Хрышчэнне. 17 гадоў з Хрыстом.
Прапаную ўрывак з аповяду "Мой шлях да Хрыста" у вольным пераказе. Прамаўлялася ў сходзе вернікаў грамады "Ушэсьце" 17 чэрвеня 2018 года, калі споўнілася роўна 17 гадоў ад моманту майго заключэньня запавету з Хрыстом праз воднае хрышчэньне, якое далі мне браты ў Хрысьце Мікалай Лазаравіч і Дзьмітрый Лазута ў водах Сьляпянскага канала 17 чэрвеня 2001 года. мк
Артур Вольскі з жонкай Ларысай пасьля майго хрышчэньня каля Сьляпянскага канала:
Чалавек утоіў знойдзены ў полі скарб…
(“44. Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на скарб, схаваны на полі, які, знайшоўшы, чалавек утоіў, і ў радасьці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе поле тое. ” Евангелле паводле Мацвея, 13:44)
Ну, і якая найбольш характэрная рыса душы нашае, душы кожнага чалавека? Я следам за Аляксандрам Менем, у адрозненне ад Зігмунда Фрэйда, прытрымліваюся таго пункту гледжання, што гэта ёсць ня “сэкс”, а “ўлада”. Але. Лічу, што ня ўся ўлада ёсць вынікам пашкоджання ў выніку грэхападзення, бо такая рыса нашага характару, як “валадарства над рыбамі марскімі… і г.д.” ёсць менавіта Госпадам закладзеная рыса нашага характару.
Бо, “ …стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх. І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі.” (Быццё,1:27-28)
А вось “воля чалавека ўладарыць над іншым чалавекам”, без сумнення, ёсць вынікам грэхападзення нас, чалавекаў, бо гэтая якасць нашага характару не была першапачаткова закладзена Госпадам! А гэта спрэс мы і назіраем зараз, а менавіта, спробы чалавекаў валадарыць над чалавекамі.
Але што мы павінны тут уцяміць? – А вось што: “Як толькі нейкі чалавек пераканаўся, што ён мае ад Госпада такі дар, як здольнасць кіраваць ці ўпраўляць (“менеджмэнт”), і ў яго з’явілася жаданне зрабіцца кіраўніком, то ён можа дасягнуць такой мэты сваёй толькі ў выпадку, калі ня стане раскрываць такую сваю задуму перад іншымі людзьмі!... Болей таго, зрабіцца кіраўніком, а тым болей паспяховым кіраўніком, угодным Госпаду, можна толькі ў выніку пошуку рады ў Госпада, у малітоўных зь ім адносінах! Успомнім тут “паход за царскаю каронай” Авесалома, сына Давіда… Вынікі гэтага “паходу” для Авесалома былі проста жудасныя… Авесалом распавядаў пра сваё жаданне ўзяць уладу ўсім запар, акрамя законнага Ўладальніка скарбу – Госпада, і законнага карыстальніка скарбу, свайго бацькі Давіда. Што і прывяло яго да трагедыі!
“Сакрэт” поспеху ў малітве.
Незадаволеная Госпадам просьба Майсея
“29. І калі маліўся, выгляд аблічча ў Яго зьмяніўся, і вопратка ў Яго зрабілася белая, бліскучая. 30. І вось, два мужы гутарылі зь Ім, якія былі Майсей і Ільля: 31. зьявіўшыся ў славе, яны казалі абодва пра зыход Ягоны, які Яму належала зьдзейсьніць у Ерусаліме.” (Лук. 9:29-31)
Такім чынам, Майсей, відавочна, займае ў Божым Валадарстве “годнае месца”! Дык што ж не так зрабіў Майсей? А вось што адбылося насамрэч:
Сябры, мы часта, калі нешта не зусім дакладна робім, лічым, што ўсё абыйдзецца, усё будзе добра, бо мы выканалі пастаўленую задачу… Магчыма, так спачатку меркаваў і Майсей. Але… ішлі гады, і вось, нарэшце, яна, мэта ўсяго жыцця – за вяршыняй Фасгі зямля абяцаная, Ханаан. Радасна шчыміць у сэрцы, прадчуванне вялікага Свята, Свята ўсяго зямнога жыцця – урачысты ўваход у Ханаан! Але… Госпад раптам кажа: “Майсей, ты ня ўвойдзеш у Ханаан!...” Нечакана, праўда?! І Майсей, як кожнае дзіця Божае, падае перад Госпадам на калені:
Наш шанец у зямным жыцці:
Блудныя дзеці:
Тата, прабач!:
Тата, даруй мне!
Казань прамаўлялася ў царкве "Святы Крыж" (Барысаўскі раён) 17 сакавіка 2018 года.
мк
Прапаную ўрывак з аповяду "Мой шлях да Хрыста" у вольным пераказе. Прамаўлялася ў сходзе вернікаў грамады "Ушэсьце" 17 чэрвеня 2018 года, калі споўнілася роўна 17 гадоў ад моманту майго заключэньня запавету з Хрыстом праз воднае хрышчэньне, якое далі мне браты ў Хрысьце Мікалай Лазаравіч і Дзьмітрый Лазута ў водах Сьляпянскага канала 17 чэрвеня 2001 года. мк
Артур Вольскі з жонкай Ларысай пасьля майго хрышчэньня каля Сьляпянскага канала:
06 ліпеня 2019 года споўнілася роўна 604 гады ад дня адыходу з зямнога жыцця Яна Гуса.
Хрысціянін Ян Гус, чэшскі мысляр, пісьменнік, заснавальнік і ідэолаг ранняй чэшскай рэфармацыі, нарадзіўся ў мястэчку Гусінец, у Чэхіі, у 1371 годзе. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1393), з 1401 года – дэкан у ім, з 1409 года – рэктар. З 1402 года - прапаведнік у Віфлеемскай капліцы ў Празе. Рэфарматарскія погляды Гуса сфармаваліся пад уплывам вучэння Джона Уікліфа і выкладзены ім у казанях і шматлікіх працах (галоўная – “Трактат аб Царкве”, 1413). Гус адмаўляў царкоўныя аўтарытэты, прызнаваў выключнай крыніцай веры Святое Пісьмо – Біблію; царкву лічыў містычным целам, галава якога – Хрыстос, а члены – людзі, абраныя Богам. Выкрываў злоўжыванні і маральны заняпад каталіцкага духавенства, патрабаваў секулярызацыі царкоўных зямель. Ідэалам для Гуса была раннехрысціянская царква. Асноўным прынцыпам гуманізму і зброяй гарамадскага пераўтварэння лічыў пазнаваемы розумам “закон Божы”, якім павінен кіравацца кожны чалавек. Выступаў супраць нямецкага панавання ў Чэхіі. Быў прыхільнікам мірнай тактыкі, лічыў мажлівым рэфармаваць царкву і грамадства з дапамогай каралеўскай улады. Яго асноўныя патрабаванні зрабіліся лозунгамі гусіцкіх войнаў. Пераклаў на чэшскую мову Біблію, удасканаліў сістэму чэшскай арфаграфіі (“Багемская арфаграфія”, 1410).
У 1412 годзе быў адлучаны ад царквы. Падступна быў выкліканы на царкоўны сабор у Канстанцу (1414) пад гарантыі ахоўнай граматы імператара. На саборы погляды Гуса і Уікліфа былі асуджаны. Ахоўная грамата імператара не дапамагла: пасля таго, як Гус не захацеў адмовіцца ад сваіх перакананняў, ён быў спалены згодна загаду сабора. Цела яго было спалена, але выжыла ягоная кніга “De ecclesia” (“Пра царкву” – 1413).
Ганіцелі могуць знішчыць цела чалавека, але яны не ў стане знішчыць ягоны дух, выкараніць яго ідэі, а таму ідэі Яна Гуса распаўсюджваліся сярод яго паслядоўнікаў. Радыкальныя наступнікі Гуса, што зваліся табарытамі, адмовіліся ад усіх асаблівасцяў веры і абрадаў Рымскай Царквы, якія адсутнічалі ў Бібліі. Некаторыя з табарытаў прыкладна ў 1450 годзе сфармавалі супольнасць пад назовам “Unitas fratrum” (“Аб’яднанае брацтва”), якое пачало звацца чэшскім, ці багемскім, а ягоныя чальцы – чэшскімі ці багемскімі (“мараўскімі” - мк) братамі. Менавіта ад гэтай супольнасці адгалінавалася Мараўская Царква, якая існуе і дасёння.
Хоць царкоўныя ўлады і пазбавілі Яна Гуса зямнога жыцця, яны не змаглі прадухіліць яго ўплыў на людзей. Мараўская Царква пазней зрабілася адной з самых актыўных дабравесніцкіх цэркваў у гісторыі хрысціянтва. Ян Амос Каменскі (1592-1670), прагрэсіўны евангельскі асветнік, быў членам “Брацтва”. Ён – аўтар вядомай працы па праблемах адукацыі “Вялікая дыдактыка”. Можна сказаць, што Гус ускосным чынам паўплываў і на Ўэслі, бо менавіта мараўскія браты дапамаглі прывесці Ўэслі да азарэння ў Лондане. Вучэнне і прыклад Гуса натхнілі Лютэра, калі той у свой час сутыкнуўся з падобнымі праблемамі ў Германіі.
Мела ўплыў вучэнне Гуса і на Францыска Скарыну, а, значыць, і на Беларусь… Мы ўдзячныя Госпаду за Ягонага вернага служыцеля – Яна Гуса. Слава Хрысту!
Літаратура:
Мінск,”Беларуская энцыклапедыя”, 1997г., том 5, стар.541;
Эрл Кернс,”Дарогамі хрысціянства”, Гісторыя царквы, Масква, ”Пратэстант”, 1992г., стар. 204-205.
мк
Таксама прапаную вашай увазе тэкст маёй казані на гэтую тэму ў царкве "Узьнясеньне" ў 2015 годзе. Тэкст мае назву "Нядобра быць чалавеку аднаму":
“І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.”
І атрымліваецца, што як Бог ёсць Бог-Бацька, Бог-Сын ды Бог-Дух Святы, гэтак і чалавечы род ёсць чалавек-мужчына ды чалавек-жанчына…
Я мяркую, што шмат хто з нас мае, ці меў калісці, ці будзе яшчэ мець хатніх жывёлаў. Сабакі, каты, хамякі, пацукі, мышкі, папугайчыкі, канарэйкі.. Яны розныя па характару, па стылю жыцця, паводзін. Самыя такія блізкія па ўзроўню да нас гэта, магчыма, сабакі…
Для некаторых такія адносіны з хатнімі жывёламі робяцца ледзьве не галоўнымі адносінамі ў жыцці. Апошнім часам мне нават часцяком даводзіцца сутыкацца з такім сцвярджэннем, што, маўляў, “жывёлы лепшыя за людзей, з імі лепш, чым, з людзьмі..”. Канешне, з сабакам лягчэй, відавочна, знаходзіць агульную мову: кармі, купай, выводзь на прагулку, прыбірай за ім (вось гэта якраз шмат хто вельмі не любіць рабіць –м.к.).. І ён будзе ўдзячны табе, будзе паслухмяным табе. Будзе лічыць цябе “богам”. З ім не давядзецца дзяліцца сваёй уладай.. Мне здаецца, што многія імкнуцца мець такія адносіны з жывёламі з-за таго, што такіх даверлівых адносін не могуць збудаваць з людзьмі.. Па розных прычынах, канешне, у іх гэта не атрымліваецца.
