яны непарушна трымаліся навучаньня апосталаў і супольнасьці, у пераламленьні хлеба і ў малітвах.”
1Кар.4:17 “Таму я паслаў да вас Цімахвея, які ёсць мой сын улюбёны і верны ў Госпадзе, які вам напомніць мае дарогі ў Хрысьце Ісусе, як я ўсюды ў кожнай царкве вучу.”
7.10. Задачы мясцовай царквы наступныя:
- Пропаведзь Евангельля (Мац.28:19; Мк.16:15,20; Дзеі,20:24; Рым.15:16; 2Тэс.3:1,2; 2Цім. 1:8);
Мац.28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына, і Сьвятога Духа,”Дзеі,20:24 “Але я лічу сваё жыцьцё нічога нявартым, калі б яно было каштоўным для мяне самога, - а толькі б з радасьцю закончыць мой бег і служэньне, якое я атрымаў ад Госпада Ісуса, - цьвёрда засьведчыць пра дабравесьце ласкі Божай.”
Рым.15:16 “Каб я быў слугою Хрыста Ісуса для язычнікаў, працуючы сьвятаром дабравесьця Божага, каб язычнікі сталі прыемнай ахвярай Богу, асьвечанай Сьвятым Духам.”
- Выхаваньне вернікаў дзеля дасягненьня сьвятасьці і хрысьціянскай пабожнасьці, праслаўленьне Госпада і выкананьне ў жыцьці Яго запаведзяў (Мац.28:20; 1Птр.2:12; 2Птр.1:3-11; 1Ян.5:3; Рым.12:2; Эф.1:12; 2Тэс.1:12);
Мац.28:20 “Вучачы іх выконваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін.”1Птр.2:12 “Няхай вашы паводзіны між язычнікаў будуць узорнымі, каб яны за тое, што абгаворваюць вас, як злачынцаў, бачачы вашы добрыя ўчынкі, уславілі Бога ў дзень Яго наведаньня.”
1Ян.5:3 “Бо што ёсьць любоў Божая: каб мы выконвалі Яго запаведзі, і запаведзі Яго не цяжкія.”
Рым.12:2 “І не прыстасоўвайцеся да гэтага веку, а пераўтварайцеся абнаўленьнем вашага розуму, каб распазнавалі вы, што ёсьць воля Божая: што ёсьць добрае, што прыемнае Богу і што дасканалае.”
- памнажэньне хрысьціянскай любові і ўмацаваньне адзінства вернікаў згодна Першасьвятарскай малітве Госпада (Ян.17:21-23; 1Ян.4:19; 1Ян.5:1; Адкр.2:4);Ян.17:21-23 “Каб усе яны былі адно, як Ты, Татухна, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны ў Нас былі адно, каб увераваў сьвет, што Ты Мяне паслаў. І славу, якую Ты даў Мне, Я ім даў, каб яны былі адно, Як Мы адно; Я ў іх, і Ты ўва Мне, каб яны былі ў дасканаласьці адно, каб пазнаў сьвет, што Ты Мяне паслаў і палюбіў іх, як Мяне палюбіў.”
1Ян.4:19 “Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.”
1Ян.5:1 “Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго.”
7.11. Умовай для ўступленьня ў члены мясцовай царквы ёсьць вера, пакаяньне, адраджэньне і воднае хрышчэньне (Дзеі,2:41,42).
Дзеі,2:41,42 “Тады тыя, хто радасна прыняў яго слова, былі ахрышчаны, і далучылася ў той дзень калі трох тысяч душ. І яны непарушна трымаліся навучаньня апосталаў і супольнасьці, у пераламленьні хлеба і ў малітвах.”
7.12. Дзеля захаваньня належнага парадку могуць ужывацца наступныя захады царкоўнага ўзьдзеяньня: ушчуваньне (Ціт.2:15; 1Цім.1:5), заўвага (2Тэс.3:14) і адлучэньне (1Кар. 5:12-13).
1Кар.5:12,13 “Бо нашто ж мне судзіць тых, хто звонку царквы? Ці ня тых, хто ўсярэдзіне царквы, вы судзіце? А тых, хто звонку царквы, будзе судзіць Бог. Выкіньце ліхога між вас.”2Фес.3:14 “Калі ж хто не паслухаецца нашага слова з гэтага ліста, таго адзначайце, каб не сходзіцца зь ім, каб ён быў пасаромлены;”
1Цім.1:5 “А мэта ўшчуваньня - любоў ад чыстага і добрага сумленьня і некрывадушнай веры,”
Ціт.2:15 “Гэта кажы, заахвочвай і выкрывай з усёй уладаю. Няхай ніхто не пагарджае табою.”
Адлучэньне ад мясцовай царквы можа быць у выпадку:
- Адпадзеньня ад веры ў Бога (1Кар.16:22; Яўр.10:25-31);
1Кар.16:22 “Калі хто ня любіць Госпада, няхай будзе анатэма. Марана та.”Яўр.10:26 “Бо калі самахоць грашым пасля таго, як атрымалі пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяры за грахі,”
- Ухіленьня ў ерась (Гал.1:8,9);
Гал.1:9 “Як мы раней казалі, і цяпер я зноў кажу: калі хто вам дабравесьціць насуперак таму, што вы прынялі, - няхай будзе анатэма.”
- Нераскаяньня ў грахах (Мац.18:15-18; 1Кар.5:11-13).
Мац.18:15-17 “Калі ж твой брат саграшыць супроць цябе, ідзі і выкрый яго сам-насам. Калі паслухае цябе, ты прыдбаў свайго брата. Калі ж не паслухае, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сьведак было замацавана кожнае слова. Калі ж не паслухае іх, скажы царкве; калі ж і царквы не паслухае, няхай будзе табе ён, як язычнік і зборшчык падаткаў.”1Кар.5:11-13 “Але цяпер я напісаў вам не сходзіцца ні з кім, хто называецца братам, калі ён распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці ліхамовец, ці п’яніца, ці рабаўнік: з такім нават разам ня есьці. Бо навошта ж мне судзіць тых, хто звонку царквы? Ці ня тых, хто ўсярэдзіне царквы, вы судзіце? А тых, хто звонку царквы, будзе судзіць Бог. Выкіньце ліхога між вас.”
7.13. Кожная мясцовая царква - Божы набытак (Дзеі.20:28; 1Кар.1:2)
Дзеі,20:28 “Рупцеся ж аб сабе і аб усім статку, у якім Сьвяты Дух паставіў вас япіскапамі, каб пасьвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Сабе ўласнаю крывёю.”1Кар.1:2 “- Божай царкве, якая знаходзіца ў Карыньце, асьвечаным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым, з усімі, хто заклікае ў кожным месцы імя нашага Госпада Ісуса Хрыста, у іх і ў нас:”
7.14. Паводле волі Божай царква мае ўладкаваньне і належны парадак (1Кар.14:33,34).
1Кар.14:33 “Бо Бог ёсьць Бог не бязладзьдзя, а спакою. Як ва ўсіх цэрквах у святых.”
7.15. Госпад ставіць служыцеляў праз заклік і абраньне царквою. Права абраньня належыць царкве (Дзеі,6:2-7; Дзеі,15:22; Эф.4:11,12).
Дзеі,15:22 “Тады апосталы і прасьвітары з усёю царквою прызналі патрэбным, выбраўшы між сябе людзей, паслаць іх у Антыёхію з Паўлам і Варнавам: Юду, званага Варсавам, і Сілу, людзей-правадыроў між братоў,”Эф.4:11,12 “І Ён Сам паставіў каго апосталамі, каго прарокамі, каго дабравесьнікамі, каго пастырамі і настаўнікамі дзеля ўдасканаленьня сьвятых на патрэбы служэньня, на будову Цела Хрыстова,”
7.16. Прасьвітары абавязаны пасьвіць царкву Госпада (Дзеі,20:28), навучаць членаў царквы ў здаровым вучэньні (2Цім.2:15), падтрымліваць слабых (Дзеі,20:35), выкрываць тых, хто супраць (Ціт.1:9).
Дзеі,20:28,35 “Рупцеся ж аб сабе і аб усім статку, у якім Сьвяты Дух паставіў вас япіскапамі, каб пасьвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Сабе ўласнаю крывёю… Ва ўсім я паказаў вам, што, гэтак працуючы, трэба падтрымліваць слабых і памятаць словы Госпада Ісуса – што Ён Сам сказаў: “Большае шчасьце даваць, чым браць.”Ціт.1:9 “Які трымаецца вернага слова, згоднага з вучэньнем, каб ён быў моцны і пераконваць у здаровым вучэньні, і выкрываць тых, што выступаюць супроць.”
7.17. Дыяканы закліканы дапамагаць прасьвітарам у іх служэньні (Дзеі,6:1-4).
Дзеі,6:3,4 “Таму прыгледзьце ж, браты, з вас сем чалавек, што маюць аб сабе добрае сведчаньне, поўных Сьвятога Духа і мудрасьці, якіх паставім на гэтую патрэбу, а мы аддадзімся малітве і служэньню слова.”
7.18. У цэрквах могуць быць дыяканісы ды іншыя абіраемыя служыцелі (Рым.16:1; 1Кар.12:28; Піл.1:1).
Рым.16:1 “Даручаю вам Хіву, нашу сястру, дыяканісу царквы, якая ў Кенхрэях,”1Кар.12:28 “І некаторых Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; потым дыў сілы, потым дары вылечваньня, падтрымкі, кіраваньня, розныя роды моў.”
Піл.1:1 “Павел і Цімахвей, рабы Хрыста Ісуса, - усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што знаходзяцца ў Піліпах, зь япіскапамі і дыяканамі:”
7.19. Прасьвітары, дыяканы ды іншыя абраныя служыцелі ўдзельнічаюць у абмеркаваньні і вырашэньні духоўных пытаньняў (Дзеі,15:6,22).
Дзеі,15:6 “І сабраліся апосталы і прасьвітары, каб разгледзець гэтую справу.”Піл.1:1 “Павел і Цімахвей, рабы Хрыста Ісуса, - усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, што знаходзяцца ў Піліпах, зь япіскапамі і дыяканамі:”
7.20. Служыцелі царквы згодна наказаў Госпада могуць атрымліваць ад яе ўтрыманьне (Мац.10:10; 1Кар.9:14; 1Цім.5:17,18).
1Кар. 9:14 “Так і Госпад загадаў, каб тыя, хто абвяшчае дабравесьце, жылі ад дабравесьця.”