Але ёсць, як разумеем, мяжа ў нашых адносінах з жывёламі, абмежаванні..
Бо, відавочна, ні адна з жывёлаў, нават самая здольная, наўрад ці зможа стварыць тое, што можа стварыць самы няздольны чалавек. Бо такімі падобнымі і рознымі адначасова стварыў нас Госпад.
Да чаго я ўсё гэта падводжу? А да таго, што жывёлы маюць у параўнанні з намі, людзьмі, ніжэйшую ступень, ніжэйшы ўзровень сваёй сутнасці, сваёй існасці, свайго стану ў гэтым свеце.
Пра гэта даводзіць нам і Госпад у Сваім Слове, у Бібліі. У Слове нам даводзяць, што сярод “усяго быдла і птушак нябесных і ўсіх звяроў польных не знайшлося чалавеку памочніка, адпаведнага яму (чалавеку – м.к.) (гл. Быццё, 2:20). Таксама нам даводзяць, што нам, “чалавекам, створаным паводле вобразу ды падабенства Божага, даручана Госпадам “валадарыць над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі…”(гл. Быццё, 1:26).
Калі б мы ўважліва чыталі пра самае першае даручэнне Госпада нам, чалавекам, то ў пераліку тых, над кім нам даручана “валадарыць” на зямлі, мы знойдзем усіх насельнікаў зямлі акрамя сябе. То бок, у пераліку “аб’ектаў” нашай улады мы не знойдзем людзей! Цікавая рэч, ці не праўда?
Чалавеку (“мужчыне” – м.к.) было дадзена Творцам вельмі адказнае даручэнне – “валадарыць над рыбамі марскімі…”, але ён (“чалавек- мужчына” – м.к.) быццам не зусім быў задаволены такой агромністай уладай. Яму толькі падначаленых, толькі падуладных не хапала дзеля выканання гэтага даручэння адпаведным чынам! Болей за тое, магчыма, што чалавеку-мужчыне аказалася не пад сілу ў адзіночку валадарыць над усімі насельнікамі зямлі, частка з якіх, верагодна, ужо была згуртаваная ў свае відавыя супольнасці (“асабліва, - млекакормячыя” – мк). Яму, чалавеку-мужчыне, спатрэбіўся “памочнік, адпаведны яму”! Такім чынам была створаная Госпадам жанчына.
Вось таму Госпад і стварыў чалавека такім чынам, што ён можа заўсёды мець “памочніка, адпаведнага сабе” (гл. Быццё, 2:18). Гэта значыць, мужчына мае шчаслівую магчымасць мець памочніка – жанчыну, а жанчына мае магчымасць мець побач таксама апекуна, адпаведнага сабе, чалавека-мужчыну. А каб чалавек у двух сваіх існасцях быў яшчэ болей адзіны, то Госпад прадугледзеў яшчэ адну вельмі моцную Сваю “закладку” - размнажэнне, каб працягваць існаванне Роду чалавечага. І чалавек, ці то мужчына, ці то жанчына, не можа ажыццявіць сам на сам, без супрацьлегалага полу размнажэнне! У прыродзе, створанай Госпадам праз Хрыста, як ведаем, ёсць жывыя арганізмы, якія могуць размнажацца і без супрацьлегалага полу. Ну, да прыкладу, - гэта “гуркі-гермафрадыты”. Але не так з чалавекам. Для размнажэння чалавека павінен быць супрацьлеглы пол, і гэты пол павінен быць таксама чалавекам! І размнажэнне гэтае адбываецца праз тое, што “мужчына ды жанчына робяцца адной плоццю” (гл. Быццё, 2:24): “Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.”
Такім чынам, чалавек “прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць”. А як памятаем, жонка павінна ў абавязковым парадку, згодна Божай задумы, таксама быць чалавекам! Гэта значыць: у чалавека-мужчыны павінна быць за жонку чалавек-жанчына, а ў чалавека-жанчыны павінен быць за мужа чалавек-мужчына. І ўсялякія іншыя варыянты, усялякае іншае змяшэнне роляў не адпавядае Божай волі, проста агіднае Госпаду..
Трэба сказаць, што д’ябал падкідвае чалавецтву ўсё болей вытанчаныя ды падступныя варыянты дзеля атрымання сэксуальнага задавальнення ў абход Божага парадку. Апошнім часам узнікаюць нават такія вычварэнні, якіх і ў пераліку сэксуальных грахоў няма (гл. Кнігу Левіт, раздзел 18; 1 Кар. 6:9..). Калі ласка, апошняя “распрацоўка” грэшнікаў для грахоўнага задавальнення сэксуальных патрэбаў – “сэкс-робаты” (гл. Газета “Звязда”, 18 верасня 2015г., “Брытанцы – за “прымітыўны” секс”).. Гэтакія, ведаеце “лялькі для сексуальных уцех”, надзеленыя штучным інтэлектам.. Але, скажыце, калі ласка, чым такая “высокатэхналагічная лялька” з высокім штучным інтэлектам будзе адрознівацца ад “сексуальнага спарынг-партнёра” ў выглядзе, скажам, сабакі? А гэтае ж сэксуальнае вычварэнне мае вельмі дакладную назву ў медыцыне – “заафілія”. Але гэты грэх катэгарычна забаронены Госпадам (гл. Кнігу Левіт, 18), гэтак жа сама як і іншыя грахоўныя сэксуальныя адносіны.. Дазволены сэксуальныя адносіны толькі паміж мужам і жонкаю. Усё. Усё астатняе з сэксу ў людзей – грэх!
Як бачым, сексуальнае ўтаймаванне сваёй плоці вельмі актульнае для чалавека. Наш Збавіцель і Госпад Ісус Хрыстос, як памятаем, гэтак адказаў сваім вучням, якія былі шакаваныя “звышвысокімі” (“як ім здавалася” – м.к.) патрабаваннямі Божымі да ўзаемнай вернасці ў шлюбе мужа і жонкі, мужчыны і жанчыны:
“Кажуць Яму вучні Ягоныя: калі такі абавязак чалавека перад жонкаю, дык лепш не жаніцца. А Ён сказаў ім: ня ўсе разумеюць слова гэтае, а каму дадзена, бо ёсьць скапцы, якія з лона матчынага нарадзіліся так; і ёсьць скапцы, якія выпакладаны людзьмі; і ёсьць скапцы, якія зрабілі самі сябе скапцамі дзеля Царства Нябеснага. Хто можа ўцяміць, няхай уцяміць.” (Мацв. 19:10-12). Як бачым, ёсць, канешне, такія служыцелі Божыя, “якія зрабілі самі сябе скапцамі дзеля Царства Нябеснага” (Арыген, ап. Павел,.. ). Але гэта – выключэнні..
А таму, мы такім чынам можам зараз зрабіць наступную нашую выснову:
Нядобра быць чалавеку аднаму яшчэ і з тае прычыны, што плоць утаймаваць сваю ён не можа адзін, без адпаведнай яму пары – мужчына без жонкі, а жанчына – без мужа.
Але, перадусім, чалавек, мужчына ды жанчына, задуманы Госпадам, як сябры адно адному. Саламон, мудры як мы ведаем, чалавек таксама казаў пра тое. Мне здаецца, што нам трэ было б разгледзець некалькі ягоных вершаў на гэтую тэму. Ну, калі ласка, ён піша ў Кнізе Эклезіяст:
“І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам: самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. «На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?» І гэта - марнасьць і прапалая справа! Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу. Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго. Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму сагрэцца?” (Эклезіяст, 4:7-11).
Тут мы павінны звярнуць увагу на вельмі важныя, вельмі істотныя перавагі сумеснага жыцця ў “сяброўстве”, жыцця супольнага, перад жыццём, як кажа Саламон, “у самоце”. У халасцякоў ды халасцячак адсутнічае такі моцны стымул для плённай працы ў грамадстве, як наяўнасць дзяцей, якім можна будзе пакінуць вынікі сваёй працы: “на каго ж я працую?, пытае ў сябе “самотны”, у тым ліку і халасцяк..”. Халасцяк (халасцячка) пазбаўлены заўсёднай прысутнасці мужа ці жонкі, якія ёсць да ўсяго яшчэ не толькі сэксуальныя партнёры, але і “сябры”!: “Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу. Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра!...” Памятаем, з народнай мудрасці: “Не будзе каму вады ў старасці падаць..” А па сёняшняй сітуацыі, дык пенсіі аднаго хутка хопіць хіба толькі на аплату камунальных паслугаў! Ну, я не бяру пенсіі розных там палкоўнікаў з міністрамі.. Ну, і, канешне, трэцяя каласальная перавага, трэцяя “счэпка” мужа і жонкі – яны заўсёды разам, яны заўсёды побач адно з адным, яны “адна плоць” фактычна: ” дзе аднаму сагрэцца?” І ім няма ніякай патрэбы ў нейкіх сурагатах дзеля задавальнення сваіх сэксуальных патрэбаў .
Але, нашая гутарка была б няпоўнай, калі б мы не звярнулі пільную ўвагу на адну вельмі нядобрую тэндэнцыю, якая таксама мае месца ў нашым грамадстве. Я маю на ўвазе “моду” на гэтак званы “грамадзянскі шлюб”. А папросту кажучы, на адзін з відаў распусты. Бо апостал Павел нагадвае нам, як памятаем, што гэта таксама грэх, ды што тыя, хто робяць такое, “Царства Божага не ўспадкуюць” (1 Кар., 6:9):
“9. Хіба ня ведаеце, што няправедныя Царства Божага не ўспадкуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блудадзеі, ні балвахвалы, ні пералюбцы, ні ганебцы, ні рукаблуды, ні мужаложцы,..”
Некаторыя (“з тых, што грашаць такім” – м.к.), спрабуюць аспрэчваць такія высновы ў Слове. Даказваюць, што, маўляў, дзеля “трываласці” (!) будучых шлюбных адносін проста неабходная гэтакая, ведаеце, “праверка” ўзаемных пачуццяў, “псіхалагічнай” ды “фізіялагічнай” сумяшчальнасці.. Ну, і гэтак далей.. Але, ведаеце, што, чалавек, які пачне правяраць сваю “фізіялагічную” (ці па-просту, сэксуальную – м.к.) сумяшчальнасць з іншым партнёрам, верагодней за ўсё, не спыніцца ў гэтых праверках ужо да канца свайго зямнога існавання… Жыццё сведчыць, што гэтыя “пошукі сваёй, ідэальна сумешчанай пары” прыводзяць такіх “шукальнікаў” толькі ў тупік, у безвыходнасць. Як у фізіялагічным сэнсе, гэтак і ў духоўным. Усё заканчваецца банальным “геданізмам”, г.зн., пошукам усё новых задавальненняў сэксуальных. Як мы ўжо неяк казалі – задавальненні дзеля задавальненняў!