7.21. Да пытаньня рукапакладаньня служыцеляў царквы.
Прасьвітары, дыяканы ды іншыя служыцелі, абраныя царквою, абавязаны адпавядаць патрабаваньням Сьвятога Пісьма (Дзеі,6:3; 1Цім.3:1-12; Ціт.1:6-8) і могуць прысьвячацца на служэньне шляхам малітвы ці малітвы з ускладаньнем рук рукапакладзеных прасьвітараў (Дзеі,6:1-6; Дзеі,13:3; Дзеі,14:23; 1Цім.4:14; 1Цім.5:22).Дзеі,6:3-6 “Таму прыгледзьце ж, браты, з вас сем чалавек, што маюць аб сабе добрае сведчаньне, поўных Сьвятога Духа і мудрасьці, якіх паставім на гэтую патрэбу, а мы аддадзімся малітве і служэньню слова. І спадабалася гэтае слова ўсяму сходу, і яны выбралі Стэфана, чалавека, поўнага веры і Сьвятога Духа, і Піліпа, і Прохара, і Міканора, і Цімона, і Пармена, і Мікалая, празеліта-антыахійца, якіх паставілі перад апосталамі, і яны, памаліўшыся, усклалі рукі на іх.”
Дзеі, 13:3 “Тады яны, папасьціўшы і памаліўшыся і ўсклаўшы на іх рукі, адпусьцілі іх.”
Дзеі,14:23 “І, рукапаклаўшы ім у кожнай царкве прасьвітараў, яны, памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога тыя ўверавалі.”
7.22. Рукапакладаньне траціць сілу ў выпадку адлучэньня служыцеля ад царквы за зроблены грэх (Яўр.12:15,25).
Яўр.12:15,25 “Назіраючы за тым, каб хто-небудзь не адпаў ад ласкі Божай, каб які-небудзь корань гаркаты, вырастаючы ўгору, не турбаваў вас і не апаганіліся празь яго многія,… Глядзіце, не адмаўляйцеся слухаць Таго, Хто гаворыць, бо калі не пазьбеглі кары тыя, што адмовіліся слухаць Таго, Хто засцерагаў іх на зямлі, то тым больш не пазьбегнем мы, калі адвернемся ад Таго, Хто перасьцерагае зь нябёсаў,”
7.23. Абавязкі членаў царквы.
Члены царквы абавязаны захоўваць паслухмянасьць і вернасьць Госпаду, жыць паміж сабою ў спакоі і ўзаемнай любові (1Ян.4:7,8; 1Ян.5:1; Рым.12:9-21; Эф.5:15-17; 2Тэс.1:3; Адкр.2:10).
1Ян.4:7,8 “Улюбёныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў – ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, таму што Бог ёсьць любоў.”Рым.12:9,10 “Любоў няхай будзе непрытворная. Брыдзьцеся зла, трымайцеся дабра. Горача любіце адзін аднаго братняю любоўю, апераджайце адзін аднаго ў шанаваньні,”
Эф.5:15-17 “Дык глядзіце ўважліва, як вы жывяце, не як нямудрыя, а як мудрыя, выкарыстоўваючы кожную хвіліну, бо дні ліхія.”
2Фес.1:3 “Мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, браты, як і належыць, бо надзвычайна ўзрастае ваша вера і памнажаецца любоў кожнага з усіх вас адзін да аднаго.”
Адкр.2:10 “Ня бойся таго, што табе трэба будзе выцерпець. Вось, д’ябал будзе ўкідаць некаторых з вас у турму, каб выпрабаваць, і будзеце мець пакуты дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.”
7.24. Кожны член царквы закліканы слухацца служыцеляў (1Птр.5:5; Яўр.13:17), ставіцца да іх з пашанай (1Цім.5:17), маліцца за іх (Калос.4:3) і захоўваць адзінства царквы (Рым.12:16; Рым.15:5,6; Рым.16:17; Эф.4:3; Піл.1:27; Піл.2:2).
1Птр.5:5 “Таксама ж і малодшыя – падпарадкуйцеся старэйшым; і ўсе, падпарадкуючыся адзін аднаму, ахініцеся пакорамудрасьцю, бо ганарыстым Бог працівіцца, а пакорлівым дае ласку.”Рым.12:16 “Будзьце між сабою аднадумныя, не ўпадайце ў высакамер’е, а ідзіце ўсьлед за сьціплымі, не лічыце сябе за разумнікаў.”
Рым.16:17 “Прашу ж вас, браты, заўважаць тых, хто чыніць падзелы і спакусы насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.”
Эф. 4:3 “Імкнучыся захоўваць адзінства Духу ў саюзе міру.”
1Цім.5:17 “Прасьвітары, якія добра кіруюць, няхай будуць ганараваны падвойнай пашанай, асабліва тыя, хто працуе ў слове і навучаньні.”
Яўр.13:17 “Будзьце паслухмяныя вашым настаўнікам і будзьце ім пакорныя, бо яны нядрэмна рупяцца дзеля вашых душ, як тыя, што будуць даваць справаздачу, - каб яны гэта рабілі з радасьцю, а не цяжка ўздыхаючы, бо гэта было б некарысна для вас.”
7.25. Члены царквы абавязаны браць руплівы ўдзел у жыцьці царквы, у дабравешчаньні Слова і ў матэрыяльным служэньні (Рым.12:5-8; 1Кар.12:25,26; 2Кар.9:6-8; Калос.3:23).
Рым.12:5-8,13 “Так мы, многія, - адно цела ў Хрысьце, а асобна, - мы адзін для аднаго розныя органы. І, маючы розныя дары, згодна з Божай ласкаю, дадзенаю нам: і калі прароцтва – будзем прарочыць суразьмерна зь вераю, а калі служэньне – будзем верныя ў служэньні, калі хто вучыць – у навучаньні, і калі хто падмацоўвае – у падмацаваньні; хто дае – у шчырасьці; хто кіруе – то з руплівасьцю; хто чыніць міласэрнасьць – то з радасьцю…. Прымайце ўдзел у патрэбах сьвятых, будзьце гасьцінныя.”2Кар.9:6,7 “Але вось што: хто скупа сее, той скупа і сажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне. Кожны, як вырашыў у сэрцы, няхай дае не з жалю або з прымусу; бо таго, хто радасна дае, любіць Бог.”
Калас.3:23 “Што ні рабілі б вы, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,”
7.26. Кожны член царквы закліканы наведваць богаслужэбныя сходы і годна ўдзельнічаць у Вячэры Гасподняй (Дзеі,2:42; 1Кар.11:23-33; Яўр.10:25).
Дзеі,2:42 “І яны непарушна трымаліся навучаньня апосталаў і супольнасьці, у пераламленьні хлеба і ў малітвах.”
1Кар.11:26-29 “Бо кожны раз, як вы ясьце гэты хлеб і п’яце чару, - вы абвяшчаеце сьмерць Госпада, аж пакуль Ён прыйдзе. Так што хто будзе есьці хлеб і піць чару Госпада нягодна, той будзе вінаваты перад Целам і Крывёю Госпада. Але няхай чалавек выпрабоўвае сябе і так няхай есьць ад хлеба і п’е ад чары. Бо хто есьць і п’е нягодна, не распазнаючы, што гэта Цела Госпада, той есьць і п’е прысуд сабе.”Яўр.10:25 “Не пакідаючы свайго сходу, як сталася звычкаю ў некаторых, а падбадзёрваючы адзін аднаго; і тым больш, чым больш вы бачыце, што набліжаецца той дзень.”
8. ПРА СЬВЯШЧЭННАДЗЕЯНЬНІ.
8.1. На падставе Сьвятога Пісьма мы прызнаем наступныя сьвяшчэннадзеяньні:- хрышчэньне і хлебаламаньне, як запаведзі Госпада ( Мац. 26:26-29; Мац.28:19; Мк.14:22-25; Мк.16:15,16; Лук.22:19,20; 1Кар.11:23-33),
- узяцьце шлюбу, дабраславеньне дзяцей, рукапакладаньне, малітвы асьвячэньня, малітвы над хворымі ды інш., як царкоўныя пастановы – Лікі,6:23-27; 3Цар.8:22-66; Мац.19:13-15; Мк.10:13-16; Дзеі, 6:6; Як.5:14,15; Эф.5:31,32),
Мац.28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына і Сьвятога Духа,”
1Кар.11:23-25 “Бо я атрымаў ад Госпада тое, што і перадаў вам, што Госпад Ісус у тую ноч, у якую выдавалі Яго, узяў хлеб і, падзякаваўшы, разламаў яго і сказаў: “Гэта ёсьць Маё Цела, якое за вас ломіцца; рабіце гэта ва ўспамін пра Мяне. Гэтак жа і чару пасьля вячэры Ён узяў, кажучы: “Гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві; рабіце кожны раз, калі п’яце яе, - у памяць пра Мяне.”
8.2. Воднае хрышчэньне.
8.2.1. Мы верым, што воднае хрышчэньне паводле веры ёсьць выкананьне запаведзі Ісуса Хрыста аб Царкве, сьведчанне веры і паслухмянасьці Госпаду; яно - урачыстае абяцаньне Богу добрага сумленьня (Мк.16:15, 16; Дзеі 2:38-41; 1 Птр.3:21)
1 Птр.3:21 “Якая (доўгацярплівасьць Божая) і вас цяпер ратуе на ўзор гэтага, і гэта ёсьць хрышчэньне; не змываньне бруду цела, але абяцаньне Богу добрага сумленьня (просьба да Бога аб добрым сумленьні) праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста,”
8.2.2. Хрышчэньне - неад’емны акт ратавальнай веры, які пацьвярджае злучэньне верніка з Хрыстом, яго сьмерць для старога жыцьця і ўваскрасеньне для новага жыцьця (Мк. 16:15, 16; 1 Птр. 3:21; Рым. 6:3-8; Гал. 3:27; Калос. 2:11, 12)
Рым. 6:3-8 “Ці вы ня ведаеце, што ўсе мы, хто быў ахрышчаны ў Хрыста Ісуса, ахрышчаны ў Яго сьмерць? Мы ж былі з Ім пахаваныя праз хрышчэньне ў сьмерць, каб як быў уваскрэшаны Хрыстос зь мёртвых славаю Бацькі, так і мы ўсе пачалі хадзіць у навізьне жыцьця. Бо калі мы зрасьліся зь Ім падабенствам Яго сьмерці, то мы будзем і падабенствам уваскрашэньня; ведаючы тое, што наш стары чалавек быў укрыжаваны зь Ім, каб было зьнішчана цела граху; бо памерлы апраўданы ад граху. Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім,”
8.2.3. Воднае хрышчэньне паводле Слова Божага зьдзяйсьняецца над тымі, хто паверыў у Ісуса Хрыста як свайго асабістага Збавіцеля ды перажыў нараджэньне звыш (Мк. 16:16; Дзеі, 2:38-41; Дзеі, 8:36-38; Дзеі, 10:47; Дзеі, 18:8).
Мк. 16:16 “Хто будзе верыць і ахрысьціцца – будзе выратаваны; а хто ня будзе верыць, будзе асуджаны.”
Дзеі, 2:38-41 “І Пётр кажа ім: пакайцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля прабачэньня вашых грахоў, і вы атрымаеце дар Сьвятога Духа. Бо вам належыць гэтае абяцаньне, і вашым дзецям, і ўсім, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, наш Бог. І многімі іншымі словамі ён сьведчыў і пераконваў іх, кажучы: ратуйцеся ад гэтага разбэшчанага пакаленьня. Тады тыя, хто радасна прыняў яго слова, былі ахрышчаны, і далучылася ў той дзень каля трох тысяч душ.”
Дзеі, 8:36-38 “І, едучы дарогаю, яны пад’ехалі да нейкай вады, і еўнух кажа: вось вада, што перашкаджае мне хрысьціцца? І Піліп сказаў яму: калі верыш ад усяго сэрца, то дазваляецца. – І ён сказаў у адказ: веру, што Ісус Хрыстос – Сын Божы. І ён загадаў спыніць калясьніцу, і абодва зышлі ў ваду: і Піліп, і еўнух, - і ён ахрысьціў яго.”
8.2.4. Хрышчэньне зьдзяйсьняецца служыцелямі праз аднаразовае пагружэнне ў ваду ў імя Бацькі і Сына і Сьвятога Духа (Мац. 28:19)
Мац. 28:19 “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Бацькі, і Сына і Сьвятога Духа,”
8.3. Гасподняя Вячэра
8.3.1. Мы верым, што Гасподняя Вячэра (ламаньне хлеба) ёсьць запаведзьдзю Ісуса Хрыста дзеля ўспаміну і абвяшчэньня Яго пакутаў ды сьмерці на крыжы (Мац. 26:26-29; Лук. 22:17-20; 1Кар. 11:23-33)Мац. 26:26-29 “А калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў яго і, даўшы вучням, сказаў: вазьміце, ешце, гэта Маё цела. І, узяўшы чару і ўздаўшы падзяку, падаў ім, кажучы: піце зь яе ўсе; бо гэта Мая Кроў Новага Запавету, што за многіх праліваецца дзеля прабачэньня грахоў. Але кажу вам, што з гэтага часу ня буду піць ад гэтага плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць новае віно з вамі ў Царстве Майго Бацькі.”
8.3.2. Гасподняя Вячэра (ламаньне хлеба) выражае нашую лучнасьць з Хрыстом і адно з адным (1 Кар. 10:16, 17).
1 Кар. 10:16, 17 “Чара дабраславеньня, якую мы дабраслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне да Крыві Хрыстовай? Хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне да Цела Хрыстовага? Таму што адзін хлеб, то мы, многія - адно цела; бо мы ўсе - супольнікі аднаго хлеба.”
8.3.3. Хлеб ды віно паказваюць на Цела ды Кроў Ісуса Хрыста (Мац. 26:26-29; 1 Кар. 11:23. 24).
Мац. 26:26-29 “А калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў яго і, даўшы вучням, сказаў: вазьміце, ешце, гэта Маё цела. І, узяўшы чару і ўздаўшы падзяку, падаў ім, кажучы: піце зь яе ўсе; бо гэта Мая Кроў Новага Запавету, што за многіх праліваецца дзеля прабачэньня грахоў. Але кажу вам, што з гэтага часу ня буду піць ад гэтага плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць новае віно з вамі ў Царстве Майго Бацькі.”
8.3.4. Гасподняя Вячэра будзе зьдзяйсьняцца ў царкве “пакуль Ён прыйдзе” (1 Кар. 11:26).
1 Кар. 11:26 “Бо кожны раз, як вы ясьце гэты хлеб і п’яце чару, - вы абвяшчаеце сьмерць Госпада, аж пакуль Ён прыйдзе.”
8.3.5. У ламаньні хлеба бяруць удзел члены царквы, якія прынялі воднае хрышчэньне згодна веры, калі яны знаходзяцца ў міры з Госпадам ды царквою (1 Кар. 11:27-29).
1 Кар. 11:27-29 “Так што хто будзе есьці хлеб і піць чару Госпада нягодна, той будзе вінаваты перад Целам і Крывёю Госпада. Але няхай чалавек выпрабоўвае сябе і так няхай есьць ад хлеба і п’е ад чары. Бо хто есьць і п’е нягодна, не распазнаючы, што гэта Цела Госпада, той есьць і п’е прысуд сабе.”
9. ПРА НЯДЗЕЛЮ.
9.1. Мы верым, што першы дзень тыдня быў днём, у які Ісус Хрыстос уваскрос дзеля нашага апраўданьня. Гэты дзень, які ёсьць днём уваскрасеньня Хрыста зь мёртвых, абвяшчае пра слаўную ўрачыстасьць нашага Адкупіцеля і ёсьць вялікім сьвятам для хрысьціян (Мац. 28:1; Мк. 16:9; Рым. 4:25; 1 Кар. 5:7, 8).
Мац. 28:1 “А пасьля сыботы, на досьвітку першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.”Мк. 16:9 “А ўваскросшы рана ў першы дзень тыдня, Ён зьявіўся сьпярша Марыі Магдаліне, зь якое быў выгнаў сем дэманаў.”
Рым. 4:25 “Які быў аддадзены за нашыя грахі і ўваскрэшаны дзеля нашага апраўданьня.”
1 Кар. 5:7, 8 “Ачысьціце старую закваску, каб быць вам новым цестам, бо вы – праснакі: бо і наша Пасха, Хрыстос, ахвяраваны за нас. Так што давайце будзем сьвяткаваць не са старою закваскай і не з закваскаю ліха і нізасьці, а з праснакамі чысьціні і праўды.”
9.2. Першая і другая сустрэчы ўваскрослага Хрыста з вучнямі адбыліся ў першы дзень тыдня (Ян. 20:19, 26). Сышэсьце Сьвятога Духа таксама адбылося ў першы дзень тыдня (Дзеі. 2:1). У першы дзень тыдня (нядзеля) зьдзяйсьнялася ламаньне хлеба (Дзеі. 20:7). У нядзельны дзень апостал Ян быў у духу і атрымаў ад Бога Адкрыцьцё (Адкр. 1:10).
Ян. 20:19 “Увечары таго дня, першага дня тыдня, калі дзьверы там, дзе знаходзіліся вучні, былі замкнёныя са страху перад юдэямі, прыйшоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: мір вам!”
Ян. 20:26 “І праз восем дзён Яго вучні зноў былі ў доме, і Хама зь імі. Прыходзіць Ісус, калі дзьверы былі замкнёныя; і стаў пасярэдзіне і сказаў: мір вам!”
Дзеі. 2:1 “І калі надыйшоў дзень Пяцідзесятніцы, яны ўсе былі аднадушна разам у адным месцы.”
Дзеі. 20:7 “І ў першы дзень тыдня, калі мы сабраліся на ламаньне хлеба, Павел гутарыў зь імі, зьбіраючыся на другі дзень выправіцца ў дарогу, і працягваў сваё слова да поўначы.”
Адкр. 1:10 “Я быў у духу ў Гасподні (нядзельны) дзень і пачуў за сабою гучны голас як бы трубы: Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні;”
9.3. Нядзеля як дзень Гасподні павінен прысьвячацца Госпаду, для вывучэньня Слова Божага, стаяньня ў малітвах, для ўдзелу ў богаслужэньнях і для выяўленьня хрысьціянскай любові ў справах міласэрнасьці (Дзеі. 2:42; 1 Кар. 16:1,2; Гал. 5:14; Гал. 6:10; Эф. 5:1, 2).
Дзеі. 2:42 “І яны непарушна трымаліся навучаньня апосталаў і супольнасці, у ламаньні хлеба і ў малітвах.”1 Кар. 16:1,2 “А што да збору для сьвятых, то як я пастанавіў цэрквам Галатыі, так і вы зрабіце. У першы дзень тыдня кожны з вас няхай адкладвае, зьберагаючы ў сябе, што ўдасца, каб не было збораў, калі я прыйду.”
Гал. 5:14 “Бо ўвесь закон у адным сказе ўкладваецца – у гэтым: “Любі свайго блізкага, як самога сябе.”
Гал. 6:10 “Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.”
Эф. 5:1,2 “Будзьце ж пераймальнікамі Бога, як улюбёныя дзеці, і жывіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас як прынашэньне і ахвяру Богу ў духмяны водар.”
10. ПРА ШЛЮБ І СЯМ’Ю
10.1. Мы верым, што шлюб усталяваны Богам (Быц.1:26-28; Быц. 2:18; Быц. 2:22-24; Быц.5:1,2; Мац. 19:4-6; Мк. 10:6; Эф. 5:22-33)Мац. 19:4-6 “Ён сказаў ім у адказ: ці не чыталі вы, што Творца ад пачатку мужчынам і жанчынаю стварыў іх? І сказаў: “Таму пакіне чалавек бацьку і маці і прыгорнецца да свае жонкі, і будуць яны абое адным целам. Так што яны ўжо ня двое, а адно цела. Дык тое, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.”
10.2. Шлюб ёсьць супольнасць паміж мужчынам ды жанчынаю дзеля ўзаемнай дапамогі ды падтрымкі, дзеля працягу роду чалавечага ды дзеля сумеснага праходжаньня жыцьцёвага шляху ў любові ды згодзе, пакуль сьмерць не разлучыць іх (Быц. 1:28; Быц. 2:18, 22, 24; 1 Птр.3:1-7; Рым. 7:2,3; 1Кар.7:39; Эф.5:22-33).
Быц. 2:18, 22, 24 “І сказаў Госпад Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму…І стварыў Госпад Бог з рабрыны, узятай у чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека…Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прыгорнецца да жонкі сваёй; і будуць (два) адна плоць.
10.3. На падставе Сьвятога Пісьма мужчына можа мець толькі адну жонку, а жанчына – аднаго мужа (Быц. 1:27,28; Быц. 2:18, 22-24; Ляв. 18:18; Прып. 5:15-19; Мац. 19:4-6; 1 Кар. 7:2; Эф. 5:31).