А людзі ж - не адзенне, якое мы перакідваем з вешалкі на вешалку, калі прымяраем…, і людзі - не каты з сабакамі, якіх мы вельмі часта выкідаем на вуліцу з-за таго, што яны маюць невыносны характар, ці кастрыруем дзеля змяншэння клопатаў з імі!
Такім чынам, адзіна правільнае выйсце з “самотнага” стану - мець сабе мужа ці жонку. Ды пакаяцца і мужу і жонцы ў сваіх грахах перад Богам, прызнаць Ісуса Хрыста сваім Збавіцелем ды Госпадам, ды даверыўшы Яму свае жыцці, быць паслухмянымі Духу Ягонаму, Духу Хрыстоваму.. Вось які шлях ёсць адзіна правільным. І сваё жыццё, свае адносіны ў шлюбе, мы мусім звяраць ды карэкціраваць не эксперыментальна, да чаго нас пастаянна падбівае д’ябал (як калісьці і Еву – м.к.), а згодна вучэння Хрыстовага. І тут выключна важная рэч, каб мужчыны і жанчыны пакаяліся ды даверылі свае жыцці Госпаду Хрысту! Тады ў Божым лагічным ланцугу ўсё стане на сваё месца. Бо шмат якія з праблем сёняшніх у грамадскім інстытуце сям’і ўзніклі менавіта з-за слабай прысутнасці ў Царкве Хрыстовай мужчыны-мужа. І гэта не проста словы. У Мінску, ды ў іншых гарадах, мужчыны яшчэ неяк прысутнічаюць у Царкве. Але, паглядзіце, што робіцца ў вясковых цэрквах.. Адны бабулькі.. Канешне, ёсць аб’ектыўныя прычыны. Як вядома, працягласць жыцця мужчын-беларусаў на гадоў 10 меней, чым у жанчын-беларусак. Таму мужчын у Беларусі меней, чым жанчын. Ёсць некалькі варыянтаў вырашэння дэмаграфічнага перакосу. Але, пагодзімся, што “грамадзянскі” шлюб (“які ў шмат якіх выпадках ёсць насамрэч закамуфляванае “мнагажонства” - м.к.) ня ёсць годным вырашэннем праблемы. Не адпавядае Божай волі. Бо, як памятаем, “двое будуць адна плоць”...
Так. Мужчына-муж павінен здабываць хлеб для страўнікаў членаў сваёй сям’і, ён павінен задавальняць сэксульныя патрэбы жанчыны-сваёй жонкі. Але, як ведаем, “не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам, якое сыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек;”: “Ён упакорваў цябе, таміў цябе голадам і карміў цябе маннаю, якое ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб паказаць табе, што не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам, якое сыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек;” (Другі Закон, 8:3)
Адсюль, трэцяя, вельмі важная выснова з сёняшняй гутаркі:
Нядобра быць чалавеку аднаму, бо без жонкі чалавек (гэтак сама незамужняя жанчына – м.к.) вельмі часта кідаецца ў “грамадзянскі шлюб”, які насамрэч ёсць дашлюбны сэкс, г.зн., адзін з грахоў распусты, ці грахоў “блудадзейства”, ды часцяком кідаецца і ў іншыя грахі супраць уласнага цела.
“Дык што ёсць “добра” чалавеку? “ - запытае нехта.
А добра чалавеку быць у шлюбе з чалавекам – мужчыне з чалавекам-жанчынай, а жанчыне – з чалавекам-мужчынам. Ды абодвум даверыць свае жыцці Хрысту. І гэта адпавядае Божай волі, Божай задуме для чалавекаў.
Нядобра быць чалавеку аднаму:
Таксама прапаную вашай увазе тэкст маёй казані на гэтую тэму ў царкве "Узьнясеньне" ў 2015 годзе. Тэкст мае назву "Нядобра быць чалавеку аднаму":
Нядобра быць чалавеку аднаму..
(“І сказаў Гасподзь Бог: нядобра быць чалавеку аднаму; створым яму памочніка, адпаведнага яму.” (Быццё, 2:18); “Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.” (Быцццё, 2:24)
Як мы ведаем з Божага Слова, з Бібліі, напачатку Бог стварыў чалавека-мужчыну. Але паколькі чалавек згодна задумы Бога павінен быў быць “паводле вобразу і падабенства Ягонага”, то, лагічна, што быў стораны і “памочнік, адпаведны мужчыне”, - жанчына. Пра гэта вельмі добра сказана ў вершах 26-27 першага раздзела Кнігі Быццё:“І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх.”
І атрымліваецца, што як Бог ёсць Бог-Бацька, Бог-Сын ды Бог-Дух Святы, гэтак і чалавечы род ёсць чалавек-мужчына ды чалавек-жанчына…
Я мяркую, што шмат хто з нас мае, ці меў калісці, ці будзе яшчэ мець хатніх жывёлаў. Сабакі, каты, хамякі, пацукі, мышкі, папугайчыкі, канарэйкі.. Яны розныя па характару, па стылю жыцця, паводзін. Самыя такія блізкія па ўзроўню да нас гэта, магчыма, сабакі…
Для некаторых такія адносіны з хатнімі жывёламі робяцца ледзьве не галоўнымі адносінамі ў жыцці. Апошнім часам мне нават часцяком даводзіцца сутыкацца з такім сцвярджэннем, што, маўляў, “жывёлы лепшыя за людзей, з імі лепш, чым, з людзьмі..”. Канешне, з сабакам лягчэй, відавочна, знаходзіць агульную мову: кармі, купай, выводзь на прагулку, прыбірай за ім (вось гэта якраз шмат хто вельмі не любіць рабіць –м.к.).. І ён будзе ўдзячны табе, будзе паслухмяным табе. Будзе лічыць цябе “богам”. З ім не давядзецца дзяліцца сваёй уладай.. Мне здаецца, што многія імкнуцца мець такія адносіны з жывёламі з-за таго, што такіх даверлівых адносін не могуць збудаваць з людзьмі.. Па розных прычынах, канешне, у іх гэта не атрымліваецца.
Але ёсць, як разумеем, мяжа ў нашых адносінах з жывёламі, абмежаванні..
Бо, відавочна, ні адна з жывёлаў, нават самая здольная, наўрад ці зможа стварыць тое, што можа стварыць самы няздольны чалавек. Бо такімі падобнымі і рознымі адначасова стварыў нас Госпад.
Да чаго я ўсё гэта падводжу? А да таго, што жывёлы маюць у параўнанні з намі, людзьмі, ніжэйшую ступень, ніжэйшы ўзровень сваёй сутнасці, сваёй існасці, свайго стану ў гэтым свеце.
Пра гэта даводзіць нам і Госпад у Сваім Слове, у Бібліі. У Слове нам даводзяць, што сярод “усяго быдла і птушак нябесных і ўсіх звяроў польных не знайшлося чалавеку памочніка, адпаведнага яму (чалавеку – м.к.) (гл. Быццё, 2:20). Таксама нам даводзяць, што нам, “чалавекам, створаным паводле вобразу ды падабенства Божага, даручана Госпадам “валадарыць над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі…”(гл. Быццё, 1:26).
Калі б мы ўважліва чыталі пра самае першае даручэнне Госпада нам, чалавекам, то ў пераліку тых, над кім нам даручана “валадарыць” на зямлі, мы знойдзем усіх насельнікаў зямлі акрамя сябе. То бок, у пераліку “аб’ектаў” нашай улады мы не знойдзем людзей! Цікавая рэч, ці не праўда?
Чалавеку (“мужчыне” – м.к.) было дадзена Творцам вельмі адказнае даручэнне – “валадарыць над рыбамі марскімі…”, але ён (“чалавек- мужчына” – м.к.) быццам не зусім быў задаволены такой агромністай уладай. Яму толькі падначаленых, толькі падуладных не хапала дзеля выканання гэтага даручэння адпаведным чынам! Болей за тое, магчыма, што чалавеку-мужчыне аказалася не пад сілу ў адзіночку валадарыць над усімі насельнікамі зямлі, частка з якіх, верагодна, ужо была згуртаваная ў свае відавыя супольнасці (“асабліва, - млекакормячыя” – мк). Яму, чалавеку-мужчыне, спатрэбіўся “памочнік, адпаведны яму”! Такім чынам была створаная Госпадам жанчына.
Адсюль вынікае першая вельмі важная выснова:
Нядобра быць чалавеку аднаму, бо лучнасць з жывёламі не дастатковая для паўнавартаснага існавання чалавека. Бо яны (жывёлы) не адпавядаюць у поўнай меры чалавеку.Вось таму Госпад і стварыў чалавека такім чынам, што ён можа заўсёды мець “памочніка, адпаведнага сабе” (гл. Быццё, 2:18). Гэта значыць, мужчына мае шчаслівую магчымасць мець памочніка – жанчыну, а жанчына мае магчымасць мець побач таксама апекуна, адпаведнага сабе, чалавека-мужчыну. А каб чалавек у двух сваіх існасцях быў яшчэ болей адзіны, то Госпад прадугледзеў яшчэ адну вельмі моцную Сваю “закладку” - размнажэнне, каб працягваць існаванне Роду чалавечага. І чалавек, ці то мужчына, ці то жанчына, не можа ажыццявіць сам на сам, без супрацьлегалага полу размнажэнне! У прыродзе, створанай Госпадам праз Хрыста, як ведаем, ёсць жывыя арганізмы, якія могуць размнажацца і без супрацьлегалага полу. Ну, да прыкладу, - гэта “гуркі-гермафрадыты”. Але не так з чалавекам. Для размнажэння чалавека павінен быць супрацьлеглы пол, і гэты пол павінен быць таксама чалавекам! І размнажэнне гэтае адбываецца праз тое, што “мужчына ды жанчына робяцца адной плоццю” (гл. Быццё, 2:24): “Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць.”
Такім чынам, чалавек “прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць”. А як памятаем, жонка павінна ў абавязковым парадку, згодна Божай задумы, таксама быць чалавекам! Гэта значыць: у чалавека-мужчыны павінна быць за жонку чалавек-жанчына, а ў чалавека-жанчыны павінен быць за мужа чалавек-мужчына. І ўсялякія іншыя варыянты, усялякае іншае змяшэнне роляў не адпавядае Божай волі, проста агіднае Госпаду..
Трэба сказаць, што д’ябал падкідвае чалавецтву ўсё болей вытанчаныя ды падступныя варыянты дзеля атрымання сэксуальнага задавальнення ў абход Божага парадку. Апошнім часам узнікаюць нават такія вычварэнні, якіх і ў пераліку сэксуальных грахоў няма (гл. Кнігу Левіт, раздзел 18; 1 Кар. 6:9..). Калі ласка, апошняя “распрацоўка” грэшнікаў для грахоўнага задавальнення сэксуальных патрэбаў – “сэкс-робаты” (гл. Газета “Звязда”, 18 верасня 2015г., “Брытанцы – за “прымітыўны” секс”).. Гэтакія, ведаеце “лялькі для сексуальных уцех”, надзеленыя штучным інтэлектам.. Але, скажыце, калі ласка, чым такая “высокатэхналагічная лялька” з высокім штучным інтэлектам будзе адрознівацца ад “сексуальнага спарынг-партнёра” ў выглядзе, скажам, сабакі? А гэтае ж сэксуальнае вычварэнне мае вельмі дакладную назву ў медыцыне – “заафілія”. Але гэты грэх катэгарычна забаронены Госпадам (гл. Кнігу Левіт, 18), гэтак жа сама як і іншыя грахоўныя сэксуальныя адносіны.. Дазволены сэксуальныя адносіны толькі паміж мужам і жонкаю. Усё. Усё астатняе з сэксу ў людзей – грэх!