1 Кар. 7:2 “Але, каб унікнуць распусты, кожны няхай мае сваю жонку і кожная няхай мае свайго мужа.”Эф. 5:31 “Таму чалавек пакіне свайго бацьку і маці і прыгорнецца да сваёй жонкі, і будуць двое адным целам.”
10.4. Вернік (ца) можа браць шлюб толькі з верніцай (ам) у Госпада (1 Кар. 7:39; 2 Кар. 6:14, 15, 17)
1 Кар. 7:39 “ Жонка зьвязана законам, пакуль жыве яе муж; калі ж муж памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі за таго, хто ў Госпадзе.”2Кар. 6:14, 15, 17 “Не ўпрагайцеся ў чужое ярмо з бязьвернымі. Бо якое саўдзельніцтва ў праведнасьці з беззаконьнем? Ці што супольнага ў сьвятла з цемрай? І якая згода між Хрыстом і Веліярам? Ці якую долю мае верны зь няверным? Таму “выйдзіце зь іх асяродзьдзя і аддзяліцеся, - кажа Госпад, - і не дакранайцеся да нячыстага; і Я прыму вас;”
10.5. Шлюб, які ёсьць Божаю пастановай ды грамадзянскім актам, афармляецца згодна законаў краіны, а ў царкве атрымлівае дабраславеньне праз настаўленьне ў Слове Божым ды малітву. Дашлюбныя палавыя адносіны ды сужыцельства да шлюбу ёсьць грахом (Зых. 20:14; Прып.5:18-19; 1 Птр.2:13-16; 1 Ян. 5:17; Рым. 14:1-7; 1 Кар. 6:15-20; 1 Кар. 14:33; Гал. 5:19-21; Эф. 5:3; 1 Тэс. 4:3-5; Яўр. 13:4).
Зых. 20:14 “Не пералюбнічай.”Эф. 5:3 “А распуста і ўсялякая нячысьціна ці сквапнасьць няхай і не ўспамінаюцца між вас, як належыць сьвятым,”
Яўр. 13:4 “Шлюб няхай будзе ва ўсіх у пашане, і пасьцель неапаганеная, бо распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.”
10.6. Шлюб паміж асобамі аднаго полу ёсьць грахом і забаронены ў Сьвятым Пісьме (Ляв. 18:22; 2 Птр. 2:4-6, 9; Юд. 7, 8; Рым. 1:21-32; 1 Кар. 6:9, 10; 1 Цім. 1:9, 10).
Ляв. 18:22 “Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта мярзота.”Юд. 1:7, 8 “Як Садом і Гамора і навакольныя гарады, што падобна да іх блудадзеілі і ўганяліся за іншаю плоцьцю, дастаўшы кары агнём вечным, пастаўлены ў прыклад, - гэтак сама будзе і з гэтымі летуценьнікамі, якія апаганьваюць плоць, адмаўляюць начальствы і ліхасловяць высокія ўлады.”
1 Кар. 6:9, 10 “Ці вы ня ведаеце, што няправедныя не атрымаюць у спадчыну Царства Божага? Не падманвайце сябе: ні распусьнікі, ні ідалапаклоньнікі, ні чужаложнікі, ні збачэнцы, ні мужаложнікі, ні зладзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхамоўцы, ні грабежнікі – не атрымаюць у спадчыну Царства Божага.”
Мы вызнаем, што шлюб ёсьць непарушным і што развод не дазволены (Быц.2:24; Мал. 2:13-16; Мк. 10:9; Лук. 16:18; Рым. 7:2, 3; 1 Кар. 7:10, 11; 2 Кар. 7:27; 2 Кар. 7:39; Эф. 5:31)
Мк. 10:9 “Дык вось, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.”
Лук. 16:18 “Кожны, хто адпускае сваю жонку і бярэ іншую, чужаложыць, і той, хто бярэ ў жонкі адпушчаную мужам, чужаложыць.”
Рым. 7:2, 3 “Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; калі ж муж памрэ, яна вольная ад закону замужжа. Таму пры жывым мужу яна будзе называцца чужаложніцаю, калі зробіцца жонкаю іншага мужа; калі ж памрэ муж, яна вольная ад закону, так што яна не чужаложніца, стаўшы жонкаю другога мужа.”
1 Кар. 7:10, 11, 27, 39 “А жанатым загадваю не я, а Госпад: жонцы не разводзіцца з мужам, - калі ж і разьвядзецца, няхай застаецца незамужняй ці памірыцца з мужам, - а мужу жонкі не пакідаць. Ты зьвязаны з жонкаю, не шукай разводу; ты без жонкі, не шукай жонкі. Жонка зьвязана законам, пакуль жыве яе муж; калі ж муж памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі за таго, хто ў Госпадзе.”
10.7. Развод дапушчальны толькі ў двух выпадках:
а).з-за віны пералюбу аднаго з сужэнцаў; у гэтым выпадку грэх разводу не ляжа на невінаваты бок (Мац. 5:32; Мац. 19:9);
б). нежаданьне нехрысьціянскага боку жыць у шлюбе з хрысьціянскім бокам, калі хрысьціянскі бок прыклаў усе намаганьні дзеля захаваньня шлюбу (1 Кар. 7:15).
Гэтыя выпадкі ня ёсьць абавязковымі для зьдзяйсьненьня разводу, развод робіцца ў выключных выпадках і ня ёсьць падставай дзеля ўступленьня ў паўторны шлюб (Мк. 10:11; Лук. 16:18; Рым. 7:2, 3; 2 Кар. 7:10, 11; 1 Кар. 7:39).
Мац. 19:9 “А Я кажу вам: хто адпусьціць сваю жонку не з-за распусты і ажэніцца з іншаю, чужаложыць; і хто ажэніцца з адпушчанаю, чужаложыць.”1 Кар. 7:15 “Калі ж нявернік хоча адысьці, няхай адыходзіць; не прынявольваюцца брат ці сястра ў такіх выпадках; але Бог паклікаў нас да міру.”
10.8. У выпадку сьмерці аднаго з сужэнцаў Слова Божае не забараняе таму, хто застаўся на зямлі, зноў узяць шлюб, але толькі ў Госпадзе (Рым. 7:2, 3; 1 Кар.7:39)
Рым. 7:2, 3 “Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; калі ж муж памрэ, яна вольная ад закону замужжа. Таму пры жывым мужу яна будзе называцца чужаложніцаю, калі зробіцца жонкаю іншага мужа; калі ж памрэ муж, яна вольная ад закону, так што яна не чужаложніца, стаўшы жонкаю другога мужа.”1 Кар. 7:39 “Жонка зьвязана законам, пакуль жыве яе муж; калі ж муж памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі за таго, хто ў Госпадзе.”
10.9. Дзеці ў сям’і ёсьць каштоўным дарам Божым, і Госпад дабраслаўляе нараджэньне дзяцей (Быц. 1:27, 28; Пс. 126:3-5; Ян. 16:21; 1 Цім. 2:15; 1 Цім. 5:14).
Пс. 126:3-5 “Вось спадчына ад Госпада: дзеці; узнагарода Ягоная - плод ад улоньня. Што стрэлы ў руках у дужага, тое сыны маладыя. Дабраславёны чалавек, які напоўніў імі калчан свой! Не застануцца яны ў сораме, калі гаварыцьмуць з ворагамі ў браме.”
10.10. Прымусовае перарываньне цяжарнасьці (аборт) ёсьць забойства і асуджаецца як наўмысны грэх (Пс. 21:10, 11; Пс. 138:13-16; Ярэм. 1:4,5; Прып. 6:16, 17; Гал. 1:15,16; Адкр. 21:8).
Пс. 138:13-16 “Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта, Не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны. Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне прызначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ не было.”Прып. 6:16-19 “Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, - агіда душы Яго: вочы ганарыстыя, язык хлусьлівы і рукі, што праліваюць нявінную кроў, сэрца, якое куе ліхія намыслы, ногі, якія шпарка бягуць да ліхадзейства, ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.”
Адкр. 21:8 “А баязьлівых, і няверных, і агідных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чарадзеяў, і ідаласлужак, і ўсіх ашуканцаў – іх доля ў возеры, якое гарыць агнём і серай; гэта – другая сьмерць.”
10.11. Бацькі нясуць адказнасьць за духоўнае выхаваньне сваіх дзяцей і павінны выхоўваць іх у вучэньні ды настаўленьні Гасподнім (Друг. 6:6,7; Пс. 118:9; Прып. 17:6; Прып. 22:6; Мац. 19:14; Калос. 3:21; Эф. 6:4; Ціт. 2:4).
Эф. 6:4 “А бацькі – не раздражняйце сваіх дзяцей, а ўзгадоўвайце іх у навучаньні і настаўленьні Гасподнім.”
11.ПРА ДРУГІ ПРЫХОД ІСУСА ХРЫСТА І ПРА СУД
11.1. Мы верым у Другі Прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў сіле ды славе (Мац. 25:31; Дзеі. 1:11; 1 Птр. 4:13; 1 Птр. 5:4; Піл. 3:10, 11; 1 Тэс. 4:16; Адкр. 1:7, 8).Дзеі. 1:11 “Якія і сказалі: мужы галілейскія, што вы стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, узьнесены ад вас у неба, прыйдзе гэтак жа, як вы бачылі Яго, калі Ён узыходзіў у неба.”
Адкр. 1:7, 8 “Вось, Ён прыходзіць з воблакамі, і ўбачыць Яго кожнае вока і тыя, што Яго працялі, і заплачуць перад Ім усе плямёны зямлі. Так, амін! Я – Альфа і Амега, пачатак і канец, кажа Госпад Бог, Хто ёсьць, і Хто быў, і Хто прыходзіць, Усемагутны.”
11.2. Другому Прыходу Ісуса Хрыста павінна папярэднічаць уваскрасеньне памерлых у Хрысьце і перамяненьне верных, што засталіся жывымі, узяцьце Царквы і сустрэча яе з Хрыстом на аблоках (1 Ян. 3:2; 1 Кар. 15:51-53; Піл. 3:20, 21; 1 Тэс. 4:15-17; 2 Тэс. 1:7).
1 Фес. 4:15-17 “Бо гэта мы вам кажам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія засталіся да прыходу Гасподняга, ні ў якім разе не апярэдзім заснулых; бо Сам Госпад пры ўладарным воклічы, пры голасе Арханёла і пры трубе Божай зыдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі. Тады мы, жывыя, якія засталіся, разам зь імі будзем узятыя ў воблаках для сустрэчы з Госпадам у паветры; і так мы заўсёды будзем з Госпадам.”
11.3. Мы верым у судовы пасад Хрыстовы для ўратаваных (1 Птр. 5:4; 1 Кар. 3:12-15; 1 Кар. 9:24-27; Рым. 14:10; 2 Кар. 5:10; 2 Цім. 4:7, 8).
2Кар. 5:10 “Бо ўсе мы павінны зьявіцца перад судом Хрыстовым з тым, каб кожны атрымаў паводле таго, што ён зрабіў у целе: ці добрае, ці благое.”
11.4. Мы верым, што Тысячагадовае Валадарства Ісуса Хрыста і Царквы надыйдзе на зямлі пасьля вялікіх пакутаў. Пасля сканчэньня дабраславёных тысячы гадоў д’ябал будзе вызвалены на малы час і выйдзе зманьваць народы, пасьля чаго ён будзе асуджаны навекі (Іс. 2:4; Іс. 11:6-9; Іс. 65:20-25; Адкр. 20:4-10).
Іс. 2:4 “І будзе Ён судзіць народы, і выкрые многія плямёны; і перакуюць мячы свае на плугі, і дзіды свае - на сярпы; не падыме народ на народ меча, і ня будуць болей вучыцца ваяваць.”
Іс. 11:6-9 “ Тады воўк будзе жыць разам зь ягнём, і барс будзе ляжаць разам з казлянём; і цяля, і малады леў, і вол будуць разам, і малое дзіця будзе вадзіць іх. І карова будзе пасьвіцца зь мядзьведзіхаю, і дзеці іх будуць ляжаць разам; і леў, як вол, будзе есьці салому. І немаўля будзе бавіцца над нарою асьпіда, і дзіця працягне руку сваю на гняздо зьмяі. І ня будуць рабіць ліха і шкоды на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо зямля будзе напоўнена спазнаньнем Госпада, як воды напаўняюць мора.”
Адкр. 20:4-10 “І я ўбачыў троны, і тых, што селі на іх, - і ім была дадзена ўлада судзіць, - і душы абезгалоўленых за сьведчанне Ісуса і за слова Божае, і тых, што не пакланіліся ні зьверу, ні яго вобразу і не прынялі кляйма на свой лоб і на сваю руку. І яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў. Астатнія зь мёртвых не ажылі, пакуль не скончыцца тысяча гадоў. Гэта – першае ўваскрасеньне. Шчасьлівы і сьвяты, хто мае ўдзел у першым уваскрасеньні; над ім другая сьмерць не мае ўлады, але яны будуць Божымі і Хрыстовымі сьвятарамі і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў. І калі скончыцца тысяча гадоў, будзе вызвалены д’ябал са сваёй турмы і выйдзе, каб уводзіць у зман народы на чатырох краях зямлі, Гога і Магога, каб сабраць іх на вайну, лік іх – як марскі пясок. І яны ўзышлі на шырыню зямлі і аблажылі стан сьвятых і ўлюбёны горад, і зыйшоў агонь зь неба ад Бога і паглынуў іх. І д’ябал, які ўзводзіў у зман іх, быў кінуты ў агнявое і сернае возера, дзе таксама зьвер і лжэпрарок, і будуць яны мучыцца ўдзень і ўночы векі вечныя.”
Мы таксама верым, што будзе ўваскрасеньне ўсіх памерлых і праведны суд Божы перад Вялікім белым пасадам (Адкр. 20:11, 12)
Адкр. 20:11, 12 “І ўбачыў я вялікі белы трон і Таго, Хто сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцякалі зямля і неба, і не знайшлося ім месца. І ўбачыў я мёртвых, вялікіх і малых, якія стаялі перад Богам, і былі разгорнуты скруткі; і іншы скрутак быў разгорнуты, гэта – кніга жыцьця, і мёртвыя былі суджаны, згодна з напісаным у скрутках, паводле сваіх учынкаў.”
11.5. Пасьля суда перад Вялікім белым пасадам надыйдзе вечнасьць; для адных яна будзе шчасьлівай з Хрыстом, для другіх – вечнымі пакутамі (Дан. 12:2; Ян. 5:28, 29; Адкр. 22:12, 20).
Дан. 12:2 “ І многія, якія сьпяць у пыле зямлі, прачнуцца, адны на жыцьцё вечнае, другія на вечнае паганьбеньне і пасарамленьне.”Ян. 5:28, 29 “Не зьдзіўляйцеся гэтаму, бо надыходзіць гадзіна, калі ўсе, хто ў магілах, пачуюць голас Яго, і выйдуць тыя, што рабілі дабро, на ўваскрасеньне жыцьця, а тыя, што ліхое чынілі, на ўваскрасеньне асуды.”
Адкр. 22:12, 20 “Вось, Я прыйду неўзабаве, і Мая плата са Мною, каб даць кожнаму паводле таго, што ён рабіў. Сьведка гэтага кажа: так, прыйду хутка. – Амін, так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе!”
12.ПРЫНЦЫПЫ ХРЫСЬЦІЯНСКАГА ЖЫЦЬЦЯ
12.1. Адносіны да дзяржавы12.1.1. Мы верым, што ўлады ўсталяваныя Богам (1 Птр. 2:13; Рым. 13:1, 2, 4).
1 Птр. 2:13 “Дык падпарадкуйцеся кожнаму чалавечаму ўладкаваньню дзеля Госпада: ці цару, як вярхоўнай уладзе,”
Рым. 13:1, 2, 4 “Кожны чалавек няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, калі не ад Бога, а тыя, што ёсьць, усталяваныя Богам. Так што той, хто супраціўляецца ўладзе, супраціўляецца Божай пастанове, а тыя, хто супраціўляецца, самі атрымаюць сабе прысуд. Бо яна Божы слуга табе на дабро. А калі будзеш чыніць ліхое – бойся; бо недарэмна яна носіць меч; бо яна Божы слуга, яна помсьціць у гнеў таму, хто ўчыняе ліхое.”
12.1.2. Хрысьціянін павінен быць прыкладным грамадзянінам сваёй Бацькаўшчыны, ён закліканы быць паслухмяным уладзе і кіраўнікам “ня толькі з-за страху пакараньня, але і згодна сумленьня” (Рым. 13:5-7; 1 Птр. 2:13-19; 1 Цім. 6:1; Ціт. 3:1).
Рым. 13:5-7 “Таму трэба падпарадкоўвацца ня толькі з-за гневу, але і з-за сумленьня. Бо з-за гэтага вы і падаткі плоціце; бо яны Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя. Дык аддавайце належнае ўсім: каму падатак – падатак, каму пошліну – пошліну, каму страх – страх, каму пашану – пашану.”
12.1.3. Як грамадзяне сваёй краіны, хрысьціяне закліканы “аддаваць усякаму належнае”, г.зн. выконваць законы дзяржавы (Мац. 22:21; Мк. 12:17; Лук. 3:12-14; Лук. 20:25; Рым. 13:7).
Мац. 22:21 “І кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.”
12.1.4. Хрысьціянін павінен скарацца ўладам і кіраўнікам ня толькі з-за страху пакараньня, але і згодна сумленьня (1 Птр. 2:13-17; Рым. 13:3-7; Эхв. 6:5-7). У выпадку, калі патрабаваньні ўладаў супярэчаць Божым пастановам, хрысьціянін пакідае за сабою права кіравацца прынцыпам: “Трэба слухацца болей Бога, чым людзей”. (Пс. 117:8, 9; Прып. 21:1; Дзеі. 4:19; Дзеі. 5:29; 1 Кар. 7:23; Гал. 1:10; 1 Тэс. 2:4).
Дзеі. 4:19 “Але Пётра і Ян сказалі ім у адказ: памяркуйце, ці справядліва перад Богам - слухацца вас болей, чым Бога?”
Дзеі. 5:29 “А Пётра і апосталы ў адказ сказалі: трэба слухацца болей Бога, чым людзей;”
12.1.5. Хрысьціяне абавязаны праз пабожнае жыцьцё ды малітвы садзейнічаць панаваньню дабра ў жыцьці грамадства, ухіляцца ад ліха, шукаць міру для ўсіх людзей, садзейнічаць справядлівасьці, быць сьвятлом для людзей (Мац. 5:14-16; 1 Птр. 2:12; 1 Птр. 3:9-17; Рым. 12:17-21; Піл. 2:15; Піл. 4:8).
Мац. 5:14-16 “ Вы - сьвятло чалавецтву: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. І, запальваючы сьветач, не ставяць яго пад пасудзіну, а на падстаўку, і ён сьвеціць усім у доме. Няхай сьвеціць так ваша сьвятло перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і ўслаўлялі вашага Бацьку, Які ў нябёсах.”
12.1.6. Мы закліканы маліцца за ўрад, каб выкарыстаньне даверанай яму ўлады захавала спакой ды справядлівы суд ды каб весьці нам жыцьцё ціхае ды спакойнае ва ўсякай пабожнасьці ды чысьціні (Яр. 29:7; Прып. 28:2; Прып. 29:8; 1 Цім. 2:1-3).
1 Цім. 2:1-3 “Просім вас, браты, аб прыходзе нашага Госпада Ісуса Хрыста і нашым зборы да яго, каб вы ня былі хутка пахіснуты ў розуме і не палохаліся ні ад духа, ні ад слова, ні ад ліста, які быццам ад нас, - што нібы настаў дзень Гасподні. Няхай ніхто ніякім спосабам вас не ашукае, бо гэты дзень не настане, пакуль сьпярша ня прыйдзе раней адступніцтва і не адкрыецца чалавек беззаконьня, сын пагібелі.”
12.1.7. Мы верым, што Царква Хрыстовая ня ёсьць ад сьвету гэтага. Царква, прызнаючы сваёй Галавой Хрыста, па сваёй сутнасьці ня можа знаходзіцца пад валадарствам сьвецкай улады, ня можа сама мець сьвецкую ўладу ды ня можа дзейнічаць у ейным духу ды яе метадамі. Аддзяленьне Царквы ад дзяржавы ёсьць прынцыпам Евангельля. Мы лічым недапушчальным нейкае чалавечае ўмяшаньне ў кананічнае выкананьне абавязкаў хрысьціянскай веры, а таксама чалавечае ўмяшаньне ў дачыненьні вернікаў з Богам (Мац. 20:25-28; Мац. 22:21; Лук. 12:13, 14; Ян. 18:36; Эхв. 1:17-23; Калос. 1:10-22; Піл. 2:3-8; 1 Цім. 6:11, 12).