Як бачым, сексуальнае ўтаймаванне сваёй плоці вельмі актульнае для чалавека. Наш Збавіцель і Госпад Ісус Хрыстос, як памятаем, гэтак адказаў сваім вучням, якія былі шакаваныя “звышвысокімі” (“як ім здавалася” – м.к.) патрабаваннямі Божымі да ўзаемнай вернасці ў шлюбе мужа і жонкі, мужчыны і жанчыны:
“Кажуць Яму вучні Ягоныя: калі такі абавязак чалавека перад жонкаю, дык лепш не жаніцца. А Ён сказаў ім: ня ўсе разумеюць слова гэтае, а каму дадзена, бо ёсьць скапцы, якія з лона матчынага нарадзіліся так; і ёсьць скапцы, якія выпакладаны людзьмі; і ёсьць скапцы, якія зрабілі самі сябе скапцамі дзеля Царства Нябеснага. Хто можа ўцяміць, няхай уцяміць.” (Мацв. 19:10-12). Як бачым, ёсць, канешне, такія служыцелі Божыя, “якія зрабілі самі сябе скапцамі дзеля Царства Нябеснага” (Арыген, ап. Павел,.. ). Але гэта – выключэнні..
А таму, мы такім чынам можам зараз зрабіць наступную нашую выснову:
Нядобра быць чалавеку аднаму яшчэ і з тае прычыны, што плоць утаймаваць сваю ён не можа адзін, без адпаведнай яму пары – мужчына без жонкі, а жанчына – без мужа.
Але, перадусім, чалавек, мужчына ды жанчына, задуманы Госпадам, як сябры адно адному. Саламон, мудры як мы ведаем, чалавек таксама казаў пра тое. Мне здаецца, што нам трэ было б разгледзець некалькі ягоных вершаў на гэтую тэму. Ну, калі ласка, ён піша ў Кнізе Эклезіяст:
“І зірнуў я, і зноў убачыў марнасьць пад сонцам: самотнік, і ня мае нікога ён іншага: ні сына, ні брата няма ў яго; і ня мае канца ён турботам сваім, і не насыціцца вока яго багацьцем. «На каго ж я працую, і даброцяў душу сваю пазбаўляю?» І гэта - марнасьць і прапалая справа! Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу. Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра! Але гора таму, хто адзін упадзе, а другога няма, хто падняў бы яго. Гэтак сама, як двое ляжаць, дык ім цёпла; а дзе аднаму сагрэцца?” (Эклезіяст, 4:7-11).
Тут мы павінны звярнуць увагу на вельмі важныя, вельмі істотныя перавагі сумеснага жыцця ў “сяброўстве”, жыцця супольнага, перад жыццём, як кажа Саламон, “у самоце”. У халасцякоў ды халасцячак адсутнічае такі моцны стымул для плённай працы ў грамадстве, як наяўнасць дзяцей, якім можна будзе пакінуць вынікі сваёй працы: “на каго ж я працую?, пытае ў сябе “самотны”, у тым ліку і халасцяк..”. Халасцяк (халасцячка) пазбаўлены заўсёднай прысутнасці мужа ці жонкі, якія ёсць да ўсяго яшчэ не толькі сэксуальныя партнёры, але і “сябры”!: “Дваім лепей, чым аднаму, бо ёсьць ім добрая дзяка за іхнюю працу. Бо, як адзін упадзе, падыме другі свайго сябра!...” Памятаем, з народнай мудрасці: “Не будзе каму вады ў старасці падаць..” А па сёняшняй сітуацыі, дык пенсіі аднаго хутка хопіць хіба толькі на аплату камунальных паслугаў! Ну, я не бяру пенсіі розных там палкоўнікаў з міністрамі.. Ну, і, канешне, трэцяя каласальная перавага, трэцяя “счэпка” мужа і жонкі – яны заўсёды разам, яны заўсёды побач адно з адным, яны “адна плоць” фактычна: ” дзе аднаму сагрэцца?” І ім няма ніякай патрэбы ў нейкіх сурагатах дзеля задавальнення сваіх сэксуальных патрэбаў .
Але, нашая гутарка была б няпоўнай, калі б мы не звярнулі пільную ўвагу на адну вельмі нядобрую тэндэнцыю, якая таксама мае месца ў нашым грамадстве. Я маю на ўвазе “моду” на гэтак званы “грамадзянскі шлюб”. А папросту кажучы, на адзін з відаў распусты. Бо апостал Павел нагадвае нам, як памятаем, што гэта таксама грэх, ды што тыя, хто робяць такое, “Царства Божага не ўспадкуюць” (1 Кар., 6:9):
“9. Хіба ня ведаеце, што няправедныя Царства Божага не ўспадкуюць? Не ашуквайце саміх сябе: ні блудадзеі, ні балвахвалы, ні пералюбцы, ні ганебцы, ні рукаблуды, ні мужаложцы,..”
Некаторыя (“з тых, што грашаць такім” – м.к.), спрабуюць аспрэчваць такія высновы ў Слове. Даказваюць, што, маўляў, дзеля “трываласці” (!) будучых шлюбных адносін проста неабходная гэтакая, ведаеце, “праверка” ўзаемных пачуццяў, “псіхалагічнай” ды “фізіялагічнай” сумяшчальнасці.. Ну, і гэтак далей.. Але, ведаеце, што, чалавек, які пачне правяраць сваю “фізіялагічную” (ці па-просту, сэксуальную – м.к.) сумяшчальнасць з іншым партнёрам, верагодней за ўсё, не спыніцца ў гэтых праверках ужо да канца свайго зямнога існавання… Жыццё сведчыць, што гэтыя “пошукі сваёй, ідэальна сумешчанай пары” прыводзяць такіх “шукальнікаў” толькі ў тупік, у безвыходнасць. Як у фізіялагічным сэнсе, гэтак і ў духоўным. Усё заканчваецца банальным “геданізмам”, г.зн., пошукам усё новых задавальненняў сэксуальных. Як мы ўжо неяк казалі – задавальненні дзеля задавальненняў!
А людзі ж - не адзенне, якое мы перакідваем з вешалкі на вешалку, калі прымяраем…, і людзі - не каты з сабакамі, якіх мы вельмі часта выкідаем на вуліцу з-за таго, што яны маюць невыносны характар, ці кастрыруем дзеля змяншэння клопатаў з імі!
Такім чынам, адзіна правільнае выйсце з “самотнага” стану - мець сабе мужа ці жонку. Ды пакаяцца і мужу і жонцы ў сваіх грахах перад Богам, прызнаць Ісуса Хрыста сваім Збавіцелем ды Госпадам, ды даверыўшы Яму свае жыцці, быць паслухмянымі Духу Ягонаму, Духу Хрыстоваму.. Вось які шлях ёсць адзіна правільным. І сваё жыццё, свае адносіны ў шлюбе, мы мусім звяраць ды карэкціраваць не эксперыментальна, да чаго нас пастаянна падбівае д’ябал (як калісьці і Еву – м.к.), а згодна вучэння Хрыстовага. І тут выключна важная рэч, каб мужчыны і жанчыны пакаяліся ды даверылі свае жыцці Госпаду Хрысту! Тады ў Божым лагічным ланцугу ўсё стане на сваё месца. Бо шмат якія з праблем сёняшніх у грамадскім інстытуце сям’і ўзніклі менавіта з-за слабай прысутнасці ў Царкве Хрыстовай мужчыны-мужа. І гэта не проста словы. У Мінску, ды ў іншых гарадах, мужчыны яшчэ неяк прысутнічаюць у Царкве. Але, паглядзіце, што робіцца ў вясковых цэрквах.. Адны бабулькі.. Канешне, ёсць аб’ектыўныя прычыны. Як вядома, працягласць жыцця мужчын-беларусаў на гадоў 10 меней, чым у жанчын-беларусак. Таму мужчын у Беларусі меней, чым жанчын. Ёсць некалькі варыянтаў вырашэння дэмаграфічнага перакосу. Але, пагодзімся, што “грамадзянскі” шлюб (“які ў шмат якіх выпадках ёсць насамрэч закамуфляванае “мнагажонства” - м.к.) ня ёсць годным вырашэннем праблемы. Не адпавядае Божай волі. Бо, як памятаем, “двое будуць адна плоць”...
Так. Мужчына-муж павінен здабываць хлеб для страўнікаў членаў сваёй сям’і, ён павінен задавальняць сэксульныя патрэбы жанчыны-сваёй жонкі. Але, як ведаем, “не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам, якое сыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек;”: “Ён упакорваў цябе, таміў цябе голадам і карміў цябе маннаю, якое ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб паказаць табе, што не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам, якое сыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек;” (Другі Закон, 8:3)
Адсюль, трэцяя, вельмі важная выснова з сёняшняй гутаркі:
Нядобра быць чалавеку аднаму, бо без жонкі чалавек (гэтак сама незамужняя жанчына – м.к.) вельмі часта кідаецца ў “грамадзянскі шлюб”, які насамрэч ёсць дашлюбны сэкс, г.зн., адзін з грахоў распусты, ці грахоў “блудадзейства”, ды часцяком кідаецца і ў іншыя грахі супраць уласнага цела.
“Дык што ёсць “добра” чалавеку? “ - запытае нехта.
А добра чалавеку быць у шлюбе з чалавекам – мужчыне з чалавекам-жанчынай, а жанчыне – з чалавекам-мужчынам. Ды абодвум даверыць свае жыцці Хрысту. І гэта адпавядае Божай волі, Божай задуме для чалавекаў.
22 жніўня 2015 года. Мікалай Кійка
Чалавек утоіў знойдзены ў полі скарб…
(“44. Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на скарб, схаваны на полі, які, знайшоўшы, чалавек утоіў, і ў радасьці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе поле тое. ” Евангелле паводле Мацвея, 13:44)
Што гэта за скарб, чаму і ад каго гэты скарб “чалавек утоіў”?
Збавіцель даводзіць нам, што “скарбам” ёсць нейкая знаходка чалавека, якая ёсць інфармацыяй пра ключ ў Ягонае “Валадарства Нябеснае”. Відавочна, што гэта ёсць духоўная сутнасць, гэта ёсць духоўнае, што, нарэшце, у выніку сваіх пошукаў сустрэў у жыцці сваім зямным нейкі чалавек… Але каб высветліць як мага лепей, што гэта за духоўная сутнасць, давайце разгледзім кожнага з нас, чалавекаў, у паўнаце…
Як вядома, мы, чалавекі, маем цела, душу і дух.