1 Цім. 6:11, 12 “Ты ж, чалавеча Божы, уцякай ад гэтага, а дасягай праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, вытрываласьці, лагоднасьці. Змагайся добрым змаганьнем веры, ухапіся за вечнае жыцьцё, да якога ты быў пакліканы і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.”
12.2. Свабода хрысьціяніна і свабода сумленьня.
12.2.1. Мы верым, што рашэньне ісьці за Богам і выконваць Яго волю ёсьць усьвядомленая і дабраахвотная згода кожнага чалавека, які мае свабоду сумленьня і права выбару ці адвяржэньня веры. Да веры ніхто ня можа прымусіць (Друг. 30:19; Нав. 24:15; 3 Цар. 18:21; Іс. 1:19; Мац. 23:37; Ян. 6:67; Лук. 7:30; Дзеі. 2:37-41; Рым. 6:16; Рым. 14:22; Піл. 3:7-9). У сувязі з гэтым мы не практыкуем хрышчэньне немаўлятаў, паколькі гэтаму павінны папярэднічаць навучаньне ды вера ў Госпада (Мац. 28:19, 20; Мк. 16:16; Дзеі. 2:38; Дзеі. 8:12; Дзеі. 8:36-38; 1 Птр. 3:21; Рым. 6:3-12; Гал. 3:26, 27; Эхв. 4:5; Калос. 2:12; Яўр. 11:6).
Друг. 30:19 “У сьведкі перад вамі заклікаю сёньня неба і зямлю: жыцьцё і сьмерць прапанаваў я табе, дабраславеньне і пракляцьце. Выбяры жыцьцё, каб жыў ты і нашчадкі твае,”
Ян. 6:67 “Тады Ісус сказаў дванаццаці: ці ня хочаце і вы адыйсьці?”
Яўр. 11:6 “А бязь веры дагадзіць Богу немагчыма; бо той, хто прыходзіць да Бога, павінен верыць, што Ён ёсьць, і тых, хто шукае яго, узнагараджвае.”
12.2.2. Мы верым, што свабода хрысьціяніна – гэта свабода ад рабства граху ды сьмерці (1 Птр. 2:16; Рым. 6:14, 17, 18; Гал. 5:1, 13) і яна забясьпечваецца прыняцьцем Госпада ды выкананьнем Божага Слова ды вечнай праўды (Ян. 8:31, 32, 36; Як. 1:25; 2 Кар. 3:17).
Ян. 8:31, 32, 36 “Тады Ісус казаў юдэям, што ўверавалі ў Яго: калі застаняцеся ў Маім слове, вы - сапраўды Мае вучні. І пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас. Вось калі Сын вызваліць вас, вы сапраўды будзеце вольныя.”
Гал. 5:1, 13 “Для свабоды Хрыстос вызваліў нас; дык стойце і не паддавайцеся зноў пад ярмо рабства. Бо вы да свабоды пакліканы, браты, толькі не ператварайце гэтую свабоду ў падставу для задавальненьня цела, а любоўю служыце адзін аднаму.”
12.2.3. Мы прызнаем, што свабода хрысьціяніна не павінна весьці да дагаджэньня плоці, да апраўдання граху і зла, да спакусы іншых і да нядобрага сьведчання (Мац. 18:6, 7; Лук. 17:1; 1 Птр. 4:15; Рым. 14:13; 1 Кар.6:12; 1 Кар. 8:9; 1 Кар. 10:23, 32; 1 Кар. 15:33; 2 Кар. 11:12; Гал. 5:13; 1 Цім. 5:14).
Лук. 17:1 “І Ён казаў Сваім вучням: немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але бяда таму, праз каго яны прыходзяць;”
1Кар. 15:33 “Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя норавы.”
12.3. Хрысьціянін і навакольны сьвет.
12.3.1. Мы верым, што Бог стварыў чалавека для любові, добрых спраў і Сваёй славы (Пс.36:3, 27; Пс. 95:7; Міх. 6:8; Мац. 5:16; Ян. 5:29; Ян. 5:44; Ян. 15:9-12; Мк. 12:30, 31; 1 Птр. 3:11; 1 Птр. 4:8, 19; 1 Ян. 3:23; 1 Ян. 4:7, 8, 16; 3 Ян. 11; Рым. 2:7; 2 Тэс. 2:14; Рым. 13:10; 1 Кар. 10:31; 1 Кар. 13:1-8, 13; Гал. 6:9, 10; Эхв. 2:10; Калос. 3:14; Калос. 3:17; Ціт. 3:8; Яўр. 13:15).
Міх. 6:8 “О, чалавеча! сказана табе, што - дабро, і чаго патрабуе ад цябе Госпад: дзейнічаць справядліва, любіць справы міласэрнасьці і пакорнамудра хадзіць перад Богам тваім.”
Мац. 5:16 “Няхай сьвеціць так ваша сьвятло перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і ўслаўлялі вашага Бацьку, Які ў нябёсах.”
Эхв. 2:10 “Бо мы – Яго тварэньне, створанае ў Хрысьце Ісусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы іх выконвалі.”
Калос. 3:14, 17 “А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая – зьвязка дасканаласьці. І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы празь Яго Богу Бацьку.”
12.3.2. Мы верым, што любоў да Бога і сапраўднасьць веры пацьвярджаецца выкананьнем Божага Слова і прынясеньнем добрага плёну ў жыцьці хрысьціяніна (Лук. 6:43-49; Лук. 11:28; Ян. 14:15, 23, 24; Ян. 15:8, 10, 14; Як. 1:22, 25; Як. 2:26; 2 Птр. 1:5-11; 1 Ян. 2:3-6; 1 Ян. 5:2, 3; Рым. 6:22; Калос. 1:10).
Лук. 11:28 “А Ён сказаў: тым болей шчасьлівыя тыя, што слухаюць Божае слова і выконваюць яго.”
Ян. 14:15 “Калі вы Мяне любіце, вы будзеце выконваць Мае запаведзі.”
12.3.3. Мы стаім на тым, што хрысьціянін павінен працаваць дзеля свайго дабра і дзеля карысьці блізкага, ствараючы карыснае сваімі рукамі. Поле дзейнасьці хрысьціяніна ёсьць справай яго сумленьня, але яно не павінна быць грахоўным (Быц. 3:19; Пс. 127:1, 2; Ян. 3:20, 21; 1 Птр. 1 :17; 1 Птр. 2:12; Эхв. 4:28; 1 Тэс. 4 :11; 2 Тэс. 3:8, 10, 12; 2 Цім. 3:17; Ціт. 1:16; Ціт. 2:7).
Быц. 3:19 “У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся.”
1 Тэс. 4:11 “І рупліва імкнуцца, каб жыць ціха, і рабіць сваё, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы і загадвалі вам,”
2Тэс. 3:8, 10, 12 “І хлеба мы ні ўкога ня елі дарэмна, але нястомна і напружана ўдзень і ўначы працавалі, каб не абцяжарваць каго-небудзь з вас; Бо калі мы былі ў вас, то гэта загадвалі вам: што калі хтосьці ня хоча працаваць – няхай і ня есьць! А такім мы загадваем і заклікаем нашым Госпадам Ісусам Хрыстом, каб яны моўчкі працавалі і елі ўласны хлеб.”
12.3.4. Мы прызнаем, што хрысьціяне павінны праяўляць міласэрнасьць да тых, што маюць патрэбу, асабліва да сваіх па веры (Пс. 81:3, 4; Прып.11:17; Прып.14:21; Іс. 1:17; Іс. 58:7; Ос. 6:6; Міх. 6:8; Мац. 5:7; Лук. 6:36; 1 Птр. 3:8; Гал. 6:10; Калос. 3:12).
Мац. 5:7 ”Шчасьлівыя літасьцівыя, бо над імі зьлітуюцца.”
Гал. 6:10 “Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.”
12.3.5. Мы прызнаем, што хрысьціянін павінен клапаціцца аб сваім народзе і сваёй краіне, беражліва ставіцца да навакольнай прыроды і прыродных багаццяў, якія належаць Богу (Быц. 1:28-30; Друг.10:14; Пс. 103:24; Прып. 11:14; Прып. 12:10, 11; Яр.29:7; Мац. 7:12; Дзеі. 17:24-28; Рым. 8:20-22; Рым. 12:17; Рым. 14:25; 1 Кар. 10:26; Калос. 1:28; 1 Цім. 2:1-4; 1 Цім. 4:10; Ціт. 2:11; Ціт. 3:2).
Яр. 29:7 “І клапаціцеся пра дабрабыт горада, у які Я перасяліў вас, і маліцеся за яго Госпаду; бо пры дабрабыце яго і вам будзе спакой.”
Мац. 7:12 “Дык усё, што вы хочаце, каб рабілі вам людзі, так і вы рабіце ім; бо ў гэтым закон і прарокі.”
12.3.6. Мы верым, што чалавек створаны Богам паводле вобразу ды падабенства Божага, і таму прызнаем непераўзыдзеную каштоўнасьць кожнай асобы і лічым, што ўсякія спробы чалавека перамяніць Божыя планы і Божае прызначэньне чалавека ёсць грахоўнымі. І таму мы лічым грахоўнымі такія праявы чалавечай дзейнасьці, як аборт і прымяненьне абартыўных супрацьзачаткавых сродкаў, “сурагатнае мацярынства”, усе разнастайнасьці экстракарпаральнага (пазацялеснага) апладатварэньня, кланіраваньне чалавека, эўтаназія (наўмыснае пазбаўленьне жыцьця безнадзейных хворых), сексуальная сувязь паміж людзьмі аднаго і таго ж полу (гомаксесуалізм і лесьбіянства), парнаграфія, прастытуцыя, згвалтаваньне, разнастайныя палавыя вычварэньні і непатрэбствы, зьмяненьні полу шляхам гарманальнага ўзьдзеяньня і правядзеньня хірургічнай аперацыі (транссексуалізм), самазабойствы, выкраданьне і захоп заложнікаў і гандаль людзьмі і іх органамі, наўмысная і беспрычынная ампутацыя, калечаньне і г.д. (Быц. 1:26-28; Быц. 2:24; Быц. 9:6; Зых. 20:13; Ляв.18:22; Друг. 22:5; Друг. 32:39; Ёў. 12:10; Пс. 138:13-16; Прып.14:12; Прып. 29:6; Іс. 5:18, 20, 21; Мац. 16:26-27; Юд. 7, 8; Рым. 1:21-31; 1 Кар. 3:16, 17; 19; 1 Кар. 6:9, 10; 2 Кар. 12:21; Гал. 5:13, 19; Адкр. 21:8).
Зых. 20:13 “Не забівай”.
Ляв. 18:22 “Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта - мярзота.”
Ёў. 12:10 “ У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.”
Пс. 138:13-16 “ Бо Ты ўладзіў вантробы мае і выткаў мяне ў чэраве маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсьведамляе гэта, не схаваны былі ад Цябе косткі мае, калі мяне ў таямніцы стваралі, складалі мяне ў глыбіні нутрыны. Зародак мой бачылі вочы Твае; у Тваёй кнізе запісаны ўсе дні, мне прызначаныя, калі ніводнага зь іх яшчэ ня было.”
Прып. 14:12 “Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі; але канец іх - шлях сьмерці.”
Іс. 5:18, 20, 21 “Гора тым, якія цягнуць на сябе беззаконьне вяроўкамі марнасьці і грэх - як бы ляйчынамі калясьнічнымі; Гора тым, якія зло называюць дабром, і дабро - злом, цемру лічаць сьвятлом, і сьвятло - цемраю, горкае лічаць салодкім, і салодкае - горкім! Гора тым, якія мудрыя ў вачах сваіх і разумныя перад самімі сабою!”
Мац. 16:26, 27 “Бо якая карысьць чалавеку, калі ён увесь сьвет здабудзе, а душу сваю змарнуе? Альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з Анёламі Сваімі, і тады аддасьць кожнаму паводле спраў ягоных.”
1 Кар.6:9, 10 “Ці вы ня ведаеце, што няправедныя не атрымаюць у спадчыну Царства Божага? Не падманвайце сябе: ні распуснікі, ні ідалапаклоньнікі, ні чужаложнікі, ні збачэнцы, ні мужаложнікі, ні зладзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні ліхамоўцы, ні грабежнікі – не атрымаюць у спадчыну Царства Божага.”
Гал. 5:13 “Бо вы да свабоды пакліканы, браты, толькі не ператварайце гэтую свабоду ў падставу для задавальненьня цела, а любоўю служыце адзін аднаму.”
Адкр. 21:8 “А баязьлівых, і няверных, і агідных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чарадзеяў, і ідаласлужак, і ўсіх ашуканцаў – іх доля ў возеры, якое гарыць агнём і серай; гэта – другая сьмерць.”
12.3.7. Мы верым, што ўсялякі зварот да ідапаклонства, да акультнай практыкі, практыкаваньне шаптаньня, гаданьня, варажбы, загавораў, чарадзейства, выкліканьне духаў памерлых, прадказаньня і г.д. ёсць грахом і мярзотай перад Богам і нясуць шкоду чалавеку (Ляв. 19:31; Ляв. 20:6; Друг. 18:10-13; Іс. 8:19, 20; Іс. 47:13-15; Яр. 27:9, 10; Мац. 7:21-23; 1 Кар. 6:9. 10; 2 Кар. 11:13-15; Гал. 5:19-21; Эхв. 5:11; Адкр. 21:8; Адкр. 22:15).
Ляв.19:31 “Не зьвяртайцеся да заклінальнікаў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзіце, і не даводзьце сябе да апаганьваньня імі. Я Госпад, Бог ваш.”Друг. 18:10-13 “Не павінен быць у цябе той, хто праводзіць сына свайго альбо дачку сваю праз агонь, ні вяшчун, ні варажбіт, ні чарнакніжнік, ні чарадзей, ні змусьнік, які заклінае духаў, ні чараўнік, які апытвае нябожчыкаў; бо агідны прад Госпадам кожны, хто робіць гэта, і якраз за гэтыя мярзоты Госпад, Бог твой, праганяе іх ад аблічча твайго; будзь беспахібны прад Госпадам, Богам тваім;”
Іс. 8:19, 20 “І калі скажуць вам: зьвярніцеся да заклінальнікаў духаў памерлых і да чарадзеяў, да шаптуноў і нутрамоўцаў, - тады адказвайце: ці не павінен народ зьвяртацца да свайго Бога? Ці пытаюцца ў мёртвых пра жывых? Зьвяртайцеся да закона і сьведчаньня. Калі яны не гавораць, як гэтае слова, дык няма ў іх сьвятла.”
Мац. 7:21-23 “Ня кожны, хто Мне кажа: «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Царства Нябёсаў, а той, хто выконвае волю Майго Бацькі, Які ў нябёсах. Шмат хто скажа Мне ў той дзень: “Госпадзе! Госпадзе! Ці ж не Тваім імем мы прарочылі, і ці не Тваім імем дэманаў выганялі, і ці не Тваім імем шмат цудаў зрабілі?” І тады аб’яўлю ім: “Я ніколі ня ведаў вас; адыдзіце ад Мяне, хто чыніць беззаконьне”.
2Кар.11:13-15 “Бо такія ілжэапосталы, падступныя працаўнікі, якія прыкідваюцца апосталамі Хрыстовымі. І нядзіўна: бо сам д’ябал прыкідваецца анёлам сьвятла. Таму нічога вялікага, што і служкі яго прыкідваюцца служкамі праведнасьці; канец іх будзе паводле іх учынкаў.”
Эф. 5:11 “І ня ўдзельнічайце ў бясплённых справах цемры. А лепей нават выкрывайце іх.”
12.3.8. Мы прытрымліваемся права чалавека на ўласнасьць, але адвяргаем імкненьне да накапленьня, срэбралюбства, захапленьне матэрыяльнымі багацьцямі (Зых. 20:15, 17; Пс. 48:17, 18; Прып. 30:8; Мац. 6:19-21, 33; Мк. 10:24, 25; Лук. 6:24,25; Лук. 12:15; Як. 5:1-3; Рым. 13:9; 1 Кар. 6:12; 1 Цім. 6:6-12).
1 Цім. 6:6-12 “Але пабожнасьць з задавальненьнем – вялікая выгада; бо мы нічога не прынесьлі ў сьвет; так што і вынесьці нічога ня можам. Але, маючы харч і адзеньне, задаволімся гэтым. А хто хоча ўзбагаціцца, упадае ў спакусу, і пастку, і ў многія неразумныя і шкодныя пажадлівасьці, якія прыводзяць людзей да зьнішчэньня і гібелі. Бо корань усялякага зла – срэбралюбства, аддаўшыся якому, некаторыя адбіліся ад веры і працялі саміх сябе многімі пакутамі. Ты ж чалавеча Божы, уцякай ад гэтага, а дасягай праведнасьці, пабожнасьці, веры, вытрываласьці, лагоднасьці. Змагайся добрым змаганьнем веры, ухапіся за вечнае жыцьцё, да якога ты быў пакліканы і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.”12.4. Хрысьціянін і царква
12.4.1. Мы верым, што Бог хоча бачыць у хрысьціяніне ўзор паводзін для людзей гэтага сьвету (Мац. 5:14,16, 48; 1 Птр. 2:9-12; Эхв. 5:8” Піл. 2:15; Калос. 3:1, 2; 2 Цім. 1:13). Хрысьціянін не павінен пераймаць ад грахоўнага сьвету, але жыць у чысьціні ды сьвятасьці, поўнасьцю ўстрымлівацца ад брыдкаслоўя, ад піцьця віна і ад ужываньня моцных алкагольных напояў, ад наркотыкаў, ад курэньня тытуню і ад праяваў ўсялякай нечысьціні і непатрэбстваў (Прып. 23:20, 29-35; Іс. 5:11, 22; Лук. 17:1; Лук. 21:34; 1 Ян. 2:15-17; Як. 1:8, 27; 1 Птр. 3:16; 1 Птр. 4:3, 4; Рым. 12:1,2; Рым. 13:13; 1 Кар. 6:19, 20; 1 Кар.10:32; Гал. 5:19-21; Калос. 3:5-14; Эхв. 4:22-32; Эхв. 5:3-20; 1 Тэс. 4:3, 4).
Іс. 5:11, 22 “Гора таму, хто з раньняй раніцы шукае сікеру і да позьняга вечара разагравае сябе віном; Гора тым, якія багатыры піць віно і моцныя гатаваць моцны напой,”
Лук. 21:34 “Асьцерагайцеся ж, каб вашыя сэрцы не абцяжарваліся няўстрыманасьцю, п’янствам і жыцьцёвымі турботамі і каб не засьпеў вас неспадзявана той дзень,”
Як. 1:8 “Двудушны чалавек няўстойлівы на ўсіх сваіх дарогах.”
1 Ян. 2:15-17 “ Не любіце сьвету гэтага, і таго, што ў сьвеце гэтым. Калі хто любіць гэты сьвет, у тым няма Бацькавай любові, бо ўсё, што ў сьвеце, - пажадлівасьць цела, пажадлівасьць вачэй і жыцьцёвая пыха – не ад Бацькі, а ад сьвету. І сьвет гэты мінецца, і пажадлівасьць яго, але той, хто выконвае волю Божую, застаецца навекі.“
12.4.2. Зьнешні выгляд і адзеньне хрысьціяніна павінны адпавядаць евангельскаму прынцыпу: “як прыстойна сьвятым” (1 Цім. 2:9, 10; Ціт. 2:3)
1 Цім. 2:9, 10 “Таксама каб жанчыны ўпрыгожвалі сябе прыстойным убраньнем з сарамлівасьцю і разважлівасьцю, не пляценьнем валасоў і золатам, ці перламі, ці дарагімі ўборамі, а – як належыць жанчынам, якія вызнаюць, што шануюць Бога, - добрымі ўчынкамі.”
Ціт. 2:3 “Каб старыя жанчыны таксама былі добрапрыстойныя ў сваіх паводзінах, не пляткарылі, не аддаваліся п’янству, вучылі добраму,”
12.4.3. Богаслужэньне ў Доме малітвы павінна праходзіць у атмасферы любабаязнага пакланеньня, у духу ды праўдзе, у чысьціні ды сьвятасьці (Пс. 5:8; Пс. 32:8; Пс. 110:10; Пс. 118:38; Прып. 22:4; Іс. 30:15; Нэем. 1:11; Эклез. 8:11-13; Мал. 1:6; Мал. 4:2; Дзеі. 9:31; Ян. 4:23, 24; 2 Кар. 5:11; 2 Кар. 7:1; Эхв. 5:21; Піл. 2:12; Яўр. 5:7; Яўр. 12:22-28).