Таму, я прапаную пачаць з самага быццам бы “простага”, з цела нашага. Ісус кажа, што ўжо толькі сам факт знаходкі гэтага “скарбу” дае чалавеку “радасць”. Калі мы пачнем перабіраць у памяці нашай “радасці” нашага цела, то мы можам смела ўключыць у гэты спіс ежу, пітво, каханне… Нездарма, д’ябал пачаў выпрабаванне Ісуса з прапановы “ператварыць камяні ў хлябы”… Ну, возьмем для ілюстрацыі каханне, ці як кажуць сёння, сэкс…
Дык вось, аднойчы з кожным з чалавекаў здараецца такое, што ён “знаходзіць” каханую ці каханка, ці па-іншаму, будучую жонку ці будучага мужа. Пагодзімся, што кожны, з кім такое было, пацвердзіць, што радасць нават толькі ад самога факту знаходкі вельмі вялікая! Ну, і як мы дзейнічаем (ці дзейнічалі) ў такім выпадку? Што, мы пабеглі з усімі запар кансультавацца наконт нашага магчымага шлюбніка? Ну, калі мы так зрабілі, то, пэўна, што мы пахавалі свой патэнцыйны шлюб з гэтым чалавекам з дапамогай такіх дарадцаў-чалавекаў! Нават самых добрых чалавекаў!! І калі ў нас адбыўся шлюб? Прычым, шлюб на ўсё зямное жыццё, а не на нейкі адрэзак жыцця. У якім выпадку? – Відавочна, што толькі тады, калі мы пайшлі абмяркоўваць гэтую справу і заўсёды абмяркоўваем (!) толькі (!!) з патэнцыйным нашым спадарожнікам жыцця. Прычым, папярэдне ўзгадніўшы гэтыя перамовы праз малітоўныя адносіны з нашым Госпадам (!!!)…
Далей працягнем. Возьмем, да прыкладу, душу нашую.Ну, і якая найбольш характэрная рыса душы нашае, душы кожнага чалавека? Я следам за Аляксандрам Менем, у адрозненне ад Зігмунда Фрэйда, прытрымліваюся таго пункту гледжання, што гэта ёсць ня “сэкс”, а “ўлада”. Але. Лічу, што ня ўся ўлада ёсць вынікам пашкоджання ў выніку грэхападзення, бо такая рыса нашага характару, як “валадарства над рыбамі марскімі… і г.д.” ёсць менавіта Госпадам закладзеная рыса нашага характару.
Бо, “ …стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх. І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю і валодайце ёю, і валадарце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлаю, што поўзае па зямлі.” (Быццё,1:27-28)
А вось “воля чалавека ўладарыць над іншым чалавекам”, без сумнення, ёсць вынікам грэхападзення нас, чалавекаў, бо гэтая якасць нашага характару не была першапачаткова закладзена Госпадам! А гэта спрэс мы і назіраем зараз, а менавіта, спробы чалавекаў валадарыць над чалавекамі.
Але што мы павінны тут уцяміць? – А вось што: “Як толькі нейкі чалавек пераканаўся, што ён мае ад Госпада такі дар, як здольнасць кіраваць ці ўпраўляць (“менеджмэнт”), і ў яго з’явілася жаданне зрабіцца кіраўніком, то ён можа дасягнуць такой мэты сваёй толькі ў выпадку, калі ня стане раскрываць такую сваю задуму перад іншымі людзьмі!... Болей таго, зрабіцца кіраўніком, а тым болей паспяховым кіраўніком, угодным Госпаду, можна толькі ў выніку пошуку рады ў Госпада, у малітоўных зь ім адносінах! Успомнім тут “паход за царскаю каронай” Авесалома, сына Давіда… Вынікі гэтага “паходу” для Авесалома былі проста жудасныя… Авесалом распавядаў пра сваё жаданне ўзяць уладу ўсім запар, акрамя законнага Ўладальніка скарбу – Госпада, і законнага карыстальніка скарбу, свайго бацькі Давіда. Што і прывяло яго да трагедыі!
А зараз мы мякка падыйшлі да трэцяга складніка нашага, да духу чалавека.
Ці задавалі вы сабе пытанне: “Якая самая характэрная рыса майго ўласнага духу, духу кожнага чалавека?” Адказ Божага слова такі: “Пакланенне. Некаму пакланяцца вельмі горача ды нястрымна жадае дух кожнага чалавека!” Калі мы ня з Госпадам, то аб’ектамі такога нашага пакланення ёсць самыя разнастайныя рэчы, ці, як называе іх Божае слова, самыя разнастайныя ідалы. Гэта можа быць нейкая знакамітасць, ці як зараз кажуць, “зорка”, гэта можа быць нейкая дактрына, гэта можа быць нейкі рытуал ці рытуалы, маёмасць, прага рабіць усё большыя грошы, прага да ўлады над людзьмі… І для чалавека, які не з Госпадам, адзін з гэтых ідалаў, а можа і ўсе адразу ёсць “скарбам”…
…Але аднойчы, кожны чалавек, кожны, я падкрэсліваю, чалавек, які шукае сэнс свайго існавання, “сам” (як яму здаецца) знаходзіць вось гэты вечны, незгасальны, бясконцы, увесь з любові… Скарб, бо ён раптам адчувае, што радасць, якую ён адчуў ад уплыву гэтай знаходкі, проста зашкальвае ў ягоным сэрцы!... І ён, гэты чалавек, ты, я, раптам разумее, што гэтым скарбам ёсць Госпад Ісус, сілу ды любоў Якога мы адчуваем ад Духа Ягонага… І, о якое шчасце, якая радасць (!!), гэты чалавек раптам пачынае адчуваць, як у ягоным сэрцы пачынаюць прарастаць пасеяныя Вялікім Сейбітам зярняты, пасеяныя праз Ягоных служыцеляў! І гэтыя “парасткі пасеяных зярнятаў” ёсць пачаткі веры ў Ісуса Хрыста, як свайго ўласнага Збавіцеля і Госпада!
Але…толькі частка людзей, “знайшоўшых” гэты вечны Скарб, бярэ шлюб навечна з Госпадам. Толькі частка людзей дазваляе Госпаду, Ягонаму Духу Хрыстоваму, праз падпарадкаванне свайго духа, сваёй волі Госпаду, Ягонай волі вырошчваць гэтыя парасткі ў годны Госпадавай славы “плод”! Чаму так адбываецца? – А таму, што той, хто вырашае пытанні сваіх адносін з Вечным Богам не з Ісусам Хрыстом, а з людзьмі, якія самі не знаходзяцца ў шлюбе з Хрыстом, так і ня можа пакарыстацца гэтым вечным Скарбам, так і ня можа “есці Хлеб Жывы”. Г.зн., так і не атрымлівае сваю долю ў Валадарстве Божым, у Валадарстве Ісуса Хрыста. Бо… ігнаруе заклік Хрыстовы праз Ягонага Святога Духа. А пагразае ў нарадах з нераскаянымі грэшнікамі… І ён, такі чалавек, застаецца там, дзе і ёсць, - у грахоўнай багне.
І наадварот, хто падае на калені перад Госпадам, просіць даравання сваіх правінаў у імя Ісуса Хрыста, просіць Госпада Ісуса кіраваць ягоным жыццём, той атрымлівае гэты Скарб, сваю Долю ў Валадарстве Бога нашага – Таты Нябеснага, Ягонага Сына ды Духа Святога. Такі чалавек робіцца чальцом Божага Цела – Царквы Хрыстовай. І тады ён можа, бо яму гэта дадзена ад Госпада, як дзіцяці Хрыстоваму, ісці ды распавядаць пра шлях да вечнага Скарбу, да Хрыста, астатнім людзям. Амін? Так, Госпадзе! Слава Хрысту!
12 лістапада 2017г. , 03 чэрвеня 2018 г. 30 чэрвеня, 03-14 ліпеня 2019 года. мк
Ведаць сваё паходжанне:
“Сакрэт” поспеху ў малітве.
Госпад Ісус аднойчы праз апостала Яна адкрыў для нас “сакрэт” поспеху ў малітве. Ян напісаў літаральна наступнае:
“14. І вось, якую адвагу мы маем перад Ім, што, калі просім чаго па волі Ягонай, Ён слухае нас;” (1 Яна, 5:14).
З тэксту вынікае, што
1. Каб мець станоўчы адказ на нашыя малітвы, мы мусім ведаць “волю Ягоную, волю Божую”.
А як яе мы можам ведаць? – Ісая піша, што толькі праз слуханне “слова Таго, Каму Бог даў язык мудрых”:
“ Госпад Бог даў Мне язык мудрых, каб Я мог словам падмацоўваць губляючага сілы; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха Маё, каб Я слухаў, як слухаюць вучні”( Ісая, 50 : 4).
Такім чынам, толькі
2. Слухаючы слова Госпада Ісуса, якое Ён прамаўляе да нас праз Сваё Слова – Святое Пісьмо, мы зможам даведацца Божую волю адносна нас.
Дык вось жа, слуханне Слова Божага – развіццё чуйнага слыха, паслухмянасці Госпаду, і як, вынік, зьяўленне веры ў Ісуса, як свайго асабістага Збавіцеля, і дасць нам у канчатковым выніку магчымасць ведаць Божую волю канкрэтна для нас. Апостал Павел у лісце да Рымлянаў зусім упэўнена кажа:
“17. Дык вось: вера ад слухання, а слуханне ад Слова Божага.” ( Да Рымлянаў, 10:17).
3. Госпад Ісус Хрыстос, Майсей, Ілля, апостал Павел, Лукаш, Антон Кецко… – вось прыклады для нас, як трэба слухаць, верыць, слухацца, быць мудрымі, прамаўляць да Госпада ў малітвах, быць паслухмянымі волі Божай.
У Евангельлі паводле Лукаша гэтак сказана пра малітоўнае служэнне, ці нават, жыццё Госпада Ісуса: “12. У тыя дні ўзыйшоў Ён на гару памаліцца і прабыў усю ноч у малітве да Бога.” ( Лукаша, 6:12).
А апостал Павел гэтак кажа пра першасную ролю Госпада ў чуванні ды разуменні намі волі Госпада адносна кожнага з нас:
“ Гэтак сама і Дух падмацоўвае (нас) у немачах нашых; бо мы не ведаем, аб чым маліцца, як трэба, але Сам Дух хадайнічае за нас ўздыханнямі невымоўнымі.” (Рымл. 8:26)
Паважаны брат ці сястра, твае просьбы Госпад не задавальняе? Будзь цярплівы і ўважлівы! Найперш, чым прасіць, пастарайся пачуць, зразумець волю Божую адносна цябе. Пачні з чытання Слова, прасі ў малітве Духа Святога дапамагчы табе маліцца. ...І тады ты ведацьмеш, што і як прасіць, каб
“…Ён паслухаў і цябе…” (1 Яна, 5:14).
Амін. Слава Хрысту!
29.06.2008г., 24.03.2019г. Мікалай Кійка
Незадаволеная Госпадам просьба Майсея
1
Калі я разважаю над прычынамі адмовы Госпада на мае малітоўныя просьбы, то я, канешне, зьвяртаюся зноў і зноў да Божага слова. Ня ведаю як у вас, а ў мяне ёсць некалькі любімых герояў Бібліі. Адзін зь іх – Майсей. Я раней нават і ня мог сабе ўявіць, што былі і ў яго незадаволеныя Госпадам малітоўныя просьбы. Цяжка сказаць, колькі іх было… Але пра адну ў Слове распавядаюць вельмі падрабязна. Як вядома, недакладнае выкананне Майсеем загаду Госпада па атрыманні вады са скалы пацягнула зь Яго боку пакаранне Майсея. Майсей ня быў дапушчаны Госпадам ў “зямлю абяцаную” – у Ханаан… Нехта, магчыма, мяркуе, што і ў вечнасці з-за гэтага выпадку ў майго “героя” былі нейкія праблемы… Нам гэтае невядома. А пэўна вядома толькі тое, што адыйшоўшы ў вечнасць Майсей разам з “пакінуўшым зямлю на “вогненнай калясніцы” Ільлёй ды “Перамененым” Ісусам удзельнічаў у “Вялікай Радзе” перад укрыжаваннем Ісуса:“29. І калі маліўся, выгляд аблічча ў Яго зьмяніўся, і вопратка ў Яго зрабілася белая, бліскучая. 30. І вось, два мужы гутарылі зь Ім, якія былі Майсей і Ільля: 31. зьявіўшыся ў славе, яны казалі абодва пра зыход Ягоны, які Яму належала зьдзейсьніць у Ерусаліме.” (Лук. 9:29-31)
Такім чынам, Майсей, відавочна, займае ў Божым Валадарстве “годнае месца”! Дык што ж не так зрабіў Майсей? А вось што адбылося насамрэч:
2
“7. І сказаў Госпад Майсею, кажучы: 8. вазьмі кій і зьбяры супольства, ты і Аарон, брат твой, і скажэце на вачах у іх скале, і яна дасьць зь сябе ваду: і так ты выведзеш ім ваду са скалы і напоіш супольства і быдла ягонае. 9. І ўзяў Майсей кій перад абліччам Госпада, як Ён загадаў яму.10. І сабралі Майсей і Аарон народ да скалы, і сказаў ён ім: паслухайце, непакорныя, хіба нам з гэтае скалы вывесьці вам ваду? 11. І падняў Майсей руку сваю і ўдарыў у скалу посахам сваім двойчы, і пацякло многа вады, і піло супольства і быдла ягонае.” (Лікі, 20:7-11)Сябры, мы часта, калі нешта не зусім дакладна робім, лічым, што ўсё абыйдзецца, усё будзе добра, бо мы выканалі пастаўленую задачу… Магчыма, так спачатку меркаваў і Майсей. Але… ішлі гады, і вось, нарэшце, яна, мэта ўсяго жыцця – за вяршыняй Фасгі зямля абяцаная, Ханаан. Радасна шчыміць у сэрцы, прадчуванне вялікага Свята, Свята ўсяго зямнога жыцця – урачысты ўваход у Ханаан! Але… Госпад раптам кажа: “Майсей, ты ня ўвойдзеш у Ханаан!...” Нечакана, праўда?! І Майсей, як кожнае дзіця Божае, падае перад Госпадам на калені:
“23. І маліўся я Госпаду ў той час, кажучы: 24. Уладару Госпадзе, Ты пачаў паказваць рабу Твайму веліч Тваю і моцную руку Тваю; бо які бог ёсьць на небе, альбо на зямлі, які мог бы чыніць такія дзеі, як Твае, і з магутнасьцю такою, як Твая? 25. дай мне перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю, якая за Ярданам, і тую цудоўную гару і Ліван. 26. Але Гасподзь гневаўся на мяне за вас і не паслухаў мяне, і сказаў мне Гасподзь: годзе табе, больш не кажы Мне пра гэта; 27. узыдзі на вяршыню Фасгі й зірні вачыма тваімі да мора і на поўнач, і на поўдзень і на ўсход, і паглядзі вачыма тваімі, бо ты не пяройдзеш за Ярдан гэты;” (Друг. 3:23-27)
Як бачым, Майсею, а зь ім разам і ўсім нам, дзецям Божым, быў дадзены вялікі ўрок! Ці зразумеў гэты ўрок, ці зрабіў правільныя высновы Майсей? Так.
4. Майсей зразумеў урок, дадзены Госпадам яму і Ягонаму народу (Друг. 4:1-14)
І калі ён перадае наказы Божаму народу ад Госпада, то мы чуем і бачым – Майсей раскаяўся і выправіўся, бо ён папярэджвае сваіх суродзічаў:
“2. і не дадавайце да таго, што я наказваю вам, і не адымайце ад таго; выконвайце запаведзі Госпада, Бога вашага, якія я вам наказваю.” (Друг. 4:2)
Як кажа С.Гордан, аўтар хрысціянскага бестсэлера “Ціхія гутаркі пра малітву”, гэты ўрок быў дадзены праз Майсея “дзеля дабра “Народу”! Ці разумеем падобныя ўрокі мы, калі Ён адмаўляецца задаволіць нашыя малітоўныя просьбы - твае, мае?
мк
“Праўда” наша і Праўда Божая:
Законнікі супраць Ісуса. Зямная гісторыя. (Евангелле паводле Лукаша, 10:25-37)
Я мяркую, што ўсе, хто чытаў дзесяты раздзел Евангелля паводле Лукаша, памятаюць пытанне законніка Ісусу: “А хто мой блізкі?”
Лукаш піша, што такое пытанне было зададзена не проста так. А таму, што законнік хадзеў апраўдаць сябе:
““25. І вось, адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік, што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцё вечнае? 26. А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш? 27. Той сказаў у адказ: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцай тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і блізкага твайго, як самога сябе». 28. Ісус сказаў яму: слушна ты адказваў; так рабі і будзеш жыць. 29. Але той, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: а хто мой блізкі?”
Ну, а далей ідзе аповяд евангеліста пра адказ Ісуса.
Відавочна, каб нам больш ясна разабрацца, Якімі нас жадае бачыць Ісус, патрэбна таксама вельмі дэтальна разабрацца ў тым тыпе чалавека, падобным на якога Ісус зусім не жадае нас бачыць. А таму адважна прыступім да разбору характару, да разбору сутнасці чалавека, якога Пісанне называе “законнік”.
Дык хто ж такі ёсць законнік? Якія характэрныя рысы такога чалавека з пункту гледжання духоўнага?
1. Законнік – чалавек, які лічыць сябе праведным, г.зн., “самаправедны”!
Законнік – чалавек, які лічыць, што веданне, прызнанне і фармальнае выкананне Закона, нейкіх правілаў, палажэнняў ёсць дастатковым для дасягнення праведнасці, г.зн., угоднасці Таму, хто гэты Закон даў.
Законнікі бываюць двух тыпаў:
- Законнікі свецкія. Іх вялікае мноства. Большасць насельніцтва. Часам яшчэ іх называюць “намінальныя” вернікі. Бо мернікам прыгоднасці для супольнасці ў такіх людзей ёсць дасягненне жыццёвага поспеху любымі сродкамі пры добрым веданні ды фармальным выкананні законаў ды палажэнняў гэтай супольнасці.
- Законнікі рэлігійныя. Гэта ўсемагчымыя “актывісты” разнастайных рэлігійных арганізацый. Для якіх дасягненне ўгоднасці перад Богам ёсць на першым месцы. І гэтага яны імкнуцца дасягнуць ужо добрым веданнем найперш Божага Закону і фармальным выкананнем палажэнняў гэтага Закону.
Пачнем з законніка свецкага. І для прыкладу мы возьмем такога прадстаўніка свецкай супольнасці, які дасягнуў у сваім жыцці, безумоўна, вялікага жыццёвага поспеху згодна разумення ды “паняткаў” гэтай супольнасці. Ну, вось вы чулі пра такога дабрадзея, як алігарх Іван. Які ў Расіяніі. Ён адзін час быў губернатарам. Яго на гэтую пасаду прызначыў цар “Барымі-Я”. А калі царом стаў “Улада-Я”, то спадар Іван і пры гэтым не згубіўся. Працягвае плённа працаваць на карысць эканомікі Расіяніі, на карысць Расіянскага народа. Нехта можа сказаць, што неяк не зразумела, як чыноўнік Іван (“а губернатар – гэта перад усім чыноўнік, г.зн., дзяржаўны служачы” – м.к.) змог “сціплы” аклад чыноўніка раптам узрасціць да мільярднага доларавага капіталу.. Але калі б мы запыталі алігарха Івана, ці сумленна з’явіліся гэтыя ягоныя мільярды, то ён прадставіў бы нам самую падрабязную справаздачу наконт таго, што ўсё законна, што ён нідзе абсалютна, ні на “ёту”, як кажуць, не парушыў закон. І ведаеце, мы б хутчэй за ўсё прайгралі б гэты судовы працэс.. Бо.. калі сапраўды глядзець на тое, быў закон парушаны, ці не, то аказалася б, што закон не быў парушаны. І ведаеце, алігарх Іван, каб канчаткова пераканаць нас у сваёй “дасканаласці”, пасароміў бы нас у дадатак яшчэ і доказамі, што ён нават не разу і 10 запаведзяў Божых не парушыў! Ён сказаў бы нам “прыблізна наступнае”:
- Бога -Творцу за Адзінага прызнаю? – Прызнаю!
- Ніякіх выяваў Бога не раблю, бо я працую, мне няма часу займацца глупствамі!
- Ніколі не вымаўляў імя Ягонага марна! Бо я наагул рэдка пра Яго ўзгадваю, бо ў маёй галаве спрэс бізьнес!
- Дзень сыботні не парушаю! Маю ўсе магчымасці адпачываць у сыботу! Бог мяне дабраслаўляе!
- Бацькоў сваіх шаную: купіў бацькам добры дом каля мора, наняў ім прыслугу, асабістага доктара ды медыцынскую сястру… Усе выдаткі ўзяў на сябе… Вось таму ў мяне і ідзе ўсё плённа. Таму мне Госпад і дае доўгія гады багатага жыцця!
- Я нікога не забіў і не збіраюся забіваць! Яны і самі, гэтыя гультаі, мруць ад алкаголю, наркотыкаў, беспрацоўя… Канчаюць жыццё самагубствам.
- Ніякага пералюбу не чыню, мне і законных жонак хапае!
- Не краду, бо “свайго” хапае!
- Ілжыва ня сведчыў і ня сьведчу. Нідзе нікога не абгаварыў, кажу толькі праўду! Праўду-матку рэжу!
- Ніякай прагі ў мяне да чужога няма. Мне і свайго, заробленага “непасільнай працай”, хапае!