Пс. 110:10 “ Пачатак мудрасьці - страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.”
Мал. 4:2 “ А вам, любабаязныя перад імем Маім, узыдзе Сонца праўды і ацаленьне ў праменьнях Яго, і выйдзеце вы і забушуеце, як цяляты ўкормленыя;”
2Кар. 7:1 “Дык улюбёныя, маючы гэтыя абяцаньні, ачысьцім сябе ад усяго, што апаганьвае цела і дух, удасканальваючы сьвятасць у страху перад Богам.”
12.4.4. Мы прымаем, што музычнае служэньне ў царкве і сьпевы ў царкве павінны быць духоўнымі, навучальнымі, служыць для праслаўленьня Госпада, не супярэчыць духу Сьвятога Пісьма, не ўносіць дух грэшнага люду, сьвецкай манеры выкананьня і скокаў (Пс. 46:7, 8; Пс. 65:2; 1 Кар. 10:7; 1 Кар. 14:33; Эхв. 5:19, 20; Калос. 3:16; Адкр. 18:21, 22).
Пс. 46:7, 8 “Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце; бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.”
Пс. 65:2 “ Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму.”
1 Кар. 10:7 “І не рабіцеся ідалапаклоньнікамі, як некаторыя зь іх; як напісана: “Народ сеў есьці і піць, і ўсталі гуляць”.
1 Кар. 14:33 “Бо Бог ёсьць Бог не бязладзьдзя, а спакою. Як ва ўсіх цэрквах у сьвятых,”
Эхв. 5:19, 20 “Размаўляючы між сабою псалмамі, гімнамі і духоўнымі песьнямі, сэрцам сваім сьпяваючы і іграючы псалмы Госпаду, дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Бацьку ў імя нашага Госпада Ісуса Хрыста,”
Калос. 3:16 “Няхай слова Хрыстовае багата жыве ў вас ва ўсёй мудрасьці, навучайце і настаўляйце адзін аднаго псалмамі, гімнамі, духоўнымі песьнямі, у ласцы сьпяваючы ў вашых сэрцах Богу.”
Пераклад на беларускую мову – Мікалай Кійка. Пераклад Сьвятога Пісьма грунтуецца на перакладах папярэднікаў - Васіля Сёмухі (Стары Запавет) ды Анатоля Клышкі (Новы Запавет). Некаторыя зь вершаў пададзены ў нязьменнай рэдакцыі гэтых аўтараў. Выкарыстаны таксама працы Лукаша Дзекуць-Малея, Антона Луцкевіча, Уладзіслава Чарняўскага, Эрнста Сабілы, Сяргея Малахава, Юркі Рапецкага, Андруся Дылюка ды Антонія Бокуна.
Тэлефоны: +375 29 614-87-39; +375 29 514-69-47; Электронная пошта: mkiyka@gmail.com
Тэлефоны: +375 29 614-87-39; +375 29 514-69-47; Электронная пошта: mkiyka@gmail.com
Mikalai Kiyka - YouTube
ПРА НЯДЗЕЛЮ як "дзень Гасподні"
(О ВОСКРЕСНОМ ДНЕ)
9.1. Мы верым, што першы дзень тыдня быў днём, у які Ісус Хрыстос уваскрос дзеля апраўдання нашага. Гэты дзень, які ёсць днём уваскрасення Хрыста з мёртвых, абвяшчае пра слаўную ўрачыстасць нашага Адкупіцеля і ёсць вялікім святам для хрысціян (Мац. 28:1; Мк. 16:9; Рым. 4:25; 1 Кар. 5:7, 8).
Мац. 28:1 “А пасля суботы, на досвітку першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.”
Мк. 16:9 “А ўваскросшы рана ў першы дзень тыдня, Ён з’явіўся спярша Марыі Магдаліне, з якое быў выгнаў сем дэманаў.”
Рым. 4:25 “Які быў аддадзены за нашыя грахі і ўваскрэшаны дзеля нашага апраўдання.”
1 Кар. 5:7, 8 “Ачысціце старую закваску, каб быць вам новым цестам, бо вы – праснакі: бо і наша Пасха, Хрыстос, ахвяраваны за нас. Так што давайце будзем святкаваць не са старою закваскай і не з закваскаю ліха і нізасці, а з праснакамі чысціні і праўды.”
9.2. Першая і другая сустрэчы ўваскрослага Хрыста з вучнямі адбыліся ў першы дзень тыдня (Ян. 20:19, 26). Сышэсце Святога Духа таксама адбылося ў першы дзень тыдня (Дзеі. 2:1). У першы дзень тыдня (нядзеля) здзяйснялася ламанне хлеба (Дзеі. 20:7). У нядзельны дзень апостал Ян быў у духу і атрымаў ад Бога Адкрыццё (Адкр. 1:10).
Ян. 20:19 “Увечары таго дня, першага дня тыдня, калі дзверы там, дзе знаходзіліся вучні, былі замкнёныя са страху перад юдэямі, прыйшоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: мір вам!”
Ян. 20:26 “І праз восем дзён Яго вучні зноў былі ў доме, і Хама з імі. Прыходзіць Ісус, калі дзверы былі замкнёныя; і стаў пасярэдзіне і сказаў: мір вам!”
Дзеі. 2:1 “І калі надышоў дзень Пяцідзесятніцы, яны ўсе былі аднадушна разам у адным месцы.”
Дзеі. 20:7 “І ў першы дзень тыдня, калі мы сабраліся на ламанне хлеба, Павел гутарыў з імі, збіраючыся на другі дзень выправіцца ў дарогу, і працягваў сваё слова да поўначы.”
Адкр. 1:10 “Я быў у духу ў Гасподні (нядзельны) дзень і пачуў за сабою гучны голас як бы трубы: Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні;”
6.3. Нядзеля як дзень Гасподні павінен прысвячацца Госпаду, для вывучэння Слова Божага, стаяння ў малітвах, для ўдзелу ў богаслужэннях і для выяўлення хрысціянскай любові ў справах міласэрнасці (Дзеі. 2:42; 1 Кар. 16:1,2; Гал. 5:14; Гал. 6:10; Эф. 5:1, 2).
Дзеі. 2:42 “І яны непарушна трымаліся навучання апосталаў і супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах.”
1 Кар. 16:1,2 “А што да збору для святых, то як я пастанавіў цэрквам Галатыі, так і вы зрабіце. У першы дзень тыдня кожны з вас няхай адкладвае, зберагаючы ў сябе, што ўдасца, каб не было збораў, калі я прыйду.”
Гал. 5:14 “Бо ўвесь закон у адным сказе ўкладваецца – у гэтым: “Любі свайго блізкага, як самога сябе.”
Гал. 6:10 “Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.”
Эф. 5:1,2 “Будзьце ж пераймальнікамі Бога, як улюбёныя дзеці, і жывіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас як прынашэнне і ахвяру Богу ў духмяны водар.”
О ВОСКРЕСНОМ ДНЕ
9.1. Мы веруем, что первый день недели был днем, в который Иисус Христос воскрес для оправдания нашего. Этот день, будучи днем воскресения Христа из мертвых, возвещает о славном торжестве нашего Искупителя и является великим праздником для христиан (Мф. 28:1; Мк. 16:9; Рим. 4:25;1Кор. 5:7, 8).
Мф. 28:1 По прошествии же субботы, на рассвете первого дня недели, пришла Мария Магдалина и другая Мария посмотреть гроб.
Мк. 16:9 Воскреснув рано в первый день недели, Иисус явился сперва Марии Магдалине, из которой изгнал семь бесов.
Рим. 4:25 Который предан за грехи наши и воскрес для оправдания нашего.
1Кор. 5:7, 8 Итак очистите старую закваску, чтобы быть вам новым тестом, так как вы бесквасны, ибо Пасха наша, Христос, заклан за нас. Посему станем праздновать не со старою закваскою, не с закваскою порока и лукавства, но с опресноками чистоты и истины.
9.2. Первое и второе общения воскресшего Христа с учениками произошло в первый день недели (Ин. 20:19, 26). Сошествие Духа Святого также совершилось в первый день недели (Деян. 2:1). В первый день недели (воскресенье) совершалось хлебопреломление (Деян. 20:7). В день воскресный апостол Иоанн был в духе и получил от Бога Откровение (Отк. 1:10).
Ин. 20:19 В тот же первый день недели вечером, когда двери дома, где собирались ученики Его, были заперты из опасения от Иудеев, пришел Иисус, и стал посреди, и говорит им: мир вам!
Ин. 20:26 После восьми дней опять были в доме ученики Его, и Фома с ними. Пришел Иисус, когда двери были заперты, стал посреди них и сказал: мир вам!
Деян. 2:1 При наступлении дня Пятидесятницы все они были единодушно вместе.
Деян. 20:7 В первый же день недели, когда ученики собрались для преломления хлеба, Павел, намереваясь отправиться в следующий день, беседовал с ними и продолжил слово до полуночи.
Отк. 1:10 Я был в духе в день воскресный, и слышал позади себя громкий голос, как бы трубный, который говорил: Я есмь Альфа и Омега, Первый и Последний;
9.3. Воскресный день как день Господний должен быть посвященным для Господа, для изучения Слова Божия, пребывания в молитвах, для участия в богослужениях и для проявления христианской любви в делах милосердия (Деян. 2:42; 1Кор. 16:1, 2; Гал. 5:14; Гал. 6:10; Еф. 5:1, 2).
Деян. 2:42 И они постоянно пребывали в учении Апостолов, в общении и преломлении хлеба и в молитвах.
1Кор. 16:1, 2 При сборе же для святых поступайте так, как я установил в церквах Галатийских. В первый день недели каждый из вас пусть отлагает у себя и сберегает, сколько позволит ему состояние, чтобы не делать сборов, когда я приду.
Гал. 5:14 Ибо весь закон в одном слове заключается: люби ближнего твоего, как самого себя.
Гал. 6:10 Итак, доколе есть время, будем делать добро всем, а наипаче своим по вере.
Еф. 5:1, 2 Итак, подражайте Богу, как чада возлюбленные, и живите в любви, как и Христос возлюбил нас и предал Себя за нас в приношение и жертву Богу, в благоухание приятное.
Паводле:
ВЕРАВУЧЭННЕ ЕВАНГЕЛЬСКІХ ХРЫСЦІЯН БАПТЫСТАЎ
Прынята на пазачарговым з’ездзе Саюза ЕХБ Беларусі. Сакавік 2003г.
мк

Комментарии
Отправить комментарий