.. Ну, а што я ўкладваю свае, “непасільнай працай” заробленыя капіталы, у розныя гульні (“Футбольны клуб “Баксы”, яхты, астравы ў акіяне..” – м.к.), а не ў развіццё апрацоўчых галін расіянскай эканомікі, дык ведаеце што я вам скажу: “усім не дапаможаш, усіх любіць немагчыма, не пад сілу нават мне, алігарху Івану!”…
А зараз вы, верагодна, чакаеце прыкладу законніка рэлігійнага… Ну, вось ведаю я аднаго чалавека, рэлігійнага “актывіста”. Была зь ім аднойчы такая гісторыя. Едзе ён, значыцца, увечары з Дома малітвы. А тут пад’яжджае да прыпынку на плошчы “Запарожская”, што ў Вялікім горадзе, дзе яму трэ перасядаць на іншы транспарт. І што ён там бачыць? – За прыпынкам, на ходніку, ляжыць малады чалавек, у якога зь кішэняў цэлая кампанія моцна зьбітых, “крутых” хлопцаў дастае ўсё што ёсьць… Першай думкай, якая ўзьнікла ў гэтага “актывіста”, была наступная: “Што ж яны робяць? Чаму яны абчышчаюць яго кішэні, чаму не выклікаюць машыну хуткай дапамогі, міліцыю?…” Але тут жа да яго ў сэрца заскочыла іншая думка, думка, крыніцай якой быў страх за сябе: “А можа, гэта і ёсьць працаўнікі міліцыі ў цывільным, якія займаюцца гэтым “парушальнікам”?” Як разумеем, наш “герой” пачаў шукаць для сябе самаапраўдальныя аргументы дзеля таго, каб ня ўмешвацца ў падзеі… Праўда, у яго яшчэ ўзьнікла спрацьлеглая думка кшталту: “Ну, падыйдзі ты да іх ды проста запытай – “Можа трэ якая дапамога, што тут у вас здарылася?”… Наш герой зусім разгубіўся… Але тут яго выручыў тралейбус, які ехаў якраз да ягонага дома… І ён з вялікай палёгкай ускочыў у яго…
2. Шлях да Праўды Божай, да праведнасьці Хрыстовай.
І тут раптам да яго пачаў даходзіць увесь сэнс зробленага і ня зробленага ім у гэтай сітуацыі. Адна думка, як кінжал, раптам працяла ягонае сэрца:
- “Божа мой! А раптам гэта мой сын? Што ж зь ім будзе, што яны зробяць зь ім?...” Чалавек, які не стаў “самарыцянінам”, ліхаманкава пачаў шукаць нейкае выйсьце з сітуацыі, якая склалася! Спачатку ён нават быў памкнуўся спыніць тралейбус ды бегчы назад, да пацярпелага…Але транспарт імкліва пераяжджаў мост над чыгункай каля трактарнага завода…
- “А што, калі яны яго ўжо забралі ды павезьлі?” – падумаў раптам ён.
- “Тэлефанаваць, званіць! Тэрмінова звані сыну на мабільнік ягоны!” – крычала яму ягонае сэрца… І ён выхапіў свой мабільнік і ліхаманкава пачаў набіраць нумар яго, свайго сына, пацярпелага ў гэтым жыцці ад разбойнікаў д’яблавых…Той доўга, як яму здавалася, не адказваў на званок…
- І вось, нарэшце: “Тата, гэта ты? Што ты хацеў? Кажы хутчэй, бо я заняты…”
- “Сынок, дзе ты? Дзе ты? З табой усё добра?” –
- “Так. Усё добра. Я – дома. Займаюся музыкай. Не замінай мне, калі ласка!”
- “Добра, сын! Я – на сувязі. Да сустрэчы!”
- “Ён – жывы! Зь ім усё добра. Божа мой, Тата нябесны, прабач мне правіны мае, прабач няўвагу ды абыякавасьць да пацярпелага, прабач, калі ласка, у імя Ісуса Хрыста і Ягонай крыві, пралітай на крыжы Галгофы!...” І слёзы ручаямі пацяклі з вачэй яго, слёзы любові да Госпада Ісуса і бліжняга свайго…
Як бачым, гэты “рэлігійны законнік” быў недалёка ад “Валадарства Божага”, быў недалёка ад Хрыста, імкнуўся да Яго. І Госпад Ісус нагадаў яму, што “Ня кожны, хто кажа Яму: «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Яго, Які ёсьць у нябёсах. Многія скажуць Яму ў той дзень: «Госпадзе! Госпадзе! ці не ад Твайго імя мы прарочылі? і ці не Тваім імем дэманаў выганялі? і ці не Тваім імем многія цуды ўчынялі?». І тады Ён абвесціць ім: «Я ніколі ня знаў вас; адыдзеце ад Мяне, вы, што робіце беззаконьне». (Мацв., 7:21-23) Госпад нагадаў гэтаму актывісту і словы апостала Паўла, які следам за Ісусам заяўляе, што “…не слухачы закона праведныя перад Богам, а выканаўцы закона апраўданы будуць” (Рымл. 2:13)…І што “…сёньня, незалежна ад закона, зьявілася праведнасьць Божая, пра якую сьведчаць закон і прарокі, праведнасьць Божая празь веру ў Ісуса Хрыста ва ўсіх і на ўсіх вернікаў;…” (Рымл., 3:21-22)
… Госпад паказаў яму, якімі ён хоча бачыць нас, людзей, “законнікаў свецкіх”, “законнікаў рэлігійных”…Ён хоча бачыць нас не самаправеднымі, а тымі, хто шукае, хто просіць Ягонай праведнасьці, праўды Хрыстовай… Ён хоча бачыць нас сваімі дзецьмі, якія любяць Яго і адно аднога. Амін!
2017г. – 24.02.2019г., 03.03.2019г. Мікалай Кійка
“Праўда” наша і Праўда Божая.
Законнікі па-за зямлёй.
(“19. Нейкі чалавек быў багаты, апранаўся ў парфіру і вісон і кожны дзень банкетаваў раскошна.
20. Быў таксама нейкі жабрак, на імя Лазар, які ляжаў каля варотаў ягоных ў струпах 21. і хацеў накарміцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі праходзілі і лізалі струпы ягоныя. 22. Памёр жабрак і ўзьнесены быў анёламі на ўлоньне Абрагамавае;
памёр і багаты, і пахавалі яго; 23. і ў пекле, ужо ў пакутах, ён узьвёў вочы свае, убачыў удалечыні Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным, 24. і загаласіўшы, сказаў: Войча Абрагаме! умілажалься сэрцам зь мяне і пашлі Лазара, каб умачыў канец пальца свайго ў ваду і ахаладзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі гэтым.
25. Але Абрагам сказаў: дзіця! згадай, што ты атрымаў ужо добраснае тваё ў жыцьці тваім, а Лазар ліхое; і цяпер ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш; 26. і звыш таго паміж намі і вамі пакладзена вялізная прорва, так што тыя, хто хоча перайсьці адсюль да вас, ня могуць, гэтак сама і адтуль да нас не пераходзяць.
27. Тады сказаў ён: дык прашу цябе, войча, пашлі яго ў дом бацькі майго, 28. бо ў мяне пяць братоў: хай ён засьведчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае месца пакуты.
29. Абрагам сказаў яму: у іх ёсьць Майсей і прарокі; хай слухаюцца іх.
30. А ён сказаў: не, войча Абрагаме! але калі хто зь мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца.
31. Тады Абрагам сказаў яму: калі Майсея і прарокаў ня слухаюцца, дык, калі б хто і зь мёртвых уваскрэс, не павераць. Лукаша, 16:19-31)
Сябры, скажу шчыра: я зноў і зноў гатовы слухаць гэту цудоўную гісторыю пра Лазара і багацея, якую Ісус распавёў сваім слухачам пад час Свайго служэння на зямлі ў целе Чалавека. І гэта гісторыя рэальная, бо Сведка ёй – Ісус Хрыстос. Ведаеце, мяне не пакідае адчуванне, і нават болей, цвёрдае перакананне, што гэтая гісторыя пра нас, людзей. Пра род чалавечы. Пра будучую нашу долю ў вечнасці. І, як бачым, Госпад дзеліць усіх нас на дзве вялікія плыні ці калоны. Згодна якога прынцыпу Ён гэта робіць? На першы погляд можа здацца, што ў залежнасці ад памеру маёмасці тут, на зямлі.
- Бо адны мелі пад час свайго зямнога жыцця не проста вялікую, а велізарную маёмасць. І прадстаўніком іх вобразна ёсць былы зямны багацей, ці нават алігарх. Мы нават далі яму ў першай нашай гутарцы імя – “алігарх Іван”. Хоць Госпад нават і імя не пажадаў гэтага прадстаўніка ўзгадаць. І колькасць такіх людзей на зямлі была, ёсць і будзе, відавочна, адносна ўсяго насельніцтва зямлі вельмі нязначнай.
- А другія мелі пад час свайго зямнога жыцця зусім мізэрную ў параўнанні з першымі маёмасць. Хоць колькасна такіх “жабракоў” на зямлі адносна ўсяго насельніцтва – пераважная большасць. І прадстаўніком такіх людзей ў гэтай гісторыі ёсць Лазар.
Дык вось. Часам нават можа скласціся ўражанне, што колькасць людзей-зямлян, якія трапляюць у “дрэннае месца” па-за зямлёй, г.зн., у пекла, ёсць зусім нязначная адносна ўсяго насельніцтва зямлі. А пераважная большасць жыхароў зямлі быццам бы трапляюць у “добрае месца”, у месца на Нябёсах, г.зн., у Валадарства Нябеснае, ці Царства Божае. Але…
… Але як мы казалі ўжо, Госпад шматкроць падкрэслівае татальную грахоўнасць чалавечага роду. Ну, і на нашае татальнае “законніцтва” Ён таксама звяртае ўвагу…
… Дык вось. Неаднаразова Збавіцель падкрэсліваў ды падкрэслівае зноў і ў гэтай гісторыі, што адзіным выйсцем для чалавека з грахоўных кіпцюроў, з грахоўных “абдымкаў” ёсць пакаянне ды давер свайго жыцця Яму, Ісусу Хрысту. То бок, вера ў Яго як асабістага Збавіцеля ды Госпада! А не памер ягонай маёмасці на зямлі. Не маёмасць вырашае наш лёс у вечнасці, а намеры нашага сэрца, згодна якіх гэтая маёмасць выкарыстоўваецца згодна волі Божай, або згодна нашай, грахоўнай, чалавечай волі…
І “Законнік” Лазар, які пакаяўся на зямлі і даверыў сваё жыццё Ісусу Хрысту, апынуўся ў добрым месцы, на Нябёсах. У Валадарстве Божым. Ён пакінуў свае праблемы, сваё грахоўнае жыццё на зямлі. Чаму я так упэўнена сцвярджаю гэта? А вось чаму.
Дзеянні ягонага “апанента”, былога “алігарха”, былі пад час ягонага зямнога існавання проста супрацьлеглымі. Для “алігарха” любоў Божая заўсёды ўкладвалася ў зямныя законы існавання чалавечай грахоўнай супольнасці. І ён лічыў сябе “не парушальнікам, а выканаўцам” гэтых законаў. Законы то “выконваў”, ды жыў толькі для сябе, а да астатніх людзей яму не было аніякай справы. Але…
…Наш стары знаёмы, зямны “алігарх”, па-за зямлёй апынуўся ў зусім нязвычнай для сябе сітуацыі. Бо ён трапіў у пекла. І свае перамовы з Аўраамам ён пачаў з просьбы паслаць да яго Лазара, каб той паслужыў яму. Згодна сваіх зямных “звычак” алігарха ён лічыў, што і па-за зямлёй, можа вырашаць практычна ўсе праблемы, што ўзнікаюць на ягоным шляху… Але, калі высветлілася, што пераходзіць з “добрага месца” ў “дрэннае месца”, як і наадварот, у сусьвеце немагчыма з-за парадку, усталяванага Госпадам, то да былога “алігарха” дайшло, што ніякія “менеджэрскія” здольнасці ягоныя, а толькі пакаянне ды давер свайго жыцця Ісусу могуць уратаваць ягоных сваякоў ад гэтай страшнай долі. А для яго асабіста ўжо і гэты “цягнік”, як кажуць, беззваротна адыйшоў… Бо гэтую вялікую дзею, г.зн., пакаянне, трэба ды магчыма зрабіць чалавеку толькі пад час ягонага зямнога існавання. Высветлілася таксама, што як і сам “алігарх”, ягоныя сваякі ня пакаяліся ў сваіх правінах, ня вераць і не збіраюцца давяраць сваё жыццё Ісусу. Болей таго, высветлілася, што гэты іхні гаротны стан склаўся з-за нявер’я ў Божае слова. І таму былы алігарх просіць прадстаўніка Ісусавай “адміністрацыі” Аўраама паслаць да сваіх сваякоў Лазара дзеля сведчання аб неабходнасці пакаяння. Аб жыццёвай неаходнасці для кожнага чалавека пакаяння там, на зямлі, пад час свайго зямнога існавання. Але…
…Адказ Аўраама былому “алігарху” наконт ягоных сваякоў быў простым, справядлівым ды прарочым, як і належыць адказу прадстаўнікоў ад Госпада: “Калі чалавек не давярае Божаму слову, дадзенаму ў Бібліі, у Евангеллі, пад час свайго зямнога існавання, то аніякія сведчанні ўваскрослых ня пераменяць ягоны бязбожны стан на супрацьлеглы стан, угодны Госпаду!”
Высновы:
- Мы, людзі, з усёй сур’ёзнасцю ды адказнасцю мусім паставіцца да слоў Ісуса з Евангелляў, што “самы вялікі грэх, які не даруецца Госпадам, ёсць грэх нявер’я ў Яго, як свайго Збавіцеля ды Госпада” (Яна, 16:9)
- Пазбавіцца ад гэтага недаравальнага грэху мы можам толькі праз пакаянне ды давер свайго жыцця Ісусу;
- Час для пакаяння для кожнага з чалавекаў – час нашага зямнога існавання. І пазіцыя некаторых людзей тут, на зямлі, што “маўляў”, я не адношу сябе ні да “Лазаравай супольнасці”, ні да “алігархавай супольнасці”, а я паміж імі, не праходзіць па-за зямлёй! Бо: “Хто не са Мною, сказаў Госпад, той супраць Мяне!” (Евангелле паводле Лукаша, 11:23)
А да якой супольнасці людзей адносіш сябе мы - я, ты? – Дык пакаемся, чалавеча, пакуль маем рэшту зямнога, такога дарагога часу для цябе, мяне, для кожнага з нас! Амін. Слава Хрысту!
Мікалай Кійка, 10.03.2019г.
Як ня трэба і як трэба маліцца
Кожны хрысціянін ведае, што пачынаць кожны наш дзень мы павінны з малітвы. Гэта значыць, з духоўнай размовы з нашым духоўным Бацькам, Богам – Айцом, Сынам ды Духам Святым. І ў гэтакім рашэнні нас натхняе прыклад Самога Ісуса Хрыста - “35. І вельмі рана, яшчэ ўначы ўстаўшы, выйшаў Ён і пайшоў у пустэльнае месца і там маліўся” (Марк, 1:35).
І ваынікае, што малітва, ці як мы сказалі “спатканне ці гутарка з Госпадам”, мусіць быць вельмі сур’ёзна падрыхтаваная! І спачатку мы павінны, адкінуўшы ўсе справы, прызначыць час гэтага спаткання, затым знайсьці адпаведнае месца для спаткання.. А затым ужо сама гутарка.. Але.. Да атрымання “хлеба жыцця” трэ яшчэ прайсьці немалы шлях! Гэта адно. А другое, то каб толькі “хлеба”, г.зн., неабходнага для нашага жыцця мы прасілі ў Госпада! О..! Чаго толькі мы ня просім?!
У сваёй цудоўнай кнізе “Калі Бог не адказвае на малітвы” вядомы ў свеце аўтар Рэй Стэдмэн прыходзіць да вельмі важнага духоўнага адкрыцця. А, менавіта, ён прыходзіць да высновы, што яшчэ да самой малітвы, да самога спаткання, ці гутаркі з Госпадам павінна быць яшчэ нешта, яшчэ адна вельмі важная дзея з наша га боку. І гэта – валявое рашэнне чалавека пачаць разважаць пра Бога! І, канешне, разважаньне пра Яго! Такім чынам,
1. Ніколі не прыступайма да малітвы без таго, каб не паразважаць пра Бога-Творцу!
2. Ніколі не прыступайма да малітвы без веры ў тое, што “Госпад ёсьць і шукальнікам Яго дасць”!
3. Ніколі не пачынайма малітву з нашых просьбаў!
Нядаўна пад час ранішняй малітвы, якая была першай за ўсе іншыя заняткі, Госпад мне адкрыў, дзе шукаць адказ на пытанні “як ня трэба маліцца?” і “як трэба маліцца?” Дык вось, уся мая ўвага была звернутая на наступныя радкі Святога Пісання: “16. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыццё вечнае.” (Яна, 3:16) Такім чынам
4. Пачынайма малітву з падзякі ды услаўлення Госпада, Які так любіць нас!
5. Абавязкова з хлебам штодзённым не забудзьма папрасіць у Госпада прабачэння за дапушчаныя намі правіны!
6. Добра было б як на пачатку, так і ў канцы “гутаркі” з Госпадам сказаць наступнае: “Божа, Айцец, Сын ды Дух Сьвяты, Ты – Гаспадар майго жыцця ды маіх праблемаў. Ты – святы ды мілажальны. Ты – усё, чаго я жадаю і што мне патрэбна ў жыцці!” Амін. Слава Хрысту!
17,20.03.2019г. Мікалай Кійка
Казань прамаўлялася ў царкве "Святы Крыж" 25 красавіка 2019 года, у чацвер, перад успамінамі пра апошнюю вячэру Ісуса Хрыста з вучнямі. Евангелле паводле Мацвея, 26:28.
мк
"Хто вызнае Мяне...":
Слова да менш вінаватых:
Тата, прабач!:
Тата, даруй мне!
6 студзеня 2018г., на куццю, у Забашавічах, прамаўлялася гэтая казань. Даю для тых, хто будзе глядзець, слухаць ды чытаць, асноўныя тэзы. Але пачнем мы з слухання Божага слова. У Евангеллі паводле Мацвея (21:28-32) запісаныя такія словы Ісуса Хрыста:
“ А як вам здаецца? У аднаго чалавека было два сыны; і, падышоўшы да першага, ён сказаў: Сыне! Ідзі сёння, працуй у маім вінаградніку.Той жа сказаў у адказ: Не хачу, - але потым, раскаяўшыся, пайшоў. І, падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: Я іду, гаспадару, - але не пайшоў. Хто з двух выканаў бацькаву волю? – Яны кажуць Яму: Першы. Ісус кажа ім: Сапраўды кажу вам, што зборшчыкі падаткаў і распусніцы ідуць паперадзе вас у Царства Божае. Бо Ян прыйшоў да вас дарогаю праведнасці, і вы не паверылі яму; вы ж, убачыўшы, не раскаяліся нават пасля, каб паверыць яму.“
Гэтак жа, як і смакоўніца, вінаграднік, вінаград ёсць сімвалам Божага народа. Але калі смакоўніца ўжывалася ў гэтым сэнсе толькі ў Старым Запавеце (Осіі, 9:10), то вінаграднік як такі сімвал, мы сустракаем як у Старым Запавеце (таксама ў Осіі, 9:10, 10:1), гэтак і ў Новым Запавеце (Евангелле паводле Яна, раздзел 15). Такім чынам, прымяняльна да сёняшняга часу “вінаграднік” – Царква Ісуса Хрыста, ці складовая частка Валадарства Божага ці Царства Ісуса Хрыста.
- Як бачна з прыпавесці Ісуса Хрыста, грэшны чалавек па прыродзе сваёй не жадае выконваць Божую волю.
- “Пайсці працаваць у “Вінаграднік” – выканаць Божую волю. То бок, гэта робяць тыя людзі, якія нарэшце ўсё ж станоўча адказваюць на Божы заклік пакаяцца, нягледзячы на першапачатковае нежаданне тварыць Божую волю. І мы прамаўляем, нарэшце, самыя важныя словы ў нашым жыцці: “Тата, даруй!”
- Не “Пайсці працаваць у “Вінаграднік” – не выканаць Божую волю, ігнараваць Божы заклік да нас праз Евангелле, ігнараваць ахвяру Ісуса Хрыста на Галгофе. І такія людзі так і не адважваюцца прамовіць гэтыя словы: “Тата, даруй!” Бо:
- Гэта магчыма толькі ў выпадку нашага пакаяння, якому вызначаны Госпадам адпаведны час – нашае свядомае зямное жыццё! Бо пасля нашага адыходу з яго (“зямнога жыцця” – мк) нічога нельга будзе паправіць ці змяніць… І нашае “Тата, даруй!” ня мецьме тады аніякага сэнсу для нашага лёсу ў вечнасці.
Дык, ня будзем спазняцца. Схілім калені для пакаяння…
Тата Нябесны, даруй мае правіны і прымі мяне ў Твой “вінаграднік” – Валадарства Божае, у Царкву Сына Твайго - Ісуса Хрыста! Амін!
М. Кійка
Отче, прости!
(Евангелие от Матфея, 21:28-32)
6 января 2018г., в сочельник, в Забашевичах, была представлена слушателям эта проповедь. Для тех, кто будет смотреть, слушать и читать, даю основные тезисы:
- Как видно из притчи, грешный человек по природе своей не желает исполнять Божью волю.
- "Пойти работать в Виноградник" - исполнить Божью волю. То есть, это делают люди, которые в какой то момент всё же положительно отвечают на Божий призыв покаяться, несмотря на первоначальное нежелание творить Божью волю. И мы произносим, наконец, самые важные слова в нашей жизни: "Отче, прости!"
- "Не пойти работать в Виноградник" - не исполнить Божью волю, игнорировать Божий призыв к нам через Евангелие, игнорировать жертву Иисуса Христа на Голгофе. И такие люди так и не осмеливаются произнести эти слова: "Отче, прости!" Ибо:
- Это возможно только в случае нашего покаяния, для которого Господом выделено особое время - наша сознательная земная жизнь. Так как после нашего отхода с этой земной жизни уже невозможно будет что-то исправить или изменить... И наше "Отче, прости!" не будет иметь никакого смысла для нашей судьбы в вечности.
Так не будем же опаздывать. Преклоним наши колени для покаяния...
Отче Небесный, прости мои прегрешения и прими меня в Твой "Виноградник" - Царство Божие, в Церковь Сына Твоего - Иисуса Христа! Аминь!
Николай Кийко.
А.Фірысюк-М.Кійка: "Гасподняе лета":
Казань прамаўлялася ў царкве "Святы Крыж" (Барысаўскі раён) 17 сакавіка 2018 года.
мк
Комментарии
Отправить комментарий